Вясна: Палітвязні Беларусі

Description
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 1 month ago

3 weeks, 4 days ago
***📍*****Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем** …

📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Уладзімірам Кнігай
Нагадаем, фігуранта "справы Ціханоўскага" ўтрымліваюць у няволі амаль чатыры з паловай гады, з іх больш за год і тры месяцы — у рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.

Летась палітвязню дадалі яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і перавялі ў барысаўскую калонію № 14. Па інфармацыі "Вясны", там на Уладзіміра працягваюць аказваць ціск: яго змясцілі ў ПКТ і рэгулярна выпісваюць новыя парушэнні. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач, спатканняў і званкоў. 

5 лютага суд Барысаўскага раёна пачынае разглядаць ужо другую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч. Палітвязню пагражае да 1 года зняволення.

3 weeks, 6 days ago
***❗️*****Былому вайскоўцу**[**Дзмітрыю Пазнякову**](https://prisoners.spring96.org/be/person/dzmitryi-paznjakou) **збіраюцца ўзмацніць пакаранне**

❗️Былому вайскоўцуДзмітрыю Пазнякову збіраюцца ўзмацніць пакаранне
Дзмітрый — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ. Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года. Паводле прапагандыстаў, Пазднякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1.

Паводле інфармацыі "Вясны", у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Дома Дзмітрыя чакаюць жонка і двое дзяцей.

Цяпер стала вядома, што 14 лютага ў Наваполацку адбудзецца суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Хрыпач.

1 month ago
***📍*****У Віцебску сёння пачалі судзіць палітвязня** …

📍У Віцебску сёння пачалі судзіць палітвязня Міхаіла Лабаня
Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

У траўні 2022 года суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Тэрмін Міхаіл адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Але ў траўні 2024 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

У Віцебскім абласным судзе 29 студзеня Міхаіла пачалі судзіць за данаты паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу разглядае суддзя Аляксандр Абашын.

3 months, 1 week ago
*****❤️***Палітзняволены** [**Дзяніс Пырх**](https://prisoners.spring96.org/be/person/dzjanis-pyrkh) **цалкам адбыў тэрмін …

*❤️Палітзняволены Дзяніс Пырх цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю*

Жыхар Рэчыцы вызваліўся яшчэ 10 чэрвеня, але пацвярджэнне гэтаму праваабаронцы «Гомельскай Вясны» атрымалі толькі цяпер.

Дзяніс быў асуджаны па «справе Зельцэра» да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яму былі інкрымінаваныя арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Свой тэрмін мужчына адбываў у ПК № 22.

3 months, 2 weeks ago
3 months, 2 weeks ago
*****❗️***Палітвязня** [**Сяргея Маўшука**](https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-mouszuk) **хочуць перавесці на …

*❗️Палітвязня Сяргея Маўшука хочуць перавесці на турэмны рэжым*
Нагадаем, палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». У красавіку 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. Вядома, што пазней ужо у калоніі Алену пазбавілі бацькоўскіх правоў. Мужа і жонку неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Цяпер стала вядома, што 21 лістапада ў Оршы адбудзецца суд па замене Сяргею рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кахава.

?Месца ўтрымання Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
?Месца ўтрымання Алены: ПК №24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць

We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 1 month ago