Пойдзем гуляць!

Description
Жаночы погляд на геймінг і кіберспорт.
Advertising
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago

1 year, 1 month ago

А вось гэта - сапраўды сумная навіна.

Найбуйнейшая гульнявая выстава Е3 сышла ў гісторыю. Амаль усе сур'ёзныя гульнявыя выдаўцы вырашылі, што выкладваць трэйлеры ў інтэрнэт больш выгадна, чым укладваць у афлайн падзеі. Калі я прачытала гэтую навіну, склалася ўражанне што ўсё, сышла эпоха. Эпоха вялікіх гульнявых афлайн падзей, выступаў распрацоўшчыкаў і прыгожых косплэерш.

Адна надзея на кіберспорт! Без яго ўсе аматары кампутарных гульняў асуджаныя тусавацца выключна анлайн.

IGN

E3 Has Been Canceled - IGN

After months of speculation and multiple companies confirming it would not be attending, the ESA announced today to its members that E3 2023 has been canceled.

А вось [гэта](https://www.ign.com/articles/e3-has-been-canceled?) - сапраўды сумная навіна.
1 year, 1 month ago

Амаль кожны тыдзень у рускамоўных медыя то тут то там, праскокваюць навіны аб тым, якое злое зло гэтыя вашы кампутарныя гульні і як іх трэба забараніць. Бо там адна кроў і забойствы, як жа гэта разбэшчвае нашых дзяцей!

У гэтым ракурсе я не хачу разводзіць дыскусію, гаворачы аб памылковасці гэтых аргументаў. Але я хачу ўспомніць адзін з самых цікавых праектаў, з якім мне давялося працаваць, і паказаць, якіх вынікаў можна дасягнуць калі спрабаваць нешта ствараць, а не забараняць і разбураць.

Telegraph

Відповідальність Ліга

У 2021 годзе я пераехала ў Кіеў і з Беларускай асацыяцыі кіберспорту перайшла працаваць ва Украінскую асацыяцыю. Яны не былі ніяк злучаны, проста маё жыццё поўна іранічных супадзенняў. І менавіта там я пачала сваё нядоўгае супрацоўніцтва з праектам «Відповідальність…

Амаль кожны тыдзень у рускамоўных медыя то тут то там, праскокваюць навіны аб тым, якое злое зло гэтыя вашы кампутарныя …
1 year, 1 month ago
Са святам!

Са святам!

1 year, 2 months ago

Яшчэ больш беларускамоўных стымаў!
Зараз на канале lepus81 ідзе трансляцыя. Cтрымер тэстуе дэма версію гульні System shock - рэмейка аднайменнай гульні 1994 года.

Далучайцеся!

Twitch

lepus81 - Twitch

Прывітанне! Стрымлю па-беларуску розныя гульні і намагаюся каб наша мова жыла. Калі цікава, запрашаю падпісацца. Hello, I stream different games in Belarus language and try to keep our language alive. If you are interested, I invite you to follow me.

Яшчэ больш беларускамоўных стымаў!
1 year, 2 months ago

Учора адбылася першая трансьляцыя ESL Pro League на беларускай мове, арганізаваная студыяй Maincast. Магчыма гэта быў першы раз, калі CS:GO каментаваўся па-бералуску. Я задала пару пытанняў касцеру ўчорашняй трансляцыі Мікіце razvalpetrovich.

Як першыя ўражанні?Уражанні добрыя, буйная студыя адкрыла такія напрамкі, гэта павінна пазітыўна паўплываць на беларускі рынак, які пакуль вельмі малы.

Мяркуючы па каментарах, трансляцыю сустрэлі дастаткова цёпла - ты чакаў такога водгуку?На ўсіх трансляцыях, якія я вёў па-беларуску, 99 працэнтаў гледачоў у чаце вельмі прыемныя. Тут аказалася таксама, з той толькі розніцай, што украінцы далучаліся і разам з намі радаваліся развіццю беларускай мовы (што было вельмі прыемна). Трохі засмуцілі рускамоўныя людзі: "ой ды навошта, ой ды каму гэта трэба". Хаця такіх было мала.

Наколькі доўгім плануецца тваё супрацоўніцтва з Maincast? Плануецца толькі адзін турнір на беларускай мове, ці гэта доўгатэрміновы праект?Калі гэта будзе залежаць ад мяне - максімальна доўгім. Плануецца доўгатэрміновы праект. Плануецца весці кантэнт ESL, але як шмат турніраў я дакладна не ведаю.

У цэлым, як ты лічыш, ці трэба павялічваць колькасць беларускамоўных трансляцый? У іх будзе свая аўдыторыя?Калі рынак ёсць у Беларусі, ён вельмі маленькі. Яго трэба развіваць, каб з яго нешта зарабляць. І зараз ён атрымае неабходнае развіццё. Свая аўдыторыя ёсць і яна будзе расці.

Twitch

razvalpetrovich - Twitch

razvalpetrovich streams live on Twitch! Check out their videos, sign up to chat, and join their community.

Учора адбылася першая трансьляцыя ESL Pro League на беларускай мове, арганізаваная студыяй Maincast. Магчыма гэта быў першы раз, калі CS:GO …
1 year, 2 months ago

Якія цудоўныя навіны!У найбуйнейшай студыі Maincast з'явіўся беларускамоўны канал і зараз жа там ідзе трансляцыя на беларускай мове! Каментуецца турнір ESL Pro League Season 17.
Далучайцеся і падтрымлівайце нашых каментатараў!

Twitch

csgomc_by - Twitch

csgomc\_by streams live on Twitch! Check out their videos, sign up to chat, and join their community.

**Якія цудоўныя навіны!**У найбуйнейшай студыі Maincast з'явіўся [беларускамоўны канал](https://www.twitch.tv/csgomc_by) і зараз жа там ідзе трансляцыя на беларускай мове! Каментуецца турнір …
1 year, 2 months ago

Вось так я накатала цэлы тэкст каналу Культурны код аб тым, што пісаць тэлеграм каналы складана =)

1 year, 2 months ago

#ведай_сваіх

🕹Пойдзем гуляць!” — тэлеграм-канал, які паказвае жаночы погляд на кіберспорт і гульні.

Жанчын вельмі мала ў кіберспорце. Мала гульцоў, мала гледачоў, — кажа аўтарка праекта Наста @Lopasat, — Таму мне падалося цікавым пагаварыць пра кіберспорт і гульні з жаночага пункту гледжання.

Наста мае багаты досвед арганізацыі кіберспартыўных турніраў, працуе ў ІТ. Аднак, весці канал аказалася вельмі складана, прызнаецца дзяўчына: трэба пастаянна падтрымліваць матывацыю, шукаць тэмы для пастоў і быць зацікаўленай у тым, пра што пішаш.

Перш чым пачаць канал, я склала для сябе кантэнт-план, напісала некалькі пастоў. Але праз некалькі тыдняў мне падалося, што ўсё гэта нецікава і дрэнна. Давялося прыдумваць новае. Пакуль складана сказаць, якія тэмы заходзяць найлепш. Падаецца, што найбольшыя ахопы атрымліваюць доўгія тэксты (што дзіўна). Я пакуль не сістэматызавала свой струмень думак, каб зразумець усё дакладна. У цэлым, адчула вялікую падтрымку ад беларускамоўнай супольнасці, то мне б хацелася пісаць больш цікавага кантэнту менавіта для іх. Таму і галоўным сваім KPI пакуль лічу дасягненне ўзроўню “пісаць па-беларуску без дапамогі слоўнікаў і сяброў”.

Дарэчы, ёсць у Насты і натхняльная гісторыя з уласнага досведу пра пошук першых беларускамоўных каментатараў на трансляцыю кіберспартыўнага турніра WePlay Animajor 2021.

— У той час мы з Беларускай асацыяцыяй камп'ютарнага спорту рабілі шмат кіберспартыўных праектаў, але ўсе яны былі на рускай мове. Калі прыйшла ідэя трансляваць буйны турнір па Dota 2 па-беларуску, то паўстала вялікае пытанне: а ці зможам мы знайсці кваліфікаваных каментатараў? Я была настроеная вельмі аптымістычна. Некалькі дзён пісала ўсім каментатарам Мінска, Гомеля і Гродна ў надзеі знайсці тых, хто зможа добра размаўляць на беларускай мове на камеру. Калегі казалі, што гэта вельмі складаная задача. Сапраўды, я атрымала шмат адмоў, аднак знайшліся смельчакі, якія таксама загарэліся ідэяй. Тры тыдні каментатары трэніраваліся, кожны вечар каментавалі матчы, а перад сном слухалі аўдыякнігі Караткевіча. Сама трансляцыя ў выніку атрымалася… цікавай. Не магу сказаць, што ўсё атрымалася цудоўна, бо выступаць перад камерай яшчэ і ў такім складаным жанры сапраўды вельмі цяжка без належнай падрыхтоўкі. Але я вельмі радая, што здарыўся прэцэдэнт і стала зразумела, што трансляцыі на беларускай мове цікавыя як гледачам, так і каментатарам.Дзяўчына марыць стварыць кіберспартыўнае кам'юніці і арганізоўваць турніры з трансляцыямі на беларускай мове:

У мяне вялікі досвед мадэрацыі турніраў, але адной рэалізаваць такі праект вельмі складана. Калі я сустрэну аднадумцаў, было б выдатна папрацаваць разам.Чытаць інтэрв’ю з Настай, якое зрабіў Марк Круглоў.

1 year, 2 months ago

Ну а пакуль бумеры тыпу мяне глядзелі на Оскар, крутыя маладыя хлопцы сачылі за The Streamer Awards 2023, якая праходзіла ў той жа час. Залатога Peepo ўручалі зоркам Twitch и YouTube ажно ў 27 намінацыях.

Лепшым стрымерам 2023 года стаў Kai Cenat.
Лепшым гульцом TenZ (Valorant)
Гульнёй года стала Elden RingПоўны спіс пераможцаў можна ўбачыць тут. Рэкамендую азнаёміцца - зможаце зразумець наколькі моцна вы адсталі ад сучаснага жыцця.

YouTube

The Streamer Awards 2023

The Streamer Awards 2023 hosted by QTCinderella and Valkyrae QTCinderella ► https://www.twitch.tv/qtcinderella ► https://twitter.com/qtcinderella Valkyrae ► https://twitter.com/Valkyrae ► @Valkyrae Animations/Videos Peepo Goes to The Streamer Awards…

1 year, 2 months ago

Ну, не так і дрэнна, адгадала шмат, але памылілася ў жаночай ролі і адаптацыі сцэнара. Яшчэ нешта памятаюць старыя косці!

А ці ёсць тут тыя, хто глядзеў цырымонію? Як вам рэзультаты?

We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago