Полк Каліноўскага

Description
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
СМІ: https://t.me/PressBelWar
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 2 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 1 week ago

2 months ago

Адносна выдачы ў Беларусь былога байца

Ці была гэта спецаперацыя КДБ — невядома, але падзея паказвае, што рэжым з асаблівым "піяэтэтам" ставіцца да тых былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Беларусі, якія выбралі бок дабра.

Хаця пад вялікай пагрозай знаходзяцца ўсе добраахвотнікі без выключэння. Таму, да моманту перамогі, Украіна з'яўляецца самай бяспечнай краінай для легіянераў.

Разам з тым, варта адзначыць, што забароны на ўезд ва Украіну ад ГУР, як пішуць некаторыя медыя, для добраахвотнікаў не існуе. Гэтыя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі СБУ і памежнай службы Украіны.

Полк імя Кастуся Каліноўскага заклікае ўнесці былога байца ў абменны фонд і разам з іншымі палоннымі каліноўцамі, пры першай магчымасці, абменяць на палонных расейскіх вайсковаслужбоўцаў.

2 months, 1 week ago
1000 дзён вайны.

1000 дзён вайны.
Мала хто верыў, што яна працягнецца больш за тыдзень.

Беларускаму рэжыму нагадваем, што для беларускіх дабравольцаў гэта 1000 дзён баявога вопыту і нянавісці да вас.
І кожны наступны дзень робіць нас мацнейшымі.

Памятай...це.

3 months ago

Падаўжаць будзеце?

Лукашэнка прызначыў дату сваіх перавыбараў - 26 студзеня 2024 года.

У сваім жыцці ён займаў толькі дзве кіруючыя пасады: дырэктара саўгаса і прэзідэнта Беларусі.

А балатаваўся цэлых шэсць разоў - у 1994, 2001, 2006, 2010, 2015 і 2020 гадах і амаль кожны раз фальсіфікаваў вынікі.

2025 - падаўжаць будзем?

3 months, 3 weeks ago

Украінскія сацсеткі падарвала: грамадзянін лукашэнка заявіў, што будзе дапамагаць Украіне ў пасляваенным аднаўленні.

І тут у нас ёсць дзве навіны:

  1. Канечне будзе.

  2. Толькі не лукашэнка. Цяжкі груз рэпарацый ляжа на плечы кожнага простага беларуса.

3 months, 3 weeks ago
**Самы масавы растрэл палонных**. **Раненых дабівалі …

Самы масавы растрэл палонных. Раненых дабівалі аўтаматнай чаргой ва ўпор

Рашысты расстралялі 16 салдат ВСУ, якія здаліся ў палон у Данецкай вобласці.

На кадрах з дрона відаць, як вайскоўцы становяцца ў шэраг, пасля чаго нелюдзі адкрываюць агонь. Раненых дабівалі аўтаматнай чаргой ва ўпор.

ААН і Чырвоны крыж, вядома, выкажуць глыбокую заклапочанасць. Але беларускія ваяры помсцяць за кожнага пабраціма. Дзеля таго, каб рускія барбары пасля паражэння ва Украіне прыбраліся і з Беларускай зямлі.

Нагадаем, два ваяры Палка Каліноўскага знаходзяцца ў рускім палоне. Лёс іх невядомы.

3 months, 3 weeks ago
Полк Каліноўскага
6 months, 3 weeks ago

Часам можна пачуць, што «гэта не нашая вайна» альбо «я не народжаны для вайны» з боку мужчынаў беларускай дыяспары

Ці гэта вайна дзетак, якія праходзілі лекаванне ў «Охматдит»? Ці для вайны ў ім нараджалі немаўлятаў матулі? Рытарычныя пытанні.

«Гэта не нашая вайна» для таго, у каго няма сэрца. А мы тут. І мы будзем помсціць. Уставай побач з намі.

?Полк Каліноўскага выражае спачуванні сем'ям і блізкім забітых праз сённяшняю барбарскую атаку расейцаў на Кіеў

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 2 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 1 week ago