Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
2/2
🇵🇱 Ідэі стварэньня партызанскіх атрадаў пацярпелі крах. Большасць прыхільнікаў апазіцыі лічыла, што гэта няправільны шлях. Людзі былі перакананыя, што «Салідарнасць» выйграла летам 1980 году, бо рабочыя, якія абвясцілі страйк, не выйшлі з фабрык на вуліцы, дзе адбыліся б сутыкненні і бойкі, як гэта было ў снежні 1970 году. Яны засталіся на фабрыках і чакалі, пакуль улада дасць слабіну.
🇵🇱 Калі нехта думае, што адна вялікая арганізацыя была б больш эфектыўнай, то ён памыляецца. У адну такую вялікую арганізацыю агентуры значна прасцей пранікнуць, кантраляваць яе знутры і знішчыць. У польскай апазіцыі канкуравалі вельмі розныя ідэі, людзі дыскутавалі, спаборнічалі паміж сабой. Гэта стала падмуркам польскай дэмакратыі пасля 1989 году.
Вось кажуць, калі б у Беларусі ў 2020 быў страйк, усё было б інакш. У 1980 годзе ў Польшчы быў агульнанацыянальны страйк, але праз 1,5 года ўлады закаталі ўсё пад асфальт. Акурат сёння сумная гадавіна пачатку гэтага працэсу. 43 гады таму ўлады камуністычнай Польшчы ўвялі ваеннае становішча.
Гэта быў адказ на “разгул дэмакратыі” (аналаг нашага 2020, але са страйкам), які за 1,5 года да гэтага ініцыявала “Салідарнасць”. Калі нехта не ведаў, то ў 1980 годзе адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі Польшчы ўсеагульны страйк. Улады пайшлі на саступкі і зарэгістравалі прафсаюз «Салідарнасць. Але вельмі хутка камуністы адумаліся і пачалі татальную зачыстку нязгодных. Гэта прывяло да масавай эміграцыі (выхаў мільён палякаў) і расчаравання ўнутры краіны ў сэнсе барацьбы. Ажно 8 гадоў апазіцыя дзейнічала ў глыбокім падполлі, пакуль не перамагла ў 1989 годзе.
Пакідаю вас з тэзісамі польскага гісторыка Антонія Дудэка, з якім я меў гонар размаўляць 2 гады таму ў эфіры Свабоды.
🇵🇱 Першапачатковы энтузіязм, мабілізацыя мільёнаў людзей (у 1980) былі магчымыя толькі на працягу некалькіх месяцаў. Праз некалькі месяцаў гэтая падтрымка пачала змяншацца. Апакаліптычная прапаганда супраць «Салідарнасці» прымушала людзей сумнявацца ў тым, ці мае яна рацыю.
🇵🇱 Найбольш відовішчнай праявай дзейнасці апазіцыі ў 80-я гады ў Польшчы былі вулічныя дэманстрацыі. Але пасля ўвядзеньня ваеннага становішча гэтыя дэманстрацыі пачалі слабець. Людзі, якія ў іх удзельнічалі, плацілі высокую цану за такі ўдзел. І таму жадання паўтараць такія дэманстрацыі было ўсё менш і менш.
🇵🇱 Генерал Ярузэльскі ня толькі паабяцаў пакончыць з «Салідарнасцю», якая «разводзіць анархію». Ён паабяцаў правесці глыбокія эканамічныя рэформы, якія ўжо празь некалькі гадоў прынясуць фантастычныя вынікі. Але праз пару год палякі расчараваліся іх адсутнасцю. Разам з «перабудовай» Гарбачова гэта стварыла крытычную нагрузку, якая прымусіла Ярузэльскага пачаць рабіць змены. Так узнікла ідэя «круглага стала» і кантраляванай трансфармацыі, якая ў пэўны момант выйшла з-пад кантролю.
🇵🇱 Асноўныя дзяржаўныя структуры пасля ўвядзення ваеннага становішча пачалі напаўняцца людзьмі са спецслужбаў. Адбываліся масавыя чысткі чыноўнікаў дзяржапарату, якіх падазравалі ў спрыянні апазіцыі. У 1986 годзе польская выведка зламала шыфр, дзякуючы якому «Салідарнасьць» кантактавала са сваімі прадстаўнікамі на Захадзе.
🇵🇱 Наступствам ваеннага становішча стала большая залежнасць Польшчы ад СССР. Адной з прычын былі санкцыі. Але... перамоваў жадала найперш апазіцыя. У камуністаў была свая гульня.
🇵🇱 Камуністы паслядоўна працавалі на знішчэнне адзінства сярод апазіцыі. У 1985 годзе Служба бяспекі (аналаг КДБ у Беларусі) так апісвала сваю тактыку барацьбы з «Салідарнасцю»: «Палітычнай мэтай з'яўляецца разгубленасць у лагеры праціўніка і параліч яго адзінства і дзеяння». У дакуменце МУС мэты для сябе бачылі такія: 1) Паглыбленне розніц і антаганізмаў паміж асобамі і групамі, якія выконваюць кіраўнічую ролю. 2) Бесперапынная дэзынфармацыя.
🇵🇱 Улады затапталі апазіцыю. У 1984 годзе нелегальнай апазіцыйнай дзейнасцю на амаль 40-мільённую Польшчу займаліся каля 34 тысяч чалавек, а актыў складаў - 1,5 тысячы. А адзіныя перамовы прадстаўнікоў улады і апазіцыі маглі датычыць угаворванняў пакінуць краіну або выйсці з падполля. Аднак потым нешта пайшло не так і стала сюрпрызам як для ўлады, так і "Салідарнасці".
🇵🇱Гэта не да канца праўда, што было адзінства паміж «Салідарнасцю» і Каталіцкай царквой. Пасля ўвядзеньня ваеннага значная частка касцельнай іерархіі на чале з тагачасным прымасам Польшчы вырашыла, што «Салідарнасць» скончылася і што з яе больш нічога не атрымаецца.
🇵🇱 Была частка апазіцыі, якая не пагаджалася з мірнай стратэгіяй, пра якую гаварыў Лех Валэнса і большасць «Салідарнасці». Яны хацелі ісці далей і выкарыстоўваць дыверсійную дзейнасць супраць камуністаў. Абмяркоўваліся нават тэрарыстычныя дзеянні, але з гэтага нічога не атрымалася.
30 год таму пачалася Першая чачэнская вайна. Памятаю, як у дзяцінстве глядзеў навіны на ОРТ і на слова "Дудаеў" дранцьвеў ад страху. Калі пасля яго забойства я даведаўся, што на мітынгу ў Менску Зянон Пазьняк абвясціў хвіліну цішыні па Дудаеве, то не мог зразумець - навошта, ён жа тэрарыст. Такія былі часы, калі амаль не было іншых крыніц інфармацыі.
Дзякуй Богу, цяпер магчымасці ў інфармацыі іншыя і можна выпраўляць свае паталагічныя ўспаміны з дзяцінства. Дапамагае ў гэтым чачэнскі гісторык, былы прэс-сакратар і дарадца прэзідэнта Ічкерыі Аслана Масхадава, Майербек Вачагаеў:
«Першай памылкай чачэнцаў падчас першай вайны было тое, што яны намагаліся дзейнічаць як армія. Як толькі яны разбегліся і пачалі дзейнічаць як атрады, як ваяры, асобныя групы, з гэтага моманту расейцы ня ведалі, з кім яны змагаюцца. Вайна з чачэнскага боку вялася выключна партызанскай барацьбой. Калі б гэта была звычайная армія, то расейскае войска знішчыла б яе імгненна. Расейцы маглі лёгка прайсці нават у горную частку, але вяртацца для іх заўсёды было праблемай. Бо з гор, зь лесу, адусюль наносіліся ўдары. Іх проста падрывалі. Яны не ведалі, што той хлопчык, якому 10–11 год, які падышоў да іх і спрабаваў штосьці гаварыць па-руску, ён насамрэч падклаў міну і яшчэ расказаў сваім, колькі там расейцаў.
І падчас першай, і падчас другой вайны ў чачэнцаў не было страху. Калі прыяжджала калона, то чачэнскія хлопцы крычалі «Ваня, Ваня» і паказвалі жэст з пальцам, яны ўсяляк дэманстравалі расейцам сваю пагарду. А па-другое, чачэнцам было шкада расейцаў. Гэта была не нянавісць, а пагарда, бо яны паводзілі сябе па-скоцку. Тое, што яны цяпер рабілі ў Бучы, мы ўсё гэта перажылі. Для нас гэта Алды, Зандак, усе тыя населеныя пункты, якія яны праходзілі і дзе гвалцілі нашых людзей. Расейскія салдаты адразалі чачэнцам вушы, галовы. Яны паказалі прыклад. Здзек над нябожчыкам лічыўся ў чачэнцаў чымсьці неверагодным. І вось нам пачалі прадаваць галовы без целаў, або целы без галоваў. Прадавалі па 3 тысячы даляраў. Сям’ю, у якой былі такія грошы, цяжка было знайсьці, збіраць грошы мусіў увесь род. У чачэнскай традыцыі лічыцца праблемай хаваць чалавека нават без аднаго пальца. І калі табе даюць цела бязь нейкай часткі — гэта абраза і прыніжэнне роду. Расейцы паказалі прыклад, а пасля пайшлі і ў нас мярзотнікі, якія казалі — а чаму мы ня можам?"
Рэкамендую тэкст цалкам https://smarturl.click/xBowY
1/2
Некалькі тыдняў таму я катэгарычна напісаў, што лічу эпоху, у якой мы цяпер жывем, найлепшай у гісторыі. Мне запярэчыў паважаны доктар Андрэй Вітушка, папрасіўшы абгрунтаванне на пару сказаў, чаму я так высока ацэньваю «гэты балотны час, у якім мы жывём»? Калі вельмі коратка: за свабоду, камфорт, бяспеку і гуманізм.
Зразумела, нехта зараз мне можа цалкам справядліва запярэчыць па кожным з гэтых пунктаў. Пра пункт аб свабодзе параяць расказаць палітвязням. Пра камфорт - жыхарам Афрыкі. Пра бяспеку - украінцам. Пра гуманізм – жанчынам Ірану. Свет не ідэальны і я не збіраюся бараніць гэты прымітыўны тэзіс. Але ён значна лепшы, чым быў у любы іншы час гісторыі. На маю думку.
Я не хацеў бы жыць у часы неаліту, мезаліту і г.д. Жыць у зямлянцы, усё па гаспадарцы рабіць уручную (бо няма ані нармальных прылад, а да коней яшчэ далёка). Жыццё было кароткае і сумнае. Ніякага сацыяльнага жыцця, суседзі за дзесяткі кіламетраў. А калі пойдзеш да іх у госці, то па дарозе можаш лёгка страціць жыццё. Увогуле не мая эпоха. Прыблізна такія ж аргументы ў мяне і наконт першага тысячагоддзя нашай эры. Племянныя войны, прымітыўныя з сённяшняга дня хваробы, ад якіх гінулі цэлыя пакаленні. Жыццё практычна нічога не каштуе. Ніякай павагі да асобы, нічога святога, ніякіх нормаў, ніякіх законаў. Зразумела, што ў іх была іншая перспектыва і параўноўваць тады і сёння гістарычна няправільна. Таму я скажу проста – мая перспектыва для мяне больш прывабная. А магчыма той чалавек, з неаліту, трапіўшы да нас, патрымаўшы ў руках айфон і пабачыўшы дэпутата Гайдукевіча па тв, сказаў бы: вярніце мяне назад.
Часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай, якімі мы часта называем «залатымі». З пункту гледжання кагосьці, хто жыў тады і параўноўваў свой час з набегамі мангола-татараў, сціраннем з зямлі цэлых вёсак і мястэчак, так, яны былі залатымі. Войны, рэч ясная, ёсць і цяпер, але гіне ў іх не палова ці траціна насельніцтва. І яны не норма. А тады Буча была б нормай.
Пачытаўшы Статут ВКЛ, які, не пярэчу, у тыя часы быў прагрэсіўны, я разумею, што не хацеў бы жыць у тыя часы. Дастаткова пазнаёміцца з метадамі катаванняў у ВКЛ, калі чалавека літаральна раздзіралі на часткі, каб знікла жаданне туды вяртацца. Не вельмі мне падабаецца час, калі чалавека маглі прадаць як парася іншаму гаспадару, наўпрост на кірмашы. Такое, зразумела, можа здарыцца і сёння. Раз-пораз мы чуем пра такія выпадкі. Але гэта сёння дзікунства, выключэнні, а не норма, прапісаная ў Канстытуцыях.
Калі б я жыў на тэрыторыі Беларусі да XX стагоддзя, то хутчэй за ўсё не ўмеў бы пісаць, чытаць, не меў бы ніякага ўяўлення пра навуку. Сёння гэта практычна немагчыма. Чалавек можа не верыць навуцы і не хацець чытаць, але гэта яго выбар. Ён у яго ёсць. А тажы б я проста і неведаў бы, што існуе літаратура, мастацтва. А маім невуцтвам карысталіся б усе, каму не лянота. Я б лічыў нормай паншчыну, галечу і нават не дапускаў бы пытання: “А што, можа быць інакш?”. Найхутчэй, я і мае дзеці галадалі б. Сёння людзі не гінуць масава ад голаду і не хварэюць ад нястачы ежы. Можа быць акурат наадварот, хварэюць ад пераядання. Але гэта выбар кожнага.
У XIX ст мяне б на гады забралі ў салдаты ў расейскую армію, адарваўшы ад сям’і, пакалечыўшы жыццё. Я б мусіў змагацца за чужую краіну, якая выслала мяне на смерць. Калі б я ўцёк у лес да Каліноўскага, то мяне маглі б пасля павесіць. Але магчыма, што я б і здаваў паўстанцаў акупацыйным уладам, бо проста б не разумеў, што адбываецца і не меў уяўлення, што можна жыць інакш. Найхутчэй, я б нават не пачуў пра існаванне тады Каліноўскага.
Як Эйсмант і кампанія расказваюць пра Алімпіяду ў Парыжы
Як Садамію, клапоў, трансгендэраў. Але часам ім так хочацца паказаць гэта беларусам, што яны крадуць сігнал
Галоўны ўрок перамогі Лукашэнкі 30 год таму асабіста для мяне ў тым, што Беларусь усё роўна павінна прайсці перыяд "Шушкевіча-Пазьняка" ўзору 1994 года. Магчыма не адразу пасля падзення дыктатуры. Але без такога перыяду ніякай перспектывы ў гэтай дзяржавы не будзе.
2/2
Парасткі новай інтэлігенцыі пачалі з’яўляцца напрыканцы 60-х: Барадулін, Бураўкін, Караткевіч. Гэта быў разарваны ланцуг. Новае пакаленне, якое стала элітай, мусіла выхоўваць сябе само. Але нават каб атрымаць даваенную кнігу па гісторыі, трэба было мець дазвол, бо многія з іх былі ў спецсховішчах. Таму тых, хто свядома гадаваў па-беларуску дзяцей, былі адзінкі.
Уявіце, што за ўвесь пасляваенны час, ажно да перабудовы, было ўсяго некалькі выпадкаў публічнай дыскусіі пра месца беларускай мовы. Ліст Якуба Коласа, артыкул Барыс Сачанкі, акцыя студэнтаў БДУ на чале з Алесем Разанавым у абарону беларускай мовы. Магчыма было пару іншых рэдкіх выступаў. І пасля ўжо падчас перабудовы. А мы ж гаворым амаль пра паўстагоддзя.
Сёння пытанне выхавання па-беларуску – гэта пытанне выбару і гатоўнасці да пэўнага дыскамфорту (калі ты ў Беларусі). Тады, у 1950-я, такога пытання ўвогуле яшчэ не стаяла. Тады толькі будаваўся фундамент, на якім мы сёння можам упэўнена стаяць. За намі яны, хто араў і сеяў. Беларуская мова больш не сялянская. І калі Быкаву можна знайсці апраўданні яго бацькоўскай паразы ў сэнсе мовы, то нам ужо ніякага апраўдання няма.
1/2
Чаму Васіль Быкаў не выгадаваў беларускамоўных дзяцей?
Адзін з чытачоў прапанаваў сур’ёзна падумаць пра гэта. І паразважаць агулам пра перыяд, калі нашыя бацькі, а потым мы, сталі “русскоязычные”.
У Быкава прычына магла быць проста побытавай (напрыклад, пасля разводу дзеці раслі з маці). Яны сапраўды часам моцна індывідуальныя. Але я намагаўся глядзець у першапрычыну.
Беларускую мову захавалі сяляне, дзякуючы таму, што жылі без школаў і асветы. Калі б палякі ці расейцы ўвялі ўсеагульнае школьніцтва на вёсках 300 і 200 год таму, то сёння мы б заздросцілі нават ірландцам. Але гэтае захаванне мовы ў вёсцы мела і адваротны бок – стыгматызацыю як сялянскай. Яна стала сінонімам адсталасці.
Пасля вайны і пазней, вясковых у горадзе маглі цкаваць нават за акцэнт. А часам, чаго горшага, набіць пысу. Калі я дзіцем прыяжджаў у Менск, то стараўся пераходзіць са звыклай беларускай на расейскую. Метро, вячэрнія агні, каляровыя паліцы ў крамах, унітазы ў кватэрах. І ўсё навокал па-расейску. Ты як сабака Паўлава прывучаешся да рэфлексу. Тут цывілізацыя і ўсё па-расейску. Ну, ну, рабі высновы. Хочаш так жыць? Рабі высновы. І так вырасла шмат пакаленняў. Я перакананы, што малады Быкаў таксама меў такі комплекс. Ён проста пад скурай. Дзецям заўсёды хочацца лепшага лёсу.
Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе за беларускую мову можна мець непрыемнасці. І так было пры любой уладзе ад часу анэксіі ВКЛ у склад Расеі. У “польскія часы” мой дзед стаяў на гароху за размову на перапынку па-беларуску. У савецкія часы над беларускім вымаўленнем у горадзе рагаталі. Як трапна сказаў Віталь Портнікаў у нядаўнай дыскусіі з Латынінай: у Расейскай імперыі ці СССР нас паслядоўна прывучалі саромецца сваёй мовы, а значыць сябе. Так мова стала для масаў траўмай.
У адрозненні ад мяне і нас, хто свядома ў юнацтве абраў беларускую мову і так выхоўваў дзяцей, у Быкава не было ўзораў. Не было людзей, якія б яго маглі да такога пераканаць, падштурхнуць. У мяне былі, бо мне пашанцавала хадзіць у школу ў першай палове 90-х. Калі я рабіў выбар, што буду размаўляць па-беларуску, у мяне было на што абаперціся. Мы з жонкай гадаваліся ў адным з самых беларускамоўных рэгёнаў краіны (паводле перапісу). У нас была беларускамоўная школа, у сям'і трасянілі, але на мяжы з літаратурнай. Юнацтва з сябрамі прайшло пад беларускія песні каля вогнішча. А юнацтва прыпала на 90-я, залаты час. Мае фантыстычныя настаўнікі заклалі найвышэйшую лаяльнасьць да роднай мовы. Гэта не толькі сродак камунікацыі, гэта наша зброя, каб мы выжылі як народ. Хто такое мог казаць Быкаву?
Да нядаўняга часу, калі мы сустракаліся з сябрамі ў Беларусі, многія з якіх у жыцці сталі расейскамоўнымі, мы ЗАЎСЁДЫ размаўлялі на амаль літаратурнай мове. Так і да сёння, калі яны мне пішуць. Гэта проста знак добрага тону. Усё гэта стала магчымым дзякуючы таму фундаменту, які ўсё жыццё ствараў і Быкаў. Цікава, што першая перадача Радыё Свабода, якую я пачуў у другой палове 90-ых, было апавяданне Быкава «Тры словы нямых». Ён уплываў на мяне проста літаральна.
Але я не ўяўляю, як можна было свядома вырашыцца выхоўваць гарадскіх дзяцей па-беларуску ў 1950-60-ыя гады (а тады ў Быкава нарадзіліся дзеці). Беларуская мова была як фінгал. Прафесійны і сацыяльны рост забяспечвала толькі расейская. Вядома, гэта абсалютна паталагічная сітуацыя. Але хто мог пра гэту праблему дыскутаваць пасля вайны ў сталінскім СССР і ажно да перабудовы?
У беларусаў не было эліты, якая б змагалася з стыгматызацыяй сваёй мовы і тлумачыла, што да чаго. У нас не было міжваеннага дзесяцігоддзя, каб нарасціць нацыянальныя мышцы, як у латышоў ці літоўцаў. У 30-я гады бальшавікі знішчылі амаль усё жывое, расстралялі тых, хто мог бы пасля вайны быць элітай, якая б гадавала новае пакаленне. Пасля была вайна, краіна была ў руіне. Пасля вайны частка элітаў апынулася на Захадзе, частка ў лагерах. Ад каго малады савецкі Быкаў мог навучыцца разумець важнасць беларускай мовы? Ён зразумеў гэта значна пазней.
2/2
«У адказ я пачуў, што – «Мы падумаем». Празь некалькі хвілінаў мне ператэлефанавалі і сказалі, што мая прапанова цікавая, але «вось тут Іван Іванавіч Антановіч кажа, што ў Вячаслава Францавіча ёсьць шанцы і варта пазмагацца». – піша Навумчык.
У выпадку, калі б другі тур не адбыўся, Закон прадугледжваў правядзенне паўторных выбараў з паўторным вылучэннем кандыдатаў. Канешне, на выбарах мог ізноў вылучыцца Лукашэнка, але за гэты час ягоны імідж «народнага заступніка» мог быць разбураны.
Вы думаеце, што ўсё гэта лухта? Тады чаму тагачасны чалец каманды Лукашэнкі Фядута пасля пісаў, што ў перадвыбарчым штабе Лукашэнкі вельмі баяліся зрыву другога туру?
Фядута: “Было бачна, як нэрвова курыў звычайна спакойны Сініцын, калі размова заходзіла пра другі тур: а раптам Кебіч здыме сваю кандыдатуру? Што тады? Будзе галасаваньне па кандыдатуры Лукашэнкі альбо разам зь ягоным прозьвішчам у бюлетэні зьявіцца прозьвішча «бронзавага прызёра» прэзыдэнцкай гонкі – Зянона Пазьняка?”
"Каб не дапусціць прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, Народнаму Фронту трэба было ісці на нераўнапраўны, а можа быць і прыніжальны саюз з посткамуністычнымі элітамі", - піша Бугай.
Дык былі такія спробы. І не толькі з Кебічам. Сам Пазьняк яшчэ перад другім турам сустракаўся з Мечыславам Грыбам, спікерам Вярхоўнага савету, чалавекам нейтральных поглядаў. Пазьняк прасіў Грыба або мяняць хутка законы, або паўплываць на Кебіча і зняцца, каб сарваць выбары, але нічога не выйшла. Хаця Грыб, як згадвае Навумчык, быў зацікаўлены і спрабаваў.
Ці рабіў Пазьняк спробы дамовіцца з наменклатурай? Вы тут самі бачыце. Што яшчэ мог зрабіць Пазьняк, каб перамагчы? Напрыклад, адмовіцца ад нацыянальнай рыторыкі. Перайсці на расейскую мову. Агітаваць за саюз з Расеяй. Плакаць па СССРы. Абяцаць залатыя горы, якія ніколі не былі б выкананыя. Дык менавіта такога прэзідэнта беларусы тады і абралі.
1/2
Мікола Бугай у “Нашай Ніве” піша пра “Тры памылкі Пазняка, у выніку якіх гісторыя Беларусі пайшла так, як пайшла”. Тэкст па стылістыцы бліскучы, але нагадаў мне анекдот.
Сабраўся мышыны народ вырашаць, як жыць? Бо спакою не дае кот. І прынялі яны рашэнне: павесіць кату на шыю званочак. Але адно кемлівае мышаня пытаецца: "Дык а як і хто будзе вешаць званочак?" Адказ прэзідыума: "Шаноўныя, мы прыдумалі стратэгію, а тактыку прыдумляйце самі."
Аўтар лічыць, што перамагае той, у каго больш рэсурсаў. А Пазняк, маўляў, пераацэньваў уплыў творчай інтэлігенцыі і недаацэньвалі ролю сілавікоў, чыноўніцтва і бізнэсу. І ў гэтым папрок. Ну рыхтык як у тым анекдоце: мы далі ідэю, а сілавікоў і бізнэс шукайце самі, як хочаце.
Але сур’ёзны адказ, на маю думку, на паверхні. Чалавек, якія перамог тады выбары, не шукаў падтрымкі ў сілавікоў і чыноўнікаў. Лукашэнка ўсю сваю кампанію збудаваў на антысістэмнасці, на крытыцы ўлады. Бо ў пачатку 1990-х беларусы люта ненавідзілі уладу.
Бугай працягвае: “Вялікая частка таго пакалення чыноўнікаў хацела аднаго — ператварыцца з камуністаў у капіталістаў. Яны хацелі ўзбагаціцца і, як і іх сучаснікі ў Польшчы ці Украіне, гатовыя былі на многае згадзіцца дзеля гэтага. Пазняк не ўмеў гэта скарыстаць».
Дык узгадайце, Лукашэнка ж ішоў як таран, абяцаючы ўсіх іх перасадзіць, бо яны смокчуць народную кроў. Гэта пасля выбараў ён зрабіў на іх стаўку, бо ў яго проста не было ў камандзе НІКОГА, каб пакрыць патрэбы кадраў. Сініцын, Булахаў, Ганчар - усю гэта былі "маладыя ваўкі", а не пабранзавелая наменклатура ўзросту Кебіча. Дзе ў Лукашэнкі былі сілавікі?
Дык чаму тады Лукашэнку ўдалося перамагчы без чыноўнікаў і сілавікоў, а Пазьняку - не? Акрамя нянавісці да Кебіча, якую акумуляваў Лукашэнка, ён зрабіў стаўку на настальгію па саўку. І яна аказалася бяспройгрышнай.
“Народны Фронт радыкальна крытыкаваў, проста пляжыў вышэйшых чыноўнікаў — хоць яны патэнцыйна былі самымі зацікаўленымі ў незалежнасці”. – піша Бугай.
Чаму ж тады Лукашэнку ўдалося перамагчы на выбарах без саюзу з Кебічам ці прынамсі з чыноўнікамі? Дарэчы, ён жа таксама галасаваў за роспуск кампартыі, адмяжоўваўся ад іх. А вы не памятаеце яго лозунг на выбарах: “Ни с левыми, ни справыми, а с народом”? Змагацца за галасы намеклатуры Лукашэнка не мусіў, бо перамогу яму гарантавала абсалютная большасць беларусаў - народ. Выбары 1994 года былі свабодныя, голас на іх старшыні выканкама каштаваў столькі ж, колькі і калгасніка. А вось на крытыцы ўлады можна было зарабляць, што ён і рабіў.
“У 1992 годзе правільнай стратэгіяй было не ініцыяваць рэферэндум аб роспуску Вярхоўнага Савета, а шукаць кулуарных дамоўленасцей з Кебічам і сілавікамі, пазіцыянаваць сябе як патэнцыйных саюзнікаў і лабістаў, а не непрымірымых праціўнікаў, якія «або мы вас, або вы нас». – піша Бугай.
Дык акурат у 1992 годзе быў пік непапулярнасці ўраду. Рэферэндум адкрываў куды большыя магчымасці прыйсці да ўлады, чым саюз з імі, калі яны целяпаліся на валаску. Але Шушкевіч, на жаль, на гэта не пайшоў. І менавіта пасля гэтага сіла БНФ пачала слабнуць. Пачаўся рэванш.
І вішанька на торце. Вы думаеце, што Пазьняк не жадаў дамаўляцца з Кебічам? Проста адкрыйце кнігу правай рукі Пазьняка ў той час, Сяргея Навумчыка “Дзевяноста чацьверты” (спасылка ў каментары), ад старонкі 312. Аўтару асабіста размаўляў з Кебічам. Апошні пытаўся,ці можа БНФ дапамагчы.
“Я прапанаваў Кебічу зьняць сваю кандыдатуру. Вялікая частка выбаршчыкаў ішла галасаваць ня столькі за Лукашэнку, колькі супраць Кебіча (уяўляю, як непрыемна было Вячаславу Францавічу гэта чуць – праўда, чуў ён гэта ня першы раз). І калі прозьвішча прэм’ера ня будзе ў бюлетэнях, дык ня будзе каго выкрэсьліваць, і людзі проста ня прыйдуць на выбары». – піша Навумчык.
Народны Фронт абяцаў зняць 7 тысяч назіральнікаў з выбарчых участкаў. Разьлік быў на тое, каб улады скарысталі «адміністрацыйны рэсурс». Ну, вы разумуееце...
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago