Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Менскі ўрбаністычны

Description
Канал Менскай урбаністычнай платформы

https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban

Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы

@Miensk_urban_bot
Advertising
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago

1 week, 1 day ago
Сябры і сяброўкі! Запрашаем вас далучыцца …

Сябры і сяброўкі! Запрашаем вас далучыцца да Ночы культуры, якая пройдзе ў Вільнюсе 7 чэрвеня.

*🪴 Мы падрыхтавалі для вас:*

▫️ Тры лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агароды ад спецыяліст_ак з Літвы і Беларусі.
▫️ Сумесны варкшоп па высадцы раслін на тэрасе — разам створым гарадскі агарод з элементамі арт-інсталяцый!
▫️ Нэтворкінг-сесію з асабістымі гісторыямі пра расліны.

*🌱 Чаму варта прыйсці:*

▫️ Даведацца пра значнасць гарадскіх агародаў і ўплыў азелянення на псіхалагічны стан гарадскіх жыхароў і жыхарак.
▫️ Пазнаёміцца з беларускім і літоўскім досведам працы з гарадской зелянінай.
▫️ Правесці летні вечар на тэрасе і атрымаць асалоду ад сяброўскай атмасферы.

📅 Калі: 7 чэрвеня (пятніца), 20:00–01:00
📍 Дзе: Вільнюс, Gedimino pr. 28
🗣 Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская.
Уваход вольны.

Мы ўдзельнічаем у Ночы культуры разам з Інстытутам Гётэ і рознымі беларускімі ініцыятывамі. Таму глядзіце поўную праграму і далучайцеся да іншых класных івэнтаў, прысвечаных беларускай культуры, мастацтву і сацыяльнай актыўнасці!

Будзем рады пабачыцца з вамі! 🌿

#kulturosnaktis #čulturenight

1 week, 2 days ago
Менскі ўрбаністычны
1 week, 2 days ago
Менскі ўрбаністычны
2 months, 1 week ago
Менскі ўрбаністычны
2 months, 1 week ago
Менскі ўрбаністычны
2 months, 1 week ago
Менскі ўрбаністычны
4 months, 2 weeks ago

🏘 Людзей менш, а гарады растуць: падвохі горадабудаўніцтва — новы выпуск у межах праекта «Размаўляе на ўрбаністычнай».

У ім распавядаем пра:

— Як працуюць генпланы ў беларускіх гарадах: павялічэнне колькасці замест якасці
— Будаванне дамоў для неіснуючых людзей
— Як ігнараванне існуючага кантэксту прыводзіць да эканамічных складанасцяў
— Альтэрнатыўныя падыходы да развіцця гарадоў пры скарачэнні насельніцтва: сучасныя прыклады

Глядзіце па спасылцы ўжо зараз: https://youtu.be/J8kJNw5XkpM.

YouTube

Людзей менш, а гарады растуць: падвохі горадабудаўніцтва | Праект «Размаўляе на ўрбаністычнай»

Чарговы выпуск у межах праекта «Размаўляе на ўрбаністычнай». У ім распавядаем пра: — Як працуюць генпланы ў беларускіх гарадах: павялічэнне колькасці замест якасці — Будаванне дамоў для неіснуючых людзей — Як ігнараванне існуючага кантэксту прыводзіць…

4 months, 3 weeks ago
Менскі ўрбаністычны
4 months, 3 weeks ago
Менскі ўрбаністычны
6 months, 1 week ago

Не так даўно віцэ-прэм’ер беларускага ўрада прапанаваў зносіць у гарадах хрушчоўкі, якія патрабуюць капітальнага рамонту, пакідаючы толькі падмурак для новых будынкаў. Гэтую ідэю было вырашана «лічыць прынятай».
Мы пагутарылі пра гэта з адным беларускім медыя і адказалі на пытанні наконт магчымага зносу. Працытуем асноўныя тэзісы нашай размовы.Нагадаем, што ў 1960-я ўзвядзенне хрушчовак — шматкватэрных будынкаў без «архітэктурных празмернасцяў» — было справакавана жыллёвым крызісам, выкліканым вайной і ўрбанізацыяй. Будавалі хрушчоўкі з разліку на кароткі тэрмін, каля 50 гадоў, але тое разлічвалі з «запасам трываласці».

У хрушчовак насамрэч шмат недахопаў: дрэнная рэпутацыя кватэр-«бабушатнікаў», адсутнасць ліфтаў, маленькія кухні, дрэнная энергаэфектыўнасць, адсутнасць нармальнай прасторавай арганізацыі раёнаў; часта самі дамы і інжынерныя сеткі ў іх знаходзяцца ў дрэнным стане праз тое, што іх не даглядалі і своечасова не рамантавалі.

Усё гэта нараджае ў галовах чыноўнікаў памылковую думку, што «танней знесці, чым рэканструяваць». Але амаль ўсе пералічаныя праблемы можна вырашыць рэканструкцыямі, капітальнымі рамонтамі, перапланіроўкамі, камунікацыяй з мясцовымі жыхар_камі.

Чаму лепш рэканструяваць, чым зносіць?

1️⃣ Пагроза зносу будынкаў не дасць людзям вольна аздабляць свае кватэры ці рабіць рамонты: калі чакаеш, што праз 3-5-10 гадоў дом знясуць, дык навошта рабіць нешта са сваёй кватэрай. Камунальшчыкі таксама перастаюць даглядаць дом, які плануюць знесці.

2️⃣ Калі замест пяціпавярховікаў збудуюць 20-павярховыя дамы, сацыяльная інфраструктура, разлічаная на пяціпавярховікі, можа не справіцца з большай шчыльнасцю забудовы.

3️⃣ Пагроза зносу будынкаў — вялікі стрэс для людзей, якія там жывуць. Ва ўмовах недаверу паміж гараджан_камі і чыноўнікамі пагроза застацца наогул без жылля ці атрымаць горшыя ўмовы дакладна выкліча ў людзей страх.

4️⃣ Руйнаванне будынкаў і высяленне людзей разбурыць кам’юніці, якія складваліся паміж суседзямі і суседкамі гадамі. Акрамя таго, многія з гэтых людзей ужо уклалі шмат сіл у тое, каб палепшыць свой двор, азеляніць ці мадэрнізаваць яго.

5️⃣ У еўрапейскіх краінах шмат прыкладаў таго, як падобныя старыя будынкі рэканструявалі і рабілі вельмі сучаснымі і прывабнымі. Напэўна, і мы так можам.

6️⃣ На сёння няма ніякага пацверджання таму, што зносіць і будаваць новае танней, чым рэканструяваць. Тут трэба ўлічваць вялікую колькасць грошай на непасрэдна знос, кампенсацыю, вываз і ўтылізацыю будаўнічага смецця.

Blizko.by

В Беларуси могут начать сносить пятиэтажные «хрущевки»

Лукашенко идею одобрил

**Не так даўно віцэ-прэм’ер беларускага ўрада** [**прапанаваў**](https://blizko.by/notes/v-belarusi-mogut-nachat-snosit-pyatietazhnye-hruschevki-_vg) **зносіць у гарадах хрушчоўкі, якія патрабуюць капітальнага рамонту, пакідаючы толькі падмурак для новых …
We recommend to visit

«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat

Last updated 19 hours ago

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96

Last updated 1 week, 1 day ago