Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Description
Информация для "чикагцев" - местный гугл.

Хочешь обсудить?
Наш чат: https://t.me/joinchat/UeGa7Bqc1LS5WoTm

Наши каналы обьеденений
https://t.me/menskrazam_info


Есть новость?
Бот для обращений: @SemChizei_bot
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 3 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 3 days ago

4 weeks ago
Ізі Харык

Ізі Харык

У нашым садзе...
(צו אונדז אין סאָד)

У нашым садзе не сустрэць нікога,
каго завабяць прывіды нуды,
каго заманіць ціша і знямога —
у нашым садзе зелені аблога,
а ў зелені хаваюцца плады.

Шуміць тут вецер, і жывыя сокі,
і дрэвы, што на радасць прараслі.
Што ні камель — то вымахаў высокі,
і што ні крона — то ўрасла ў аблокі,
і погляды губляюцца ў галлі.

І дзікі сад дзівосна прамяніцца,
яго не падразалі ўжо гады.
Тут водары смалы і навальніцы,
і трэск кары, і кропелькі жывіцы,
і важкія саспелыя плады.

(пераклад з ідыша зрабіла Ганна Янкута)

Будучыя "пераможцы нацыстаў" з задавальненнем знішчалі прадстаўнікоў розных нацый, Ізі Харык быў яўрэем і пісаў на ідышы. Але наўрад ці ён хацеў, каб гэтым вершам ілюстравалі трагедыю яго народа, ці трагедыю Беларусі. І прыйдзе час, калі вершы загінулых будуць чытацца без болю, а з асалодай ад магіі слова. Свабоднымі людзьмі ў свабоднай краіне. Не таму, што людзі забудуць, а таму, што мы зможам нарэшце адпусціць боль мінулага.

Вечная памяць.
Жыве Беларусь!

1 month ago

Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️

1 month ago

​​Звычайны шэры восеньскі дзень - ніякіх гучных падзей. Давайце ўзгадаем сёння людзей, якіх рэдка ўзгадваюць. Іх імёны часам мільгаюць у допісах "Вясны". У Беларусі +10 новых палітвязняў. У спісе экстрэмістаў +30 прозвішчаў. Людзі часцяком прагортваюць такія…

1 month ago

Бедная наша Беларусь. Ні людзям ні жывёлам няма жыцця.

1 month, 1 week ago

А пачытайце пра Віталя Чопіка, гэта цудоўны чалавек. Ганарымся 💔

1 month, 1 week ago

Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️

1 month, 2 weeks ago

Жахлівая гісторыя. Спачуванні родным і сябрам Аляксея 💔

1 month, 2 weeks ago
*****‼️***Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога …

*‼️Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў, якога летась моцна збілі ў ІЧУ*
Аляксею Тамілаву было 52 гады. Ен не належаў да апазіцыйных партыяў або рухаў, але быў неабыякавым да жыцця Беларусі і роднага горада. Быў аматарам роднай мовы і культуры. Добрым сябрам і калегам.

У сакавіку 2023 года Тамілаў трапіў пад міліцэйскі «хапун», што праводзілі віцебскія сілавікі. У выніку апынуўся ў ІЧУ: у ягоным тэлефоне знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Падчас адбыцця арышту мужчыну моцна збілі ахоўнікі — ён трапіў у рэанімацыю з пнеўматраксам, зламанымі рэбрамі і пераломам калена. Усвядоміўшы наступствы, міліцыянты пачалі пагражаць Аляксею, што завядуць на яго крымінальную справу, калі ён надумае пісаць скаргу пра збіццё, піша «Віцебская Вясна».

Пасля нанесеных траўм здароўе Аляксея да канца не аднавілася.

**🥀Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае спачуванні родным і блізкім мужчыны**

1 month, 2 weeks ago

А што ж гэта робіцца, зноў санкцыі не спрацавалі. А маглі б і спрацаваць😏.
Страшна. Вельмі страшна.

1 month, 2 weeks ago

Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 3 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 3 days ago