Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире
Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]
Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot
Last updated 2 months, 1 week ago
г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.
вп,реклама.
@khavaal7
Last updated 1 month, 1 week ago
Навигация канала - https://t.me/doramaview
Last updated 9 months, 2 weeks ago
❤️🩹 Цудоўна адзначылі Дзень роднай мовы ў Моладзевым хабе, дзякую за запрашэньне!
P. S. Тыя, хто быў на канцэрце, самымі першымі даведаліся пра анонс, які хутка грымне цікавай для ўсіх навіной 🤭
🙏 За некалькі гадзінаў вашай падтрымкі канал ужо скочыў на некалькі ўзроўняў наверх 🆙 і цяпер вам сталі дасяжныя новыя эмодзі 👏(зараз вы можаце ўжываць рэакцыі ў выглядзе нашага сьцяга, герба і выявы Кастуся Каліноўскага з набору Kalinoūski), а таксама абмежаваная колькасьць Stories ужо дасяжныя каналу і новая гісторыя чакае на вас! 🤠
?Ну што, сустрэнемся заўтра ў Варшаве!
Чакаем! ?
??Заўтра а 10:00 у этэры “Звычайнай раніцы” прачытаем размаітыя гісторыі нашага з вамі знаёмства і знаёмства з творчасьцю, якія вы даслалі ў чат-бот праграмы, і я пастараюся выбраць самую цікавую (ажно самому цікава, што вы там нараспавядалі), а пераможца будзе ўзнагароджаны квіткамі на канцэрт у Варшаве 21 сьнежня.
? Пасьлязаўтра абвесьцім пераможцу конкурса ў этэры "Звычайнай раніцы".
У часы Другой сусьветнай вайны Вольскі змагаўся з нацызмам, а ў канцы 80-х — 90-х змагаўся з імпэрцамі за беларускае нацыянальнае Адраджэньне».
Жорсткае збіццё справакавала развіццё анкалагічнай хваробы«Ягоны бацька Віталь, аўтар славутага «Несьцеркі», пражыў 87 гадоў, маці — 94. Такі генатып і магутнае здароўе абяцалі спадару Артуру доўгае жыцьцё», — пісаў Уладзімер Арлоў.
«*Аднак умяшаўся выпадак. Зрэшты, гэтае слова выглядае тут недарэчным, бо ўсё было занадта падобна да загадзя сплянаванай акцыі.
Аднойчы пасьля вечаровага выступу ў школе Вольскага запыніла вялікая агрэсіўная кампанія. Яго ня проста жорстка зьбілі, але і распранулі, пакінуўшы непрытомным ляжаць на халоднай лістападаўскай зямлі. Перажыты тады шок, на думку мэдыкаў, і справакаваў анкалягічнае захворваньне…*»
Артур Вольскi памёр у 2002 годзе, ва ўзросце 77 гадоў. Паэт пахаваны на Паўночных могілках.
Беларусь!
Узараную, дымную,
у лістоце бяроз і дубоў — абдымаю цябе, неабдымную, ты — багацце маё і любоў.
Артур Вольскі (1924 — 2002)
«Першапраходзец ва ўсе часы»Генадзь Бураўкін называў Артура Вольскага першапраходцам ва ўсе часы: адзін з першых патомных беларускіх пісьменнікаў, адзін з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі мудра і даходліва гаварыць з юным чытачом, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Падчас Другой сусветнай вайны служыў боцманам на вайсковым караблі Ціхаакіянскага флотуПаэт Мікола Чарняўскі звярнуў увагу на чалавечыя якасці Артура Вольскага:
«Ён з дабрынёю і цеплынёю адносіўся да людзей рознага веку і ўсім стараўся дапамагчы.
Калі пачынаў гаворку з дзецьмі, прадстаўляўся боцманам. І гэта бянтэжыла хлопчыкаў і дзяўчынак, бо яны не ведалі, хто такі боцман. У дзяцей узнікаў інтарэс да асобы паэта. А ён гэты інтарэс задавольваў, потым пачынаў чытаць свае вершы з гумарам, якія носяць казачны і пазнавальны характар.
Паколькі ў гутарцы з Артурам Вольскім дзеці рабілі для сябе нейкі адкрыцці, гэтыя сустрэчы вельмі падабаліся хлопчыкам і дзяўчынкам. Я таксама вучыўся ў Артура Вольскага, як знаходзіць сцяжынку да дзіцячага сэрца, каб не было пустаты, а была нейкая думка, якая спадабаецца і будзе цікавая дзецям», — казаў Мікола Чарняўскі.
Пакаяўся і прызнаў памылковай сваю былую камуністычную ідэалогію«Мой бацька за сваё жыцьцё пабыў у розных іпастасях: мічманам, боцманам на флёце (на вайне і пяць гадоў пасьля яе), заўлітам і дырэктарам тэатра, камуністам і вернікам.
Я шаную яго ў тым ліку і за тое, што ён пакаяўся і прызнаў памылковай сваю былую камуністычную ідэалёгію. Адкрыта сказаў: гэта была злачынная сыстэма, я жорстка памыляўся.
А ў нас жа ж прынята казаць іншае: ня трэба судзіць, а што было рабіць, час быў такі… Дык вось пакуль яны будуць вярзьці гэта сваімі шэрымі галасамі, час і будзе ТАКІ. Які мы цяпер маем», — пісаў Лявон Вольскі.
Дырэктар Тэатра юнага гледача, аўтар першай беларускай дзіцячай аперэты15 гадоў, пачынаючы з 1963-га, Артур Вольскі працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача — спачатку загадчыкам літаратурнай часткі, а затым дырэктарам.
«А ў 1979 годзе п’еса-казка «Сцяпан — вялiкi пан» была пакладзеная на музыку кампазітарам Юрыем Семянякам, і такім чынам з'явілася першая беларуская аперэта для дзяцей», — пісала Людміла Рублеўская.
Бацька «Дзеда-Барадзеда»Менавіта спадар Артур у 1987 годзе прыдумаў улюбёнага персанажа «Калыханкі», таго самага «Дзеда-Барадзеда».
Я хаджу па белым свеце І гляджу, як вы жывеце. Калі трэба — памагу, Бо я ўсё рабіць магу. Хто я? Дзед-Барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у цiхi час Завітаў да вас.
Адзін са стваральнікаў БНФ «Адраджэньне»Гісторык Уладзімер Арлоў адзначаў:
«Многім калегам жыцьцё Вольскага падавалася ўва ўсіх сэнсах камфортным і бясхмарным. Аднак пад ягоным нацельнікам, што почасту выглядваў з-пад моднай кашулі, білася вялікае вольналюбівае сэрца, якое прывяло пісьменьніка ў кастрычніку 1988-га ў шэрагі стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»
Вольскі ўваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне вэтэранаў вайны. Некалькі разоў я быў сьведкам таго, як на апазыцыйных акцыях сваім уладным позіркам і зычным голасам спадар Артур спыняў і прымушаў адступаць чорныя шэрагі гэтых званых «ахоўнікаў правапарадку».
Адважны грамадскі дзеячПаэтка Раіса Баравікова назвала Артура Вольскага «наіўным рамантыкам і мудрым філосафам, адважным грамадскім дзеячам, які смела змагаўся за беларускую мову, за нацыянальную адметнасць і незалежнасць Беларусі».
З успамінаў Сяргея Навумчыка: «Тое, што сёньня мы называем Адраджэньнем канца 80-х — пачатку 90-х, якое дало беларусам магчымасьць хоць нейкі час дыхаць вольна і заклала падмурак беларускай дзяржаўнасьці, як і сама Незалежнасьць, — не звалілася «зь неба». Гэтага даводзілася дамагацца літаральна штодня, зусім невялікай купкай людзей, і складалі яны добра калі 1% насельніцтва. І сябра Сойму БНФ, кіраўнік арганізацыі дэмакратычных вэтэранаў (куды ўваходзіў і Васіль Быкаў) Артур Вольскі быў на чале гэтага штодзённага змаганьня».
Артур Вітальевіч быў з намі і на мітынгах, у любое надвор’е (ваяваў у марской пяхоце!).
Як і ўсе, карыстаўся льготамі, пісаў пра родную партыю і іншую савецка-камуністычную лухту. Паралельна штовечар слухаў «Голас Амэрыкі» ды «Нямецкую хвалю» і напаўголасу трывожна абмяркоўваў нешта зь сябрамі. Але калі прыйшоў час, ён знайшоў у сабе сілы пакаяцца за мінулае, сказаць, што «служыў д’яблу», і пакрочыў у зусім іншых шэрагах — вэтэранаў вайны ад партыі БНФ. І так і хадзіў на ўсе акцыі, на ўсе мітынгі, на ўсе дэманстрацыі... Пакуль быў здольны.
І Васіль Быкаў, як вы ведаеце, не застаўся ўбаку ад стварэньня незалежнае Беларусі, ад Адраджэньня, у якое яны тады так верылі...
Куды хісьнецца ківач
Зрэшты — хто «яны»? Саюз пісьменьнікаў налічваў болей за 300 чальцоў. Колькі зь іх радасна падтрымалі дэмакратычныя зьмены? Хвалю беларусызацыі? Дэкамунізацыю і незалежнасьць? Хто яшчэ пакаяўся за «мінулыя заслугі»?
Адзінкі. Большасьць чакала, куды хісьнецца ківач. І яны прычакалі — савецкія часы не вярнуліся, а ў тых, што прыйшлі, сапраўднай беларускай літаратуры (і мове) не знайшлося мейсца.
Дык давайце ж зрынаць апошнія аўтарытэты! Тыя, здавалася б, сумленныя адзінкі направер былі не напоўніцу сумленныя! Хай падаюць долу яшчэ ня ўзьведзеныя помнікі! Хай пераймяноўваюцца яшчэ не названыя вуліцы! Хай выкідаюцца са школьнае праграмы яшчэ ня ўлучаныя (ці ўжо выкінутыя цэнзурай) творы! Няма незаплямленых! Няма сапраўдных! Няма бездакорных! Дык забудзьцеся на іх усіх!Для гэтага ж цяпер самы час. Каб мы засталіся бяз гэтых «псэўдааўтарытэтаў». Сам-насам з вайной, акупацыяй, эміграцыяй і паняверкай. У вечным зьзяньні чыстага розуму.
Паглядзіце ўважліва: кожнага разу, калі нейкі чарговы пэрсанаж пачынае пранікнёныя сьпічы за расейскую мову ў Беларусі, ён, гэты пэрсанаж, абавязкова ўпішацца ў адзін з гэтых шасьці пунктаў. І ягоныя абаронцы таксама.
І, паверце мне, ніхто зь іх ня пойдзе ваяваць за гэтую мову. Зьменяцца абставіны, памяняецца кантэкст, узьнікне новая рэчаіснасьць, і яны будуць адно гаротна ўздыхаць: «Ах, вось за Грыгор’евічам значна лепей было! І нават нашая расейская мова была дзяржаўная!».Вось і пакінем іх каля гэтых іхных разьбітых начовак.
Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире
Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]
Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot
Last updated 2 months, 1 week ago
г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.
вп,реклама.
@khavaal7
Last updated 1 month, 1 week ago
Навигация канала - https://t.me/doramaview
Last updated 9 months, 2 weeks ago