Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

cybulinka

Description
Забаўляльны й пазнавальны кантэнт
Адмін @sabaczka
Advertising
We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 1 week ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 1 week ago

1 month, 1 week ago
**Ад людзей жывёлам перадаецца больш вірусаў, …

Ад людзей жывёлам перадаецца больш вірусаў, чымся наадварот

Аналіз вірусных геномаў паказаў, што ў 64% выпадкаў вірус пераходзіў ад чалавека жывёлам, а не наадварот. Напрыклад, пасьля перадачы SARS-CoV-2 ад кажаноў чалавеку, людзі перадалі яго далей іншым відам.

У дасьледаваньні выкарыстоўвалася глябальная база зьвестак вірусных геномаў, у ягой было выяўлена каля 13 000 вірусных лініяў і 3 000 міжвідавых пераходаў.

Высьветлілася, што нават калі не ўлічваць SARS-CoV-2 (ковід), MERS-CoV (блізкаўсходні рэсьпіраторны сындром) і грыпу, 54% выпадкаў перадачы адбываліся ад чалавека.

Такі распаўсюд вірусаў можа стаць вялікай пагрозай для відаў, якія знаходзіцца на мяжы зьнікненьня. Напрыклад, калі сярод дзікіх шымпанзэ ва Ўгандзе адбылася сапраўдная пандэмія чалавечых вірусаў.

1 month, 1 week ago
**Рост цэн на прадукты харчаваньня адбываецца …

Рост цэн на прадукты харчаваньня адбываецца ў тым ліку й празь зьмены клімату

Паводле прагнозаў, павышэньне сярэдняй тэмпэратуры прывядзе да росту цэн на прадукты на 0.9 – 3.2% за год, бо ўрадлівасьць сельскагаспадарчых культур будзе падаць у наступным дзесяцігодзьдзі.

Дасьледнікі пашукалі ўзаемасувязі паміж цэнамі на прадукты харчаваньня й такімі фактарамі, як сярэдняя месячная тэмпэратура, засуха й экстрэмальныя ападкі. Для гэтага яны вывучылі зьвесткі пра цэны й умовы надворʼя з 121 краіны за пэрыяд з 1996 па 2021 год.

Такім чынам выявілася, што ў наступным месяцы пасьля экстрэмальных сьпёкі ці ападкаў, цэны на пэўныя прадукты стабільна павышаліся й заставалі на такім жа ўзроўні да канцу году.

Далей аўтары скарысталіся кліматычнай мадэльлю, каб зрабіць прагноз. Так, паводле самага благога сцэнара, у 2060 годзе глябальная інфляцыя цэн на прадукты перавысіць 4% за год. Але да гэтага часу могуць зьмяніцца іншыя фактары, таму прагноз на 10 гадоў падаецца больш надзейным.

1 month, 2 weeks ago

Навукоўцы вывучаюць мэханізмы анарэксіі, кампанія Neuralink паказвае першага пацыента з мазґавым імплянтам, а птушкі практыкуюць канібалізм. Кароткі агляд навін 12 тыдня.

*🧅Суровыя ўдоды.* Гішпанскія арнітолягі заўважылі, што ўдоды – невялікія птушкі з характэрным чубком на галаве – у багатыя на ежу сэзоны адкладаюць некалькі дадатковых яек. Праўда робяць яны гэта, каб птушаняты, якія вылупяцца апошнімі, сталі ежай для старэйшых. Аўтары кажуць, што ў гнёздах з канібалізмам агулам выжывае больш птушанят.

*🧅Сэмаглютыд паменшыў колькасьць разладаў, зьвязаных са спажываньнем канабісу. Рэтраспэктыўнае дасьледаваньне амэрыканскіх навукоўцаў паказала, што папулярныя прэпараты сэмаглютыду могуць зьніжаць частату разладаў, зьвязаных са спажываньнем марыхуаны. Прытым эфэкт назіраўся й у пацыентаў з атлусьценьнем, і з дыябэтам. Падаецца, станоўчыя эфэкты сэмаглютыду ня скончацца.*

*🧅Крок да разуменьня прыроды анарэксіі.* Псыхічны разлад, пры якім людзі паталягічна абмяжоўваюць сябе ў ежы, зьвязаны з трывогай і дэпрэсыяй. Таму навукоўцы даўно меркавалі, што прычыны анарэксіі могуць быць у адказнай за кантраляваньне эмоцыяў амігдале. Цяпер дасьледнікі знайшлі ў гэтай структуры папуляцыі нэўронаў, выдаленьне якіх спыніла разьвіцьцё разладу. Яны знаходзяцца ў зонах, якія тармозяць апэтыт, падчас нудоты ці пры адчуваньні нечага горкага.

🧅Neuralink паказала пацыента, якому ўпершыню імплянтавалі чып, аднак інфармацыі, каб зрабіць высновы пра пасьпяховасьць тэхналёгіі дагэтуль бракуе.

3 months, 1 week ago
cybulinka
3 months, 1 week ago
**NASA афіцыйна скончыла місыю марсіянскага верталёта …

NASA афіцыйна скончыла місыю марсіянскага верталёта Ingenuity

Легендарны лятальны апарат скончыў сваю місыю на чырвонай плянэце праз пашкоджаньне нясучага вінта. З 18 лютага 2021 году невялікі верталёт зрабіў 72 вылеты агульнай працягласьцю 2 гадзіны, і пераадолеў адлегласьць якая ў 14 разоў большая за заплянаваную.

18 студзеня каманда Ingenuity зладзіла кароткі вэртыкальны палёт, каб вызначыць месцазнаходжаньне верталёта пасьля папярэдняй аварыйнай пасадкі. Потым падчас зьніжэньня сувязь зь лятальным апаратам зьнікла й была адноўлена толькі на наступны дзень. Імаверна тады вінт і быў пашкоджаны (на другім фота).

3 months, 2 weeks ago
3 months, 2 weeks ago
cybulinka
3 months, 2 weeks ago
cybulinka
3 months, 2 weeks ago
cybulinka
5 months, 2 weeks ago
cybulinka
We recommend to visit

Реклама @CrazyCrypto_Admin

Last updated 1 week ago

Узнайте все о самых растущих и падающих ТОП 100 криптомонет за последние сутки, присоединяйтесь!
По вопросам рекламного сотрудничества: @GodBarni (Подробнее: http://goo.gl/pcsZLB)

Last updated 1 month, 3 weeks ago

Канал о криптовалюте Александры Вальд

💰 Актуальные новости и изменения в мире криптовалют
📚 Полезные материалы, видео и гайды
‼️деньги в управление не беру!
‼️Рекламы нет

Last updated 1 month, 1 week ago