Unlock a World of Free Content: Books, Music, Videos & More Await!

sacral_BY

Description
Lo-fi, турызм, аутизм.

Сувязь: @sacralpost_bot
Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks, 1 day ago

1 week ago
sacral_BY
1 week ago
sacral_BY
1 week ago
sacral_BY
2 months, 1 week ago

Паглядзіце, які цікавы артэфакт ня толькі для фанатаў даўніны, руінаў, але і фанатаў усякага хард-н-хэві. Кліп канца 80-х менскага гурта Рэй, зняты ў зруйнаваным касцёле Дзевы Марыі ў вёсцы Дубрава, Маладзечанскага раёну. Бачым, як ён выглядаў трошкі больш за 30 гадоў назад.

https://youtu.be/msX5XGKPLbA?si=kOOo0MwJeDzAGsovа

А вось тут можна паглядзець куды больш свежыя здымкі, зробленыя ўласна адмэнам.
Сабж быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, а знішчаны ў 80-х ХХ стагоддзя. Тыпу студэнты прыехалі бульбу капаць і выпадкова падпалілі…

YouTube

Группа "Рэй" (Минск) Храмы падаюць 1989

Популярная на рубеже 80-90-х гг. белорусская рок-группа.

2 months, 1 week ago
sacral_BY
2 months, 2 weeks ago
sacral_BY
4 months, 2 weeks ago
4 months, 2 weeks ago

#sacral_photo
Наведванне былой сядзібы "Вялае" натхніла прайсціся па сеціве ды пашукаць здымкі, што пакінуў нам піянер літоўска-беларускага фотамастацтва Бенедыкт Генрык Тышкевіч, і зрабіць альбом з вынікамі пошукаў.
Вось тут некалькі дзясяткаў здымкаў, зробленых як непасрэдна ў сядзібе, так і ў падарожжах графа Тышкевіча:

https://telegra.ph/Fotaalbom-Benedykta-Genryka-Tyshkevіcha-12-21

Па магчымасці пападпісваў здымкі. Калі ёсць нейкая інфа, якую можна дадаць у апісанне ці здымкі, што не патрапілі ў альбом, сардэчна запрашаем у каментары!
Дарэчы, шмат здымкаў знайшоў праз інсту, прысвечанаю Валожыншчыне, там у апісанні ёсць спасылка на файны архіў здымкаў.

Telegraph

Фотаальбом Бенедыкта Генрыка Тышкевіча

Здымкі інтэр'ераў зроблены пасля смерці графа Бенедыкта Генрыка Тышкевіча

[#sacral\_photo](?q=%23sacral_photo)
4 months, 2 weeks ago
sacral_BY
6 months ago

#sacral_rocks #sacral_graveyard?
Таямнічае месца ёсць каля вёскі Пагарэлка, недалёка ад Івянца. Шмат крыжоў побач з грунтовай лясной дарогай. Драўляных, металічных і высечаных на камянях. Апошнія найбольш цікавыя. Можна заўважыць так званыя грыбы ці парасоны - паўсферы/трохкутнікі на ножцы. Даследчыкі сустракаюць такія ў розных рэгіёнах Беларусі (таксама памежных раёнах Расеі). Агулам невядома значэнне, прызначэнне, дакладны арэал гэтых сімвалаў, але самы старажытны, знойдзены на Глубгччыне, датуецца XV-XVI стагоддзямі. Знікаць пачынаюць недзе пасля Другой сусветнай. Магчыма, гэтыя парасончыкі спалучаюць у сабе і паганска-балцкую, і славянска-хрысціянскую традыцыі. Але ўсе даследванні кажуць толькі пра ўмоўныя здагадкі.
Агулам мы не ведаем, што гэта такое, калі б мы толькі ведалі, але мы не ведаем…

Вось прыклад больш дзіўных парасончыкаў, знойдзеных на Лагойшчыне, а зараз усталяваных у музеі валуноў у Менску ад аматара хтанічных рэліктаў.

Гэта не ўсе загадкі. Ёсць там шыльда, дзе ўзгаданы ахвяры вайны са Швецыяй 1646-1700 гг. Сапраўды, у Рэчы Паспалітай быў цэлы шэраг канфліктаў са Швецыяй. Напрыклад, у 1600-1629 і 1655-1660 гг. чарга вайсковых кампаній, але ўсе яны прайшлі па-за тэрыторыяй Беларусі. А вось Паўночная вайна прайшлася жудасна ў тым ліку і ў нас у пачатку 1700-х. Але гэты перыяд шыльда не ахоплівае. Што там мелі на ўвазе, неяк не зусім зразумела. Вось, карацей, ідэі для шыза-сюжэтаў “рэнціві”.

Telegram

Сакральная геаграфія

#камень Камень з «парасончыкам» вёскі Стайкі, Лагойшчына (зараз парк камянёў). На ім высечаны трохчасткавы знак з паўсферай, які сымбалізуе мадэль Сусьвету, “Нябесную гару”. Гэта таксама можа быць выява сусветнага дрэва, якое спалучае тры сусьветы: нябесны…

[#sacral\_rocks](?q=%23sacral_rocks) [#sacral\_graveyard](?q=%23sacral_graveyard)?
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks, 1 day ago