Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Лявон Вольскі

Description
Канцлер беларускай рок-сцэны, аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”.

Instagram: https://www.instagram.com/volski.official/

Супраца/Booking: contactvolski@gmail.com
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago

2 weeks, 2 days ago

За адзін дзень! Усё сабранае. Дроны набытыя.

Таму дзяржава й змагаецца з данатамі, шукае, хто, калі і куды пераводзіў грошы. Таму й карае тых, хто дапамагаў сваякам палітвязьняў. Бо беларуская салідарнасьць сапраўды працуе. І палохае ўладу. Таму ўлада й змагаецца з гэтай салідарнасьцю. Як можа. Як умее. А ўмее яна ўсё рабіць ня надта каб вельмі добра. Сярэдненька так, у лепшым выпадку. Да ўсяго, змаганьне з салідарнасьцю — гэта той яшчэ занятак. Вунь польскія камуністы змагаліся — і дзе яны цяпер?

Таму — дапамагайма адно аднаму, падтрымайма, і свабода загарыцца зыркай зоркаю! Не апускайма рукі!

P. S. І гэта... Паболей рашучасьці, спадарства!

2 weeks, 2 days ago

✍️ Напісаў я надоечы тэкст пра беларускую нерашучасьць, і рэакцыя была імгненная: бачу толькі нэгатыўныя моманты, ныю, бурчу, маўляў, усё кепска, усё жахліва, і выйсьця няма... 😨

Ня так ужо ўсё і кепска, вельцашаноўная публіка! І я неаднойчы гэта канстатаваў, толькі вы на гэта не зьвярталі ўвагі, а калі напісалася нешта не зусім пазытыўнае, дык адразу зьвярнулі.

Дык вось, я не баюся казаць: ня ўсё дрэнна, становішча не безвыйсьцёвае, гэта не параза, усё ня скончылася, гульня (і барацьба) працягваюцца, і мне бачыцца скрозь усе гэтыя маркоты, пакуты і засмучэньні аптымістычны фінал.

А вы самі паглядзіце: якое ўжо стагоддзе ў Беларусі то вайна, то паморак, то паўстаньне, то рэакцыя на паўстаньне, то рэвалюцыя, то дыктатура (пралетарыяту і проста нашая, звыклая, фірмовая, фірмовейшая за памяркоўнасьць ды нерашучасьць!). Ад такога прэсынгу мы даўно ўжо мусілі зьнікнуць, растварыцца ў вялікай расейскай сям’і народаў і сядзець там пад брудным нямытым усходнім плінтусам. Але так чамусьці ня здарылася!

Колькі часу зьнішчалі нашую мову, забаранялі, кпілі зь яе — яна й сялянская, й калгасная, бедная, нязграбная, грубая — а мова жыве сабе й разьвіваецца, абрастае слэнгам і наватворамі, на ёй ствараюцца вершы й паэмы, аповесьці, раманы, п’есы, публіцыстыка, аналітычныя артыкулы — усё!

Расейскамоўны беларус (ёсьць і такія!) скажа:
«І колькі вас такіх, беларускамоўных? Адзін адсотак? Пяць?».
Ну, паслухайце, нават калі пяць, затое — якія гэта людзі!

І потым — у Рэспубліцы Беларусь па-беларуску размаўляць цяпер рэальна небясьпечна. А ў папярэднім пэрыядзе было непрэстыжна, дзіўна і таксама ня надта бясьпечна — гаворыш па-беларуску — значыцца, ты зьвязаны з апазыцыяй (у прастамоўі — бэнээфавец).

Прасоўваньне па службе для такіх асобаў — выключана. Затое забясьпечаныя крывыя позіркі і размовы за сьпінаю: «Вось дарвуцца да ўлады і зноў пачнуць гэтую мову насаджаць!». Якія ж вы хочаце адсоткі ў такой сытуацыі?

Колькі ўлады не займаліся разьяднаньнем нашага народу, якія толькі тэхналёгіі не выкарыстоўвалі, а, як высьветлілася, нічога ў іх не атрымалася.

Я, шчыра кажучы, глядзеў на гэтую сытуацыю з гэткім здаровым, як мне падавалася, пэсымізмам — камуністычная рэлігія абрынулася, усе (пад чуйным кіраўніцтвам уладаў) пачалі культываваць рэлігію спажываньня — колькі ты зарабляеш, якая ў цябе кватэра, якімі брэндамі ты карыстаесься, на чым ты езьдзіш, дзе ты адпачываеш?

Улада пачала актыўна выкарыстоўваць гэты культ — ейныя прадстаўнікі (і галоўны прадстаўнік) часта апэравалі рознымі лічбамі, абяцалі падвышэньне заробкаў («па 500» і іншыя падобныя абяцанкі), жыцьцёвага ўзроўню і «Джылі» ў кожную хату.

Мне здавалася, што гэта — ідэальны мэханізм для разьяднаньня грамадзтва, калі кожны займаецца сваёй сям’ёй, сваёй «ячэйкай грамадзтва», ейным жыцьцём, ростам, дабрабытам, і іншыя такія ячэйкі ўспрымае як канкурэнтаў ці то (у лепшым выпадку) не зьвяртае на іх увагі.

Але, направер, для кагосьці гэтае разьяднаньне спрацавала, але для вельмі вялікае колькасьці людзей — не. І ў гэтым можна было пераканацца падчас каронавірусу, калі ўлада самавыдалілася з працэсу барацьбы з пандэміяй, а народ аб’яднаўся, згуртаваўся, валянтэрыў і мужна змагаўся з хваробаю.

І потым — пасьля «выбараў» — вы ведаеце, як разгортвалася сытуацыя, як гуртаваліся людзі, як распачалася дваровая актыўнасьць і бел-чырвона-белы рух. ✌️

Ясна, што для ўладаў гэта было шокам — яны працавалі-працавалі, разьядноўвалі-разьядноўвалі, а тут — раз! — і нібыта не было ўсіх гэтых дзесяцігоддзяў, і толькі ўсялякія дубаломы-амонаўцы-губазікі пытаюцца ў зьбітага на мокры яблык айцішніка: «Колькі ты зарабляеш?!».

І, пачуўшы адказ, нема равуць: «Дык чаго ты яшчэ хочаш?! Што табе не падабаецца?».

Нібыта гэтыя амонаўцы-губазікі й былі мэтавай аўдыторыяй дзяржаўнай разьяднаўчай палітыкі, і яны (зомбі!) цяпер рэальна ня могуць зразумець: што апроч грошай і дабрабыту трэба чалавеку ў жыцьці?

Я вось чаму ўсё гэта пішу?

Таму што нядаўна быў абвешчаны збор сродкаў для Палка Каліноўскага на набыцьцё 100 дронаў.
І ведаеце, за які час беларусы сабралі неабходную (немалую!) суму?

3 weeks, 1 day ago

*✍️ Наступным годам, наступным годам у Менску 💔***

Чарговы тэкст да праекту "Эмігранты" 👇****

Kalady Ū Miensku

Iznoŭku Kalady
Zimovyja śviatyPaŭsiul uładaryć zima.
U hetyja śviaty
Tak ciahnie dachaty.
Tak ciahnie, a chaty niama.

Pad huki zvanoŭ
Paprosim u siłaŭ niabiesnych:
Nastupnym hodam
Sustreć Kalady ŭ Miensku.

Śpiavajuć anioły
Kaladnyja śpievy.
I byccam by ty — nie adzin.
A biełyja pčoły
Pakinuli śviepiet.
My prahna na nieba hladzim.

Pad huki zvanoŭ
Paprosim u siłaŭ niabiesnych:
Nastupnym hodam
Sustreć Kalady ŭ Miensku.

Pad huki zvanoŭ
Paprosim u siłaŭ niabiesnych:
Nastupnym hodam,
Nastupnym hodam — u Miensku.

Nam zorka zaśviecić,
I chočacca vieryć,
Što stanie na miejscy ŭsio.
I chočacca vieryć:
Adčyniacca dźviery
I ŭsie atrymajuć svajo.

Pad huki zvanoŭ
Paprosim u siłaŭ niabiesnych:
Nastupnym hodam,
Nastupnym hodam — u Miensku.

#emihrantylyrics

3 weeks, 2 days ago
3 weeks, 3 days ago

Глядзіце, што робіцца - паўстаньне машынаў і "Тры чарапахі"! 🙃🐢🐢🐢

3 weeks, 6 days ago

*✍️* Песьня з "Эмігрантаў" пра каханьне пасярод вайны.

Zoračka**

Noč nie skančajecca,
Rospač na kryłach niasie.
Jak ty tam majeśsia —
U frantavoj pałasie?

Čornaje, biełaje…
Kolery vyćvili ŭsie.
Niezrazumieła mnie —
Heta najavie ci ŭ śnie?

Ciemra ścianoj.
Ty nie sa mnoj.
Dzieści biaskonca
Doŭžycca boj.
Zoračka jasnaja,
Skroź hety zmrok zaśviaci!
Ci my pabačymsia
Ŭ hetym žyćci?

Ciomna napieradzie.
Noč zachinaje krysom.
Jak ža pavieryć mnie
Ŭ toje, što heta nia son?

Jak ža pavieryć mnie
Ŭ toje, što heta sa mnoj?
Ciemra napieradzie.
Noč pamiž nami ścianoj.

Ciemra ścianoj.
Ty nie sa mnoj.
Dzieści biaskonca
Doŭžycca boj.
Zoračka jasnaja,
Skroź hety zmrok zaśviaci!
Ci my pabačymsia
Ŭ hetym žyćci?

Kolki my stracili,
Kolki adkryłasia nam!
Ja nie addam ciabie
Hetym hałodnym vaŭkam!

Ja nie addam ciabie,
Budu zaŭsiody z taboj —
Zoračkaj jasnaju
Ŭspychnu nad čornaj ziamloj.

#emihrantylyrics

1 month ago

Перапісваюць нашую гісторыю. Майструюць новыя падручнікі, па якіх мусяць вучыцца нашыя дзеці. Пішуць песьні, якія мы мусім «спажываць». Камэнтуюць падзеі са сваёй «адзіна правільнай» званіцы. Зьбіраюцца захапляць Сувалкаўскі калідор. Не вагаюцца. Не перамінаюцца з нагі на нагу. Не рэфлексуюць.

А мы?

А мы ўсё сумняваліся ў сваёй нерашучасьці, не заўважылі — а ўжо трыццаць гадоў мінула! Трыццаць гадоў такога вось жыцьця. Наступным разам абудзімся — а мы ўжо ляжым у акопах пад Сувалкамі, змагаемся з войскамі NATO. Не хацелі, але неяк так атрымалася.

Сумняецеся? Не стае ў вас рашучасьці супраціўляцца? Дык, будзьце пэўныя, яе хопіць у тых, хто бяз страху і папроку радасна кіне вас (і вашых дзяцей) у бязьлітасную й бессэнсоўную крывавую мясарэзку.

1 month ago

“Чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?”

Нерашучасць як рыса беларускага нацыянальнага характару, салідарнасць, няўдалыя спробы агульнанацыянальных забастовак, вечныя перасцярогі беларусаў («А раптам будзе горш, чым цяпер») і бязрадасную перспектыву, якая пачынае вымалёўвацца ў агляднай будучыні.

Што будзе, калі ў беларусаў так і не хопіць рашучасці супраціўляцца?

Нерашучасьць — наша фірмовая рыса

Нерашучасьць. Такая ж нашая фірмовая рыса, як памяркоўнасьць. Зрэшты, міт пра памяркоўнасьць даўно ўжо разьвеяўся — беларусы часьцяком бываюць вельмі жорсткія. Як адно да аднаго, так і да іншых. Прыклады тут можна не прыводзіць, вы й так усё ведаеце.

Дык вось з той славутай памяркоўнасьцю вырашылі. А што зь нерашучасьцю?

Сам сябе сто разоў лавіў на думцы: а можа, ня трэба нічога рабіць, можа, яно неяк само сабою вырашыцца? І, ведаеце, час ад часу вырашалася. Разрульвалася. Але былі сытуацыі, калі без твайго ўмяшаньня усё б пайшло па непрыемным, калі не катастрафічным, сцэнары. І даводзілася ламаць сваю нерашучасьць аб калена й дзейнічаць.

Але так бывае не з усімі і не заўсёды. Вось, здавалася б, сытуацыя патрабуе дзеяньня, прычым, рашучага й неадкладнага. А ён (яна) сядзіць сабе, чакае нечага, магчыма, думае нешта пра тое, што можа быць яшчэ горай, хай, можа быць, усё будзе як ёсьць?..

Прыгадваецца далёкі 1996-ы. Пяцьдзесят тысячаў людзей прыйшлі пад тэлецэнтр на Камуністычнай. Паўсюль заклікі: «Ідзем браць тэлевізію, нас шмат, яны нас не адолеюць!». Разгубленыя міліцыянцікі хаваюць вочы і няўпэўнена цярэбяць свае гумовыя дручкі. Вось тут бы ўзяцца, даціснуць, захапіць тэлевізію, выйсьці ў жывы этэр, упэўнена прамовіць правільныя словы, і ўся гэтая маладая дыктатура заваліцца... Не!

Арганізатары абвяшчаюць, што акцыя скончаная, заклікаюць разыходзіцца і не паддавацца на правакацыі. То бок, на заклікі «браць тэлевізію». Пабурчэлі незадаволена ды разышліся.

Маршы салідарнасьці толькі ў нядзелю

Ці то не такая даўняя сытуацыя. Абвясьцілі дзень агульнанацыянальнае забастоўкі. Каб паказаць уладзе, на што мы здольныя. Прадэманстраваць нашую еднасьць, рашучасьць і адвагу! І што? Не працавалі прыватныя кавярні, цырульні, крамы, фітнэс-цэнтры, стаматалягічныя клінікі... Іх, дарэчы, потым усіх вылічылі і пакаралі. А што — рабочыя? Што — тыя, хто служыць на дзяржпрэдпрыемствах? Яны ж таксама выходзілі на ланцугі салідарнасьці, на маршы, на акцыі! Яны ж таксама абураныя гвалтам і жорсткасьцю і незадаволеныя дыктатурай. Не. Тут не атрымалася. Выйшлі на працу. Бо — страх перад звальненьнем. І нявыплачаныя крэдыты. Што з гэтым рабіць? Тэлевізар (пральная машына, пыласмок) сам сябе ж не аплаціць. Таму ня выйсьці на працу не ўяўляецца магчымым.

Таму й маршы салідарнасьці мы праводзім у нядзелю. Бо ў панядзелак трэба ісьці на працу. А потым усе абураюцца: чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?

Вечныя перасьцярогі

Не, не пішыце нічога ў прэсе пра нашага Дзіму (Яна, Міхася, Якуба)! Ня трэба, гэтае апублічваньне можа яму нашкодзіць! Калі прэса піша пра палітвязьняў, адміністрацыя калёніі шалее і невядома што можа ўтварыць!

Не здымайце мяне на акцыі (канцэрце, маршы)! Так, я тры гады ўжо жыву за мяжой, але часта ежджу на радзіму, таму мне ня трэба гэты розгалас. Няўжо вы не разумееце?
У мяне ў Беларусі засталіся бацькі (брат, сястра,сваякі), таму я нікуды не хаджу і нідзе асабліва не адсьвечваю. Бо — хто ведае, да чаго прывядзе хоць нейкая публічнасьць?

Спадарства, схавайце сымболіку і, калі ласка, не рабіце здымкі! Наступны выканаўца жыве ў Беларусі і ня хоча наклікаць праблемы на сваю галаву. Пастаўцеся да яго з разуменьнем!

Усё ніяк ня вырашымся. Усё пабойваемся. Асьцерагаемся. А раптам гэта? А раптам тое? А раптам будзе горай, чымсьці цяпер? І ніяк не дацісьнем, не пераламаем. Хочацца, але ўвесь час нешта перашкаджае. А яно год ад году ўсё горай ды горай.

Што будзе, калі перамогуць тыя, хто не вагаецца

Але ёсьць і тыя, хто не сумняецца. Рашуча аддаюць загады. Рашуча выконваюць «пастаўленую задачу». Перабудоўваюць нашыя гарады — руйнуюць старое ды ўзводзяць новае, як ім здаецца, «прыгожае і сучаснае».

1 month ago

✍️ Тым часам чарговы тэкст з нашумелага праекту "Emihranty", які выклікаў безьліч размаітых эмоцыяў і паказаў нам нашую беларускую траўму.

Пра яе і наступная песьня.

Biełaruskaja Traūma

Jakaja kamu, urešcie, sprava
Da tvajoj biełaruskaj traŭmy?
Kamu jakaja sprava, ci dasi ty rady
Z hłybinioj svajoj biełaruskaj straty?

Kamu rastłumačyš na ŭsim hetym hlobusie,
Čamu ty baiśsia mikraaŭtobusaŭ?
Chto zrazumieje, što dla ciabie heta norma —
Aścierahacca čałavieka ŭ formie?

Jakaja kamu, urešcie, sprava
Da tvajoj biełaruskaj traŭmy?
Kamu jakaja sprava, ci dasi ty rady
Z hłybinioj svajoj biełaruskaj straty?

Kamu rastłumačyš, što tabie ŭ dvary
Zvykła prymrojvajucca cichary?
Chto zrazumieje, što tabie ŭ parku
Zvykła prymrojvajucca pravakatary?

Jakaja kamu, urešcie, sprava
Da tvajoj biełaruskaj traŭmy?
Kamu jakaja sprava, ci dasi ty rady
Z hłybinioj svajoj biełaruskaj straty?

Jak rastłumačyć, što achutana žacham
Usio, što źviazanaje ź dziaržavaj?
Što dla ciabie pamiežnik albo pažarnik —
Heta patencyjny biaźlitasny karnik?

Jakaja kamu, urešcie, sprava
Da tvajoj biełaruskaj traŭmy?
Kamu jakaja sprava, ci dasi ty rady
Z hłybinioj svajoj biełaruskaj straty?

Kamu jakaja sprava, ci dasi ty rady
Sa svajoj biełaruskaj strataj,
Što ty hladziš na śviet ad rana da rana
Z hłybini svajoj biełaruskaj traŭmy?

#emihrantylyrics

3 months ago

Гурт атрымаў шмат розных прэстыжных расейскіх прэміяў ды ўзнагародаў, быў на топе, зьбіраў цэлыя арэны гледачоў, але пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну назаўсёды пакінуў калісьці (здавалася) гасьцінную ды пэрспэктыўную тэрыторыю.

Уяўляю сабе, як гэта цяжка, як балюча — ламаць напрацаваныя схемы, рваць трывалыя сувязі, адмяняць дзесяцігоддзямі наежджаныя маршруты. Але па-іншаму не выпадае, калі толькі ты ня хочаш паўтарыць подзьвіг Сукачова ці яшчэ якога былога расейскага рок-музыкі, а цяпер — прапагандыста “рускага міру”.

А якое расчараваньне было ў нашых музыкаў, якія да вайны “паігрывалі” ў маскоўскіх ды піцерскіх клюбах і спадзяваліся, што іх ўсё ж такі заўважыць уплывовы прадусар і пачнецца новае зорнае жыцьцё! А такія беларускія музыкі былі, і нямала, паверце.

Але што ўсе гэтыя расчараваньні ў параўнаньні з пачуцьцямі музыкаў гурту “Бі-2”, якія зараз (я спадзяюся, калі вы будзеце чытаць гэтыя радкі, усё ўжо станоўча вырашыцца) сядзяць у вязьніцы ў Бангкоку! 🥵

Гэта людзі, якія неаднаразова былі на вяршынях музычнага Алімпу (ой, даруйце мне гэты шаблённы выраз!), якія аб’езьдзілі з канцэртамі ўвесь сьвет, якіх любяць па ўсім гэтым сьвеце мільёны прыхільнікаў! І вось яны праз падступныя дзеяньні расейскага консула ў Тайляндзе мусяць зараз сядзець у 80-мяйсцовай клетцы разам зь іншымі вязьнямі. Пад адкрытым сонцам. Пры тэмпэратуры 35-40 градусаў.

Такі час. Не падтрымліваеш вайну Расеі супраць Украіны — значыцца, ты вораг гэтае Расеі.

Але пры чым тут час? За расейскім стырном цяпер — тыя ж людзі, што і дваццаць гадоў таму. Яны ўсё вырашаюць, усім кіруюць, усё кантралююць. Проста тады не было магчымасьцяў паказаць свой сапраўдны твар. Трэба было маскавацца, мімікраваць. Тады яны хадзілі на канцэрт “Бі-2” і рабілі выгляд, што ім падабаецца. Па-іншаму тады не выпадала.

А цяпер ужо можна ўсё. Вось яны й карыстаюцца гэтым. І зь нецярплівасьцю чакаюць, пакуль музыкаў з Тайлянду вышлюць усё ж такі (расейскія дыпляматы ў Бангкоку робяць усё, каб гэта здарылася. А яны, як высьвятляецца, маюць там уплыў!) да іх, у іхныя лапы, у іхныя кіпці, у Расею. Яшчэ б! Такая буйная здабыча! Так і мроіцца: паказальны працэс, народныя масы — працоўныя, сяляне ды інтэлігенцыя — патрабуюць суворага пакараньня для здраднікаў!

І што, ніхто зь мільёнаў расейскіх фанаў гурту ня выйдзе на Красную плошчу з транспарантам “Бі-2 — Be Free!”?

Каюся, некалькі разоў граў там. Даўно ўжо. Але ніколі ня меў да гэтае тэрыторыі сантымэнту ды нейкіх там спадзяваньняў. Ведаў, што ўсё адно не складзецца. І дзякуй Богу!

We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week, 4 days ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 2 weeks, 3 days ago