Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 1 day ago
Last updated 1 year, 4 months ago
Сябры, на гарадскім стадыёне ў Беластоку -- кніжная выстава. Ёсць і беларускі стэнд. Спадар Янушкевіч прывёз і "Валадара Пярсцёнкаў", і "Ведзьмака", і шмат яшчэ якія кнігі. Мы пабывалі там сёння і зрабілі вялікую закупку -- хутка пачнем дзяліцца
У суботу выстава працуе да 18.30, а ў нядзелю з 10 да 16. Чытаем сваё, падтрымліваем сваіх!
Беларускі стэнд месціцца на другім паверсе. Перад лесвіцай, якая туды вядзе, вісіць белая шыльдачка
«Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі», Наталка Харытанюк, Лізавета Ганчарова
Калядная казка з Беларусі новага, нашага, часу. Кніга простымі словамі расказвае і дзецям і дарослым беларускую гісторыю 2020 года. Зрэшты, гэта старажытная гісторыя: цемра спрабуе ўзяць у палон святло, а святло свеціць з усяе моцы ў адказ. І перамагае.
«Даўно гэта было. У адным краі забаранілі Святога Міколу. За чырвоны кажух і белую бараду. Бо забаранялі ўсё белае з чырвоным і ўсё чырвонае з белым».
На жаль, гэта не казка так пачынаецца. Гэта сапраўднасць, якая здарылася з намі не калісьці там, а зусім нядаўна. Толькі нават у самай няказачнай сапраўднасці немагчыма забараніць казку. Немагчыма скасаваць веру. Немагчыма адвучыць людзей глядзець і бачыць
“Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, Міхась Лынькоў, 63 старонкі
Галоўныя героі аповесці – медзедзяня Мішка, казёл Барадаты і сабака Жук, якія думаюць, разважаюць і паводзяцца зусім як людзі. Аўтар з гумарам апісвае прыгоды сяброў на грамадзянскай вайне. Аповесць насычаная вясёлымі, смешнымі і разам з тым павучальнымі гісторыямі.
Кніга пісалася ў савецкія часы і вымагае пэўным тлумачэнняў ад дарослых. А то занадта шмат у ёй бадзёрых чырвонаармейцаў
“Каляровыя месяцы”, Клаўдзія Каліна, 63 старонкі
Казкі і апавяданні для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага узросту. Адзін месяц – адна гісторыя
“Эла і сябры”, Ціма Парвела, 112 старонак
Фінскі пісьменніек Парвела Ціма паходзіць з сям'і настаўнікаў і сам некаторы час выкладаў у школе. Таму не дзіўна, што падзеі серыі кніг пра Элу адбываюцца менавіта там. У зборнік увайшлі апавяданні «Эла і шантажыст», «Эла ў тэатры» і «Эла падарожнічае». Кніга ў перакладзе Алены Казловай напісана простай мовай і добра падойдзе тым дзеткам, якія толькі навучыліся чытаць
“Дзедава жалейка”, Сяргей Давідовіч, старонкі
У кнігу паэта і празаіка ўвайшлі казкі, якія вучаць дзяцей спагадлівасці, сумленнасці, шчырасці. Аўтар распавядае пра прыгоды Бычэчка Воліка, Павука і Мухі-весялухі, Зайкі і Зайчыка, пра сустрэчу хлопчыка Стасіка з іншапланецянамі і пра тое, як неслухі-праменьчыкі гуляліся з запалкамі, а таксама дае адказ на пытанне: як пісаць казкі?
“Сцяпанка Гудзімуха”, Марыя Канапніцка, 28 старонак
Кніжка-малышка, кніжка-вершык пра вельмі смелага хлопца, але насамсправе не. Лепей у камплекце з чымсьці, а то чытання на пару хвілін
Цікавы лёс аўтаркі. Канапніцка нарадзілася ў 1842 годзе і паходзіла з Падляшша, рана страціла бацькоў, а пасля 1863 года эмігравала ў Германію, бо яе сям'я, і сям'я яе мужа былі звязаны з паўстаннем. Вярнулася ў 1865-м, пасля абвяшчэння амністыі.
Нарадзіла васьмёра дзяцей, але калі найменшую дачку паслалі ў школу, пастанавіла дамагчыся незалежнасці і з таго часу праведвала нашчадкаў, падтрымлівала іх грашыма, ліставалася з імі, але жыла адна – у Венецыі, Закапанэ, Манака або Кракаве.
Пераклад – Андрэя Скурко, малюнкі – Тані Багданавай (яна падробна распавядала пра стварэнне ілюстрацый у сваім інстаграм-акаўнце instagram.com/ta_bahdanava)
«Героі міфаў і легенд Беларусі», Генадзь Коршунаў, 110 старонакШчыра, на першы погляд гэтая кніга выклікала скепсіс, бо, відавочна, выдавалася як прома «Еўраопта», але! Але гэта проста суперская кніга. Дзеці да дзесяці гадоў слухаюць з вялізным інтарэсам (старэйшых не маем, таму і казаць нічога не будзем). Кожны разварот – новая міфічная істота. Нічога лішняга, толькі цікавыя дэталі, якія здзіўляюць і вымушаюць усміхнуцца. Наш чатырохгадовы сын доўга вызначаўся, хто ён у гэтым фантастычным сусвеце. Спачатку быў Жыжам, пасля Агневіком, а ў выніку заявіў, што ён – Баламуцень. Аўтар кнігі – сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Нечаканы бок адукаванага чалавека
Карацей, вельмі раім!
Сябры, вітаем З нагоды КУПАЛЛЯ ў студыі "Brukowa 28" пройдзе сустэча з аўтарам кнігі пра БОНСЦІКАЎ-НЯЧЫСЦІКАЎ. Гэта выданне хутка з'явіцца і ў нашай бібліятэчцы ? ? Кнігу, аказваецца, напісаў сацыёлаг, навуковец, аўтар выданняў па міфалогіі для дзяцей,…
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 weeks, 1 day ago
Last updated 1 year, 4 months ago