Aleś Karoza Ҩ KRZ

Description
Аляксандар Кароза

Дыджытал-разнарабочы, дызайнер, экс-прадпрыемец, публіцыст. Пішу аб айці, дызайне, тэхналёгіях і жыцці.

Асабістыя: @karozas
We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 3 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 5 months ago

1 month, 4 weeks ago

Заўчасная арганізацыя

— Макс, ты што захардкодзіў радкі тэксту?
— Так.
— Але ж гэта гаўнакод, як мы потым будзем дадаваць мовы, ці змяняць тэксты?
— Калі трэба змяніць тэкст, напішы мне, я змяню. Калі трэба будзе дадаць мову, перапішу код, каб падтрымліваў лакалізацыі.

Дзякуючы розуму Макса мы здалі праект, атрымалі за яго грошы, заказчык атрымаў грошы, а кліенты заказчыка сэканомілі сотні гадзін працоўнага часу. Але большасць дызайнераў і праграмістаў не такія як Макс, яны будуць рабіць непатрэбныя структуры, бо так правільна. Нават калі гэта не рашае нікай задачы.

Блогеры таксама часта робяць нешта такое, замест таго, каб проста запосціць мем, прыдумляюць рубрыку накшталт #мемнаяпятніца, а потым забываюць запосціць у пятніцу, і яшчэ і выбачаюцца. А можна было проста не прыдумляць рубрыку, і ўсё.

Дызайнеры-пачаткоўцы часта спачатку ставяць сетку, а потым намагаюцца расставіць па ёй кампаненты, а трэба рабіць наадварот, спачатку ўсё гарманічна расставіць, а потым выраўняць па сетцы. І шмат з чым іншым трэба рабіць тое самае.

Выразаць з кардону стол, прымераць, зразумець як будзе выглядаць, а потым ужо рабіць праект сапраўднага. Пачаць весці нататкі ў самай звычайнай апцы, якая ўжо ёсць на тэлефоне, а толькі потым пераходзіць на Ноўшны і Абсідыяны, калі ў гэтым ёсць патрэба. Спачатку зняць некалькі відэа, а толькі потым купіць абсталяванне, каб рабіць гэта прафесійна.

Дарэчы, другая мова таму праекту так і не спатрэбілася Ҩ #dumki #parady

1 month, 4 weeks ago

Калі б трэба было назваць слова дзесяцігоддзя, то я бы намініраваў варыянт „некампетэнтнасць“ Ҩ #dumki

2 months ago

Магія без містыкі
Мне не вельмі падабаецца магія без містыкі. Калі ты робіш нейкую паслядоўнасць дзеянняў і з 99,99% дакладнасцю атрымліваеш пажаданы рэзультат, то якая ж гэта магія?! Гэта тэхналогія.

Кажаш, што чарадзейскія жэзлы гэта нана-гіпер-тэхналогіі, і гэта ўжо сай-фай, а не фэнтэзі.

Мне падабаецца калі магія апутана містыкай, калі не зразумела, ці гэта замова спрацавала, ці гэта збег абставін. Калі да канца не зразумела ці гэта мроіцца, ці гэта на яву. Калі містычныя пачвары мо і ёсць, але бачылі іх адзінкі, і знайсці іх складана. Калі чутак і прыдумак у разы больш, чым гэтай самай магіі, і трэба ўмець адрозніць адно ад іншага.

А вось містыка без магіі цалкам акей. Канешне, мне не падабаецца, калі напрыканцы ўсё тлумачыцца рацыянальным чынам, але калі нібыта нейкая магіі адбылася, але можна растлумачыць рацыянальна — то супер Ҩ #dumki

3 months, 3 weeks ago
Nie nalivajcie haračuju vadu ŭ šklany …

Nie nalivajcie haračuju vadu ŭ šklany słoik, navat kali sto razoŭ da hetaha tak rabili, i ŭsio było ŭ paradku Ҩ #parady

P.S. Fota z archivu za 2020 hod

3 months, 4 weeks ago

Пярцовы балончык

Пярцовы балончык вельмі карысны сродак абароны, але проста падараваць яго знаёмай жанчыне, каб яна адчувала была ў большай бяспецы абсалютна недастаткова. У большасці сітуацый, дзе ён мог бы дапамагчы, не атрымаецца правільна зрэагаваць праз разгубленасць.

Па першае — трэба купіць два балончыка і адзін з іх выкарыстаць на нейкім дрэве ці іншай сімуляцыі злачынцы. Па другое — трэба памятаць, што сродак самааховы павінен быць у лёгкай даступнасці, яго трэба трымаць у руцэ ў кішэні, а не дзесці ў заплечніку.

Ну і калі пачулі нейкі шум, то трэба разабрацца і патэлефанаваць у паліцыю пры патрэбе, а не чакаць, што яно неяк яно там само скончыцца. Яно скончыцца, але цалкам магчыма, што трагічна Ҩ #parady

4 months ago

З новым годам ?

Віншую вас з новым годам, і хачу сказаць, што я вельмі ўдзячны тым, хто мяне чытае, яшчэ больш тым, хто каментуе і піша ў прыватныя прыемныя словы!

Дзякуй, толькі наперад!

6 months, 2 weeks ago

Персанальныя рэкамендацыі

Рэкамендацыі ў ТыкТоку, Ютубе, Інстаграме і іншых сацыяльных медыя амаль бескантрольныя. Можна паведаміць што табе нешта падабаецца ці не, але нельга наладзіць іх як табе хочацца. Было б крута мець рэкамендацыі на базе вялікіх моўных мадэляў, каб простымі словамі пісаў, што хочацца, а яно гэта рэкамендавала.

Напрыклад: «не рэкамендаваць відэа на расійскай мове», «рэкамендаваць глыбокія разборы тэхналогій, ігнаруючы паверхневыя распакоўкі і агляды», ці «рэкамендаваць відэа пра еўрапейскае кіно».

То-бок каб рэкамендацыі не толькі задавальнялі базавыя патрэбы, а дазвалялі развівацца ў правільным кірунку, які ты задаеш сам, а не праз біг-тэк. Кантэнт вельмі моцна ўплывае на думкі, а значыць і на дзеянні і лад жыцця, таму хацелася б мець больш кантролі над гэтым, але не быць пазбаўленым зручнасці алгарытмічных стужак Ҩ #dumki #dyzajn

6 months, 2 weeks ago

Лаяльнасць да Apple

Калісьці я працаваў у канторы, якая абслугоўвала медыя-складавую musical.ly (цяпер TikTok) у рэгіёне, і мы рабілі рэкламу нейкаму кітайскаму брэнду тэлефонаў. Брэнд раздаў тэлефоны топавым блогерам, аплаціў пералёт на астравы, арэнду віл — толькі здымайце кантэнт, і рэкламуйце нашыя тэлефоны раз на 5-10 ролікаў.

Дык вось, потым асноўнай працай было замазваць айфоны з усіх відэа, бо гэтыя тэлефоны бралі ў рукі толькі для рэкламы, хаця тэлефоны былі цалкам добрыя. Людзі, якія звыклі да Apple нават за велічэзныя грошы не гатовыя карыстацца чымсьці іншым Ҩ #nazirańni

6 months, 3 weeks ago

Тэхналогіі → Магія

Сучасныя тэхналогіі ўсё больш нагадваюць магію, і не таму, што ўсё працуе чароўна хутка і плаўна. А таму, што нават распрацоўшчыкі не да канца разумеюць, чаму яно працуе і тым больш як. І з развіццём ноў-кода і неўрасетак гэта разуменне будзе станавіцца менш і менш.

Для таго каб прымусіць нешта працаваць трэба выканаць нейкі рытуал, напрыклад, выключыць і ўключыць, ці ўставіць нейкі сімвал у нейкае месца. Промпты для вялікіх моўных мадэляў натуральна заклінанні. Для карыстальніка гэта ўсё літаральна магічныя рытуалы, выканаў рытуал, і нешта здарылася.

Калі ў чалавецтва не знойдзецца нават групы людзей, якія талакой змогуць растлумачыць як працуюць тэхналогіі ад самага верхняга ўзроўню да самага нізкага, тэхналогіі канчаткова стануць магіяй.

Будзем чараўнікамі Ҩ #dumki

6 months, 3 weeks ago

Негатыў ад ШІ

Калі раней я бачыў кнопку штучнага інтэлекту ў нейкай праграме, то я хацеў хаця б паспрабаваць як яно працуе. І амаль заўсёды яно працуе даволі дрэнна і было няздольнае вырашыць мае сапраўдныя задачы.

Гэтага досведу накапілася так шмат, што цяпер калі я бачу чарговую ШІ-функцыю ў чарговым сэрвісе, то мне цікава толькі як мага хутчэй гэта закрыць і карыстацца асноўнай часткай сэрвісу, куды ШІ пакуль не ўлез.

Галоўнае не забываць час ад часу правяраць, ці ШІ ўсё яшчэ нічога не можа, ці ўжо чамусьці навучыўся, бо негатыўныя дапушчэнні не робяць дабра Ҩ #dumki #nazirańni

We recommend to visit

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 3 months, 3 weeks ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 3 months ago

⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries

? Ссылка на канал: @WbLocator

? Реклама товаров: @RoseanneGayden

? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit

Last updated 1 year, 5 months ago