Трасянкус

Description
Перакладаем гульні на беларускую мову.

Па ўсіх пытаннях: t.me/trasiankus_editor
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 1 month ago

3 weeks, 6 days ago
**Пераклад Брамы Балдура 3 на беларускую …

Пераклад Брамы Балдура 3 на беларускую мову цяпер можна ўсталяваць прама ў гульні! Праўда, пакуль толькі на ПК.

Трэба адкрыць Менеджар модаў/Mod Manager/Менеджер модов у галоўным меню, знайсці мод "Belarusian localization", падпісацца на яго і перазагрузіць гульню. Мод павінен працаваць са старымі захаваннямі, але імёны супартыйцаў могуць не перакласціся, пакуль не пачнеце новую гульню.

Пераклад працуе паверх англійскай, расейскай і ўкраінскай версій. Пераклад актуалізаваны да Патча 7, усе новыя радкі з мінулай версіі перакладзеныя ўручную. Адключыць мод можна там жа, у менеджары модаў.

Каб пераклад трапіў і на кансолі, прашу вас падпісацца на мод, нават калі вы ўжо больш не збіраецеся актыўна гуляць у Браму Балдура. Падпісацца на пераклад можна як з гульні, так і на сайце mod.io, залагініўшыся са сваім акаўнтам Larian. Чым больш будзе падпісак, тым больш шансаў, што Ларыян разглядзяць мод да таго, як спыняць перанос модаў на кансолі. Таксама буду рады вашым каментарам на сайце!

Спасылка на мадыфікацыю

1 month, 1 week ago
Я рады паведаміць, што першая частка …

Я рады паведаміць, што першая частка легендарнай гульні Half-Life 2 цяпер даступная на беларускай мове! 🎉

Вось асноўныя факты пра праект:

😇Пераклад зроблены мною асабіста.
Кожны радок быў старанна адаптаваны, каб перадаць атмасферу і дух арыгіналу на роднай мове.

💬Наяўныя матэрыялы:
Пераклад уключае тэксты і дыялогі першай часткі гульні, што дае магчымасць цалкам акунуцца ў свет Half-Life 2.

🔄Будучыя планы:
Пераклад астатніх частак ужо ў распрацоўцы. Мэта – зрабіць гульню даступнай цалкам для беларускамоўных гульцоў.

😈Як атрымаць пераклад:
Інструкцыі па ўсталяванні і сам пераклад будуць у самім файле. Спасылка на сам файл: https://drive.google.com/file/d/1Mfnmz_W6sM4AtSQYgPxdyXUpeHq1g7NC/view?usp=sharing

💌Калі ласка, далучайцеся да абмеркавання, пакідайце водгукі і падтрымлівайце праект! Усе каментары і парады будуць вельмі карысныя для далейшай працы.

Разам зробім гульні бліжэй да кожнага беларуса! 😊

2 months, 1 week ago

Загрузіў версію 0.9.1, якая працуе на новай версіі гульні.

З нейкім з апошніх патчаў GSC знялі шыфраванне з файлаў і шматлікія моды перасталі працаваць. Я ў сябе праверыў, але буду чакаць вашых водгукаў і каментароў.

Усталёўка такая ж, як і заўсёды: трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_9.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\Cutscenes

Спасылка:
Google Drive

2 months, 3 weeks ago

STALKER 2 У БЕЛАРУСКАЙ АГУЧЦЫ!

напісаў бы я, калі б гэта было магчымым). Ну а пакуль хіба што гуляемся з катсцэнамі дзеля практыкі.

Дзякуй праграмісцкаму куту за ўдзел

2 months, 3 weeks ago

Выклаў версію 0.8.1 з вашымі выпраўленнямі:

Google Drive

2 months, 3 weeks ago
Пераклад часова скрыты на Nexusmods i …

Пераклад часова скрыты на Nexusmods i праходзiць мадэрацыю. Будзем ведаць, што i такое можа здарыцца.

Выкладаем альтэрнатыўную спасылку для спампавання:
Google Drive

Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_8.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\Cutscenes

2 months, 3 weeks ago

Падрубіў каментары, тэст.

Аўка ў суполкі будзе калі-небудзь калі прыдумаю, што хачу

2 months, 3 weeks ago
Трасянкус
2 months, 3 weeks ago
Трасянкус
2 months, 3 weeks ago
Трасянкус
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 weeks, 3 days ago

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 1 month ago