Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago
Выпуск #13. Пошук Працы ў IT ў Часы Крызісу -
Далучайцеся да нас у новым эпізодзе падкаста "Сігнал і Шум", дзе мы разглядаем выклікі пошуку працы на сучасным канкурэнтным тэхналагічным рынку ў часы крызісу разам са Змітром Казаком (https://www.linkedin.com/in/zmicerkazak/), які прайшоў шлях ад гісторыка да вельмі вастрабаванага спецыяліста ў тэхналогіях у Сіліконавай даліне. Яго незвычайная кар'ерная траекторыя і шырокі вопыт паказваюць, як можна адаптавацца і дасягнуць поспеху ў часы тэхналагічных і эканамічных змен!
Асноўныя моманты:
- Шлях Змітра ад вывучэння гісторыі ў БДУ да прафесійных высот ў тэхнічнай індустрыі ЗША
- Як эканамічныя змены і інавацыі ў галіне ШІ перафарматоўваюць магчымасці працы
- Як шукаць працу зараз - парады і стратэгіі для тых, хто хоча вылучыцца на рынку, дзе вялікая канкурэнцыя
- Унікальнае становішча беларусаў на сусветным рынку працы
- Практычныя парады для тых, хто шукае працу: аптымізацыя рэзюмэ, падрыхтоўка да інтэрв'ю і выкарыстанне асабістай гісторыі і навыкаў для вылучэння.
Карацей, праслухаўшы гэты эпізод вы зразумееце чаму Зьміцер мае працу, а шмат хто не мае :) І як яе знайсьці!
YouTube
Пошук Працы ў IT ў Часы Крызісу - Выпуск #13
Далучайцеся да нас у новым эпізодзе падкаста "Сігнал і Шум", дзе мы разглядаем выклікі пошуку працы на сучасным канкурэнтным тэхналагічным рынку ў часы крызісу разам са Змітром Казаком, які прайшоў шлях ад гісторыка да вельмі вастрабаванага спецыяліста ў…
Нават сам Пол Грэм з YCombinator дыскутуе з Ігарам Маханьком, госцем нашага падкасту!
Гэта ўзровень, віншуем!
P. S. Хутка чакайце новы выпуск!
Шаноўнае спадарства! Віншуем вас з надыходзячым новым годам! ?
Зычым шмат посьпехаў, любові і важных перамог у новым годзе!
2023 быў важным годам для нас, бо мы пачалі наш падкаст. У 2024 плянуем яшчэ больш цікавах гасцей і тэмаў!
З новым 2024!
Спадарства, дзякуй ўсім хто пакідае каментары! Мы бачым, што тэма цікавая. Калі ё якія прапановы каго яшчэ запрасіць і пра што паразмаўляць - пішыце калі ласка! Плянуем плян на новы год :)
Дарэчы, з надыходзячымі калядамі і новым годам усіх! ???
Выпуск #12. "Прадпрымальніцтва - шлях да свабоды" - Ліяна Хэбік пра лідарства, бізнэс і MBA.
https://www.youtube.com/watch?v=m9n5gBk6K5o
"Прадпрымальніцтва – шлях да свабоды" – Ліяна Хэбік пра жаночае лідарства, прадпрымальніцтва і MBA.
Далучайцеся да нас у новым эпізодзе падкаста «Сігнал і Шум» з удзелам Ліяны Хэбік (раней Бурцава). Ляна - executive coach, ментар, інвэстар, і заснавальніца кампаніі "Connected Method" са ступенню MBA ў INSEAD. Як жанчына-лідар, Ляна дзеліцца сваім шматгранным досведам у коўчынгу і бізнэсе.
Асноўныя моманты:
- MBA: Што гэта і навошта? Ляна распавядае пра вопыт атрымання MBA, абмяркоўваючы праблемы і псіхалагічныя нюансы навучання ў разнастайным асяроддзі і тое, як гэта фармуе падыходы да бізнесу і лідарства.
- Пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын у кіраўніцтве: як лідар, Ляна распавядае пра бар'еры і стэрэатыпы, з якімі можа сутыкнуцца жанчына на шляху да поспеху. Што важна, дык гэта вера ў сябе, будаванне асабістага брэндынгу і разуменне ўнікальных якасцей, якія жанчыны прыносяць за карпаратыўны стол.
- Што нам рабіць у дыяспары, як аб’ядноўвацца і падтрымліваць адзін аднаго.
- Роля эмпатыі ў бізнэс поспеху. Чаму гэта крытычна для бізнэса, асабліва для працы з кліентамі і стварэння паспяховых каманд.
- Бачанне жаночай будучыні ў бізнэсе – як расце патрэба на жаночыя мадэлі кіравання ў бізнэсе і за яго межамі.
YouTube
"Прадпрымальніцтва - шлях да свабоды" - Ліяна Хэбік пра лідарства, бізнэс і MBA - Выпуск #12
"Прадпрымальніцтва – шлях да свабоды" – Ліяна Хэбік (Liana Habicht) пра жаночае лідарства, прадпрымальніцтва і MBA. Далучайцеся да нас у новым эпізодзе падкаста «Сігнал і Шум» з удзелам Ліяны Хэбік (раней Бурцава). Ляна - executive coach, ментар, інвэстар…
"З Кастрычніку 2022 паслуговыя IT кампаніі з беларускімі карянямі не дасягнулі ні стабільнага росту, ні нават проста вяртання да стабільнага стану бізнесу, праз шмат адмоўных вонкавых фактараў, якія ўплываюць на бізнэс з пачатку 2022 году" - да такой высновы прыходзіць адзін з аўтараў нашага падкасту Філіп Дайнэка.
Год таму ў групе @bicc_newsпачалі замяраць як зьмяняецца попыт на IT паслугі сярод кампаній з беларускімі каранямі. Пасьля году назіраньняў бачна што ўсе сапраўды ня вельмі добра, і няма ніводнага месяцу, дзе быў бы істотны рост.
Меркаваньне Філіпа чаму так адбываецца і што можна рабіць у артыкуле на ЛінкедІн - https://lnkd.in/dxFiaYwM.
Адзін з фактараў які вельмі істотна ўплывае на попыт айці кампаній - гэта рэцэсійная фаза бізнэс цыклу, якую мы абмяркоўвалі ў выпуску "Як працуе эканоміка" - https://t.me/signalandnoise/7.
Як заўсёды, цікава пачуць вашае меркаваньне, як вы думаеце, чаму так здараецца з нашымі кампаніямі?
Што адбываецца з даходамі паслуговых IT кампаній з беларускімі каранямі за апошні год?
Кампаніі атрымалі "флэш раяль": вайна, рэцэсія, рэлакацыя, пандэмія і штучны інтэлект.
Выпуск #11. Фінансавыя справаздачы. Запас і Паток. Чаму ВУП нельга параўноўваць з капіталізацыяй.
https://www.youtube.com/watch?v=x5fBKLs3-TI
Што такое баланс, справаздача аб даходахах і грашовы паток? Чаму гэта важна для інвестараў і ацэнцы стану кампаніі? Што азначаюць "запас" і "паток"? Што такое "burn-rate" і "runway", і чаму яны важныя для стартапаў? І нарэшце, чаму нельга параўноўваць ВУП і капіталізацыю?
У гэтым эпізодзе падкаста "Сігнал і шум" Ягор і Філіп паглыбляюцца ў свет карпаратыўных фінансаў, праліваючы святло на важныя фінансавыя справаздачы і іхнае значэнне для інвестараў. Яны сцісла дэмістыфікуюць такія ключавыя тэрміны, як запасы і патокі, актывы і абавязацельствы, і даследуюць іх уплыў на стан і рост кампаніі. Акрамя таго, Ягор і Філіп абмяркоўваюць практычныя стратэгіі ўстойлівага развіцця фінансавага менеджменту, уключаючы ліквіднасць, інвестыцыі і кіраванне грашовымі рэзервамі.
Незалежна ад таго, ці з'яўляецеся Вы пачынаючым прадпрымальнікам, кемлівым інвестарам або проста зацікаўлены ў фінансавай пісьменнасці, далучайцеся да нас у спробе разабрацца ў складанасцях фінансавай справаздачнасці, ацэнцы кампаніі і нюансах кіравання фінансавым шляхам бізнесу.
YouTube
Фінансавыя справаздачы. Запас і Паток - Выпуск #11
Што такое баланс, справаздача аб даходаха і фінансавы паток? Чаму гэта важна для інвестараў і ацэнцы стану кампаніі? Што азначаюць "запас" і "паток"? Што такое "burn-rate" і "runway", і чаму яны важныя для стартапаў? І нарэшце, чаму нельга параўноўваць ВУП…
Спадарства, усім прывітаньне!
Мы вяртаемся пасьля невялічкага перапынку!
Выпуск #10. Венчурныя Інвестыцыі з Ігарам Маханьком (Як працуе VC фонд)
https://www.youtube.com/watch?v=Mb5nYEW4RFI
Як працуе Венчурны Фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Якія ё чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў фаўндэрах? Ці сапраўды беларускія фаўндеры лепей?
Пра ўсе гэта Вы можаце даведацца ад самай лепшай крыніцы з магчымых! Ігар Маханёк - знакаміты беларускі ангел-інвестар, кіраўнік венчурнага фодну і, ў мінулым, праграміст.
Сёньня Ігар кіруе вельмі пасьпяховым фондам https://geek-ventures.com/ памерам 23 мільёна даляраў і інвестуе ў стартапы на раніх стадыях.
У гэтым выпуске Ігар распавядзе шмат чаго пра тое, як працуе венчурны фонд, з чаго ён складаецца, чаго чакаюць інвестары і г.д., а таксама Ігар, Філіп і Ягор абмяркоўваюць ці сапраўды беларускія стартаперы нейкія асабліва пасьпяховыя.
Калі Вы беларускі фаўндер, абавязкова звяртайцеся да Ігара і пішыце па-беларуску. Беларускамоўным стартаперам Ігар заўсёды адкажа!
P. S. Як раз учора пра Geek Ventures выйшаў артыкул на Tech Crunch https://techcrunch.com/2023/08/28/gee.... Віншуем Ігара!
YouTube
Венчурныя Інвестыцыі з Ігарам Маханьком (Як працуе VC фонд) - Выпуск #10
Як працуе Венчурны Фонд? Адкуль у ім грошы? Хто такія LP & GP у VC? Як прымаюцца рашэньні куды інвеставаць? Якія ё чырвоныя і зялёныя "сцягі" ў фаўндэрах? Ці сапраўды беларускія фаўндеры лепей? Пра ўсе гэта Вы можаце даведацца ад самай лепшай крыніцы з…
Спадарства, ўсім прывітаньне!
На наступным тыдні мы запішам выпуск разам з Ігарам Маханьком, вядомым беларускім інвестарам і праграмістам https://www.crunchbase.com/person/ihar-mahaniok.
Ігар кіруючы партнёр у Geek Ventures. Ігар інвеставаў на этапах pre-seed/seed у вядомыя кампаніі, такія як: Instacart, PandaDoc, People.ai, Chainalysis, Airbyte, Jeeves; будучыя аднарогі Zeroavia, Appodeal, Iterative.ai і больш за 100 іншых кампаній.
Плянуем паразмаўляць пра інвестыцыі ў стартапы, ўласна стартапы і беларускіх фаўндераў.
Калі ласка, калі маеце прапановы тэмаў або якія пытаньні да Ігара - пакідайце ў каментарах!
Дзякуй!
Crunchbase
Ihar Mahaniok - Managing Partner @ Geek Ventures - Crunchbase Person Profile
Ihar Mahaniok is the Managing Partner at Geek Ventures. Ihar Mahaniok attended Belarusian State University.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago