Knižnaja palička ŭ Poznani

Description
Вітаем ў нашай бібліятэчцы!
- асноўная інфармацыя ў закрэпах
- замовіць і дамовіцца аб месцы перадачы кнігі можна праз @mara_belaruska ці праз e-mail:
[email protected]
Прыемнага чытання!
Advertising
We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️

1 month, 2 weeks ago
1 month, 2 weeks ago

Цікавостка:
Частка рамана ў 1886 годзе была забаронена да друку з нагоды "містычна-сацыяльнага вучэння, якое нязгодна за духам вучэння праваслаўнай веры і царквы і з існым парадкам дзяржаўнага і грамадскага жыцця."

1 month, 3 weeks ago

У главе аб сексуальнай культуры ВКЛ у міравым кантэксце Спадарыня Сліж піша:
"Верш, які быў напісаны замежнікам (аб Маскоўскім Княстве ), апісваў грамадства XVII ст. наступным чынам:

Ты везде в Москве увидишь
Церкви, образы, кресты,
Купола с колоколами,
Женщин, крашенных, как кукол,
Бл*дей, водку и чеснок.

Там снуют по рынку праздно,
Нагишом стоят пред баней,
Жрут без меры, в полдень спят,
Без стыда пердят, рыгают."

4 months, 1 week ago

Я ад вас далёка...

Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні,—
На чужое неба ўжо гляджу сягоння.
Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,
Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.

І няма на свеце так вялікай меры,
І няма на свеце так каваных дзвераў,
Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі —
Беларусь са мною разлучыць пасмелі!

Я ад вас далёка... скажуць гэтак людзі...
Але хто заглянуў у чужыя грудзі
І паняў хто шчыра той агонь і мора,
Што гарыць, бушуе і аб чым гавора?

Пойме толькі гэта, хто аж да сканання
Не пазнаў спакою, не пазнаў прыстання;
Каго доля-ведзьма ад самой калыскі
Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі.

Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я —
Дома толькі думка днюе і начуе;
Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман,
Знаю толькі рэчку — з плытнікамі Нёман.

Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны,
Дзе такі там хорам важна збудаваны,—
Што мне замянілі б хату і бярозкі,
Хату і бярозкі беларускай вёскі?..

Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета,—
А жыву ж я з вамі і зіму, і лета;
Чую з вамі ўвосень непагоды песню,
Цешуся з праталін вольнага прадвесня,

І ці сонца ўзыйдзе, і ці сонца зайдзе,—
Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
З выраю ж як толькі сустрачаю гусі,
Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі.

Я ад вас далёка... Жыву між чужымі,
Чую ж вашы песні,— водклік шлю сваімі;
Дабываю песні ад душы, ад сэрца,
Аж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца.

Не зрабіць нікому гэткай дамавіны
І не вырыць ямы гэтакай глыбіны,
Каб у іх з вачэй мне Беларусю-маці,
Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.

Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы!
Неразлучны з вамі да самой магілы,—
Не пакіну думаць світам і ўпацёмку:
Як там жывіцё вы, як жыве старонка?

А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца,—
Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца
І ў той бок глядзеці будзе век нязводна,
Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.

1910 Янка Купала

We recommend to visit

𓆩 𝑠𝑡𝑖𝑐𝑘𝑒𝑟𝑠, 𝑡ℎ𝑒𝑚𝑒𝑠, 𝑙𝑎𝑛𝑔𝑢𝑎𝑔𝑒𝑠, 𝑚𝑢𝑠𝑖𝑐 𝑓𝑜𝑟 𝑦𝑜𝑢` 𓆪

· @botwexsavi_bot (по рекламе | делу)

· 𝑚𝑦 𝑏𝑜𝑡 - @wexsaviibot ✧

────────────────────

HAJIME.RECORDS


Отзывы: @infotgotz

Админ/рекл: @Za77st



❗️Администрация не несёт ответственность за рекламу. Будьте внимательны ❗️