Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 3 weeks ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
У панядзелак, 24 лютага, беларусы Варшавы выйшлі разам з украінскай дыяспарай, каб выказацца супраць вайны, якую пачала расейская ўлада.
На жаль, нашая дзяржава выступае на адным баку з расеяй у гэтай вайне.
Мы чуем шмат навінаў, шмат абяцанняў па сканчэнні вайны, па змірэнні.
На гэтым фоне пайшлі таксама і размовы аб тым, што ЗША пачнуць перамовы аб вызваленні палітзняволеных.
Але пакуль мы бачым толькі, як нейкія лукашысты ездзяць у Эўропу, каб паказаць, што цяпер у Беларусі ўсё добра, шчыруюць з адной надзеяй - каб Эўропа прызнала нелегітымнага.
Што далей? Чаго нам чакаць? Зноў маўчаць?
Таму мы ў чарговы раз выходзім, каб сказаць:
Мы супраць вайны!
Свабоду Ўкраіне!💛*💙
Мы супраць дыктатуры!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь! ✊ 🤍 ❤️ 🤍*
*🗓 2 сакавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍* Помнік Каперніка
Вайна не скончылася.
Тры гады таму 24 лютага пачалося з абстрэлаў Кіева. Поўнамаштабнае ўварванне.
Ва Ўкраіне, у Беларусі, у выгнанні - тры гады мы жывем ва ўмовах вайны.
Што далей? Вайна ў Эўропе? Перамовы, у выніку якіх нашая краіна будзе трафеем для расеі?
Таму мы выходзім у чарговы раз у цэнтр Варшавы, каб выказаць сваю салідарнасць з Украінай, з нашымі добраахвотнікамі на франтах, з усімі тымі беларусамі, што вымушаныя трываць пад гнётам дыктатарскага рэжыму, не маючы права голасу.
Мы - голас вольнай Беларусі.
Мы - голас усіх тых, хто маўчыць пад ціскам рэпрэсій, але не пагаджаецца з тым, што цяпер адбываецца ў краіне!
🗓 23 лютага
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка
Слава Украіне!🇺🇦
Жыве Беларусь!✊🤍❤️🤍
Паважанае спадарства! Акцыя, якая павінна была быць у гэтую нядзелю, 05.01.2025, адмяняеца па тэхнічным прычынам Жыве Беларусь ✊🤍❤️🤍
Даражэнькія беларусы і беларускі!
Наша ініцыятыва віншуе Вас са святам Раства і жадае каб наступны год прыносіў усім нам толькі шчасце, толькі радасць. А яшчэ здзяйсненне адной агульнай мары пра вольную і незалежную Беларусь!
Са святам ?❤️?
?️ 31 снежня
⏰ 23:34 па беларускім часе
⏰ 21:34 па Варшаве
каля помніка Каперніка
беларусы сустракаюць
наш Новы год!?
Пачатак: 21:00
Заканчэнне: 23:00
? У праграме:
-спевы;
-танцы;
-глінтвейн;
-жывая музыка;
-конкурсы;
-падарункі!
Павіншаваць нас прыйдуць ганаровыя госці, а таксама не менш ганаровыя Лукашолкі.
Калі вы баіцеся паказаць свой твар - калядная маска найлепшае выйсце! Сцяг на плячах сагрэе не толькі душу, але і цела!
Прыходзьце! Бярыце з сабою дзяцей, сяброў, суседзяў!
Будзе очэнь інцярэсна!!!
Да аднаго з самага сямейнага свята Новага года застаецца крыху больш за тыдзень.
Канешне, кожны з нас марыць аб тым, каб абняць сваіх блізкіх і сваякоў, пачуць пах роднага дома, сабрацца за адным сталом з самымі дарагімі сэрцу людзьмі. І гэтая настальгія прымушае многіх беларусаў рызыкнуць і наведаць у святочныя дні сваіх бацькоў, родных і сяброў. Забываючыся на тое, што Беларусь - пакуль не той дом, які быў некалі. Што дом захапіў рэжым, што кола рэпрэсій не спыняецца ні на хвіліначку і небяспека існуе для кожнага!
Дыктатура не прабачае нікога, а помста пашыраецца. Затрыманні беларусаў працягваюцца не толькі ў гарадах краіны, але і на яе межах!
Беларусы! Збіраемся 22.12.2023 на помніку Каперніка, каб:
- Нагадаць адзін аднаму, што беларусы разам, побач і абавязкова прыйдзе той дзень, калі мы вернемся да сваіх родных у Дом без прусакоў і пацукоў!
- Узгадаць гераічных палітвязняў Беларусі,якія ўвогуле не маюць ніякай магчымасці ні для свята ні для сустрэчы з сем'ямі;
- Зноў і зноў нагадаць свету, што Беларусь трэба неадкладна вызваляць ад акупантаў расіі і лукашэнкі
? 22 снежня
? а 14.00 гадзіне
? Помнік Каперніка
Жыве Беларусь!
✊?❤️?
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь» – БЧБ стаў дзяржаўным
Гэты сцяг лунаў над Домам ураду і дзяржаўнымі ўстановамі, над беларускімі дыпляматычнымі місіямі ў замежжы, ўздымаўся ў гонар перамогаў беларускіх спартоўцаў, пад ім фармавалася беларускае войска.
Але ў 1995 годзе, праз бандыцкае збіццё дэпутатаў БНФ у Авальнай зале, парушэнне законаў і фальсіфікацыю, быў праведзены «рэферэндум» па змене сцяга, легітымнасьць якога роўная нулю.
У 2022 годзе беларускія ўлады прызналі нацыянальны сцяг экстрэмісцкай сімволікай. Але бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня застаюцца дзяржаўнымі сімваламі – пакуль будзе жыць Беларусь.
? 15 снежня
? а 14.00 гадзіне
? Помнік Каперніка
Жыве Беларусь!
✊?❤️?
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 2 months, 3 weeks ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago