Channel Craft Hand Lab

Description
Канал клуба рамеснікаў

Арганізуем першыя беларускія маркеты ў Варшаве!

Чат https://t.me/crafthandlab
Instagram https://www.instagram.com/crafthandlab/
Facebook https://www.facebook.com/crafthandlab
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

1 month, 2 weeks ago
***📢*** Вэбінар: **Як аформіць PIT пры …

📢 Вэбінар: Як аформіць PIT пры нерэгістраванай дзейнасці?

Мы ўжо правадзілі раней вэбінар на тэму нерэгістраванай дзейнасці. Таксама ёсць бясплатны партал на польскай мове, дзе ўсё распісана на гэтую тэму.

Але зараз час даваць справаздачу перад падатковай і афармляць свой PIT. Спецыяльна для ўсіх, хто вядзе нерэгістраваную дзейнасць, мы запрасілі выканаўчага дырэктара MIA CONSULT GROUP, галоўнага бухгалтара з больш чым 10-гадовым досведам.

Елена Разбіцка правядзе для вас гэты вэбінар.

На вэбінары вы даведаецеся:
✔️ Як аформіць ПІТ?
✔️ Якія дакументы патрэбны?
✔️ Якія падатковыя асаблівасці варта ведаць?
✔️ Адказы на вашы пытанні!

📅 Дата: 6 сакавіка
🕔 Час: 17:00
Працягласць: 1,5 гадзіны
💰 Кошт: 50 зл
🎥 Запіс + прэзентацыя будуць даступныя пасля вэбінара!

📌 Рэгіструйцеся зараз! Спасылка на рэгістрацыю

У рэгістрацыі ўжо зараз можаце пакінуць усе пытанні наконт PIT

1 month, 2 weeks ago
Мы ведаем, што на Маркеце Эмоцый …

Мы ведаем, што на Маркеце Эмоцый збіраюцца майстры і прадаўцы з розных краін, і не кожны адчувае сябе ўпэўнена, калі трэба размаўляць па-польску.

Мы хочам, каб удзельнікі маркета адчувалі сябе камфортна і маглі лёгка камунікаваць з пакупнікамі. Таму падрыхтавалі некалькі простых парад, якія дапамогуць вам наладзіць кантакт, нават калі ваша польская яшчэ не ідэальная.

10 парад для прадаўцоў на Маркеце Эмоцый, якія не вельмі добра размаўляюць па-польску, але хочуць камунікаваць з пакупнікамі

❗️Падрыхтуйце ключавыя фразы – Вывучце асноўныя словы і выразы: dzień dobry (добры дзень), zapraszam(запрашаю), dziękuję (дзякуй), proszę (калі ласка), ile to kosztuje? (колькі гэта каштуе?).

❗️Выкарыстоўвайце жэсты і мову цела – Усмешка, жэсты і добразычлівасць могуць сказаць больш, чым словы. Пакажыце, напрыклад, кошт на калькулятары або пальцамі.

❗️Майце гатовыя карткі з інфармацыяй – Напішыце асноўныя адказы на пытанні пакупнікоў: цэны, матэрыялы, варыянты аплаты, дастаўка і інш. Гэта дапаможа пазбегнуць блытаніны.

❗️Выкарыстоўвайце перакладчык у тэлефоне – Google Translate ці Deepl дапамогуць хутка перакласці фразу і лепш зразумець пакупніка.

❗️Будзьце ветлівымі і цярплівымі – Калі не разумееце пытанне, спакойна папрасіце паўтарыць: Może pan/pani powtórzyć? (Можаце паўтарыць?).

❗️Паказвайце тавар у дзеянні – Калі гэта ўпрыгажэнні, адзенне ці аксэсуары, прапануйце прымерыць. Калі прадукты харчавання – дайце паспрабаваць.

❗️Запамінайце простыя польскія фразы для апісання тавару – Напрыклад, to jest ręcznie robione (гэта зроблена ўручную), naturalne materiały (натуральныя матэрыялы), świetna jakość (цудоўная якасць).

❗️Не бойцеся памылак – Польскія пакупнікі ацэняць вашыя намаганні і будуць рады дапамагчы, калі вы нешта скажаце няправільна. Галоўнае – гаварыць з упэўненасцю.

❗️Калі не разумееце, прапануйце напісаць – Калі пакупнік кажа вельмі хутка або складана, прапануйце яму напісаць пытанне ў нататніку або на тэлефоне.

❗️Дасылайце на старонку ў Instagram або сайт – Калі цяжка растлумачыць словамі, пакажыце QR-код або дайце візітоўку, дзе пакупнік зможа прачытаць інфармацыю сам.

Галоўнае – не баяцца размаўляць і быць добразычлівымі. Польскія пакупнікі любяць цікавыя гісторыі і адкрытых людзей, таму галоўнае – усмешка і жаданне дапамагчы!

1 month, 3 weeks ago
***🌹***Арт Маркет эмоцый да Дня жанчын …

🌹Арт Маркет эмоцый да Дня жанчын у самым сэрцы Варшавы 😍

Дзе? Варшава | Chmielna 9, 12:00 - 20:00
Сустракайце нашых удзельнікаў

Біжутэрыя: Bioevgenika, KarLen, Belaruskicry, Ingriya, Place to be vivid

Свечкі: Shim.candles, Bananum Deco, La Fé Home, Bubbleyou_warszawa

Касметыка і мыла: SHESAIDLYN, Naturalna Soap, SoapHug, Doterra, Terra Actives.pl

Хатні дэкор: AnnabaoArtdecor, MK Laser Art, 52_goods, Papera Kvetka
Стыльныя аксэсуары: Praleska, elenkino_delo

Адзенне: Sciezka Workroom, ART PILYA, Perets sews

Кераміка: The_glina, Rudzenika

Лялькі калекцыйныя: Shim_dolls

Для жывёл: Sigma Band

Кнігі: the krama

Друкарня: KDK Print

Ежа і прысмакі: Zefirro, Zefir_floristik_pl, Nalesniki Razem, Foodpornikova, DELIKASA, Домашняя выпечка, Yum.Yum.Chocolate, MamaSushi

Стыліст: GoPrincess

Астролаг: Natalia Lumina

Салон прыгажосці: Aura skin clinic

Тураператар: IriSunTravel

Майстар-класы: Artoria Warszawa

😇Сардэчна запрашаем!
📌Chmielna 9 (уваход адразу с улицы Chmielna)
12:00 - 20:00
Сацсеткі клубу Craft Hand LabInsta | FB | TG | TikTok | YouTubeСаарганізатары праекту:ПОБАЧ.ПАДЗЕІ.ЛЮДЗІВаша БеларускаSCENA CHMIELNAМедыя-партнёры:Варшава 36.6
Беларускае Радыё Рацыя
Варшава Лайф

4 months ago
***?*****Запрашаем на Art Craft House Christmas!*****?***

?Запрашаем на Art Craft House Christmas!?

21 снежня з 11:00 да 19:00
22 снежня з 11:00 да 20:00 на Scena Chmielna (Nowy Świat 27a) адбудзецца святочны калядны Арт Маркет.

На мерапрыемстве вы знойдзеце:

?біжутэрыю,
?свечы і дэкор для дома,
?ёлачныя ўпрыгажэнні,
?хатні шакалад, калбасу, зефір і пастылу,
?натуральную касметыку і мыла,
?кераміку, вырабы з скуры і дзіцячыя цацкі,
?ручную вышыўку крыжыкам,
адзенне.

?Гэта цудоўны шанец абраць падарункі для сябе і сваіх блізкіх і правесці час у атмасферы каляднай цеплыні

⭐️Сардэчна запрашаем

? Месца: Nowy Świat 27a, Варшава
? Час: 21 снежня з 11:00 да 19:00, 22 снежня с 11:00 да 20:00

Сацсеткі клубу Craft Hand LabІнтэрнэт-крама | Insta | FB | TG | YouTube | TikTok
Саарганізатары праекту:ПОБАЧ.ПАДЗЕІ.ЛЮДЗІВаша БеларускаSCENA CHMIELNAМедыя-партнёры:Варшава 36.6
Беларускае Радыё Рацыя

4 months, 1 week ago
***?******?*** 21-22 снежня Калядны Арт Маркет!

?? 21-22 снежня Калядны Арт Маркет!
Вельмі шмат розных рэчаў можна будзе знайсці ў падарункі для сабе і сваіх родных.
Абавязкова прыходзьце?

Час працы: 10:00 - 19:00
21 і 22 снежня

Падрабязней можна прачытаць у артыкуле ад нашых медыя партнёраў Радыё Рацыя

?Спасылка?

4 months, 1 week ago
Ці ведаеце, што на рынку Starego …

Ці ведаеце, што на рынку Starego Miasta ў Варшаве горад дае магчымасць творцам прадаваць свае вырабы?
Марыя, заснавальніца клубу Craft Hand Lab, атрымлівала такую магчымасць і падзялілася сваім вопытам у пасце ў Інстаграм.

?Спасылка на пост

7 months, 1 week ago
***?*****Запрашаем майстроў для ўдзелу ў тэматычным …

?Запрашаем майстроў для ўдзелу ў тэматычным Арт Маркеце: Art Craft House Halloween!?

? 27 кастрычніка
?Nowy Świat 27a, Warszawa, Scena Chmielna
11:00 - 19:00

?Рэгістрацыя?

Што будзе на Маркеце?

?Так як гэта Halloween, то мы ўпрыгожым памяшканне.
?Мы зноў правядзем конкурс касцюмаў сярод майстроў.
?І не забудзьцеся, што цяпер на Арт Маркеце вы можаце набываць карціны, пласцінкі і мерч ад Лявона Вольскага

?Рэгістрацыя?
Сацсеткі клубу Craft Hand LabІнтэрнэт-крама | Insta | FB | TG | YouTube | TikTok
Саарганізатары праекту:ПОБАЧ.ПАДЗЕІ.ЛЮДЗІВаша БеларускаSCENA CHMIELNAМедыя-партнёры:Варшава 36.6
Беларускае Радыё Рацыя

7 months, 3 weeks ago
***✨*** Запрашаем на Арт Маркет Art …

Запрашаем на Арт Маркет Art Craft House Autumn 1.0!

1 верасня з 11: 00 да 19: 00 на нашым маркеце вы зможаце знайсці мноства цікавых і прыгожых рэчаў, якія дададуць у ваш дом выгоды і стылю. Біжутэрыя, свечкі, хатні дэкор, натуральная касметыка і мыла — усё гэта і многае іншае чакае вас!

Асаблівы момант дня - а 13:00 выступ любімага Лявона Вольскага. Не прапусціце!

Прыходзьце па пакупкі, натхненне і добры настрой. Чакаем вас!

8 months ago
Channel Craft Hand Lab
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago