Толькі анонсы

Description
Анонсы мерапрыемстваў для беларусаў у Эстоніі і не толькі
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago

2 months ago

Дзень роднай мовы ў Тарту

У гэтым годзе беларусы Тарту ладзяць у сябе апошнюю кватэрню на Дзень беларускай мовы. Далей будзе нешта новае 😉

Што? ❤️Міжнародны дзень роднай мовы

Калі? Субота, 22 лютага, з 16.00 да 20.00

Што будзеце рабіць?
☕️Пачытаем вершы і прозу, вып'ем гарбаты з прысмакамі, пагуляем, паспяваем...
Зладзім латарэю вершаў, каб кожны адкрыў для сябе нешта новае🤹📖
У гэтым годзе на кватэрні будзе стаяць скрыня для данатаў Дому Творцаў

Што прынесці?

📕Свой любімы твор беларускай літаратуры (ці пераклад з любой мовы!)
😊 Добры настрой
🥧 Што-небудзь смачнае да гарбаты
🧦 Цёплыя шкарпэткі на ногі
☕️ Свой кубачак, бо арганізатары мінімалісты)
🎸Калі хочаце - прыносце свой музычны інструмент, але як мінімум адна гітара будзе

Чакаюць людзей усіх узростаў! Для дзяцей падрыхтуюць заняткі таксама!🧸

❗️Калі ласка, калі збіраецеся прыйсці - адпішыцеся па адрасу [email protected]❗️

2 months, 1 week ago

Канцэрт «Ляпис Трубецкой» у Таліне

Вядомы беларускі гурт выступіць з вялікім канцэртам у сталіцы Эстоніі з лепшымі сваімі песнямі!

📅 Калі: 15/03, 22:00
📍 Дзе: Privè, Harju tn. 6, Талін
🎟 Квіткі: ostapilet.ee

2 months, 1 week ago

Сустрэча з Ігарам Случаком у Таліне(СЁННЯ)

Ігар Случак — вядомы абаронца моўных правоў, аўтар кнігі пра беларускую мову і яе значэнне. Падчас сустрэчы ён распавядзе пра сваю дзейнасць, важнасць мовы і сваё бачанне яе будучыні. Гэта будзе вольная і нефармальная размова, дзе беларуская мова стане цэнтральнай тэмай для абмеркавання.

📅Калі: 07/02, 19:00
📍Дзе: бар Uba ja Humal, Võrgu 3, Талін

2 months, 2 weeks ago
**Стэндап Ірыны Прыходзьк**а **ў Таліне – …

Стэндап Ірыны Прыходзька ў Таліне – “Толькі без рук”

Запрашаем на сольны стэндап-канцэрт Ірыны Прыходзька – незалежнай стэндап-камедыйнай артысткі з беларускімі каранямі! Ірына паспяхова ўдзельнічала ў шматлікіх тэлевізійных і YouTube-праектах, а пасля эміграцыі працягвае гастраляваць і здымацца ў шоу «Культурная розніца» разам з Русланам Белым.

Пасля поспеху яе мінулай праграмы “Вавілонская вежа”, якая прайшла ў 40+ гарадах Еўропы, Ірына вяртаецца з новым канцэртам “Толькі без рук”. У ім яна адкрыта разважае пра здароўе, асабістыя комплексы, межы і ўзаемадзеянне людзей, закранаючы і глабальныя сацыяльныя з’явы. Канцэрт будзе цікавы як мужчынам, так і жанчынам – кожны пачуе нешта блізкае і важнае для сябе.

📍 Дзе: KinoMaja Bar&Stage, Uus tn 3, Талін
📅 Калі: 6 сакавіка, пачатак у 21:30 (уваход з 21:00)
🎤 Мова мерапрыемства: руская
🔞 Абмежаванне па ўзросце: 18+
Квіткі

2 months, 3 weeks ago
**26/01/2025**

26/01/2025

Сябры, 26 студзеня з 14:00 да 16:00 на плошчы Вабадузэ ў Таліне адбудзецца акцыя, прысвечаная так званым «выбарам» у Беларусi.

Прыходзьце, каб заявіць пра сваю пазіцыю і нагадаць свету пра важнасць сумленных выбараў, правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцей.

Нагадаем пра меры бяспекі. Калі вы захочаце застацца ананімнымі, выкарыстоўвайце маскі і іншыя спосабы схаваць ваш твар.

📅 Калі: 14:00 - 16:00, 26 студзеня
📍 Дзе: плошча Вабадузэ, Талін

Таксама запрашайце усіх, каму неабыякавы лёс нашай краіны! Свабода і салідарнасць — наша агульная справа!

2 months, 4 weeks ago
**Вечар пра важнасць гуку ў кіно …

Вечар пра важнасць гуку ў кіно і медыя з беларускім гукарэжысёрам у Нарве

Акселератар кіно і мультымедыя Тэхнаполя запрашае на вечар, прысвечаны ролі гуку ў кіно і медыя.

Спікер:
Дзмітрый Наталевіч — беларускі гукарэжысёр і дызайнер гуку з больш чым 13-гадовым вопытам у індустрыі. Заснавальнік SoundSHot Studio ў Таліне, спецыялізуецца на пост-прадакшане для дакументальных і мастацкіх фільмаў, анімацыі і рэкламных праектаў. Намінант на ўзнагароду Best Sound Designer на Эстонскай кінапрэміі 2023 за дакументальны фільм “Hipodroom”.

Тэмы для абмеркавання:
• Чаму гук — гэта не толькі тэхнічны складнік, але і інструмент сторытэлінгу?
• Як якасны гук узмацняе эмоцыі і дапамагае гледачу глыбей акунуцца ў гісторыю?
• Сучасныя тэхналогіі і інавацыі для стварэння ўнікальнага гукавога досведу.

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя(Спасылка). Мерапрыемства пройдзе на рускай мове.

Калі: 22.01.2025
Дзе: OBJEKT, Linda 2, Narva

3 months, 3 weeks ago
УЖО СЁННЯ!

УЖО СЁННЯ!

Калядная імпрэза з Сяржуком Доўгушавым
у Таліне! *🎄*🎄🎄**

Кошт уваходу:
👶Для дзяцей уваход вольны
⚪️🔴⚪️Тыя, хто падтрымалі “Ноч расстраляных паэтаў” больш, чым на 50 еўра, таксама могуць далучыцца бясплатна (звяжыцеся ў прыватных паведамленнях у сацсетках Valgevene Maja).
🎟Квіткі для ўсіх астатніх па спасылцы за 18 еўра

Калі: 29/12 18:00 – 20:30
Дзе: Ankru 10, Талін

3 months, 3 weeks ago

Ужо ў гэтую нядзелю сустракаемся з Сяржуком Доўгушавам на каляднай імпрэзе!

Кошт уваходу:
👶Для дзяцей уваход вольны
⚪️🔴⚪️Тыя, хто падтрымалі “Ноч расстраляных паэтаў” больш чым на 50 еўра, таксама могуць далучыцца бясплатна (звяжыцеся ў прыватных паведамленнях у сацсетках Valgevene Maja).
🎟Квіткі для ўсіх астатніх па спасылцы за 18 еўра

Калі: 29/12 18:00 – 20:30
Дзе: Ankru 10, Талін

4 months ago

Дзякуй усім, хто прыйшоў. Сёння мы напісалі лісты 23-м палітвязням.

У гэты раз да нас нават далучыліся нават беларусы, якія прыехалі ў Талін з іншай краіны⚪️🔴⚪️

4 months ago

Сустракаемся сёння!

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 1 week ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 4 months ago