Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

Belmovie - канал пра кіно

Description
Новыя фільмы, а таксама годная класіка па-беларуску
Advertising
We recommend to visit

Сотрудничество / Связь:
@JohnBarrymore

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 week, 4 days ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

Чат - @eoguychat
По рекламе - @kroptop1

Last updated 2 months, 1 week ago

1 month, 4 weeks ago

Вітаю! Прыйшоў час расказаць вам пра тое, што чакае наш праект найбліжэйшым часам. Як вы маглі заўважыць, у красавіку перакладаў было няшмат праз мае асабістыя прычыны. Мой маральны стан не дазваляў перакладаць якасна, а рабіць працу абы зрабіць не хацелася. Таксама я заняўся трансфармацыяй праекта. Цяпер Belmovie хоча стаць не проста праектам аднаго перакладчыка, а платформай, што будзе зручнай для гледачоў і карыснай для іншых стваральнікаў кантэнту. На жаль, на пераклад часу застаецца мала. Таму мы бяром паўзу ў перакладах на пару месяцаў, каб зрабіць гэты праект як мага лепшым. Вядома, усе падпіскі на час паўзы будуць прыпыненыя. Але не забывайцеся на нас. Спачатку мы перакладзём красавіцкія заказы нашых спонсараў (засталіся яшчэ тры фільмы і дзве серыі "Арчара"), а потым шчыльна зоймемся запланаваным крокам наперад. Спадзяюся паспець усё зрабіць у ліпені і вярнуцца з перакладам 2 сезона "Дому Цмока" з невялічкім спазненнем. Так што хутка пабачымся, дзякуй за ўвагу!

2 months, 2 weeks ago

Вітаю! Паважаныя жыхары і госці Віцебска, калі заўтра будзеце ў горадзе, прапануем вам цікавы варыянт баўлення вольнага часу. Прыемнага прагляду!

2 months, 3 weeks ago

Вітаю! Даруйце, што позна, але паведамленне тэрміновае. Здаецца, пачаўся новы раўнд чысткі каналаў нашага кірунку з боку міжнародных карпарацый, што ігнаруюць існаванне беларускіх гледачоў. Таму, калі з гэтым каналам штосьці здарыцца, усе навіны пра новы канал будуць у нашых сацсетках. Падпісвайцеся, каб мы не згубілі адно аднаго!

Нашы сацсеткі:
1. Наш Youtube
2. Наш Twitter ці X
3. Наш Instagram

Дзякуй за ўвагу!

3 months, 2 weeks ago
Вынікі Оскара вы ўжо ведаеце. А …

Вынікі Оскара вы ўжо ведаеце. А вось вам вынікі сакавіцкага галасавання нашых спонсараў. Тут яны былі салідарныя з акадэмікамі, таму ў гэтым месяцы мы выпусцім Опенгеймера па-беларуску! Але працы шмат, бо фільм даволі доўгі, таму давядзецца крыху пачакаць.

3 months, 3 weeks ago
**Мядзведзь (2 сезон, 2 серыя - …

Мядзведзь (2 сезон, 2 серыя - Паста)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашым спонсарам:
Канал "Кавалачак жыцця" - пра кіно па-беларуску!
pups

Краіна: ЗША
Сюжэт: Падчас працягу рамонту новага рэстарана Фак і Рычы спрачаюцца, як пафарбаваць сцены, і Нэт павінна ўмяшацца.
Жанр: драма, камедыя
У галоўных ролях: Джэрэмі Ален Уайт, Эбан Мос-Бакрак, Аё Эдэбіры, Лаянэл Бойс, Ліза Калон-Заяс, Эбі Эліят
Прыемнага прагляду!

3 months, 3 weeks ago

І яшчэ, апошнім часам у нас рэгулярна з'яўляюцца новыя спонсары. Шчыры дзякуй вам за гэта! Але, на жаль, паступова выяўляюцца і хібы спосабаў падтрымкі. Бывае, што мы не можам з вамі звязацца, каб асабіста падзякаваць і напісаць падрабязнасці пра бонусы. Гэта здараецца, калі ў наладах бота Tribute спонсары абіраюць ананімны данат ці калі спасылкі на іх акаўнт схаваныя наладамі прыватнасці Telegram. Калі будзе трэба, будзем шукаць выйсце з гэтай сітуацыі.

Што тычыцца сувязі са спонсарамі Patreon, там мы пішам паведамленне і на сайце, і на пазначаны e-mail. Правярайце, калі ласка, каб атрымаць заслужаныя бонусы.

Дзякуй за ўвагу! Усё, працоўныя моманты вырашылі, цяпер толькі кантэнт. Спадзяюся, паспеем заўтра вас нечым парадаваць :)

5 months, 2 weeks ago
Добры вечар! Разабраўшыся з бюракратыяй, маем …

Добры вечар! Разабраўшыся з бюракратыяй, маем для вас добрыя навіны. Нарэшце нас можна падтрымаць і на платформе Buy Me a Coffee. Таму мы пачынаем збор на пераклад серыяла "Уладары паветра". Калі лічбы будуць добрыя, то ў нас дакладна знойдуцца сілы і энтузіязм, каб перакладаць серыі ў дзень сусветнай прэм'еры.
*💲Узяць удзел у зборы*

Чаму менавіта гэты серыял? Вядома, перакладаць выбітныя серыялы мінулых гадоў цікава, ды і база мусіць быць перакладзеная. Але нам таксама хочацца, каб беларускі глядач не адставаў ад іншых і глядзеў новыя выдатныя серыялы ў дзень іх выхаду. Удзельнікі збору атрымаюць ад нас шчырую падзяку, ранні доступ да прагляду серый гэтага праекта (данат ад 3€) і нават асабістую падзяку ў субцітрах да яго (данат ад 10€). Падтрымаць пераклад можна і праз данат у Telegram.

Ёсць і іншая навіна. Усе ранейшыя праекты, з якімі мы працавалі ці збіраліся працаваць, вяртаюцца. Хуткасць іх перакладу будзе залежаць ад галасавання нашых падпісчыкаў узроўню "Ранні доступ" на Buy Me a Coffee і падпісчыкаў канала "Кантэнт на месяц". Гэтыя ж падпісчыкі будуць мець ранні доступ да серый усіх праектаў у працы.

А пакуль што праца ідзе, на гэтым тыдні плануюцца два рэлізы - адзін адразу ў вольным доступе, адзін - толькі ў раннім, таму пабягу перакладаць. Дзякуй за ўвагу!

5 months, 3 weeks ago
**Арчар (2 сезон, 6 серыя - …

Арчар (2 сезон, 6 серыя - Трагічная гісторыя)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашым спонсарам:
Міхась Ліцвін
yunikkk

За постар шчыры дзякуй Plistačka!

Краіна: ЗША
Сюжэт: Стаміўшыся ад таго, што калегі ўвесь час называюць яго няўдачнікам, Сірыл згаджаецца дапамагчы Джорджу Спэлвіну, таямнічаму эксперту па камп’ютарнай бяспецы, загрузіць вірус у мэйнфрэйм Айсіс, каб потым перамагчы вірус і стаць героем.
Жанр: мультфільм, камедыя, баявік
У галоўных ролях: Х. Джон Бенжамін, Джудзі Грыр, Эмбер Нэш, Крыс Парнэл, Аіша Тайлер, Джэсіка Уолтар

Прыемнага прагляду ў крыніцах у замацаваным паведамленні!

5 months, 4 weeks ago

Уладары паветра (трэйлер)
Ну і вось першы трэйлер года ад нас. Калі хтосьці пакажа цікавасць да гэтага праекту да канца месяца ў нашай краме, то з нас пераклад.

Краіна: ЗША
Сюжэт: У васьмі кіламетрах над зямлёй і ў тыле ворага адзінаццаць чалавек змагаюцца з бязлітаснымі зграямі нямецкіх знішчальнікаў.
Жанр: баявік, ваенны, драма, трылер
У галоўных ролях: Остын Батлер, Калум Цёрнэр, Энтані Бойл, Нэйт Ман, Бары Кіган, Рафэрці Лоў, Эліят Уорэн, Дэвід Шылдс, Бэн Рэдкліф, Дарра Коўлі

YouTube

Masters of the Air - Уладары паветра (беларускі трэйлер)

"Уладары паветра" з 26 студзеня на Belmovie Падтрымаць і набыць ранні доступ: https://www.buymeacoffee.com/belmovie/w/37855 Наш Telegram: https://t.me/belmovie\_by Краіна: ЗША Сюжэт: У васьмі кіламетрах над зямлёй і ў тыле ворага адзінаццаць чалавек змагаюцца…

5 months, 4 weeks ago

Важная інфармацыя (паведамленне для замацавання)

  1. Збор на "Уладароў паветра"
  2. Крама Belmovie - інфармацыя, як набыць ранні доступ да нашых перакладаў і паскорыць пераклад пэўных праектаў
  3. Кантэнт на месяц ці падпіска на Buy Me a Coffee - падпісчыкі маюць ранні доступ да вынікаў нашай працы
  4. Спіс праектаў, якія ўжо знаходзяцца ў вольным доступе

Глядзець вынікі нашай працы можна тут:
1. Канал "Беларускі кантэнт"
2. Наш Google Drive
3. Сайт Кінакіпа
4. Сайт Знічка

Нашы сацсеткі:
1. Наш Youtube з трэйлерамі
2. Наш Twitter ці X з анонсамі, цікавінкамі і ныццём
3. Наш Instagram з анонсамі

Нашы субцітры асобнымі файламі можна знайсці на opensubtitles.org

We recommend to visit

Сотрудничество / Связь:
@JohnBarrymore

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 week, 4 days ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

Чат - @eoguychat
По рекламе - @kroptop1

Last updated 2 months, 1 week ago