Last updated 1 month, 1 week ago
Вось так я накатала цэлы тэкст каналу Культурны код аб тым, што пісаць тэлеграм каналы складана =)
? “Пойдзем гуляць!” — тэлеграм-канал, які паказвае жаночы погляд на кіберспорт і гульні.
— Жанчын вельмі мала ў кіберспорце. Мала гульцоў, мала гледачоў, — кажа аўтарка праекта Наста @Lopasat, — Таму мне падалося цікавым пагаварыць пра кіберспорт і гульні з жаночага пункту гледжання.
Наста мае багаты досвед арганізацыі кіберспартыўных турніраў, працуе ў ІТ. Аднак, весці канал аказалася вельмі складана, прызнаецца дзяўчына: трэба пастаянна падтрымліваць матывацыю, шукаць тэмы для пастоў і быць зацікаўленай у тым, пра што пішаш.
— Перш чым пачаць канал, я склала для сябе кантэнт-план, напісала некалькі пастоў. Але праз некалькі тыдняў мне падалося, што ўсё гэта нецікава і дрэнна. Давялося прыдумваць новае. Пакуль складана сказаць, якія тэмы заходзяць найлепш. Падаецца, што найбольшыя ахопы атрымліваюць доўгія тэксты (што дзіўна). Я пакуль не сістэматызавала свой струмень думак, каб зразумець усё дакладна. У цэлым, адчула вялікую падтрымку ад беларускамоўнай супольнасці, то мне б хацелася пісаць больш цікавага кантэнту менавіта для іх. Таму і галоўным сваім KPI пакуль лічу дасягненне ўзроўню “пісаць па-беларуску без дапамогі слоўнікаў і сяброў”.
Дарэчы, ёсць у Насты і натхняльная гісторыя з уласнага досведу пра пошук першых беларускамоўных каментатараў на трансляцыю кіберспартыўнага турніра WePlay Animajor 2021.
— У той час мы з Беларускай асацыяцыяй камп'ютарнага спорту рабілі шмат кіберспартыўных праектаў, але ўсе яны былі на рускай мове. Калі прыйшла ідэя трансляваць буйны турнір па Dota 2 па-беларуску, то паўстала вялікае пытанне: а ці зможам мы знайсці кваліфікаваных каментатараў? Я была настроеная вельмі аптымістычна. Некалькі дзён пісала ўсім каментатарам Мінска, Гомеля і Гродна ў надзеі знайсці тых, хто зможа добра размаўляць на беларускай мове на камеру. Калегі казалі, што гэта вельмі складаная задача. Сапраўды, я атрымала шмат адмоў, аднак знайшліся смельчакі, якія таксама загарэліся ідэяй. Тры тыдні каментатары трэніраваліся, кожны вечар каментавалі матчы, а перад сном слухалі аўдыякнігі Караткевіча. Сама трансляцыя ў выніку атрымалася… цікавай. Не магу сказаць, што ўсё атрымалася цудоўна, бо выступаць перад камерай яшчэ і ў такім складаным жанры сапраўды вельмі цяжка без належнай падрыхтоўкі. Але я вельмі радая, што здарыўся прэцэдэнт і стала зразумела, што трансляцыі на беларускай мове цікавыя як гледачам, так і каментатарам.Дзяўчына марыць стварыць кіберспартыўнае кам'юніці і арганізоўваць турніры з трансляцыямі на беларускай мове:
— У мяне вялікі досвед мадэрацыі турніраў, але адной рэалізаваць такі праект вельмі складана. Калі я сустрэну аднадумцаў, было б выдатна папрацаваць разам.Чытаць інтэрв’ю з Настай, якое зрабіў Марк Круглоў.
Ну, не так і дрэнна, адгадала шмат, але памылілася ў жаночай ролі і адаптацыі сцэнара. Яшчэ нешта памятаюць старыя косці!
А ці ёсць тут тыя, хто глядзеў цырымонію? Як вам рэзультаты?
Last updated 1 month, 1 week ago