NADZEYA: INFO Belarus in UK

Description
Інфармацыйны канал супольнасці беларусаў Велікабрытаніі

🤍❤️🤍

Telegram:
INFO: https://t.me/INFO_Belarus_in_UK

Агульнай чат: https://t.me/blrgb

Прыватны чат: Kvietki Nadziei (па запрашэнню толькі)

FACEBOOK:
https://www.facebook.com/nadzeya.co.uk
Advertising
We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 4 days, 20 hours ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 5 days, 22 hours ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 3 weeks ago

2 weeks, 5 days ago
**“Юр’я, устань рана!”**Скарынаўская бібліятэказапрашае ўсіх аматараў …

“Юр’я, устань рана!”Скарынаўская бібліятэказапрашае ўсіх аматараў беларускіх народных традыцый адзначыць старажытнае веснавое сьвята Юр’я. Калі: субота 4 траўня 2024, 13:00-16:00

📍Дзе: сад Скарынаўскай бібліятэкі, 37 Holden Road, London, N12 8HS

Будзем сьпяваць, вадзіць карагоды, есьці абрадавы каравай і яешню, гуляць у гульні ды проста тусіць.
Прыходзьце ў народных строях і прыносьце з сабою добры гумор і ежу й пітво для пікніка (асабліва яешню і караваі)🍻*🍳*🍪.**

#сустрэчыўскарынаўцы

3 weeks ago
**Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні …

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў.

У многіх сем'ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Сёлета дзіцячая акцыя ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby і іншыя). 

Сабраныя сродкі пойдуць на:
— экскурсіі, падарожжы, дзіцячыя летнікі  — адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.  — спартовыя секцыі і рыштунак для гульняў
🤍❤️🤍Падтрымаем сем’і палітвязняў і маленькіх беларусаў і беларусак і дапаможам ім адчуць, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі!
❗️ПАДТРЫМАЦЬ тут

2 months ago

Міжнародны навуковы сымпозіюм, прысьвечаны 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Лондан, Панядзелак 25-га сакавіка, 11:00-17:30
Катэдра міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларуская бібліятэка і музэй імя Ф. Скарыны ў Лёндане запрашаюць вас на міжнародны навуковы сымпозіюм, прысьвечаны 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сымпозіюм мае міждысцыплінарны характар і зьбярэ беларускіх гісторыкаў, палітолягаў, культуразнаўцаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Канады і Брытаніі. Сымпозіюм пройдзе пад ганаровым патранатам Рэктара Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Урачыстае адкрыцьцё сымпозіюму адбудзецца 23 сакавіка 2024 г. а 14:00 (GMT) падчас адзначэньня Дня Волі на акадэміі Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі ў Беларускім доме па адрасе 52 Penn Rd London N7 9RE. Спасылка на Zoom для ўдзелу онлайн: спасылка .

*🗓 Панядзелак 25-га сакавіка, 11:00-17:30
🏡 Беларуская бібліятэца імя Ф. Скарыны, 37 Holden Rd, London N12 8HS
🎟 Рэгістрацыя: Eventbrite спасылка
*🖥 ZOOM:** спасылка

ПРАГРАМА СЫМПОЗІЮМУ 25.03.2024

11.00 – 11.10 ПРЫВІТАЛЬНЫЯ СЛОВЫ АРГАНІЗАТАРАЎ

Караліна Мацкевіч, Павал Шаўцоў (Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны)
Ёанна Гэтка, Юры Грыбоўскі (Варшаўскі ўнівэрсытэт)

11.10 – 11.30 ПЛЕНАРНЫ ВЫСТУП

Вінцук Вячорка (Вільня), Дуалізм беларускіх моўных стандартаў і моўна-нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў

СЭКЦЫЯ 1. Ідэя і атрыбуты незалежнасьці: мінулае і сучаснасьць

Мадэратар: Павал Шаўцоў

11.30 – 11.50 Ёанна Гэтка (Варшава), Сымболіка прасторы як фактар будаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці падчас дэмакратычных пратэстаў 2020 году

11.50 – 12.10 Віктар Корбут (Варшава), Герб, сьцяг, сталіца: дзяржаўныя атрыбуты Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе

12.10 – 12.30 Паліна Прысмакова (Варшава), Рада БНР пасьля 100 гадоў барацьбы – актуальная праца ўраду на выгнаньні

12.30 – 12.50 Караліна Мацкевіч (Лёндан), Артэфакты БНР у зборах Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны

12.50 – 13.10 ДЫСКУСІЯ

13.10 – 13.30 ПЕРАПЫНАК

СЭКЦЫЯ 2. Традыцыя 25 Сакавіка паміж дзьвюмя войнамі

Мадэратар: Караліна Мацкевіч

13.30 – 13.50 Алесь Пашкевіч (Вільня), "Беларусы... плачуць і носяць смутак у сэрцы". Як сьвяткавалі 25 сакавіка ў Заходняй Беларусі

13.50 – 14.10 Алесь Пагарэлы (Варшава), Захаваць памяць, падтрымліваць ідэю незалежнасьці: БНР у дыскурсе друку міжваеннай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі

14.10 – 14.30 Андрэй Мастыка (Вільня), Месца і значэньне памяці аб Акце 25 сакавіка для беларускага студэнцкага руху ў міжваеннай Вільні

14.30 – 14.50 Тамаш Блашчак (Коўна), Традыцыі сьвяткаваньня 25 Сакавіка сярод ковенскіх беларусаў у 20-я i 30-я гг. XX ст.

14.50 – 15.10 Юры Грыбоўскі (Варшава), БНР і беларусы ў міжваеннай Латвіі

15.10 – 15.30 ДЫСКУСІЯ

15.30 – 15.50 ПЕРАПЫНАК

СЭКЦЫЯ 3. Спадчына БНР на чужыне: учора і сёньня

Мадэратар: Юры Грыбоўскі

15.50 – 16.10 Алена Глагоўская (Быдгашч), Традыцыя ўшанаваньня памяці пра БНР сярод беларусаў у пасьляваеннай Польшчы

16.10 – 16.30 Павел Котаў (Прага), Адзначэньне беларусамі ўгодкаў Акту 25 сакавіка ў Празе: гісторыя і сучаснасьць

16.30 – 16.50 Натальля Гардзіенка (Вільня), Мэмарыялізацыя БНР як частка захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускай паваеннай эміграцыі на Захадзе

16.50 – 17.10 Пётра Мурзёнак (Атава), БНР як сымбаль падтрымкі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў Канадзе

17.10 – 17.40 ДЫСКУСІЯ І ПАДСУМАВАНЬНЕ

2 months, 2 weeks ago
***‼️*****Акцыя ў Лёндане ў падтрымку беларуса …

‼️Акцыя ў Лёндане ў падтрымку беларуса Андрэя Гнёта, які зараз знаходзіцца за кратамі ў Сербіі і чакае рашэння суда па экстрадыцыі.
Калі: чацвер, 7 сакавіка, 16:00-17:00

Дзе: Embassy of the Republic of Serbia, 28 Belgrave Square, SW1X 8QB, London

Андрэй Гнёт - адзін з зуснавальнікаў свабоднага аб'яднання спартоўцаў Беларусі, якое пачало сваё існаванне ў 2020 годзе, рэжысёр і відэограф, аўтар відэа-зваротаў спартоўцаў.

30 кастрычніка мінулага года ён быў затрыманы ў Сербіі па запыту Інтэрпола. Зараз адбываюцца суды, на якіх вырашаецца будучыня Андрэя аб экстрадыцыі ў Беларусь.

Мы хочам прыцягнуць увагу да гэтай сітуацыі, а таксама накіраваць зварот да Сербскай амбасады ў Лёндане з заклікам скарыстацца 39 правілам Еўрапейскага суда па правах чалавека (Rule 39 of the EHRC), якому Сербія павінна падпарадкоўвацца.

Мы заахавочваем беларусаў у іншых краінах падтрымаць Андрэя і выйсці да Сербскіх амбасадаў.

2 months, 2 weeks ago
**Запрашаем вас далучыцца да старажытнай беларускай …

Запрашаем вас далучыцца да старажытнай беларускай традыцыі Гуканьня вясны!

Калі: cубота, 2 сакавіка 2024, пачатак а 14:30

📍Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS

Прыходзьце самі і прыводзьце дзяцей - будзем сьпяваць вясьнянкі, вадзіць карагоды і гуляць у гульні. Няхай адыходзіць зіма і набірае сілу вясновае сонца!

Апранайцеся ў народныя строі і прыносьце з сабой выпечку і пітво.

#сустрэчыўскарынаўцы

2 months, 3 weeks ago

Сябры, дзелімся з вамі спасылкай на безкаштоўныя квіткі на гульню

🏀Women's EuroCup Quarter-Final: London Lions Women v Melikgazi Kayseri
Серала 28 лютага а 19:00
Copper Box Arena, Queen Elizabeth Olympic Park, London

Спасылка 👉 тут

Прапануем разам і гучна падтрымліваць Кацю Сныціну!

2 months, 3 weeks ago
**HEARTBROKEN BUT UNBROKEN**

HEARTBROKEN BUT UNBROKEN

Сябры, далучайцеся да ўкраінскай акцыі памяці ў Лёндане, якая адбудзецца ў суботу 24 лютага.

13:00-13:30 Збіраемся пад Marble Arch з нашымі сьцягамі

13:30 Далучаемся да галоўнага збору ля Speaker's Corner, Hyde Park

14:00 Марш да Trafalgar Square

16:00-17:30 Акцыя памяці, Trafalgar Square

Ушануем стойкасьць Украіны і прадэманструем нашу непахісную салідарнасьць і падтрымку!

💙💛 🤍❤️🤍

2 months, 4 weeks ago

Гарбата з Андрэем Хадановічам.

У дадатак да Дня роднай мовы, лямпавыя сустрэчы зь вядомым паэтам, перакладнікам і бардам пройдуць у бібліятэцы ў чацьвер 22 лютага а 18:30 і ў суботу 24 лютага а 18:30.

Перад суботняй сустрэчай у царкве сьвятога Кірылы Тураўскага адправіцца Паніхіда па ахвярах вайны ва Ўкраіне (пачатак а 17:30).

#сустрэчыўскарынаўцы

Telegram

Skaryna Library and Museum

Англа-беларускае таварыства сардэчна запрашае на традыцыйнае сьвяткаваньне Міжнароднага дня роднай мовы. Калі: cубота, 24 лютага 2024, пачатак а 14.00 Уваход: па рэгістрацыі Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS Абвешчаны ЮНЭСКА…

**Гарбата з Андрэем Хадановічам.**
2 months, 4 weeks ago
**Англа-беларускае таварыства сардэчна запрашае на традыцыйнае …

Англа-беларускае таварыства сардэчна запрашае на традыцыйнае сьвяткаваньне Міжнароднага дня роднай мовы.

Калі: cубота, 24 лютага 2024, пачатак а 14.00
Уваход: па рэгістрацыі
Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS

Абвешчаны ЮНЭСКА, гэты дзень мае мэтай спрыяць усьведамленьню культурных традыцыяў, якое грунтуецца на ўзаемаразуменьні, цярпімасьці і дыялёгу. Гэта набыло асаблівае значэньне ў сёньняшнія часы, калі нежаданьне адных з павагай ставіцца да моўных і культурных традыцыяў іншых прыводзіць да войнаў і канфліктаў.

Сёлетні Дзень роднай мовы прыпадае на другую гадавіну вайны ва Ўкраіне і прысьвячаецца гераічнаму змаганьню ўкраінскага народа за свабоду і захаваньне сваёй палітычнай і культурнай ідэнтычнасьці.

У гэтым годзе нашым госьцем будзе Андрэй Хадановіч, вядомы паэт і перакладнік. Дзякуючы ягоным паэтычным перакладам з украінскай, польскай, францускай, ангельскай і іншых моваў мы маем магчымасьць знаёміцца з культурай нашых бліжэйшых суседзяў і больш далёкіх (геаграфічна) народаў.

На сустрэчы мы пачытаем, у падтрымку ўкраінскага народу, вершы Сяргія Жадана і паслухаем іх пераклады. Будзем разам чытаць арыгіналы вершаў на розных мовах зь перакладамі сп. Хадановіча (рыхтавацца загадзя ня трэба – арганізатары будуць мець тэксты), паслухаем ягоную ўласную паэзію. Будзем разам сьпяваць песьні, перакладзеныя на беларускую мову нашым знакамітым госьцем (Разбуры муры турмы, Чуеш як ідзе народ?, Алілюя, The Fields of Athenry...).

Уваход бескаштоўны, але вітаюцца ахвяраваньні Англа-беларускаму таварыству.

Удзельнікі сустрэчы змогуць набыць зборнікі паэзіі і перакладаў Андрэя Хадановіча.

А 17.30 у Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу адбудзецца паніхіда па загінуўшым падчас вайны.

5 months ago
Запрашаем вернікаў наведаць **калядныя багаслужбы** у …

Запрашаем вернікаў наведаць калядныя багаслужбы у Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і Усіх Сьвятых Апекуноў Беларускага Народа ў Лёндане:

-Субота 23 снежня а 17.30

-Нядзеля 24 снежня а 10.30 і 18.00 (сьвяточная служба)

-Панядзелак 25 снежня а 10.30

📍 Marian House, Holden Ave, London N12 8HY

У нядзелю 24 снежня пасьля вечаровае службы будзе супольны пачастунак у доме. Калі ласка, прыносьце посную ежу (рыбу, малочнае, вегетарыянскае).

We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 4 days, 20 hours ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 5 days, 22 hours ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 3 weeks ago