Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Rodnaja historyja

Description
Гісторыя Беларусі.
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago

1 week ago
25 traŭnia 1970 pamior Mikałaj Abramčyk …

25 traŭnia 1970 pamior Mikałaj Abramčyk — biełaruski hramadzki j palityčny dziejač, publicyst, inžynier. Prezydent Rady BNR.

25 траўня 1970 памёр Мікалай Абрамчык — беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч, публіцыст, інжынер. Прэзыдэнт Рады БНР.

1 week ago
25 traŭnia 1917 hodu pamior Maksym …

25 traŭnia 1917 hodu pamior Maksym Adamavič Bahdanovič — biełaruski paet, prazaik, publicyst, daśledčyk, litaraturaznaviec, pierakładnik, klasyk biełaruskaje litaratury. Adzin sa stvaralnikaŭ biełaruskaje litaratury j sučasnaje litaraturnaje biełaruskaje movy. Raspačynalnik tradycyi biełaruskaha mastackaha pierakładu.

25 траўня 1917 году памёр Максым Адамавіч Багдановіч — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладнік, клясык беларускае літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускае літаратуры й сучаснае літаратурнае беларускае мовы. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу.

1 week, 4 days ago

Čašnik (vialiki) litoŭski— uradnik u Vialikim Kniastvie Litoŭskim. Musiŭ nalivać vialikamu kniaziu napoi ŭ posud, što padnosiŭ da haspadara padčašy vialiki litoŭski.
Miečnik vialiki litoŭski — uradnik u Vialikim Kniastvie Litoŭskim. Na ŭračystaściach nios napieradzie ź levaha boku vialikaha kniazia aholeny mieč jak symbal vajskovaj ułady.

Чашнік (вялікі) літоўскі— ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы вялікі літоўскі.
Мечнік вялікі літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім.На ўрачыстасьцях нёс наперадзе зь левага боку вялікага князя аголены меч як сымбаль вайсковай улады.

2 weeks, 1 day ago
17 traŭnia 1665 hodu pamior Jury …

17 traŭnia 1665 hodu pamior Jury Biełazor — dziaržaŭny j ryma-katalicki dziajač Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Biskup smalenski j vilenski. Skončyŭšy Vilenskuju akademiju, zrabiŭsia ksiandzom. Byŭ karaleŭskim sakratarom, pisaram skarbovym litoŭskim, kanonikam vilenskim, probaščam kaplicy Śviatoha Kazimiera ŭ Vilenskaj katedry, rehientam mienšaje kancylaryi VKŁ.

17 траўня 1665 году памёр Юры Белазор — дзяржаўны й рыма-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі й віленскі. Скончыўшы Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам скарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Сьвятога Казімера ў Віленскай катэдры, рэгентам меншае канцылярыі ВКЛ.

2 weeks, 1 day ago
17 traŭnia 1681 hodu naradziŭsia Kniaź …

17 traŭnia 1681 hodu naradziŭsia Kniaź Jan Mikałaj Radzivił — ardynatar klecki, krajčy vialiki litoŭski, vajavoda navahradzki. Starasta: lidzki, jubrorski, sudoŭski.

17 траўня 1681 году нарадзіўся Князь Ян Мікалай Радзівіл — ардынатар клецкі, крайчы вялікі літоўскі, ваявода наваградзкі. Стараста: лідзкі, юброрскі, судоўскі.

2 weeks, 1 day ago
17 traŭnia 1950 hodu ŭ Baranavičach …

17 traŭnia 1950 hodu ŭ Baranavičach naradziłasia Valeryja Navadvorskaja — palityčnaja dziajačka, dysydent, žurnalist, zasnavalnik i staršynia ultra-liberalnaj partyi «Demakratyčny źviaz» (Staršynia CKS DZ). Kałumnist časopisu The New Times. U saviecki čas zaznała žudasny pieraśled za svaju dziejnaść: źmiaščałasia ŭ psychijatryčnyja lakarni, systematyčna vyklikałasia na dopyty, u jaje na kvatery pravodzilisia pieratrusy. U 1978, 1985, 1986 hadach Navadvorskuju sudzili za dysydenckuju dziejnaść.

17 траўня 1950 году ў Баранавічах нарадзілася Валерыя Навадворская — палітычная дзяячка, дысыдэнт, журналіст, заснавальнік і старшыня ультра-лібэральнай партыі «Дэмакратычны зьвяз» (Старшыня ЦКС ДЗ). Калумніст часопісу The New Times. У савецкі час зазнала жудасны перасьлед за сваю дзейнасьць: зьмяшчалася ў псыхіятрычныя лякарні, сыстэматычна выклікалася на допыты, у яе на кватэры праводзіліся ператрусы. У 1978, 1985, 1986 гадах Навадворскую судзілі за дысыдэнцкую дзейнасьць.

3 weeks, 2 days ago
Rodnaja historyja
3 weeks, 2 days ago
Rodnaja historyja
3 weeks, 3 days ago
4 weeks, 1 day ago
3 maja 1877 hodu naradziŭsia Anton …

3 maja 1877 hodu naradziŭsia Anton Hrynievič — źbiralnik biełaruskaha muzyčnaha miełasu (falkloru), vydaviec, piedahoh.

Siabra vydavieckaha tavarystva «Zahlanie sonca j u naša vakonca». Vydaŭ svaim koštam zbornik «Biełaruskija pieśni z notami», zbornik «Biełaruskija narodnyja pieśni z notami» (razam z A. Ziaziulem), zborniki paezyi Ja. Kupały «Huślar», «Adviečnaja pieśnia», try zborniki apaviadańniaŭ Ja. Kołasa, pieršuju knihu Ŭ. Hałubka «Apaviadańni», zborniki navieł Taŭrusa j Hvazda.

3 мая 1877 году нарадзіўся Антон Грыневіч — зьбіральнік беларускага музычнага меласу (фальклёру), выдавец, педагог.

Сябра выдавецкага таварыства «Загляне сонца й у наша ваконца». Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песьні з нотамі», зборнік «Беларускія народныя песьні з нотамі» (разам з А. Зязюлем), зборнікі паэзыі Я. Купалы «Гусьляр», «Адвечная песьня», тры зборнікі апавяданьняў Я. Коласа, першую кнігу Ў. Галубка «Апавяданьні», зборнікі навел Таўруса й Гвазда.

We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago