Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago
Пры некаторых хваробах у чалавека можа змяняцца смач: змяняюцца смакавыя перавагі, можа "цягнуць" з'есці штосьці неядомае. У прыватнасці, пры жалезадэфіцытнай анэміі хворыя могуць есці крэйду, валасы, грызці ледзякі.
Пры падобных зменах смачу варта прайсці ААК і абследаванне на ўтрыманне макра- і мікраэлементаў у крыві
Анамаліі развіцця органаў - гэта варыянты будовы або размяшчэння органа, якія сустракаюцца параўнальна рэдка, але пры якіх функцыя органа ў норме. Да найбольш частых анамалій развіцця нырак адносіцца павялічэнне іх колькасці: дадатковая нырка і падваенне нырак.
Дадатковая нырка - гэта няспелая, як правіла, паменшаная ў памерах нырка, якая размешчана ніжэй за дзве нармальныя. Падваенне ныркі - гэта поўнае або частковае падзяленне ныркі на дзве
меншыя па памерах, у кожнай з якіх ёсць свая місачка і свой мачацечнік. Падваенне можа быць адна- або двухбаковым
Але вядома, гэта не значыць што такія людзі могуць быць донарам ныркі больш разоў чым тыя, у каго нырак усяго дзве. "Лішнія" ныркі маюць меншы памер і не могуць выконваць сваю функцыю на дастатковым узроўні каб зрабіць чалавека незалежным ад гемадыалізу
Сіндром раздражнёнага кішачніка - распаўсюджанае расстройства функцыянавання кішачніка, якое праяўляецца перыядычнымі болямі ў жываце, болямі пры дэфекацыі, расстройствамі стула (зацвердзі або, наадварот, ляксы). Спрыяльнымі фактарамі для яго развіцця з'яўляюцца генетычная схільнасць, перанесеныя інфекцыі, маларухомы лад жыцця, стрэс.
У норме дэфекацыя ў дарослага адбываецца 1-2 разы на дзень, не выклікае болю або непрыемных адчуванняў, калавыя масы аформленыя, маюць прадаўгаватую форму з роўнай паверхняй. Боль, пачуццё цяжкасці, дыскамфорту, "недастатковасці" дэфекацыі, размягчэнне або цвёрдасць стула сведчаць аб праблемах з кішачнікам. Такія сімптомы могуць значна ўплываць на якасць жыцця, таму калі вас штосьці непакоіць, не саромейцеся звяртацца да ўрача
Клінічны выпадак: жанчына, 50+ гадоў, была прааперавана па поваду кісты мацінца. Кіста на момант аперацыі мела масу 30 кг. На пытанне чаму яна не звярнулася да ўрача раней пацыентка адказала, маўляў, ёй сказалі суседкі што калі ў жанчыны ў перыяд менапаўзы расце жывот, гэта норма.
Таму не давярайце сваё здароўе непрафесіяналам
Алкагольдэгідрагеназа - гэта фермент нашага арганізма, які расшчапляе спірты. Калі ён расшчапляе эцілавы спірт, то прадукты такой рэакцыі - ацэтальдэгід або воцатная кіслата, якія, безумоўна, шкодзяць нашаму арганізму, але не так моцна, як прадукты расшчаплення мецілавага спірту. Прадукты рэакцыі метанолу - фармальдэгід і мурашыная кіслата, якія могуць прывесці да слепаты або ўвогуле да смерці ў невялікіх канцэнтрацыях.
Пры атручванні метанолам у якасці антыдота пацярпеламу ўводзяць этанол. Робяць гэта для таго каб зменшыць утварэнне смяротна небяспечных прадуктаў праз канкурэнтнае дзеянне этанола на алкагольдэгідрагеназу. Гэта значыць, фермент "пераключаецца" на расшчапленне этанолу, і такім чынам выпрацоўка таксічных рэчываў змяншаецца (сам па сабе метанол не шкодны) і шансы выжывання павялічваюцца
Маленькія дзеці часта не могуць сказаць дакладна, дзе ў іх баліць. Пры любых болях у розных вобласцях жывата, ніжніх аддзелах грудной клеткі, забрухавіннай прасторы дзіця пакажа што ў яго баліць цэнтральная частка жывата. Таму дыягназ ставіцца па іншых скаргах
Кардыямегалія - гэта паталагічнае павялічванне памераў сэрца і расшырэнне яго камер, якое развіваецца, як правіла, у рэзультаце розных хвароб (артэрыяльная гіпертэнзія, ганы сэрца, інш.). Такое вялікае сэрца не можа нармальна выконваць сваю функцыю, што з'яўляецца прычынай развіцця хранічнай сэрцавай недастатковасці. Акрамя таго, каранарныя лутніцы не могуць забяспечыць адэкватнае жыўленне павялічанага міякарду, што робіць такое сэрца схільным да інфаркту. Таму пацыенты з кардыямегаліяй патрабуюць перасадку сэрца.
Ракам называецца злаякасная пухліна эпітэліяльнай тканкі. Таму ракам могуць называцца пухліны ў тых органах, у якіх такая тканка ёсць (СКТ, дыхальныя, мачавыя, палавыя органы, скура, залозы). Канешне, для абывацеляў любая злаякасная пухліна называецца ракам для прастаты, але ў прафесійных колах выразы кшталту "рак крыві" лічацца грубай памылкай.
Запаленне - гэта ўніверсальны патафізіялагічны працэс у нашым арганізме, які развіваецца ў адказ на дзеянне іншародных агентаў (ўзбуджальнікі інфекцыі, іншародныя целы, ўласныя пашкоджаныя клеткі і тканкі арганізма). Яшчэ ў 25-50 г. н. э. Урач Аўл Карнэлій Цэльс апісаў 5 знешніх прыкмет запалення: rubor (пачырваненне), tumor (прыпухласць), calor (пякота), dolor (боль), functio laesa (страта функцыі).
Грудная жаба, або стэнакардыя - гэта адна з формаў ішэмічнае хваробы сэрца (ІХС). Характарызуецца яна прыступамі ціснучага болю, які лакалізуецца за грудзінай, можа аддаваць у рукі, лапаткі, шыю, ніжнюю сківіцу, надчэраў'е. Прыступ можа ўзнікнуць пры фізічнай нагрузцы, эмацыйным стрэсе, радзей у спакоі, пасля яды, пры выхадзе ў холад і інш. Купіруецца нітрагліцэрынам.
Прыступ, які ўзнік упершыню, можа быць папярэднікам інфаркту міякарда, таму пасля яго трэба звярнуцца да ўрача. Таксама на магчымасць узнікнення інфаркту ўказвае працягласць прыступу больш за 15-20 хвілін. Пры паўторных прыступах урач назначае лячэнне, накіраванае на прафілактыку ўскладненняў, а таксама на павышэнне якасці жыцця праз прафілактыку прыступаў.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago