Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Description
https://linktr.ee/aba.together
Advertising
We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago

4 days, 22 hours ago
Далучайцеся да **онлайн сустрэчы ў Zoom** …

Далучайцеся да онлайн сустрэчы ў Zoom з беларускай пісьменьніцай і журналісткай Тацянай Заміроўскай.
🗓️ 22 сьнежня, нядзеля
1 pm EST/ 10 am PST
🔔 Цісніце "цікава" у Facebook event каб не прапусьціць

4 days, 23 hours ago
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
4 days, 23 hours ago
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
1 week, 2 days ago
***🎦*** ***Вялікі стрым АБА: Вынікі года …

🎦 Вялікі стрым АБА: Вынікі года 2024 💥

📢 Упершыню адразу 10+ сяброў АБА з розных гарадоў ЗША далучацца да стрыма, на якім распавядуць пра вынікі працы АБА, а таксама пра сябе і свае суполкі і праекты 🎙️

🗓️ 15 сьнежня, нядзеля
1 pm EST/ 10am PST

⛓️‍💥https://www.youtube.com/live/KJcoIJZRFuY?feature=shared

Каб не прапусьціць падпісвайцеся на канал і цісьніце 🔔
(Калі вам бясьпечна)

1 week, 3 days ago
***📕***У серыі **“Людзі эміграцыі”** навінка — …

📕У серыі “Людзі эміграцыі” навінка — том пра Янку Запрудніка.

У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2018 годзе.

Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч.**

Падрабязней ⬅️

1 week, 4 days ago
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
3 months, 2 weeks ago

Да Дня Беларускай Вайсковай Славы
?❤️?

Бітва пад Воршай лічыцца адной з самых славутых бітваў у гісторыі Беларусі, пад час якой аб'яднанае войска ВКЛ і Польшчы разграміла войска Маскоўскага княства.

У той час Вялікім князем Літоўскім і Каралём Польскім быў Жыгімонт Стары. А ў Маскоўскім княстве кіраваў Васіль III, які марыў расшырыць тэрыторыю Масковіі на захад і захапіць усходнія землі ВКЛ.
30 ліпеня 1514 г. пасля доўгай асады маскоўскае войска захапіла Смаленск, які ў той час належаў ВКЛ. Пасля Васіль III накіраваў свае войскі ў глыб ВКЛ, каб захапіць і астатнюю тэрыторыю . Але яго спыніла літоўска-польскае войска якраз пад Воршай.
Дасюль гісторыкі спрачаюцца, якая колькасьць вайскоўцаў была з абодвух бакоў. Беларускі ваенны гісторык Віталь Чырвінскі мяркуе, што з боку Масквы ўдзельнічала каля 25-30 тысяч чалавек, а літоўска-польскае войска налічвала 12-13 тысяч жаўнераў.

Аснову маскоўскага войска, якім кіравалі Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца, складалі лёгкія вершнікі, а састаў войска ВКЛ і Польшчы, пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага, быў розны: пяхота, кавалерыя, артылерыя.
Аснову польска-літоўскага войска складала Паспалітае рушэнне (так называліся войскі , мабілізаваныя ў ВКЛ і Польшчы) , а таксама найміты з іншых краін.

Негледзячы на перавагу ў лічбах маскоўскае войска пацярпела паразу.
Сярод прычын можна вылучыць:
• Літоўскі князь Міхаіл Глінскі, які спачатку быў на службе ВКЛ, потым перайшоў на службу Маскоўскай дзяржавы, потым ізноў вырашыў зьбегчы ў ВКЛ, перадаў Канстанціну Астрожскаму падрабязныя дадзеныя пра маскоўскія войскі.
• Унутраныя канфлікты сярод ваеначальнікаў маскоўскіх войск.
• Талент і здольнасьці літоўскага гетмана Канстанціна Астрожскага.

У выніку літоўска-польскае войска атрымала бліскучую перамогу.

Хаця нейкіх маштабных вынікаў гэтая перамога не прынесла, бо адбіць Смаленск у маскавітаў так не атрымалася. Але ж перамога спыніла прасоўваньне маскоўскіх войск углыб краіны.
У нашыя дні Перамога ў Аршанскай бітве - гэта напамін беларусам пра тое, як важна адстойваць свае землі і сваю ідэнтычнасьць перад агрэсіяй ўсходняга суседа. І нездарма 8 верасьня лічыцца Днём вайсковай славы Беларусі.

?ПАДПIСВАЙЦЕСЯ НА АБА

3 months, 2 weeks ago

Сустрэча ўжо заўтра ?

We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago