Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Білоруський інформаційний центр

Description
Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.
Advertising
We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago

2 months ago

Вячаслаў Сіўчык у студыі "Meet":

"Чаму Лукашэнка не стаў праеўрапейскім палітыкам, калі меў такую магчымасць? Якія памылкі дапусціла апазіцыя на пачатку змагання з дыктатурай? І які план у рэжыма Пуціна на Беларусь? Пра гэта і не толькі ў новым выданні "Meet" з Тэцянай Іваньскай. Госць праграмы – адзін з першых палітвязняў у гісторыі сучаснай Беларусі, лідар Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык."

https://youtu.be/8IUI-Sj9y2g?si=2Rua06PiUBaK-AXo

YouTube

Лукашэнкаўска-пуцінская банда рыхтуецца да вялікай вайны. Госць праграмы – Вячаслаў Сіўчык / Meet

Чаму Лукашэнка не стаў праеўрапейскім палітыкам, калі меў такую магчымасць? Якія памылкі дапусціла апазіцыя на пачатку змагання з дыктатурай? І які план у рэжыма Пуціна на Беларусь? Пра гэта і не толькі ў новым выданні "Meet" з Тэцянай Іваньскай. Госць праграмы…

3 months, 1 week ago
Друзі! Запрошуємо **26 січня о 17:00 …

Друзі! Запрошуємо 26 січня о 17:00 на Марш пам’яті Героя Небесної Сотні, Героя України та Білорусі Михайла Жизневського, який загинув під час кривавих подій на вул. Грушевського 22 січня 2014 р. від беркутівської кулі, а також пам'яті всіх уродженців Білорусі, які загинули у боях за Україну з 2014 р. (наразі відомо про 58 загиблих білорусів)

Марш пройде по тому ж маршруту, як і 10 років тому, коли ми проводжали в останній шлях нашого Героя-білоруса в день його народження 26 січня 2014 року.

Розклад заходу:
17:00-17:40 — Збір учасників на Михайлівській площі біля пам’ятника княгині Ользі та міні-віче.
17:40 — Рух учасників за маршрутом: Михайлівська площа – Софіївська площа – Театральна площа – вул. Хмельницького – Хрещатик – Європейська площа – народний меморіал Жизневському на вул. Грушевського (навпроти входу в стадіон «Динамо»).
18:40 — Вшанування пам’яті Михайла Жизневського біля народного меморіалу Жизневському, вшанування пам'яті всіх уродженців Білорусі, які загинули у боях за Україну з 2014 року.
20:00 — Закінчення заходу.

У разі повітряної тривоги всі учасники будуть проведені до найближчого укриття — метро Майдан Незалежності.

Посилання на подію Маршу (👥)

Всі довідки за номером:
(099) 057-93-61 (Олег)
(063) 897-35-58 (Ірина)

За нашу і вашу Свабоду!

Слава Україні! 🇺🇦
Жыве Беларусь! 🇧🇾

5 months, 2 weeks ago

ЗВАРОТ
Аргкамітэта па святкаванні
Дня Беларускіх Герояў у Варшаве

Шаноўныя беларусы Польшчы!

Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя былі з'ехаць у Польшчу, каб уратавацца ад палітыкі татальнага тэрору і рэпрэсій, якая праводзіцца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі з сістэмнай маскоўскай падтрымкай. Гэта тэрор – катастрофа для нашай нацыі.

Штодзень арыштоўваюць, катуюць і запалохваюць людзей. Беларускі народ бяспраўны і безабаронны. У гэтых умовах амаль немагчыма ладзіць публічныя акцыі ў практычна акупаванай краіне. За кратамі ў жудасных умовах – тысячы і тысячы палітвязняў.

Мы, беларусы замежжа, не маўчым. Мы ўвесь час праводзім акцыі ў падтрымку вольнай Беларусі.
У 103 гадавіну Слуцкага Збройнага Чына заклікаем да супольнага ўшанавання памяці Герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь, і да салідарнасці  з палітвязнямі.

Далучайцеся да Дня Герояў у Варшаве!

26 лістапада (у нядзелю) а 13:00 у Варшаве на скрыжаванні вуліц Алеі Іерусалімскія і Новы Свят (ul. Nowy Świat 15) пачне фармавацца калона для Марша на Дзень беларускіх Герояў. Будзьма разам!

Калі ласка, прыезжайце ў Варшаву!

Слава Героям беларускага народа!
Слава Героям Слуцкага Збройнага Чына!
Свабоду Беларусі!
Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!

17.11.2023

5 months, 2 weeks ago
Білоруський інформаційний центр
5 months, 3 weeks ago
**"Жыве Беларусь!" у Сектары "Газа"!**

"Жыве Беларусь!" у Сектары "Газа"!
Выхадцы з Беларусі зьнішчаюць метастазы "рускава міра" па ўсім Сьвеце!

Жыве Беларусь! 🇧🇾
Ам Ізраэль Хай! 🇮🇱
Слава Україні! 🇺🇦

5 months, 3 weeks ago

"Вядомы беларускі дысідэнт і палітык Вячаслаў Сіўчык адкрыў свой уласны ютуб-канал. Палітык выпускае яго ў фармаце „5 падзей тыдня”, аналізуючы апошнія найважнейшыя з’явы і навіны.

У чарговым выпуску Вячаслаў Сіўчык у тым ліку запрашае на акцыю адзначэння беларусамі ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Акцыя пройдзе ў Варшаве 26 лістапада."©

Слухай у далучаным аўдыёфайле: https://www.racyja.com/palityka/vyachaslau-siuchyk-adkryu-ulasny-yutub-ka/

БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ

Вячаслаў Сіўчык адкрыў уласны ютуб-канал

Палітык выпускае яго ў фармаце "5 падзей тыдня", аналізуючы апошнія найважнейшыя з'явы і навіны.

"Вядомы беларускі дысідэнт і палітык Вячаслаў Сіўчык адкрыў свой уласны ютуб-канал. Палітык выпускае яго ў фармаце „5 падзей тыдня”, аналізуючы …
7 months, 1 week ago

➡️ Заява Руха Салідарнасці "Разам"
НЕ - АДБЕЛЬВАННЮ РАСЕЙСКАГА ІМПЕРЫЯЛІЗМА!

Расейска-украінская вайна паказала ўсю злачыннасць, агіднасць і нялюдскасць расейскага імперыялізму.

Рух Салідарнасці "Разам" падтрымліваў, падтрымлівае і будзе заўжды падтрымліваць Украіну і змаганне гераічнага ўкраінскага народа за вызваленне акупаваных расейскімі войскамі ўкраінскіх тэрыторый.

Адначасна мы бачым відавочнае адбельванне людабойскага расейскага імперыялізму не толькі з боку краінаў БРІКС ды краінаў, дзе раней з дапамогай Масквы былі ўсталяваныя дыктатуры, але і з боку пэўных сілаў Захада, і нават - з боку часткі ўкраінскага кіраўніцтва.

Гэта праяўляецца, у тым ліку, ў спробах занізіць маштаб генацыду мірнага ўкраінскага насельніцтва, які ажыццяўляюць расейскія войскі, парушаючы ўсе міжнародныя канвенцыі і нормы, -- бо афіцыйная лічба 9 614 чалавек забітымі пасля больш за паўтары гады жахлівай вайны і акупацыі вялікай плошчы ўкраінскіх тэрыторый супярэчыць не толькі рэчаіснасці і здароваму сэнсу, але наўпрост прыводзіць да аналогіі з рэгіянальнымі войнамі на Балканах, дзе, ў адрозненне ад Украіны, пасля апрылюднення лічбы ў 8 000 мусульманаў, якія зрабіліся ахвярамі генацыду ў Срэбніцы, Захадам былі прынятыя імгненныя рашэнні, якія прывялі нават да ўзнікнення новых дзяржаваў.

Адначасна працягваецца пошук "хороших русских" ва Ўкраіне, і гэта пры тым, што толькі праз сваю імперскую палітыку Расейская Федэрацыя можа захавацца, як сучасная турма народаў.

Таму для нас непрымальна, што ў якасці часткі расейскага "Добровольческого корпуса" выкарыстоўваюць пэўныя структуры беларускіх добраахвотнікаў, бо зусім не важна, пад якімі сцягамі - ліберальнымі, кадэцкімі ці нават нацысцкімі, - спрабуюць перабудаваць Расею.

РФ, як дзяржава, мусіць знікнуць, бо Масква плануе знішчэнне не толькі Ўкраіны, але і Беларусі, ды ўсіх іншых краінаў, якія мелі няшчасце ў сваёй гісторыі быць пад акупацыяй расейскіх царскіх ці камуністычных уладаў.

Якраз у інтарэсах імперскай Расеі ва Ўкраіне і адбываецца дыскрымінацыя беларусаў, праводзіцца антыбеларуская інфармацыйная кампанія. Гэтая кампанія мае сваім падмуркам, у тым ліку, мары украінскіх алігархаў атрымаць акцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія робяць асноўны ўнёсак у дзяржаўны бюджэт. Практычна інфармацыйнае поле Ўкраіны не звяртае ўвагі на антыбеларускую палітыку нелегітымнага лукашэнкаўскага рэжыму, які ўжо тры гады праводзіць палітыку тэрору і масавых рэпрэсій супраць беларусаў, чым несвядома дапамагае здзяйсненню маскоўскіх планаў на поўнач ад сваёй мяжы, што пярэчыць украінскім нацыянальным інтарэсам.

Беларускі народ чакаюць цяжкія выпрабаванні, якія ён можа прайсці з меншымі ахвярамі, толькі абапіраючыся на ідэі Незалежніцтва, якія патрабуюць і абароны інтарэсаў і правоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што вымушаны былі масава ратавацца ў замежжы ад тэрора ў Беларусі.

Таму Рух Салідарнасці "Разам" чарговы раз падтрымлівае адкрыты ліст Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы да прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ад 4 сакавіка 2022 года. Адсутнасць адказу ўладаў Украіны відавочна сведчыць пра немагчымасць фармавання там у сённяшніх умовах беларускага войска, неабходнасць якога разумее беларуская дыяспара.

Адначасна, Рух Салідарнасці "Разам" цалкам разумее і падтрымлівае беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаюцца і гінуць за Ўкраіну ў вайне са спрадвечным ворагам Беларускай Нацыі - расейскім імперыялізмам.

Беларусь - гэта не лукашэнкаўскія бандыты, якія захапілі ўладу ў краіне, а беларускі народ. Які паняволены, але яшчэ жывы, і працягвае чыніць супраціў расейскім імперыялістам, нават адрэзаны будуемым новым "жалезным занавесам" і гвалтоўна загнаны ў сталінскія часы.

Верым у Адраджэнне і Вызваленьне Беларусі, супрацоўнічаем і падтрымліваем ўсе сілы, якія змагаюцца супраць расейскага імперыялізму.

Свабоду Народам! Свабоду Асобе!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

Слава Нацыі!

Сустаршыні Руха Салідарнасці "Разам"
Юрый Ляшэнка
Алесь Макаеў
Алена Талстая

25.09.2023 г.

8 months, 4 weeks ago

Выступ лідара Руха Салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка 9 жніўня 2023 г.
Варшава.

9 months, 1 week ago
**Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра …

Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся КаліноўскагаУ Менску закрылі бар «Каліноўскі», у Старых Дарогах у прыватным музэі Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Каліноўскага, на гістфаку БДУ зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў, у Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Каліноўскага.

Расказваем, чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/e7aGqfLvHeo

We recommend to visit

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 3 weeks, 3 days ago

Открытая RSS лента новостей

Last updated 4 months, 4 weeks ago