Dapamoga

Description
🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні,
▫️Шэлтар,
▫️Адаптацыя,
▫️Гуманітарны склад,
▫️Мерапрыемствы.
📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10), Vilnius

✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago

1 month, 1 week ago
***☕*** Паважанае спадарства,

Паважанае спадарства,
заўтра, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку  традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі.

✍🏻 Папярэдні запіс - абавязковы:
@natalex_dapamoga

🤍 Чакаем Вас!

📍Замак, Naujoji Riovoniu 10

1 month, 1 week ago
**Запрашаем мігрантаў у Літве на** [заняткі …

Запрашаем мігрантаў у Літве на заняткі па танцавальна-рухальнай тэрапіі.

Заняткі вядзе Рамуне Андрыяускене – спецыяліст з 17-гадовым вопытам.

Сустрэчы дапамогуць умацаваць эмацыйнае здароўе, знізіць пачуццё адзіноты і наладзіць сувязь з наваколлем.

Р. Андрыяускене: «Са сваёй практыкі магу сказаць, што мы танчым так, як жывем. Калі мы жывем у напружанні, то будзем танцаваць заціснута, калі спакойна – у нашым танцы будзе шмат імправізацыі і свабоды. Калі жывем у суму, то гэты настрой адаб'ецца ў танцы. Калі не даем сабе "вольна дыхаць", сутыкнемся з дыхальнымі выклікамі і ў танцы. Аднак так будзе толькі напачатку. Танцуючы ў бяспечным, прымаючым і падтрымліваючым асяроддзі, праз рух (і не абавязкова менавіта праз танец), можна дасягнуць хуткай і эфектыўнай трансфармацыі»

Дзейнасць фінансуецца Фондам ЕС па пытаннях прыстанішча, міграцыі і інтэграцыі.

☝️ Заняткі бясплатныя для ўцекачоў.

Рэгістрацыя >>

Цыкл з 5 сустрэч:
18.11
25.11
2.12
9.12
16.12

🕕 18:00 - 20:15
📍 MiCenter, Jasinskio 16

1 month, 1 week ago

Прарочая песня Міхаіла Цалковіка.

Міхаіл Цалковік – музыка, аўтар песень, кіраўнік гурта "ЛомБард".

У 2021 годзе ў Замку адбыўся яго канцэрт, на якім ён прадставіў праграму "Званок сябру".

Паглядзець канцэрт можна тут>>

Гэта вельмі кранальная праграма, дзе гледачы становяцца сведкамі асабістай размовы героя са старым сябрам. Успаміны, перажыванні, спробы дагрукацца да іншага чалавека, непаразуменне з таго боку - усё тое, з чым многім даводзілася сутыкацца пасля 2020 года ў зносінах з блізкім асяроддзем.

Міхаіл дзіўны чалавек, які расказвае сваю гісторыю праз музыку, якая не пакіне абыякавым кожнага слухача.

1 month, 2 weeks ago

*🖤 ​​Не прапусціце чарговы паказ прэм'еры тэатральнага сезона! Псіхадэлічны спектакль-загадка "Блукаючыя агні" - 14 лістапада ў 20:00 на Vileisio18N!*

*У псіхіятрычнай лякарні воляю лёсу апынуліся 6 рознахарактарных герояў: Доктар Алетэя і яе пяцёра пацыентаў. Хто яны і чаму апынуліся ў адным месцы? Блукаючыя агні - містыка-псіхалагічны трылер, прасякнуты пошукам сапраўдных прычын эмацыйных перажыванняў герояў. Тут ёсць месца ўзвышанага чыстага кахання і рамантыцы, юрлівасці і фанабэрыі, страху і роспачы, лютасьці і гневу, пачуццю віны і гору страты.

Аднаактавы спектакль, напоўнены сэнсамі, сімваламі, знакамі - загадка, якую гледачу трэба будзе разгадаць, пражыўшы разам з галоўнымі героямі ўвесь спектр эмоцый і пачуццяў.

А ў атмасферу спектакля глядач будзе беражліва і плаўна пагружаны яшчэ да пачатку дзеянняў на сцэне, з самага моманту адкрыцця дзвярэй тэатральнай пляцоўкі...*

📆 14 лістапада, чц
🕖 20:00 пачатак | 19:30 дзверы; працягласць спектакля -1 гадзіна.
📍 Зала "Vileišio18N", Vilnius.)
🎟 Білеты »

1 month, 2 weeks ago
***❗️***Увага!

❗️Увага!

☕️ Паважанае спадарства,
штотыднёвая кансультацыя з Наталляй Калегавай на гэтым тыдні пераносіцца на нядзелю, 10 лістапада, з 15:00.

✍🏻 Папярэдні запіс абавязковы:
@natalex_dapamoga

🤍 Чакаем Вас!

📍Замак, Naujoji Riovoniu 10

1 month, 2 weeks ago
***🟢*** 8 лістапада 18:00

🟢 8 лістапада 18:00

ВЕЧАР ТВОРЧАСЦІ ТОМАСА ВЕНЦЛАВЫ

У гасцёўні Venclovų namai, дзе прайшло дзяцінства творцы.

Паэт прачытае свае новыя вершы, дасць да іх каментары, падзеліцца некаторымі перакладамі.

❗️ На літоўскай мове.
Томас Венцлава вядзе дыялогі таксама на рускай і англійскай мовах.

Наведаць Venclovų namai-muziejus можна, не выходзячы з дому.
👉 Тут віртуальны тур па доме-музеі, гід — сам прафесар Томас Венцлава.

🗓 8 лістапада, 18.00
📍 Pamėnkalnio g. 34, Vilnius

1 month, 3 weeks ago

🎺 Музыка на праспекце Гедыміна

Вы маглі заўважыць мужчыну, які некалькі апошніх тыдняў іграе на трубе на праспекце Гедыміна.

Гэта Ціматэ Суладзэ - музыка, юрыст, перакладчык. Шмат хто памятае яго выступы на дваровых канцэртах у 2020 годзе.
Яму давялося правесці 28 сутак у няволі за выкананне "забароненай музыкі". У Літву Цім уехаў 24 студзеня па гуманітарным калідоры, баючыся трэцяга арышту, які для яго мог ужо абярнуцца крымінальнай справай.

Сёння ён таксама на сваім месцы, нягледзячы на ​​дождж і вецер.
Звярніце ўвагу, колькі людзей аддзячылі яму ўсяго за хвіліну! Не праходзьце міма і вы!

1 month, 3 weeks ago
Сёння, 1 лістапада, у дзень памінання …

Сёння, 1 лістапада, у дзень памінання памерлых у Літве, беларусы Вільні на могілках Росы ўзялі ўдзел у прыбіраннях магіл і запальванні знічак, усклалі кветкі ў капліцы з прахам паўстанцаў 1863 году і да помнікаў братоў Івана і Антона Луцкевічаў, драматурга Францішка Аляхновіча, пісьменніка і ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну Ядзвігіна Ш.

Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:
🔺PayPal [email protected]
🔺Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt _https://youtube.com/shorts/3jNHsIsIxUo?si=1V-Iuss4HbBLjbV7

1 month, 3 weeks ago
2 months ago
У ноч з 29 на 30 …

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў, сярод якіх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Гэтая ноч для беларусаў — сімвал сталінскага тэрору, які забраў жыцці таленавітых людзей, што паспелі зрабіць неацанімы ўнёсак у развіццё беларускай нацыі.

🗓 27 кастрычніка, у нядзелю, з 12 да 14 гадзіны падчас штотыднёвай акцыі на плошчы Кудзіркі беларусы Вільні, у тым ліку літаратары і праваабаронцы, і літоўскія сябры — актывісты і палітыкі — ушануюць памяць тых, хто сыйшоў з жыцця у чорную ноч масавага забойства. На плошчы будуць гучаць музыка беларускіх выканаўцаў на вершы расстраляных паэтаў і дэкламавацца іх творы на беларускай і літоўскай мовах.

🗓 29 кастрычніка, у аўторак, з 20 да 22 гадзіны запрашаем усіх у беларускі Замак на прагляд фільма пра ахвяраў рэпрэсій сталінскіх часоў, запальваннем памятных знічаў пад партрэтамі загінуўшых у Ноч расстраляных паэтаў і выступленнем паэта-барда, палітвязня Анатоля Хіневіча. 

Запрашаем далучацца да мерапрыемстваў усіх, хто падзяляе каштоўнасці гістарычнай памяці, свабоды і дэмакратыі. Разам мы год за годам захоўваем гісторыю і ўвекавечваем імёны тых, чые жыцці былі трагічна абарваныя, але чыя творчасць працягвае жыць.

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 1 month ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 months ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 month, 1 week ago