Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 2 months, 2 weeks ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 4 weeks ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 8 months ago
Мая грамадзянская вайна,
мая Рымская імперыя, спітая да дна,
часу мутная плынь —
усё
мой шлях і маё жыццё.
Гледзячы ў твар чалавечы,
зусім нявечны
і часам звечаны,
іншай думкі няма,
акрамя:
"можа быць,
ён таксама
я?"
• • •
Telegram
• • •
Чагосьці мне ўсё ж не хапае
А я ўсё бягу і бягу
І быццам дзіця спавіваю
Люляю з пяшчотай тугу
І быццам сама сябе мучу
Хаджу па сваіх слядах
І лезу на ўласныя кручы
Іду басанож па гадах
Здаецца: жыві, як жывецца
І гнёзды не ві ў галаве
І годзе трымаць сябе ў клетцы
І хопіць жаваці сябе
І годзе ж! - варыць атруту
І хопіць сябе шкадаваць
І быць дабравольна прыкутай
Журбу, як дзіцёнка, люляць.
Здаецца, жалезныя зубы
Даўно адрасціць ужо пара
Чужою, не ўласнаю згубай
Расою пайсці са двара
Мне косы ніколі не плесці
І з гэтым я неяк жыву
Па іх мне ніколі не везці
Чужое нутро ў дрыгву
Мне б дыхаць свабодна паветрам
Мне б болю ніколі не знаць
І ў чорныя, чорныя нетры
Не крочыць, каб гора люляць
Чагосьці мне ўсё ж не хапае
А я ўсё бягу і бягу
І быццам дзіця спавіваю
Люляю з пяшчотай тугу
Бясьснежнем
Бы шалёны апёк спадылба
Раскілзалася свойская восень.
Другі месяц імжэў лістапад,
Другарадна, няўмольна ды плоска.
Я глядзеў як губляюць пялёсткі,
Дагараюць і курчацца клёны,
Як застыла, заглухла і з тылу,
Замагільлем задыхала восень.
Стрэл у патыліцу - гэта традыцыя,
І забыцца, навекі забыцца,
Хай завея засьнежвае плечы,
Затрашчыць хай кіпень у батарэях.
Батарэі разнасьцежаць вейкі,
Доўгай ноччу ці сінім сутоньнем,
Тут даўно ўсё адно ды навечна
Занявечыла ногі слатою.
А ў далоні здубелыя косьці,
Ды ашмоцьце адлушчаннай скуры.
На ўрочышча роспачным востраве,
Я завострыў разцы аб бардзюры.
Я ня ўкленчу. Мае акуляры
Разарвала маўклівая шэрань.
Не чуваць больш зямлі пад нагамі,
Толькі муляе друзлая сьцелька.
Назаўсёды збегчы, уцячы
Ад марноты, мітусні навокал!
Так жадаю супакой знайсці
Для душы, для духа і для вока.
Не дазволіць стрэліцца сабе,
У іншых не патрапіць рыкашэтам...
Калі марнасць Госпад адсячэ,
Застанецца штосці па-над гэтым?
─────────≪✷≫────────
Ютуб-канал аўтара
Рэйны Кастамэрскія (OST "Гульня тронаў")
Хто ты такі, – той мовіў пан,
Што ўкленчыць мушу я?
Ты - кот адрозных каляроў,
Вось ісьціна мая.
Што ў чырвані, што ў жоўці ён,
Кіпцю́ры мае леў.
Мае - вастры; і ў даўжыні
Ня горай ніж твае.
Так мовіў ён, так мовіў ён,
Той Кастамэрскі пан
Цяпер адно дажджы ліюць
Ў яго парожні заль.
Адно дажджы ліюць ў яго
Пусты, бязьлюдны заль.
думайце.
т. дэ шардэну
выбух мі(е)нскае наасферы
апякае часцей дыхання
жарам вераснёвым
плыве выквінтным зданем
вежы пераплёўвае
цягнік у нябыты
зазірае ў бездань свіслачы
пускаючы дым
не знаходзіць там мыслячых
скокае праз тын
прывід незабыты
лунае вуліцаю скарыны
бегае на ляхаўцы
ўтаропліваецца ў брудныя спіны
каб зноўку жахацца
ґадо пабіты
над усім што было
каб стаў антракт непазбежным
гасіць лямпы святло
нехта бязмежна драпежны
мефіста твой выхад
выходзячы з зацямнення
Ніхто не знаходзіць Нікога
знікаюць жа сцэны сцені
новая хутка прыгода
паходжанне новых відаў
тэатр скончыў свой выступ
сумны як тэарэма яўклідава
той хто зайграў ролю біскупа
не стане шукаць строй відара
а я не знойду эпітэты
струны нерваў пад смыкам блогаў
падзеі бурай нясуць нас у жорны
я маю напэўна імя жывога
хоцяж на рэчы самай мёртвы
а што робіш ты тады
ps
я выбухнуў як трыста тон тратылу
ў выбліску містычнага чуцця
сябе мне наасфера праявіла
і счэзла як трамвайная ралля
паснулі ў шабанох каты
Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 2 months, 2 weeks ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 4 weeks ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 8 months ago