Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Новы свет 🌞

Description
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!❤

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Advertising
We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks, 1 day ago

4 days, 23 hours ago

#верш #пан_які_прапаў

"Перада мною статкі чарніла,
Перада мною рыс чарада:
Плыняй паперную белю заліла
Сымбаляў дзіўных густая чарга.

Сымбалі тыя - не пэцканіна:
Гукі схавалі яны у сябе.
Хтось галасісты, нібыта птушына,
Хтось перавагу дае малацьбе.

Гукі ўзлятаюць, танчаць увушшу,
Потым яднаюцца зноў ў ланцугі;
Я тых жывёлаў дрэсі‌раваць мушу,
Пер'я майго іх чакаюць пугі.

Я падпарадкаваў скопішча гэта,
Разам счапіў - атрымаўся радок.
Такая яна ужо, праца паэта,
Цяпер павяду іх ў нататкаў хлявок."

5 days, 19 hours ago

#раман #верш #пераклад

Што такое паэзія

Што такое паэзія? Кажаш ты мне зазіраючы ў вочы мае вачыма нябеснай тваёй красы.
Што такое паэзія, i мяне ты пытаеш?
Паэзія гэта... ты

Густаў Адольф Бэкер

5 days, 21 hours ago

#верш
#Maksim_Kryvich

Рамонкавы луг, малінавы сад,
бялёсыя крылы блакітнага неба...

Такім я запомніў апошняе лета:
гайданне валошак, сівых дзьмухаўцоў
і стройныя сосны з абодвух канцоў
зялёных палёў канюшыны.

Ідуць па дарогах жанчыны,
нясуць свае кошыкі, сумы
і светлыя, чыстыя думы,
а сонца іх стан абдымае
і добрага шляху жадае.

• • •

1 week, 5 days ago

#Расьціслаў #верш #пераклад

Красавіцкая залева

(аўтарскі пераклад зь вепскай)

Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць,
Парывамі, павевамі лятуць...
Залева красавіцкі сьнег смывае.
Зіма ніяк ня хоча адпачнуць,
І зноў усё на белае мяняе...
Залева красавіцкі сьнег смывае,
Зь нябёсаў зь ветрам ручаі бягуць.

─────────≪✷≫────────
Канал аўтара

1 week, 6 days ago

#верш #пан_які_прапаў

"Прамова"
Гэй,
крыжаверца,
Слухай, што моўлю!
Лепей табе не зьяўляцца у лесе:
Здані тамтэйшыя
Здрады ня сцерпяць.
Згубяць юдэйскага бога вызнаўцу!
Гэй, крыжаверца,
Слухай, што кажуць!
Лепей ня ходзь больш дзе возера бераг:
Духі вады дужа хцівыя здані!
Моцна злуе іх прарок Ершалаймскі:
Ўтопяць таго, хто на продкаў забыўся!
Гэй, крыжаверца,
Ўважліва слухай:
Да курганоў нават не набліжайся!
Воі славутыя там спачываюць,
Не вымушай іх вяртацца да дбання!
Слухай, пярэварацень, шчэ' параду:
У навальніцу з жытла не кажыся!
Шугне маланка,
Грымнуць пяруны
І, калі ты на зямліцы стаяўшы,
Больш цябе тут аніхто не убачыць:
Спасцігне цябе лёс зусім незайздросны.
Шчыра маліся, дзедаў прадаўца!
Мо ў Патайбоччы
І абароніць
Цябе
Бог
Нянаскіх
Паўднёвых
Плямёнаў!

2 weeks, 1 day ago

#верш #пераклад #Раман

Хацеў бы падзяліцца сваім перакладам вершаў Адама Міцкевіча "niepewność”
(Аўтарская артаграфія)

Сумневы

Калі ты далёк, не ўздыхаю, ня плачу
Не губляю розум як цябе пабачу,
Аднак не сустрэўшы цябе заўважаю,
Чагось мне бракуе, кагось бачыць жадаю;

З тугою тады задаю я пытанне:
Ці то сяброўства? ці можа каханне?

Калі з вачэй знікнеш, ня маю я сілы
Адновіць у думках твой вобраз мне мілы;
Аднак жа ня раз адчуваў супраць волі
Што памяці блізкі маёй ён даволі.

І зноўку сабе задаю я пытанне:
Ці то сяброўства? Ці можа каханне?

Цярпеў я ня раз, і бядою сваёю
Я думкі ня меў падзяліцца з табою;
Ідучы бяз мэты, губляў я дарогу,
І зноўку прыходзіў к твайму я парогу;

Заходзячы ў сэрцы хаваў я пытанне:
Сяброўства мяне прывяло ці каханне?

Каб толькі жыла ты, душу у ахвяру
Гатовы прынесці пякельнаму жару;
Хоць думкі я дзёрзкай у сэрцы ня маю,
Быць шчасцем тваім і спакоем жадаю.

І зноўку сабе задаю я пытанне;
Ці то сяброўства? Ці можа каханне?

Як дотык рукі я тваёй адчуваю,
Прыемна мне неяк, спакой ахінае,
Здаецца жыццё скончыў бы ў лёгкім сне,
Але сэрца стук абуджае мяне,

Які задае мне галосна пытанне:
Ці то сяброўства? Ці можа каханне?

Калі радкі песні я гэтай складаў
Дух вешчы прароцства мной не ўладаў
Адкуль узяліся ўсе рыфмы ня знаю
Як склаліся вершы я толькі гадаю;

І запісаў у канцы я пытанне;
Сяброўства натхніла мяне ці каханне?

Адам Міцкевіч

2 weeks, 5 days ago

#верш
#Хросная
Калі вясна ахутвае зямлю
Сабе я падаюся бессмяротнай
І болей не гляджу ўжо самотна
Калі вясна ахутвае зямлю
І сэрца б'ецца нібыта палётна
І мроі апускаюцца ў раллю
Калі вясна ахутвае зямлю
Сабе я падаюся бессмяротнай

2 weeks, 6 days ago

#ADM

Чалом, панове!
Мы вырашылі дадаць новыя магчымасці ў нашу анкету да твораў. Каб зрабіць пасты на канале больш разнастайнымі і цікавымі знешне, мы змянілі шосты пункт.

🖼 Цяпер, калі вы хочаце дадаць ілюстрацыю ці здымак, іншае ўпрыгожанне да твора, але не маеце часу, проста пішыце аб сваім жаданні праз бот у шостым пункце. Як толькі мы зробім тэматычнае афармленне, адразу вышлем гатовы варыянт вам для ўзгаднення і толькі пасля апублікуем.

  1. Імя і прозвішча (можна творчы псеўданім; абавязкова, нават калі ананімна);
  2. Ананімна ці не;
  3. Даяце згоду выкладаць твор па-за межамі тэлеграм-канала? (ціўтар, інстаграм і інш.). Калі так, дадайце спасылкі на сваі профілі ў гэтых сетках, калі яны маюцца.
  4. Спасылкі на вашыя творчыя рэсурсы;
  5. Ваш твор;

  6. ~~Ілюстрацыя (па жаданню).~~
    Ілюстрацыя/афармленне (калі трэба — свае/ад канала).

Дзякуй вам, што застаецеся з намі і дасылаеце сваю творчасць❤️!

3 weeks ago

#верш
#Лій_М.
я чую гукі цягніка.
                          ціш.
зацішша перад бурай?
а, вось, блішчаць тут зоркі. яны заўсёды тут былі?
                          паміж...
...між намі доўга зьзялі? бо сілы не хапала, моцнай.
каб зноў забыўшыся пра зоркі і каб блішчалі толькі вочы, але ты назаўсёды
                          спіш.
ну, вось, ужо грамчэй! я чую гукі цягніка,
                          прачнісь! 
альбо забыла, што мне паабяцала?
ніколі больш ня спаць! ты мне паабяцала!
так лепей, усё, між намі мура.
вось толькі ўсё, прайшла ўжо             
                           ціш...
і пачалася бура.

2 months, 2 weeks ago

#ADM

Вітаем, шаноўныя падпісанты! З нагоды дня роднай мовы мы вырашылі зрабіць вам невялікі падарунак.

Ад 21 лютага і да 5 сакавіка мы праводзім конкурс для творцаў Новага свету і ўсіх жадаючых.
Вы можаце ствараць свае працы на любую тэму, якая не забароненая правіламі суполкі.

Гэта магчымасць праявіць сябе тым, хто заўсёды баяўся, а для вопытных творцаў магчымасць паказаць новы ўзровень сваіх прац і стварыць нешта асаблівае.

Пераможцы атрымаюць прыемныя папяровыя падарункі.

Умовы:
1. Удзельнічаць могуць усе творцы з любымі відамі прац.
2. Кожная праца павінна быць толькі аўтарская.
3. Працы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, павінны быць пазначаныя тэгам #дзеньроднаймовы.
4. Вы можаце даслаць колькі заўгодна прац на конкурс, але пераможа толькі адна з іх.

Пераможцаў абіраюць падпісанты праз колькасць рэакцый і адно месца ў намінацыі #літаратура абярэ супольнасць творцаў НС.

Абіраем чатырох пераможцаў у намінацыі #літаратура (вершы,  проза і мастацкія пераклады); і дзвюх у намінацыі #нятолькіслова (малюнкі, вырабы, ўласныя песні ці музыка).

Поспехаў усім удзельнікам! Далучайцеся.

We recommend to visit

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 2 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 10 months, 1 week ago

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Last updated 2 weeks, 1 day ago