Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
А якая бездань розных сэнсаў у Пане Тадэвушы!? А колькі розных вершаў пра каханне і не толькі да стэрэатыпнай Марылі Верашчакі! Znasz li ten kraj, Няпэўнасць і многае іншае. А ў беларусаў Міцкевіч цалкам выхалашчаны, абясквечаны і рэдукаваны. І не толькі ў гэтым аглядзе творчасці. Такі сама пусты быў дакументальны серыял на БТ, здаецца 4-серыйны, які выйшаў незадоўга да трагедыі 2020 г. Яго можна знайсці і ў Ютубе. Здымкі дарагія бо ездзілі па ўсёй Еўропе а атрымаўся суцэльны пшык.
Паўнавартаснай біяграфіі Міцкевіча, тутэйшымі вачыма, за гады гэтак званай незалежнасці не з'явілася. Толькі здаецца пара брашур кішэннага фармату. Сёння значна лепшай якасці тэкст можа напісаць і штучны інтэлект.
Сярод сьвядомых банальна няма людзей якія разумеюць што ўласна напісана ў тэкстах АМ. Мысленне сфармаванае Мураўёўскімі народнымі вучылішчамі, не здольнае прабіцца да панскіх сэнсаў. Застаецца хаваць пустэчу і неадукаванасць за агульнымі фразамі і траскучым пафасам.
Такое сама ганебнае неразуменне ў сьвядомых і Сыракомлі і Манюшкі і любога з класікаў літвінаў ХІХ ст. Адносна някепская біяграфія Сыракомлі, як на познія савецкія часы, напісаная Ул. Мархелем. Таксама кароценькая і наіўная але зробленая ад душы. Састарэла але калісьці яна мяне зрабіліа гарачым прыхільнікам Сыракомлі, 35 гадоў таму. І што сімвалічна, аўтара за яе забілі чэкісты.
Сьвядомыя Беларусы няздольныя прабіцца да разумення мадэрновых панскіх сэнсаў часоў Вясны Народаў 1848 г. Таму Белая Русь будуе новы феадалізм, шмат у якіх аспектах вярнуўшыся ў 14 стагоддзе
Матолька дапамог Красаўцам, а Гадзьевіч нагадзіў наіўным і даверлівым
Красаўцы актыўна фармуюць спецпул з гурневічаў і марзалюкоў як другую лінію абарончых муроў
лукашэначка - сталін, марзалюк - хрушчоў
Я магу ўявіць марзалюка як ён правядзе ХХ з езд, ініцыюе адлігу і развянчае культ. Але ўсё ткі Красаўцаў не здасць, адмажа!
Бо не можа Русь без Красаўцаў, ніякая! Бо яны носьбіты Рускага Коду.
І паступова адліга скончыцца, а яшчэ праз нейкі час люццы ізноў шчырыя захочуць свайго сталіна, свайго лукашэначку, сваіх няроньку і пяроньку, сімвалаў сваёй біямасавай велічы.
Але пакуль што перад намі, і тое ўдалечыні, велічная перспектыва ХХ з'езду
Я прыходжу да высновы што не мае сэнсу змагацца супраць нацыянал Чэкісцкага Прымірэньня. Гэта настолькі моцная з'ява што яна адбудзецца ў любым выпадку, паводле законаў гісторыі. Змагайся не змагайся. А мае чытачы дарослыя людзі, можаце самі выбіраць, ці ўпускаць гэтае ўсемагутнае велічнае Прымірэньне ў свае душы. Думаю што і тут насамрэч мала выбару. Хто як створаны. Большасць прымя. Таму то яно і непазбежнае. Але кожны асобны мае магчымасць у сваю душу яго не ўпусціць
Адкрытае грамадства з ягонай талерантнасцю павінна прызнаць права рускіх і кітайцаў абрываць глыбакаводныя кабелі, гэтаксама як і права хоць брэйвіка хоць пуціна масава забіваць людзей у любых колькасцях. Бо гэта формы адпаведных аўтэнтычных культур, а ўсе яны аднолькава каштоўныя і паважаныя. Ключавымі тут з'яўляюцца словы Іншы і Прыняцце
(С) Карл Раймунд Попер
Людзі якія праз 30-50 гадоў змаглі бы зрабіць сур'ёзную спробу вырвацца з Рускага Свету, не называліся б беларусамі (i фактычна бы імі не былі)
Самы галоўны, самы зацяты вораг Бела Рускага АдраджэнЬня - гэта, канешне, няшчыры панска-віленскі ўніверсітэт. Нездарма ж і яго закрыццё было самым першым крокам, які зрабіў Першы Бацька Адраджэньня, цар Мікалай І, стаўшы на гэты ўрачысты і велічны Шлях
Універсітэт супрацьстаяў Адраджэньню, сама меней, у 2 галоўных аспектах, хаця магчыма і болей:
Універсітэт быў кублом няшчырай панска-лацінскай цывілізацыі, ўсяго гэтага гнілога варожага тамізма, картэзіянтва, рамантызму і іншых набрыдзёвых лацінскіх канцэпцый, абсалютна чужых Русі.
Універсітэт шавіністычна куражыўся над спрадвечнай дапісьмовай Хтанічнай народнай культурай, хаця, як вядома ўсім шчырым люццам, 4 legs gooood, 2 legs baaaaaad.
Так застаецца і дагэтуль. Няма ў Бела-Рускага, царска-хлебаробскага Адраджэньня большага ворага чым гэны няшчыры ўніверсітэцька-віленька, асабліва яго гістарычная спадчына
Імя вядомага песняра Белай Русі - Каян - відавочна, форма біблейскага Каін
Мент (або чэкіст) які лупцуя і катуя, ён хто? Шчыранькі згусцька біяхіміі ці Разумны і Адказны Суб'ект Ліберальнай Тэорыі?
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago