Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago
13 месца 100 найлепшых кніг XXI ст. паводле The New York Times.
Газета The New York Times апублікавала свой топ-100 найлепшых кніг ХХІ ст. Па-першае, не можа не радаваць, што ёсць у гэтым топе і адна беларуская кніга. Гэта "Час second-hand" Святланы Алексіевіч (72-е месца).
А таксама наша выдавецтва ўсцешанае, што дзякуючы нам па-беларуску выходзілі некаторыя кнігі з гэтага топа. У 2019 годзе наша нобелеўская серыя папоўнілася кнігай Кадзуа Ісігура "Не адпускай мяне" (перакладчыца — Ганна Янкута). У гэтым топе кніга на ганаровым 9 месцы.
На высокую 13-ю пазіцыю са сваім постапакаліпсісам "Дарога" забраўся амерыканскі класік Кормак Макарці, які, на жаль, пайшоў з жыцця год таму. Але яго кніга ўсё яшчэ ў продажы на нашых паліцах і даступная для заказу на сайце. Перакладчык — Сярж Мядзведзеў.
Ну і віншуем нашых сябровак з выдавецтва Пфляўмбаўм, у якім выйшаў комікс Маржан Сатрапі "Персеполіс" (48-е месца топа). Комікс таксама ў нас у продажы.
❓Дзяліцеся, колькі кніг са спіса вы прачыталі?
У нас у кнігарні "Сабакі Эўропы" прадстаўленыя адразу ў некалькіх відах: папяровыя і пухнатыя ?
Пухнатыя не прадаюцца, а вось папяровых можна купіць:
АНОНСЫ ЛІПЕНЯ!
? Ганна Янкута "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік" (ілюстрацыі — Лілія Давыдоўская).
Доўгачаканы працяг гісторыі пра самага вядомага беларускага ката! У ваколіцах завулка Калініна дзеецца нешта незразумелае. Чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні? Хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха? І чаму ў горадзе пахне грыбамі? Калі загадак робіцца занадта шмат, кату Шпроту і яго сябрам, прывідам Мары, Жан-Жаху і Зязюлі, застаецца толькі адно — выправіцца на пошукі разгадак. І яны прыводзяць іх да вежы гадзіннікавага завода.
? Павел Волотович, Алексей Ковалёв "Огромная тень дождевого червя".
Абноўленае калекцыйнае выданне гісторыі легендарнага беларускага гурта Neuro Dubel. Цяпер кніга ў цвёрдай вокладцы, павялічаны фармат, крэйдаваная папера, каляровыя ілюстрацыі. У кнігу дададзеныя новыя тэксты, а таксама ўнікальныя фота Аляксандра Куллінковіча і каманды, знойдзеныя на непраяўленых стужках. Раней нідзе не публікаваліся.
Выхад кніг запланаваны на канец ліпеня.
Агулам топ продажаў за чэрвень, з улікам кнігарні, сайта, Allegro, Amazon і ўдзелу ў Hučna Fest, атрымаўся такі:
1. Альгерд Бахарэвіч "Капітан Лятучая Рыба".
?Купіць на нашым сайце.
?Купіць на Allegro.
?Купіць на Amazon.
2. Стывен Кінг "Ззянне" (пераклад — Наста Карнацкая).
?Купіць на нашым сайце.
?Купіць на Allegro.
?Купіць на Amazon.
?Купіць на нашым сайце.
?Купіць на Allegro.
?Купіць на Amazon.
?Купіць на нашым сайце.
?Купіць на Allegro.
?Купіць на Amazon.
?Купіць на нашым сайце.
?Купіць на Allegro.
Таксама нагадаем, што вы можаце падтрымаць наша выдавецтва. Мы адкрылі збор сродкаў на zrzutka.pl і на patreon.com, каб вы мелі магчымасць наблізіць выданне новых кніг.
Knihauka
Капітан Лятучая Рыба - Альгерд Бахарэвіч
«Капітан Лятучая Рыба» — новы прыгодніцка-авантурны
На наступным тыдні адпачываем у панядзелак і сераду, а ў астатнія дні чакаем наведвальнікаў!
ЗНОЎ У ПРОДАЖЫ
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.
*?ВІЛЬНЯ, 9 траўня, 18.00.*
Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)
*? ТАЛІН, 11 траўня, 17.00.*
Прастора Workland (Pärnu mnt., 12)
*?УРОЦЛАЎ, 18 траўня, 17.00.*
Biblioteka Słowianska. Dolnośląska Biblioteka Publiczna we Wrocławiu (Rynek, 58)
?ПРАГА, 19 траўня, 18.00.
Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice (Vodičkova, 9)
Мерапрыемствы падтрыманыя праграмай мабільнасці ARTPOWER Belarus ад Беларускай рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавым спрыянні Еўрапейскага саюза. Асобная падзяка за гэта.
У нас у продажы зноў з’явіліся гэтыя кнігі:
? Каміла Цень «Я прыду за табой у аўгусце».
У дэбютны зборнік увайшлі тры аповесці, напісаныя ў 2018-2023 гадах. «Народны РБ-дэтэктыў» — так можна назваць вынайдзены аўтаркай жанр.
? Эрнэст Хемінгуэй «І ўзыходзіць сонца».
Гэта раман шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Кніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню з'явіўся на свет па-беларуску ў далёкім 1976 годзе.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 2 months ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 month, 1 week ago