Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР
Last updated 1 month, 1 week ago
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Last updated 2 months ago
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Last updated 1 month, 3 weeks ago
Падчас мірных перамоваў па Украіне Беларусь мусіць быць не на стале, а за сталом. Такую думку падчас Форума Касцюшкі, які праходзіць сёння ў Гданьску, выказала Святлана Ціханоўская.
У форуме прымаюць удзел міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, дыпламаты са Швецыі, Літвы, Украіны і іншых краінаў.
Адно з галоўных пытанняў, якія абмяркоўваюцца на сцэне і ў кулуарах, гэта замарозка амерыканскай фінансавай падтрымкі.
"Дапамога для Беларусі гэта не дабрачыннасць. Гэта інвестыцыі ў будучыню", — сказала Ціханоўская.
Як Трамп скраў у дыктатара Лукашэнкі перамогу на "выбарах". У эфіры @euroradio — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін.
У Мінску пачынаецца новы завочны суд над супрацоўніцамі TUT.by. УМінскім гарадскім судзе разглядаецца справа рэдактаркі Вольгі Лойка, журналісткі Алены Толкачовай і юрысконсульта Кацярыны Ткачэнка. Іх абвінавачваюць у “прызывах да санкцый”, “распальванні варожасці”, “ухіленні ад падаткаў” і “арганізацыі грубага парушэння парадку”.
Лойка, Толкачова і Ткачэнка правялі за кратамі больш за 10 месяцаў, пасля чаго пакінулі краіну. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме.
У Віцебску пасярод навучальнага года зачынілі школу. "Раптам" аказалася, што яна ў аварыйным стане.
Вучняў размяркоўваюць па бліжэйшых школах. Падрабязней: https://euroradio.fm/u-vicebsku-pasyarod-navuchalnaga-goda-zachynili-avaryynuyu-shkolu
Трое футбалістаў зборнай Беларусі не змаглі атрымаць брытанскія візы. Віталь Лісаковіч, Павел Савіцкі і Валерый Бачароў прапусцяць матч Лігі нацый з Паўночнай Ірландыяй, які пройдзе 15 лістапада, піша @tribuna_by.
— Не далі яе [візу], што я тут магу зрабіць? Усім хлопцам далі, акрамя нас траіх. Здараецца такое, — сказаў з гэтай нагоды Лісаковіч, які гуляе ў калінінградскай "Балтыцы" і нядаўна віншаваў "нашага прэзідэнта" Лукашэнку з юбілеем на сваёй старонцы ў Instagram.
І праўда, што ж тут можна зрабіць.
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 11 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:05 Ці размаўляў Трамп з Пуціным?
12:44 Навіны спорту
14:49 Колькі плацяць кінаакторам у Беларусі і за мяжой?
23:31 Навіны шоў-бізу
26:30 Камфортнае жыццё за 1000 долараў — “Чык-чырык” на Еўрарадыё
Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР
Last updated 1 month, 1 week ago
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Last updated 2 months ago
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus
Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Last updated 1 month, 3 weeks ago