Last updated 2 months, 1 week ago
Last updated 1 month ago
Куды паехаць: буйныя івэнты па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год
Экспертка па ахове здароўя праграмы MOST сабрала найбольш значныя еўрапейскія івэнты ў сферы псіхіятрыі і ментальнага здароўя, якія варта наведаць профільным спецыялістам у 2025 годзе.
Падборка мерапрыемстваў са спасылкамі вось тут.
Нагадаем, што праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе. Галоўнае – выбраць карыснае для вас мерапрыемства і запоўніць заяўку не пазней чым за тры месяцы да івэнта.
Калі ў вас застаюцца пытанні — пішыце тут у каментарах ці накіроўвайце на пошту [email protected]
Зычым поспехаў з заяўкай ды добрага ментальнага здароўя!
#eu4belarus #ecдлябеларусі
MOST адкрывае прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак
Беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі ці іншых краінах, могуць падаць заяўку на стажыроўкі і іншыя прафесійныя візіты ў краінах Еўрапейскага саюза.
Прыём заявак на чацвёртую фазу праграмы (MOST IV) пачынаецца 29 кастрычніка 2024 і працягнецца да вясны 2027 года.
Каб падаць заяўку трэба быць спецыялістам ці спецыялісткай ў адной з шасці прафесійных сектароў: грамадства, культура, бізнес, ахова здароўя, адукацыя, устойлівае развіцце.
Дзякуючы праграме MOST можна прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, абмяняцца досведам ці ўсталяваць новыя прафесійныя кантакты у адной ці некалькіх краін Еўрапейскага саюза.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу і падачу заявак тут.
Праграма MOST і Гётэ-Інстытут у Літве запрашае экспертаў ды экспертак да супрацы!
Экперты ды эксперткі мусяць быць дасведчынымі ў адной з шасці прафесійных сфер: грамадства, культура, бізнэс, адукацыя, ахова здароўя, устойлівае развіццё.
Асноўной задачай будзе ацэнка заявак на праграму стажыровак MOST IV па дадзеных крытэрыях, а таксама падтрымка беларускіх прафесіяналак ды прафесіяналаў у планаванні стажыровак, пошуку ды ўсталяванню сувязяў з партнерамі ў EC. Тасама чакаецца, што тэматычныя эксперты ды эксперткі будуць спрыяць прасоўванню праграмы ў сваім прафесійным асяроддзі, развіццю супольнасці выпускнікоў праграмы.
Актыўная фаза супрацы пачнецца з лістапада 2024 года і працягнецца да жніўня 2027 года. Заяўкі прымаюцца да 25 кастрычніка 2024 года.
Больш падрабязна пра ўмовы супрацы і падачу заявак вось тут.
Last updated 2 months, 1 week ago
Last updated 1 month ago