𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️
Прыходскае братства ў гонар свяціцеля Спірыдона наведала інтэрнат у Кулі. Разам з артыстамі Таццянай, Аленай і Яўгенам павіншавалі 236 чалавек.
Фотаздымак Таццяны Сліжэўскай.
Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы
Ты, Дзева Маці Божая, – Прапаведаванне прарокаў, апосталаў Слава, Пахвала мучанікаў і ўсяго роду людcкога Абнаўлеьне: Табою мы прымірыліся з Богам. Сёння, святкуючы Твой уваход у святыню, збаўляемся Тваімі, Усячыстая, малітвамі і разам з анёлам усклікаем Табе: "Радуйся!"
У чэрвені 1944 г. прапаведнікі прыехалі ў Гродна, дзе 6 верасня былі арыштаваны.
Афіцыйна ім прад’явілі абвінавачанне ў супрацоўніцтве з СД і ў іншых зусім надуманых злачынствах. На самой справе яны былі арыштаваны за сваю місіянерскую дзейнасць у гады акупацыі.
На допытах асуджаныя трымаліся мужна, не хаваючы ад следчага сваіх поглядаў. Айцец Серафім на пытанне аб тым, што ён казаў падчас сваіх падарожных пропаведзяў, адкрыта сказаў, што часта звяртаўся да народу прыкладна з наступнымі словамі: «Беларусь была веруючая. Верылі нашы продкі, дзяды, прадзеды, айцы, і цяпер мы зноў зажывем шчасліва праз веру. Нядобра, што бязбожнікі зачынялі нашы святыні, што вашы бацькі і маткі паміралі без прычасця Святымі Тайнамі і хаваліся без святара, а дзеці раслі нехрышчоныя і не вянчаліся...»
Паводле медыцынскай даведкі, падпісанай урачом унутранай турмы НКУС і датаванай 31 снежня 1944 г., архімандрыт Серафім у свае няпоўныя 43 гады меў няўроз сэрца, а айцец Грыгорый – катар страўніка і многія іншыя хваробы.
Іх пратрымалі роўна 10 месяцаў, так нічога і не дамогшыся.
Асобая Нарада пры Народным Камісарыяце Унутраных Спраў СССР 7 ліпеня 1945 г. вынесла абодвум арыштантам прысуд аб пазбаўленні волі тэрмінам на 5 гадоў з прыбываннем у канцлагеры.
Не пакінуўшы пропаведзь веры, айцец Серафім многіх у лагеры прывёў да Бога. Як ні спрабавала лагернае начальства рознымі пакараннямі яго супыніць, нічога не атрымалася. Прыблізна праз год пасля вынясення прысуду архімандрыт Серафім (Шахмуць) памёр у лагеры – па афіцыйнай версіі, ад сардэчнай недастатковасці. Альтэрнатыўная версія сцвярджае, што прападобнамучанік быў жыўцом чацвертаваны пры дапамозе грузавікоў.
Святар Грыгорый Кударэнка, адбыўшы тэрмін зняволення, вярнуўся ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, там ён прыняў манаскі пострыг з імем Ігнацій і мірна адышоў да Госпада ў 1984 г. ва ўзросце 89 год у сане архімандрыта. Незадоўга да смерці ён распавёў аднаму са сваіх духоўных чадаў, што падчас місіянерскага падарожжа ў гады вайны па Ўсходняй Беларусі імі было адчынена 74 храма...
Архімандрыт Серафім кананізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой у 1999 г. як адзін з навамучанікаў Мінскай епархіі і ўнесены ў Сабор навамучанікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай. Памяць яго адзначаецца 6 верасня (дзень арышту). У памяць прападобнамучаніка дзейнічае прыхадская царква ў Слоніме, у 2008 г. заснаваны прыход у Гродна. Іконы святога маюцца ў шматлікіх храмах Беларусі.
Прападобнамучанік Серафім, малі Бога аб нас!
Архімандрыт Серафім (Раман Раманавіч Шахмуць) нарадзіўся ў 1901 г. у сяле Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.) у шматдзетнай сям’і праваслаўных сялян Рамана Максімавіча Шахмуць і Алены Дзмітрыеўны з роду Праневічаў. Сям’я жыла бедна, з дзясяці дзяцей паўналецця дасягнулі толькі тры сыны. У 1915 г. скончыў Ляхавіцкую двухкласную народную вучэльню. Адчуваючы ў сабе манаскае пакліканне, у чэрвені 1922 г. ён пакінуў дом і накіраваўся ў Жыровіцкі манастыр. Тут праз год прыняў манаскі пострыг з імем Серафім. У 1926 г. яго рукапаклалі ва іерадыякана, а затым – ва іераманаха. Праз тры гады айцец Серафім быў узведзены ў сан ігумена. З 1935 г. даканца 1937 г. праслужыў на прыходзе ў вёсцы Курашава Вельскага павета Беластоцкага ваяводства.
Нягледзячы на кароткі час прыбывання айца Серафіма ў Курашава, працягам усяго ў два з паловай гады, мясцовыя жыхары захавалі памяць пра свайго пастыра на многія дзесяцігоддзі. Нават Другая сусветная вайна не захіліла сабой і не сцерла з іх памяці вобраз гэтага выбітнага архіпастыра. Прадстаўнікі яго паствы ў 1949 г. усталявалі па ім сімвалічны помнік у Гайнаўцы. Сведкі яго служэння жылі ў Курашава яшчэ ў 2000 г.
Нясучы крыж манаскага паслушэнства, айцец Серафім вёў строга аскетычны лад жыцця. У Жыровічах ён адзін час пасяліўся і жыў пры Георгіеўскай могільнікавай царкве, якая ніколі не ацяплялася. І ў холад і ў спёку хадзіў толькі ў ботах. У 1930-я гг. айцец Серафім пазнаёміўся з архіепіскапам Панцеляймонам (Ражноўскім), які знаходзіўся ў Жыровіцкім манастыры ў зняволенні за супраціўленне, аказанае ім абвешчанай у 1925 г. аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. Менавіта пад уплывам уладыкі Панцеляймона айцец Серафім паступова сфармаваўся як манах. У канцы 1939 г. ён узвёў яго ў сан ігумена, крыху пазней – у сан архімандрыта.
У жніўні 1941 г. па дабраславенні архіепіскапа Панцеляймона архімандрыт Серафім (Шахмуць) і іерэй Грыгорый Кударэнка пакінулі Жыровіцкі манастыр. Ім належыла заняцца арганізацыяй царкоўна-прыходскага жыцця там, дзе яно спынілася ў даваенны час. Імкнучыся ахапіць як можна больш населеных месцаў, місіянеры накіраваліся ў дарогу не на цягніку, а на конях. Яны наведалі мноства гарадоў, сёлаў і вёсак. У кожным месцы яны збіралі сярод веруючых прашэнні на імя ўладыкі Панцеляймона з просьбай аб адкрыцці прыходскіх цэркваў; паўсюль, дзе толькі былі, здзяйснялі набажэнствы, аглядалі захаваныя храмы, збіралі будаўнічыя камітэты для іх рамонту, хрысцілі дзяцей, адпявалі памерлых, нястомна прапаведвалі. Наведаўшы Усходнюю Беларусь, архімандрыт Серафім з’явіўся першым летапісцам тых пакут, якія спазналі служыцелі Царквы ў перыяд бальшавіцкага тэрору. Па гарачых слядах, грунтуючыся на жывых успамінах сведкаў, ён збіраў матэрыялы аб ганеннях, перажытых Царквой пры ўладзе камуністаў.
Падчас вандроўкі прапаведнікам, неаднойчы даводзілася трапляць у складаныя сітуацыі, але з імі яўна прысутнічала міласць Божая, аб чым сведчыць наступны выпадак. У адным з гарадоў у айца Серафіма пачаўся абсцэс у пахавай вобласці. Хвароба хутка прагрэсавала і пагражала жыццю місіянера. Нямецкі ўрач, аглядзеў хворага і сказаў, што нічым не можа дапамагчы. Айцец Серафім настолькі пакутаваў, што нават на ложак у кватэры, дзе місіянеры прыпыніліся, узбіраўся з дапамогай зэдліка… Аднойчы, калі ён быў у спальні, пачаўся налёт савецкай авіяцыі. Айцец Грыгорый Кударэнка хацеў схавацца ў склепе, але паколькі айцец Серафім не мог ужо туды спусціцца, не пажадаў пакінуць сябра і застаўся ў кватэры, у другім пакоі. Раптам айцец Серафім пачуў голас, які загадаў яму пакінуць спальню. Павінуючыся яму, архімандрыт з цяжкасцю дабраўся да кухні. Той жа голас загадаў паклікаць сюды і спадарожніка. Калі айцец Грыгорый прыйшоў на кухню, у дом, дзе яны знаходзіліся, патрапіла бомба. Адзін з аскепкаў параніў архімандрыта Серафіма, ускрыўшы абсцэс. Праз прабітую адтуліну выцек увесьгной, хутка гэта месца зажыла, і айцец Серафім стаў зусім здаровым. Такім чынам, аперацыя адбылася без хірургічнага ўмяшальніцтва чалавека.
𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪
· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)
· темы,стикеры: @skivix ✧
────────────────────
HAJIME.RECORDS
Отзывы: @infotgotz
Админ/рекл: @Za77st
❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️