Dive into the Ultimate Free Library: Your One-Stop Hub for Entertainment!

Тбіліскі клуб інтравертаў

Description
Ідзем у паход 🗻
Усё атрымаецца 📸
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

ᨳ : 𝑐𝑜𝑛𝑛𝑒𝑐𝑡𝑖𝑜𝑛 - @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

ᨳ : 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS

Рекл менеджер: @miyagiendspielmanager

Отзывы: @infotgotz

Админ: @Za77st

❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны❗️

8 months, 3 weeks ago
Вітанкі.

Вітанкі.

Зачыняем чацвёрты сезон двухдзённым панарамным паходам.

Суботай едзем на пікнік у НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК БАРЖОМІ. Пачынаем шпацыр ад вёсцы Ацкуры: у першы дзень праходзім 16 кіламетраў па смешаных лясах уверх да шэлтэра АМАРАЦІ, дзе праводзім вечар і ноч. Пасля сняданка працягваем ісці: 18 кіламетраў павольнага спуску ад прытулку да кропкі старту, адкуль адбудзецца дастаўка ў Тбілісі.

Нас чакае захапляльны шапацыр па асаблівай прыродзе таго рэгіёну з магчымасцю знайсці сляды ваўкоў і мядзведзяў, сустрэць аленей і безааравых казлоў, а таксама:
⭐️ фірмовы суп, хотдогі на агні, паходная каша;
⭐️ начлег агульным лагерам у шэлтары на прыродзе;
⭐️ зорнае неба і сядзенне ля вогнішча;
⭐️ асвяжальная раніца;
⭐️ магчымасць пазбіраць грыбоў.

Арганізацыя і грошы:
у шэлтары 12 месцаў;
кошт начлегу ў шэлтары - 20 лары за чалавека (аплочваецца ў адміністрацыі парка);
арэнда спальніка ў парку - 20 лары (на момант анонсу засталося 9 штук, могуць скончыцца);
каля шэлтару ёсць крыніца вады;
* скідваемся на агульную ежу па 20 лары ці менш.

Чэкліст карысных рэчаў: спальнік, дыванок, цеплае адзенне (ноччу будзе холадна), пяльчаткі, шапка, цеплыя шкарпэткі не будуць лішнімі. Смачнасці згодна асабістых патрэбаў. Вады можна па мінімуму.

Выезд з Тбілісі а 6:30 раніцы.
Трансфер: 3 гадзіны да Баржомі, дзе рэгіструемся ў адміністрацыі парка, далей кацім да пачатковай кропкі маршруту. Кошт трансферу: 650 лары ў абодва бакі на ўсіх (8-10 чалавек).
Агульны кошт падарожжа на чалавека ~100 лары (трансфер + шэлтар + прадукты).
Вяртаемся ўвечары нядзелі
.

Уцякаючая магчымасць паночыць на прыродзе пакуль не зіма.
Удзел вольны.
Далучайся 🌟

8 months, 3 weeks ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months ago
Прывітанне.

Прывітанне.

Запрашаем на восеньскі шпацыр па горных хвалях.

Суботай едзем хайкаваць у АТЭНІ – асаблівую мікразону для лепшага вінаграду.
Пачынаем паход з паселішча Дзегеула, праз два кіламетры ад якога прыйдзем у форт Верэ, што месціцца на ўзгорку. Далей рухаемся скрозь лес і поле да сярэдзіны трэку, адкуль маецца кароткі шлях да вяршыні Данахвісі – факультатыўныя 200 метраў уверх да хрыбта, каб паабедаць з выглядам на паўднёвыя краявіды, недасяжныя для назірання з асноўнага трэку. Пасля спуску накіруемся ў лясную цясніну на пошукі Прывіднага вадаспаду. Завяршаем прыгоды ў Вялікім Атэні, над якім высіцца аднайменная крэпасць.

Выезд а 8-й.
Трансфер: 1,5 гадзіны ў адзін бок, 300 лары ў абодва бакі на ўсіх (да 17 чалавек).
Вяртанне ў Тбілісі пасля заходу.
Удзел вольны
Далучайся 🌟

9 months ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months, 1 week ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months, 1 week ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months, 1 week ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months, 1 week ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months, 1 week ago
Тбіліскі клуб інтравертаў
9 months, 2 weeks ago
Вітаем.

Вітаем.

Штурмуем чарговую крэпасць.

У нядзелю шпацыруем да рэштаў руін Клдэкары. Стартуем ад вёскі Чалмані да вяршыні, дзе знойдзем камяні ад крэпасці і адкуль сярод гор праз парк спусцімся да Патара Намтврыані.
🌬
Расслабляльны паход на 15 кіламетраў з наборам вышыні ў 310 метраў і спускам у 720.

Выезд а 8-й.
Трансфер: 2,5 гадзіны ў адзін бок, 350 лары ў абодва бакі на ўсіх (да 19 чалавек).
Вяртанне ў Тбілісі пасля заходу.
Удзел вольны
Далучайся 🩸

We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

ᨳ : 𝑐𝑜𝑛𝑛𝑒𝑐𝑡𝑖𝑜𝑛 - @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

ᨳ : 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS

Рекл менеджер: @miyagiendspielmanager

Отзывы: @infotgotz

Админ: @Za77st

❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны❗️