Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
Магчымасці для адукацыі і даследаванняў у краінах ЕС – паказваем ⬇️**
🔗 Праграма Advanced Master of Arts у Каледжы Еўропы
Каледж Еўропы ў Натоліне (Варшава) запрашае на праграму, якая дае глыбокія веды ў палітыцы, эканоміцы, праве і міжнародных адносінах. Для беларусаў (-к) даступны поўныя стыпендыі, якія пакрываюць навучанне, пражыванне і выдаткі на жыццё. Далучайцеся да вэбінару, дзе раскажуць пра ўмовы паступлення. Вэбінар (як і навучанне ў Каледжы) – на англійскай мове.
📅 Вебінар пройдзе ўжо сёння – 17 снежня – а 20:30 (па Мінску).
⏳ Заяўкі на праграму будуць прымацца да 15 студзеня 2025 года. *🔗 Kirkland Research Scholarships 2025
Польска-амерынканскі фонд аб'явіў адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі для даследчыкаў (-ц) у сферах эканомікі, права, сацыяльных і палітычных навук, экалогіі, бяспекі і аднаўлення зон пасля ваенных канфліктаў. Праграма прадугледжвае чатыры месяцы даследавання ў Польшчы са штомесячнай стыпендыяй у 2500 злотых. Магчымае фінансаванне і самога даследавання. Для ўдзелу трэба ведаць англійскую ці польскую мову на ўзроўні В2 ці вышэй. Да ўдзелу запрашаюцца людзі ва ўзросце да 45 гадоў. ⏳ Заяўкі чакаюць да 1 сакавіка 2025 года.
🔗 SAFE Fellowships для даследчыкаў (-ц) у краінах ЕС
Праграма SAFE прапануе 60 цалкам аплочваемых стыпендый для дактарантаў і постдактрарантаў (-к), якія сутыкнуліся з рызыкамі ў сваёй краіне. У межах праграмы можна вучыцца ў краінах ЕС на працягу 24 месяцаў (ці менш). Для ўдзелу трэба пацвердзіць свой узровень адукацыі і дасягненні, рызыку для працягу сваёй дзейнасці на радзіме і веданне мовы на ўзроўні, дастатковым для навучання. ⏳* Падача заявак – праз прымаючыя ўстановы ў ЕС.
#адукацыя #магчымасці
Дзе правесці наступнае лета? Паглядзіце на гэтыя адукацыйныя праграмы і стажыроўкі ў розных краінах ⬇️**🇹🇼 Навуковая стажыроўка ў Тайвані*
У межах Тайваньскай праграмы міжнародных стажыровак прапануецца стажыроўка для студэнтаў (-к) і выпускнікоў (-ц), якія хочуць працаваць над сваімі праектамі з навуковым кіраўніцтвам у Тайвані. Праграма пакрывае пералёт, пражыванне і штомесячную стыпендыю $1000. Удзел даступны студэнтам (-кам) апошняга курсу бакалаўрыяту або любога курсу магістратуры – ці людзям, у якіх ужо ёсць ступень бакалаўра ці магістра (але без аспіранцкай ступені).
📅 2 месяцы ў перыяд з 1 траўня да 31 жніўня 2025 года.
⏳* Дэдлайн падачы заяўкі: 15 студзеня 2025 года.
*🇨🇭 Навуковая стажыроўка ў Швейцарыі*Для студэнтаў (-к) фізікі, інфарматыкі, матэматыкі і інжынерных навук прапануецца летняя стажыроўка ў CERN, Жэнева. На працягу 8–13 тыдняў вы зможаце працаваць над канкрэтнымі праектамі. Праграма пакрывае пералёт, штодзённыя выдаткі і медыцынскую страхоўку. Для ўдзелу трэба быць студэнтам бакалаўрыята або магістратуры (не менш за 6 семестраў) і свабодна валодаць англійскай мовай.
*📅 Лета 2025 года.
⏳ Заяўкі прымаюцца да 26 студзеня 2025 года.*
*🇳🇴 Летняя праграма ў Нарвегіі*Універсітэт Осла прапануе правесці 4 тыдні летам у Нарвегіі, вывучаючы тэмы на ваш выбар. Прапануюць курсы па архітэктуры, гендары, гісторыі, устойлівым развіцці і інш. Таксама можна вывучаць нарвежскую мову. Праграма пакрывае навучанне, пражыванне, мясцовы транспарт, а таксама ёсць магчымасць атрымаць грант на пералёт. Для ўдзелу трэба мець ступень бакалаўра і свабодна валодаць англійскай мовай. *📅 Лета 2025 года.
⏳ Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2025 года.*
У дэмсупольнасці працягваюць абмяркоўваць міжнародную працу дэмсіл і становішча беларусаў і беларусак у кантэксце міжнародных падзей. Паглядзіце гэтыя інтэрв'ю, якія выйшлі цягам мінулых тыдняў⬇️**
📌** Ціханоўская: палітвязні і сітуацыя ў краіне
Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю эстонскаму выданню ERR.ee падзялілася бачаннем сітуацыі ў Беларусі і распавяла пра стаўленне людзей у Беларусі і ў эміграцыі да вайны і да рэжыму.
*📌*** Латушка: пазоў у МУС і Стратэгічны дыялог
У інтэрв’ю “Свабодзе Premium” намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка распавёў, калі можа з’явіцца ордар на арышт Лукашэнкі і як прайшоў другі Стратэгічны дыялог дэмсіл з ЗША.
*📌*** Цесакова: "справа двароў" і актыўнасць унутры Беларусі
Экс-дэпутатка Мінгарсавета і экспертка па мясцовым кіраванні Вольга Цесакова на "Еўрарадыё" расказала пра “раскулачванне” прадпрымальніцтва ў Беларусі, магчымасці ўзаемадзеяння з чыноўнікамі і ўплыву грамадзян на бюджэт, а таксама пракаментавала “справу двароў”.
*📌 Юрконіс, Жукаў, Гнёт: дзе беларус(к)ам яшчэ рады
У кантэксце экстрадыцыі Васіля Верамейчыка, пагаршэння ўмоў легалізацыі ў Літве, нестабільнасці ў Грузіі і агульных антымігранцкіх настрояў у ЕС дырэктар вільнюскага Freedom House Віціс Юрконіс, прадстаўнік польскага ЦБС Антон Жукаў і рэжысёр Андрэй Гнёт абмеркавалі на DW, як беларусам і беларускам заставацца ў бяспецы.
📌*** Базар: сітуацыя жанчын у Беларусі і эміграцыі
На “Свабодзе Premium” гендарная актывістка Наста Базар, якая разам з праваабарончай арганізацыяй “Прававая ініцыятыва” зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадcтве ў эміграцыі, распавяла пра вынікі гэтага даследавання.
*📌*** Лявончык vs Кавалеўскі: санкцыі – здымаць ці захоўваць?
Сузаснавальнік BYSOL i BYHELP Аляксей Лявончык і дырэктар Агенцтва еўраатлантычнай інтэграцыі Валер Кавалеўскі паспрачаліся на DW наконт уплыву санкцый на звычайных беларусаў (-к) і магчымасці іх зняцця ў абмен на саступкі з боку рэжыма.
А цяпер вам дзякуе віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады і асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай – Станіслава Гліннік!
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago