Музей Якуба Коласа

Description
Афіцыйны канал Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Advertising
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 3 weeks ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months, 1 week ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month ago

3 weeks ago

Шаноўныя сябры! Шчыра запрашаем вас 18 лістапада ў 18.00 на мерапрыемства “Беларуская кніга ў Кітаі (1946 - 2024). Са збораў Веранікі Карлюкевіч”!
Прадстаўленыя ў гэтым выставачным праекце кніжныя экспанаты дадуць шырокае ўяўленне пра знакавыя пераклады з беларускай літаратуры, выдадзеныя ў Кітаі ў другой палове ХХ стагоддзя – пачатку ХХІ стагоддзя. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з кітайскімі выданнямі твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Янкі Маўра, Аркадзя Куляшова, Кандрата Крапівы, Петруся Броўкі, Янкі Брыля, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Андрэя Федарэнкі, Алеся Бадака, Уладзіміра Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў. Цікава даведацца, што першае знаёмства з беларускай літаратурай у Паднябеснай адбылося яшчэ паўстагоддзя таму – у другой палове 1940-х гадоў, і важнае месца ў калекцыі Веранікі Карлюкевіч займаюць букіністычныя экзэмпляры выданняў кітайскіх перакладаў з таго часу і да 1980-х гадоў.

Сярод экспанатаў часовай выставы таксама можна пабачыць “жоўтыя кнігі” беларускага паходжання – творы, якія перакладалі выключна для ўнутранага карыстання ў другой палове 1960 – першай палове 1970 гадоў.
Якуб Колас быў адным з першых беларускіх пісьменнікаў, творы якога былі перакладзены на кітайскую мову. І сёння цеснае супрацоўніцтва звязвае Дзяржаўны літататурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа з Цяньцзіньскім ўніверсітэтам замежных моў. У 2024 годзе ў Мінску выйшла кніга перакладаў часткі апавяданняў Якуба Коласа з цыкла «Казкі жыцця» ў перакладзе на кітайскую мову.

3 weeks ago

☃️Фестываль дзіцячай літаратуры “Гуляй, зіма, твая часіна!”
28 лістапада 2024 года

☃️10.00 – пачатак працы фестываля дзіцячай кнігі
Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:
(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)
❄️10.00 адкрыццё фестываля і творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
❄️11.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Стэльмах;
❄️12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловай;
❄️13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом;
❄️14.00 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
❄️15.00 творчая сустрэча “Мода+чытанне “Вуху-паказ”з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
☃️Інтэрактыўныя пляцоўкі (першы паверх, экспазіцыйныя залы музея):
❄️Беларускія настольныя забаўлянкі ад Наталлі Галко;
❄️Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк;
❄️Майстар-клас па маляванні ад мастачкі-ілюстратаркі Ліаны Жванія ;
❄️Інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
❄️Прагляд лялечных спектаклей па народным беларускім казкам у апрацоўцы Якуба Коласа;
❄️Тэматычныя фотазоны, пазлы;
❄️Кніжны гандаль ад “Акадэмічнай кнігі”.
☃️Уваходны білет – 6,5 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).
☃️Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!

3 weeks, 1 day ago

Займальны тыдзень майстар-класаў у музеі Якуба Коласа 🌾

🍁 Панядзелак 18.11

11:00 Музейна-педагагічны занятак Пішу як Колас (1-5 класы. Цікавыя факты з гісторыі пісання і друкавальнай машынкі, каліграфічнае пісанне пяром, стварэнне святочнай паштоўкі);
12:30 Квэст-гульня па экспазіцыі музея “Таямніцы дома Песняра” (5-11 класы, адказваючы на пытанні, наведвальнікі музея знаёмяцца з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа.

🍁 Аўторак 19.11

11:00 Інтэрактыўная гульня “Я - Міністр грыбной гаспадаркі” (1-5 класы. Занятак праходзіць у выглядзе займальнай гульні, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды па грыбному свету беларускіх лясоў, даведваюцца чаму Якуб Колас лічыў сябе міністрам грыбной гаспадаркі);
12:30 Музейна-педагагічны занятак “Гэта – наша насценгазета” (1-5 класы. Знаёмства з гісторыяй друку, калектыўнае “выданне” ўласнай насценгазеты).

🍁 Серада 20.11

11:00 Музейна-педагагічны занятак “А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца” (1-5 класы. Падчас занятка дзеці стануць сапраўнымі вучнямі школ 19 стагоддзя);
12:30 Музейна-педагагічны занятак “Восень у куфэрку” (1-4 класы. Вывучэнне ўяўленняў дзяцей аб сезонных зменах у прыродзе, знаёмства з прыкметамі восені, прыметамі і традыцыямі. Майстар-клас па восеньскім вырабе).

🍁 Чацвер 21.11

11:00 “Тэатр бывае розным” (1-4 класы. Занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству, прагляд лялечнага спектакля);
12:30 Музейна-педагагічны занятак “А хату свечка асвятляе…” (5-9 класы. Майстар-клас па вырабу свечак з вашчыны).

🍁 Пятніца 22.11

11:00 Музейна-педагагічны занятак “Сямейны альбом” (1-5 класы. Знаёмства з сям’ёй Я.Коласа, майстар-клас па ставарэнні выцінанкі);
12:30 Музейна-педагагічны занятак “Восень у куфэрку” (1-4 класы. Вывучэнне ўяўленняў дзяцей аб сезонных зменах у прыродзе, знаёмства з прыкметамі восені, прыметамі і традыцыямі. Майстар-клас па восеньскім вырабе).

Кошт кожнага занятка - 5 рублёў з чалавека 🧺

Майстар-класы і музейна-педагагічныя заняткі праводзяцца толькі па папярэднім запісе для арганізаваных груп. Запісацца можна па нумары тэлефона 270-17-02, час правядзення заняткаў можа мяняцца 🤍

3 weeks, 5 days ago
Музей Якуба Коласа
3 weeks, 5 days ago
Музей Якуба Коласа
3 weeks, 5 days ago
Музей Якуба Коласа
1 month ago
Музей Якуба Коласа
1 month ago
Музей Якуба Коласа
1 month ago
Музей Якуба Коласа
1 month, 1 week ago
Музей Якуба Коласа
We recommend to visit

Группа "ШРАМА" 204 полк СпН "АХМАТ" ЛНР

Last updated 3 weeks ago

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Last updated 2 months, 1 week ago

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Last updated 1 month ago