Шаблоны для ваших огненных REELS здесь 💖
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 4 days, 20 hours ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 weeks, 6 days ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 5 months ago
#Браво 👏🏻👏🏻👏🏻
🔍Выстава скульптуры Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум…” (працяг).
Мноства работ Сяргея Львовіча Гумілеўскага прысвечана беларускаму класіку “вечна светламу і вечна юнаму” Максіму Багдановічу: «Творчасць вялікага паэта захапіла мяне з дзяцінства, калі вучыўся ў школе-інтэрнаце ім. І. В. Ахрэмчыка, так званым парнаце. У нас у класе многія хлопцы былі вясковымі, дзякуючы ім мы нядрэнна ведалі беларускую мову і культуру. Мне вельмі палюбіліся вершы Багдановіча, нямала іх ведаў на памяць, а калі заканчваў тэатральна-мастацкі інстытут, рабіў працу па яго творах: «Помніш, калі я спаткаўся з табою…»
Да балады-апокрыфа¹ М. Багдановіча “Страцiм–лебедзь” скульптары бацька i сын звяртаюцца паасобку. Нагадаем змест легенды. У часы вялікага патопу Ной збірае ў свой каўчэг кожнае стварэнне па пары, каб працягнуўся іх род:
“Ды не плыў к яму з мора сiняга
Страцiм-лебедзь — горды, моцны птах”.
На лебедзя ў пошуках выратавання сталі садзіцца дробныя птушкі:
“Дзень ён плавае, другi-трэцi дзень,
На чацвёрты стаў прасiць-малiць:
«Вы ўзляцiце хоць на час якi,
Выбiваюся з астатнiх сiл».
Не паслухалi птахi лебедзя.
Пацямнела ў яго ў вачах,
Крыллi ўрэшце надламалiся,
Галава ў ваду апусцiлася.
I пайшоў на дно мора сiняга
Страцiм-лебедзь — моцны, горды птах”.
Перадгісторыя стварэння твора такая. У 1916 годзе паэт прыехаў у родную Беларусь. Вайна, разруха, голад, тысячы бежанцаў. Багдановіч працуе ў камітэце дапамогі бежанцам. Ён хворы на сухоты — менавіта таму пакой з асобным уваходам. Максім, як і Страцім-лебедзь, надрываецца, спрабуючы зрабіць нешта карыснае для абяздоленых людзей. Пасля службы ходзіць у Пушкінскую бібліятэку, дзе вывучае зборнікі па беларускім фальклоры, там ён і выявіў апакрыфічны сказ “Страцім-пціца”, народную інтэрпрэтацыю біблейскага міфа.
Зм. Бядуля прыгадваў словы аўтара: «Я задумаў твор на тэму біблейскага міфа. Гэтую тэму мне навеяла вайна, гібель мільёнаў і мой уласны лёс». Апошні радок «ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных — Страцімавых» паэт мімаволі, забыўшыся, вымавіў: «Ды няма адных — Максімавых». Зоська Верас запісала ягоныя словы: «Я ўжо пагадзіўся са сваёй хваробай і з тым, што жыць засталося не шмат, але вельмі мне цяжка, што не магу мець сям'і. Я так люблю дзяцей».
📸На выставе прадстаўлены скульптуры Л.Г. Гумілеўскага “Страцім-лебедзь” з бронзы, выкананая ў 2011 г., і драўляная — С.Л. Гумілеўскага “Страцім-лебедзь” (2022 г.)
¹Апокрыфы - творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.
🎨 Открытие выставки «Художник – Книга – Текст» 📚✨
19 декабря 2024 года в выставочном зале отдела экскурсионной и информационной деятельности Национального историко-культурного музея-заповедника «Несвиж» состоялось торжественное открытие временной экспозиции «Художник – Книга – Текст», на которой представлены копии произведений современных художников-графиков из фондов государственного историко-архитектурного и художественного музея-заповедника «Остров-град Свияжск». 🖼🏛
Произведения раскрывают тесную связь печатной графики с литературой, значимость художественного воплощения литературного текста. 📖🎨 В ряде работ проявлено стремление к раскрытию национального своеобразия литературных произведений и поиск форм его воплощения, с использованием широкого набора приемов – от достоверной передачи этнографических элементов и особенностей до символических и аллегорических трактовок. 🌍✨
Представленные произведения художников-графиков экспонировались на Казанской Международной Биеннале печатной графики «Всадник». 🐎🎉 Выставка будет работать до 19 января 2025 года. 📅
__________________________
🎨 19 снежня 2024 года ў выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Мастак-Кніга-Тэкст”, 📚✨ на якой прадстаўлены копіі твораў сучасных мастакоў-графікаў з фондаў Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка “Востраў-град Свіяжск”. 🖼🏛
Творы раскрываюць цесную сувязь друкаванай графікі з літаратурай, значнасць мастацкага ўвасаблення літаратурнага тэксту 📖🎨. У шэрагу прац праяўлена імкненне да раскрыцця нацыянальнай своеасаблівасці літаратурных твораў і пошук формаў яго ўвасаблення, з выкарыстаннем шырокага набору прыёмаў — ад дакладнай перадачы этнаграфічных элементаў і асаблівасцяў да сімвалічных і алегарычных трактовак. 🌍✨
Прадстаўленыя творы мастакоў-графікаў экспанаваліся на Казанскай Міжнароднай біенале друкаванай графікі «Вершнік». 🐎🎉
Выстава будзе працаваць да 19 студзеня 2025 года. 📅
#Выставка #Художник #Книга #Графика #Искусство #Литература #НациональноеСвообразие #Культура #Несвиж #ВременнаяЭкспозиция #Творчество
🎉 Приглашаем школьников на экскурсионно-художественную программу! 🎨✨
Приглашаем школьников на экскурсионно-художественную программу по выставке «Когда зажигаются ёлки» с мастер-классом по изготовлению новогодней игрушки. 🎄🧸
Во время экскурсии дети откроют для себя волшебный мир ёлочных украшений, получат возможность познакомиться с историческими событиями и реалиями, вдохновившими мастеров ёлочной индустрии на создание ёлочных игрушек. 🌟🎁 Участие в мастер-классе позволит ребятам проявить свою фантазию и творческие способности! 🎨🖌
Число участников: данное мероприятие проводится как для семейных групп посетителей (3-6 человек), так и для организованных туристических групп общей численностью до 16 человек (это самое оптимальное количество участников с учетом размеров выставочного зала). 👨👩👧👦👫
Возраст: 6+ 🎈
Предварительная запись на участие: с 24.12.24 г. 📅
Дополнительная информация: 📞 80177020602; 📞 80295518051.
#Экскурсия #ЁлочныеИгрушки #МастерКласс #Творчество #Дети #НовогодниеПраздники #СемейныйОтдых #Культура #Искусство #Волшебство #Ёлка #Зима #События
🖼17 декабря в Большом выставочном зале Дворцового ансамбля прошла авторская экскурсия скульптора Сергея Львовича Гумилевского по выставке «Не пакідай мяне, мой светлы сум». 🌟 Экскурсию посетили сотрудники музея-заповедника, а также будущие дизайнеры, учащиеся первого курса Несвижского государственного колледжа им. Я. Коласа. 🎓
В течение двух часов Сергей Львович делился историями из жизни, которые вдохновляли его на создание отдельных произведений, а также воспоминаниями о совместной работе с отцом, о его ценных советах, которые скульптор применяет в своей творческой деятельности и сегодня. Скульптуры Льва Николаевича, а также совместные работы Льва и Сергея Гумилевских, представленные на выставке, служат не только источником гордости, но и напоминанием о семейных традициях, которые увековечены в каждом произведении. 🏛
Экскурсия стала настоящим диалогом между поколениями, где каждый участник смог наладить полезные контакты, обменяться опытом и увидеть произведения искусства через призму личных переживаний и историй. 🤝🎨
_______________________
🖼 17 снежня ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля прайшла аўтарская экскурсія скульптара Сяргея Львовіча Гумілеўскага па выставе "Не пакідай мяне, мой светлы сум". 🌟 Экскурсію наведалі супрацоўнікі музея-запаведніка, а таксама будучыя дызайнеры, студэнты першага курса Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа ім. Я. Коласа. 🎓
На працягу дзвюх гадзін Сяргей Львовіч дзяліўся гісторыямі з жыцця, якія натхнялі яго на стварэнне асобных твораў, а таксама ўспамінамі аб сумеснай працы з бацькам, аб яго каштоўных парадах, якія скульптар прымяняе ў сваёй творчай дзейнасці і сёння. ✨ Скульптуры Льва Мікалаевіча, а таксама сумесныя работы Льва і Сяргея Гумілеўскіх, прадстаўленыя на выставе, з’яўляюцца не толькі крыніцай гонару, але і напамінкам аб сямейных традыцыях, якія ўшанаваны ў кожным творы. 🏛
Экскурсія стала сапраўдным дыялогам паміж пакаленнямі, дзе кожны ўдзельнік змог наладзіць карысныя кантакты, абмяняцца вопытам і ўбачыць творы мастацтва праз прызму асабістых перажыванняў і гісторый. 🤝🎨
#Гумілеўскі #Выстава #Мастацтва #Экскурсія #Нясвіж #Культура #ДыялогПакаленняў
🖼 Пазнавальны аўторак: cцежкамі Льва Гумілеўскага 🌟
Сваёй духоўнай радзімай Народны мастак Беларусі Леў Гумілеўскі заўсёды лічыў старадаўні і прыгожы Нясвіж, хоць і нарадзіўся ён у Маскве. Чаму ж так здарылася, што наш маленькі гарадок стаў сапраўды родным для знакамітага скульптара?
На выставе скульптараў Льва і Сяргея Гумілеўскіх “Не пакідай мяне, мой светлы сум” прадстаўлена работа Сяргея Львовіча “Партрэт бабулі” (гіпс таніраваны, 1988 г.). Менавіта з бабулі Франі, у дзявоцтве Паўлюкевіч, пачаўся нясвіжскі этап жыцця знакамітай мастацкай сям’і Гумілеўскіх.
Калісьці маладая дзяўчына з Віцебшчыны збегла з-пад вянца са старым у Маскву, дзе пазнаёмілася з Мікалаем Гумілеўскім. У іх сям’і нарадзілася два сыны — Мікалай і Леў — але сямейнае жыццё не заладзілася. Па дарозе да родных беларускіх мясцін Франю з сынамі абрабавалі ў Барысаве, і яна вымушана была застацца ў незнаёмым горадзе, зарабляючы грошы на дарогу, уладкаваўшыся на працу ў Старабарысаўскі санаторый.
Пасля пакутных гадоў нямецкай акупацыі, выжывання ў партызанскім атрадзе і вызвалення беларускай зямлі Франя разам з дзецьмі пераязджае ў Нясвіж, дзе ў 1944 г. у замку Радзівілаў адкрываецца новы санаторый. Так Нясвіж становіцца другой радзімай для 14-гадовага Льва і яго сям’і, а сцены старажытнага замка — іх новым жыллём. “Пасля Масквы, Барысава, ваенных пакут і блуканняў гэта быў рай!” – сцвярджаў Леў Мікалаевіч.
У Нясвіжы юнак працягвае вучобу ў школе, займаецца ў авіямадэльным гуртку ў будынку плябаніі і марыць пра прафесію канструктара. Але ўсё ў жыцці Льва мяняе звычайны лісток на слупе: “Мастак Сеўрук набірае студыю”…
Але аб гэтым у наступным “Пазнавальным аўторку”. 🎨✨
#ЛеўГумілеўскі #Нясвіж #Мастацтва #Краязнаўства #Гісторыя #ПазнавальныАўторак
📚 Навукова-практычная канферэнцыя “Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця” 🌍
На базе Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбылася Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Цэнтральнага бюро краязнаўства. Мерапрыемства сабрала даследчыкаў, гісторыкаў і краязнаўцаў, якія абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця гістарычнага краязнаўства ў Беларусі. 🏛
Сярод выступоўцаў быў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі, які прадставіў даклад на тэму “Моладзевы клуб як адна з форм адукацыйнай дзейнасці музея”. У сваім выступленні ён падкрэсліў важнасць інтэграцыі моладзі ў музейную дзейнасць і значэнне адукацыйных праграм для захавання культурнай спадчыны. 🎓
Канферэнцыя стала пляцоўкай для абмену думкамі і вопытам, а таксама для вызначэння перспектыў развіцця краязнаўства ў Беларусі. 🌟
#Краязнаўства #Гісторыя #Беларусь #Навука #Музей #Адукацыя #Нясвіж #ЦэнтральнаеБюроКраязнаўства
🎄✨ 6 декабря 2024 г. в Малом выставочном зале Дворцового ансамбля открылась выставка ёлочных игрушек и украшений «Когда зажигаются ёлки» из частной коллекции Натальи Ковалевой (г. Витебск).
На выставке представлены образцы высокохудожественной ёлочной промышленности советского и постсоветского периода 1930-х — 90-х годов, зарубежные украшения, а также антикварные и винтажные ёлочные игрушки из стекла, пластика, ваты, бумаги, опилочного композита, папье-маше и картона. Современные ёлочные украшения представлены белорусской фабрикой «Грай» и российским производственным объединением «Елочка». 🎁🌟
Экспозиция включает различные тематические блоки:
- «Рождественские украшения»
- «Игрушки производства ГДР»
- «Ватные новогодние украшения»
- «Цирк»
- «Освоение Севера»
- «Новогодние украшения военного времени»
- «Счастливое детство»
- «Елочные игрушки свободной выдувки»
- «Елочные игрушки в технике «Глинка»
- «Кремлёвские игрушки»
- «Ёлочные украшения: воздухоплавание и космос»
- «Ёлочные украшения: овощи и фрукты»
- «Современные ёлочные игрушки»
- «Подставочные фигуры» и другие. 🎉🎈
Родители и дети откроют для себя волшебный мир ёлочных украшений, окунутся в новогоднюю атмосферу и получат возможность познакомиться с историческими событиями, вдохновившими мастеров ёлочной индустрии на создание тех или иных ёлочных игрушек. 🎊
Выставка действует до 9 февраля 2025 г. Приглашаем всех за волшебным новогодним настроением! ❄️🎅
#Выставка #ЁлочныеИгрушки #НовогодниеУкрашения #Несвиж #Культура #Искусство #СемейныйОтдых #НатальяКовалёва #НовогоднееНастроение
Шаблоны для ваших огненных REELS здесь 💖
Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr
Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva
❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti
Last updated 4 days, 20 hours ago
ГЛАВНЫЙ КАНАЛ 👇🏻
https://t.me/zavidushkimoi
Last updated 2 weeks, 6 days ago
القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.
Last updated 1 year, 5 months ago