Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
**Упершыню давялося выступіць у ролі вядоўцы. Тэма вельмі мне блізкая, але разам з тым цяжкая, змрочная. Тым не менш я перакананая, што пра гэтыя рэчы абавязкова трэба казаць.
Пра мучыцеляў палітвязняў, структуру Дэпартамента выканання пакаранняў, самых жорсткіх супрацоўнікаў гомельскай жаночай калоніі — у новым расследаванні «Партызанскай хвалі».**
Вялікі дзякуй матулі Людміле за цікавыя ўспаміны. Глыбокая пашана і светлая памяць Станіславу Шушкевічу!
✂️ Станіслаў Станіслававіч заўсёды казаў нам: «Ніколі не выкарыстоўваеце сваё службовае становішча для вырашэння ўласных праблем. Калі даведаюся, што такое адбылося… Лепей адразу самі звальняйцеся».
✂️ Злыя языкі сцвярджалі, што Шушкевіч, Ельцын і Краўчук у Віскулях развалілі Савецкі Саюз, напіўшыся каньяку. Насамрэч тры кіраўнікі чыста сімвалічна ўзнялі па келіху толькі пасля таго, як былі падпісаныя знакамітыя пагадненні. Увогуле я ніколі не бачыла Шушкевіча на вялікім падпітку
✂️ Яшчэ і пасмейваліся з ягонага ўлюбёнага слоўца «згода», якое ён часта паўтараў на пасяджэннях. Але вось менавіта гэтай талерантнасці, жадання знайсці кампраміс, той самай згоды так катастрафічна не стае сённяшняму беларускаму грамадству
Вялікі дзякуй Сяргею Коршуну за шчырае інтэрв'ю. З былым палітвязнем паразмаўлялі пра перажытае ў зняволенні, пра тое, што азначае быць у «тэрарыстычным спісе» ўладаў, пра настроі ў асяроддзі сілавікоў, а таксама што згубіла Сяргея Ціханоўскага.
Падтрымаць Сяргея Коршуна можна па спасылцы.
✂️ Тады я працаваў у сістэме МУС, падчас пратэстных падзей на Плошчы быў у рэзерве. Убачыў, што пратэстоўцы — скрозь нармальныя людзі, і калі іх пачалі ні за што затрымліваць, збіваць, прыняў рашэнне звольніцца з міліцыі
✂️ І яшчэ тады я і мае паплечнікі казалі яму: «Сяргей, ты ўжо не проста блогер, а публічная, палітычная фігура. Перад кожным тваім стрымам трэба прадпрымаць элементарныя захады бяспекі, рабіць своеасаблівую выведку. Глядзець па баках, фіксаваць, дзе стаяць «ціхары» і гэтак далей
✂️ У чаце сярод іншых было шмат дзейных сілавікоў, якіх я ведаў асабіста, і яны адназначна казалі: «Хопіць!»
✂️ У ПК-3 я жыў верай, што барацьба на волі працягваецца, што за нас змагаюцца. Хлопцы там і дагэтуль вераць, што мы хутка прыйдзем за імі
✂️ Я быў «злоснікам» у калоніі амаль ад самога пачатку. А пасля КДБ унёс мяне яшчэ і ў спіс «тэрарыстаў»
Беларусь паміж мінулым і будучыняй — аўтарытарызмам і дэмакратыяй. Разлом унутры грамадства: ідэалагічны і маральны. Беларусь на стыку цывілізацый — «русского мира» і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Разгляд гэтых праблем ёсць стрыжнем новай аўтарскай рубрыкі «Беларусь на разломе».
Мая сённяшняя суразмоўца — пісьменніца і перакладчыца Святлана Курс.
Мы знаёмыя вельмі даўно, таму наша гутарка атрымалася без лішніх рэверансаў. Паразмаўлялі пра ментальны і культурны разлом беларускай нацыі.
✂️ Задачай Расіі з’яўляецца раствараць у сабе людзей і народы, мы ўсё гэта ведаем яшчэ з часоў Івана Грознага
✂️ Сшыванне нацыі — доўгі глыбокі працэс, але калі наш вечны вораг не будзе ў яго соўваць свой лыч, наша нацыя гэты шлях пройдзе, таму што яна — цвярозая і спелая
✂️ Не ведаю, што адбудзецца хутчэй — першае ці мы будзем ператраўленыя... Але я тут стаўлю на Беларусь
Швейцарыя дэкларуе падтрымку беларусам з пратэрмінаванымі пашпартамі
Пры гэтым кожны кейс будзе разглядацца індывідуальна. Калі швейцарскія ўлады палічаць, што нашаму суайчынніку небяспечна вяртацца ў Беларусь для абмену дакумента праз пагрозу пераследу, яму будзе выдавацца швейцарскі праязны дакумент.
Вялікі дзякуй Глебу Гатоўку за шчырую размову. З былым палітвязнем пагутарылі пра пекла жодзінскай турмы, перараджэнне і адраджэнне, а таксама, чаму «не трэба вешаць на бярозах турэмнікаў».
✂️ Мяне асудзілі на Новы год — 31 снежня 2020 года. У судовай залі супраць мяне сведчылі амапаўцы ў балаклавах
✂️ Я надзяваў медычную маску, дык вось пасля знаходжання ў цэху каля гадзіны, на масцы, на ўзроўні носу, утварылася чорная пляма
✂️ Рэжым адбірае ў свае шэрагі садыстаў
✂️ Але я супраць тэзаў аб тым, што «ўсіх карнікаў трэба вешаць на бярозах»
Вялікі дзякуй Генадзю Смірнову за шчырую размову і важныя, каштоўныя сведчанні.
З былым палітвязнем пагутарылі пра цяжкі турэмны досвед, катаванні за кратамі і верагодны спосаб забойства Вітольда Ашурка.
✂️ Як высветлілася потым, гэта быў капітан Ляхавіцкага РАУС Андрэй Чаранкевіч, які нядаўна памёр
✂️ Убачыў, што двое міліцыянтаў валакуць Славіка, а ўчастковы, маёр Сяргей Гамісаравіч Ісаханаў расшпільвае кабуру, збіраецца прыстрэліць нашага сабаку
✂️ Начальнік калоніі Карняенкаі яго намеснік білі мяне за гэта па нагах, я пры гэтым стаяў на расцяжцы
✂️ У забойстве Вітольда не апошнюю ролю адыграў начальнік рэжымкі Карчэўскі
✂️ Праз пару дзён я заўважыў кроў у мачы, жоўць са слінай, арганізм пачаў жэрці сам сябе
✂️ Я вызваліўся з двума гадамі прэвентыўнага нагляду
✂️ Падумваю, каб напісаць пра перажытае кнігу
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago