Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago
ПРАЦЯГ (пачатак глядзі вышэй) ⬆️
• Маскінг – галоўны высмоктальшчык энергіі. Тое, што дзяўчыне з РАС даводзіцца рабіць кожны дзень, акрамя спраў, гэта рабіць выгляд НАРМАЛЬНАЙ: пастаянна сачыць за выразам твару, за тым, што робяць рукі, за тым, якая эмоцыя і яе праяўленне ўмесныя ў дадзенай сацыяльнай сітуацыі, аб чым казаць, аб чым не казаць, уся гэтая інфа патрабуе шмат увагі, шмат рэсурсаў мозгу, бо ўключае адначасова доўгатэрміновую і кароткатэрміновую памяць. То бок, калі нарматыповвы чалавек працуе на адной працы, жанчына з РАС працуе адразу на двух (каб было зразумела ўзровень страты энэргіі на гэта);
• Вобраз цела. Не толькі змена свайго цела ўспрымаецца нейраадрозненнымі жанчынамі складана, але і іншых людзей, асабліва блізкіх. На прыманне гэтых зменаў трэба таксама выдасць шмат энергіі і часу. Таму такім складаным есць перыяд падлеткавасці, напряцягу якога цела змяняецца, і, у некаторых выпадках, даволі хутка. Такія ж праблемы ўзнікаюць падчас цяжарнасці;
• Змены. Любыя змены пераносяцца значна цяжэй і даўжэй. Калі ў норматыповых людзей працэс гаравання ў норме займае +/- год, у людзей з РАС гэты тэрмін складана акрэсліць, бо ніхто гэта не вывучаў.
Навошта жанчынам дыягнаставаць свае нейраадрозненні?
У першую чаргу для таго, каб знізіць ціск на сябе. У патрыярхальным сусвеце жанчыны і так заўсёды неда- : недапрацаўнікі, недагаспадыні, недамаці… у нейраадрозненных жанчын гэтае неда- дасягае ўвогуле астранамічных маштабаў, дрэнна ўплывае на псіхіку і пагражае дэпрэсіямі і суіцыдамі (рызык суіцыдаў у жанчын з РАС такі ж высокі, як у нейратыповых мужчынаў, у той час, як у мужчынаў з РАС і нейратыповых жанчын ён значна ніжэйшы).
У другую чаргу, каб атрымоўваць адэкватную падтрымку з боку медычнай сістэмы, бо жанчыны з РАС нашмат часцей сутыкаюцца, напрыклад, з дысфарычным прадменструальным разладам, постродавай дэпрэсіяй, псіхасаматычнымі хваробамі. Ува ўсіх нейраадрозненных людзей іншая ўспрымальнасць лекаў і іншых хімічных рэчываў, і назіраюцца адрозненні ў функцыянаванні стрававальнай сістэмы (гэтая пытанне толькі-толькі пачалі даследваць).
Жанчыны ў спектры – чаму іх не бачна?
Вельмі працяглы час лічылася, што разлад аўтычнага спектру – гэта “мужчынская” хвароба. Потым (на прыканцы 2010-х гадоў) з’явілася паразуменне, что гэта ніякая не хвароба, а нейраадрозненне, якое мае спектр. І толькі на пачатку 2020-х гадоў вучоныя пачалі падазраваць, што жанчынаў у гэтым спектры больш, проста яны рэдка займаюць крайнія палажэнні на ім. Бо жанчыны больш сацыяльна адаптыўныя. І яны з самага дзяцінства навучаюцца хаваць свае нейраасаблівасці, весці сябе “як усе”, прысвячаючы шмат часу вывучэнню і капіраванню паводзінаў іншых дзяўчат.
Часцей за ўсе дзяўчаты са спектра трапляюць да спецыялістаў з іншымі разладамі – дэпрэсіямі, трывожнымі разладамі, ОКР, разладамі харчавых паводзінаў. І часцей за ўсё, гэтымі дыягназамі ўсё і абмяжоўваецца. У маленстве дзяўчынкам яшчэ часта любяць дыягнаставаць шызафрэнію замест РАС, таму што ўразлівае дзіцё апісвае свае яскравыя перажыванні так, что добрыя псіхіятры бачаць у гэтым галюцынацыі. Нажаль, усё яшчэ вельмі мала спецыялістаў, працуючых у галіне ментальнага здароўя, якія “трымаюць нос па ветру” і маюць сучасную кваліфікацыю, каб выявіць нейраадрозненнасць (асабліва ў жанчын) на пярэднім баку спектра.
Адрозненні жанчын і мужчын з РАС базуюцца, канешне, шмат у чым на гендэрных стэрыятыпах, але разглядзім падрабязней:
• Дзяўчынкі з РАС радзей праяўляюць агрэсію і бескантрольныя паводзіны;
• На ціхую гуляючую ў куточку дзяўчынку бацькі рэагуюць як на норму, у той час як хлопчыка з такімі паводзінамі, хутчэй за ўсё, павядуць да спецыяліста;
• Спеціяльныя цікавасці ў дзяўчынак звычайна больш натуральныя – прырода, гісторыя, жівёлы, мастацтва, серыялы, у адрозненні ад спец.цікавасцяў хлопчыкаў (цягнікі, вялікія машыны і т.д.), хаця, зноў жа, не выключана, што дзяўчынкам даводзіцца падмяняць сваю спец.цікавасць больш сацыяльна прымальнай, таму што дзяўчынкі больш залежныя ад сацыянага адабрэння, чым мужчыны (дзякуй, патрыярхат);
• Дзяўчынкі з РАС часцей стасуюцца і сябруюць з хлапцамі (таму што, як паказала даследванне мозгу розных людзей як нейраадрозненных, так і нейратыповых, мозг жанчын з РАС працуе, як мозг норматыповага мужчыны, а не норматыповай жанчыны, таму, калі вы ўсё дзяцінства тусілі з хлапцамі і не разумелі іншых жанчын, магчыма, справа не ў унутранай мізагініі, а проста вы – жанчына з РАС);
• У дзяўчынак з рас часцей развіваюцца РПП, праз тое, что людзі ў спектры маюць АРФІД – выбарные паводзіны ў ежы. У радыкальных выпадках, людзі з РАС могуць есці літаральна 1-5 прадуктаў тыпу сасіскі, макароны, белы хлеб і усё, і калі хлопцам звычайна, такое дазваляюць, на дзяўчат давяць, прымушаючы іх есці тое, што ім не хочацца/брыдка/агідна. І РПП не прымусіць сябе доўга чакаць;
• Канцэпцыя гендара і сексуальных зацікаўленасцяў. Дзяўчынкі са спектру вытрачаюць шмат сілаў, каб прыняць свой фізіялагічны пол з яго асаблівасцямі, бо яны не асабліва разумеюць канцэпцыю гетеранарматыўнасці. Часта дзяўчаты са спектра знаходзяцца значна правей па шкале Кінсі, чым аўтычныя мужчыны і нейратыповыя жанчыны;
• Сацыяльныя сувязі. Дзяўчыны з РАС прасцей (у параўнанні з нейраадрозненнымі хлопцамі) заводзяць суброўствы і будуюць сацыяльныя сувязі (але робяць яны гэта прымусова, на манер нарматыповых мужчынаў, а не натуральна, як нейратыповыя жанчыны, то бок, гэтае будаванне забірае ў іх шмат рэсурсаў). Але – цікавы факт – пабудаваўшы стасункі, дзяўчыны з РАС не падтрымліваюць іх у вялікай колькасці выпадкаў, бо гэта таксама энэргазатратна;
• Стымінг альбо паўтараючыеся рухі (якія людзі з РАС выкарыстоўваюць для самарэгуляцыі, самазаспакаення і зніжэння трывогі). Нейраадрозненныя дзяўчынкі вытрачаюць шмат энэргіі на тое, каб схаваць/падавіць стымінг альбо накіраваць яго ў больш сацыяльна прамыльнае русла тыпу запраўленне валасоў за вуха, шчоўканне ручкай, альбо ўвогуле напружванне мышцаў (часцей за ўсё сцісканне зубоў);
Этапы развіцця адносінаў альбо чаму існуе міт аб тым, што каханне жыве тры гады
Кожныя адносіны, якія мы будуем у сваім жыцці, пачынаючы ад адносінаў з маці і сканчаючы адносінамі са сваім рамантычным партнэрам, павінны прайсці ў сваім развіцці пяць стадый.
З дзіцячых казак і ромкомаў мы ведаем толькі першы этап – этап пад нерамантычнай і пужыючай назвай «Зліццё». На гэтым этапе каханкі пераўтвараюцца ў адно целае «мы пакушалі-мы пакакалі-мы любім падарожнічаць-мы чытаем «Апошні самурай». Мы не можам надышацца адзін на аднаго, разлука падаецца невыноснай і цяжкаўяўляемай, усе цікавасці сканцэнтраваны на аб'екце любові, астатні свет перастае існаваць. Аксітацын залівае вочы, і чалавек знаходзіцца ў стане легкай эйфарыі, з якога немагчама сапраўды разглядзець партнэра і пазнаёміцца з ім. На гэтай стадыі ўсе недахопы іншага ўспрымаюцца як яго разыначкі і не выклікаюць нічога, акрамя замілавання.
Як вы разумееце, гэтая стадыя не можа доўжыцца вечна хаця б таму, что рана ці позна наш арганізм, як сапраўдны наркаман, прызвычайваецца да ўзвышаннай канцэнтрацыі аксітацыну ў крыві, і цяпер, каб адчуць такія ж эмоцыі і пачуцці, трэба яго падвысіць яшчэ. Падарункамі, сумеснымі вандроўкамі, разнастайнымі сэксуальнымі практыкамі, “выхадам у новы этап адносінаў” – пачаткам сумеснага жыцця/шлюбам/народжаннем дзяцей….
Але, як бы мы не намагаліся працягнуць салодкі этап зліцця, ён рана ці позна сканчваецца. Па падліках навукоўцаў гэта адбываецца на 1,5-3 год стасункаў. Вось вам і выток міту пра “каханне, якое жывець 3 гады”.
Бо, калі аксітацынавыя хвалі адступаюць, пачынаецца другі этап – “Злосць”. Нам пачынае падавацца, што партнэр нас ашукаў. Усе гэтыя гады ён падаваўся такім прыўкрасным і цалкам ідэальным, а яго звычка не прыбіраць свае рэчы ў шафу – месцам, у якім можна было аб ім паклапаціцца, а зараз гэта лянота, не паважанне тваёй працы і асабістай прасторы і ўвогуле недастатак матчынай адукацыі. Сябры партнэра пераўтвараюцца з цікавых весельчакоў у брудных алкаголікаў, хоббі – у марнаванне часу і грошай, і нават яго ежавыя звычкі выклікаюць агіду. Відавочна, партнэр нас падмануў! Прыкідваўся такім ідэальным, каб зацягнуць нас у палон адносінаў, а зараз “расслабіўся” і “праявіўся”!
Але не. Ён заўсёды быў такім, проста мы адмаўляліся гэта заўважаць. Больш таго, наш партнэр таксама пачынае бачыць нас сапраўдных. І яму таксама агідна і незразумела, дзе прапала тая вясёлая і жвавая дзяўчынка з вострым языком, і адкуль побач з ім з’явілася злая мітуслівая кабета.
Вось вам першы нарматыўны крызіс і хваля разводаў/разыходаў. Калі ўсё ж выдзюжылі і не разыйшліся, пачынаецца наступная стадыя – “Канкурэнцыя”: “а я больш зарабляю, таму будзем рабіць, як я скажу”, “а я больш займаюся домам, таму карыстайся ім, як я скажу”.
Калі і гэтую стадыю змаглі вытрымаць і не разыйсціся, а, нарэшце, вырашылі прыглядзецца, хто ж там такі з вамі ўвесь гэты час у стасунках, пачынаецца стадыя “Цікаўнасці”.
Ад “Зліцця” яна адрозніваецца тым, что гармоны ўжо не херачаць, і вы спасобныя бачыць іншага чалавека такім, якім ён ёсць, але не адчуваеце неабходнасці стаць такім, як ён. Ён любіць глядзець футбол? Цікава, чаму менавіта футбол, а не хакей? Яна любіць котак? Цікава, чаму не сабак? Важна тое, што гэта не пра параўнанне з сабой ці кімсьці яшчэ, а чыстая цікаўнасць – а што там за Сусвет у гэтым іншым чалавеку? Прызнанне таго, что мы з двух розных Сусветаў і спробы намацаць агульную мяжу – ці ёсць яна ўвогуле? Калі не – звычайна, тут таксама адбываюцца разводы/разыходы, але часцей за ўсё пасля іх людзі выходзяць сябрамі, альбо, хаця б не ворагамі, і прыгадваюць сумесныя гады з цеплынёй і ўдзячнасцю.
Калі ж мяжу ўдалося намацаць – надыходзіць апошні этап развіцця адносінаў – “Прадуктыўнае каханне”. На гэтым этапе людзі, метафарычна кажучы, будуюць дом на мяжы сваіх сусветаў, у які кожны з іх з задавальненнем вяртаецца са свайго асабістага сусвету, каб паслухаць, што там адбываецца ў сусвеце іншага, атрымаць цяпло і падтрымку, і зноў сыйсці ў свoй асабісты сусвет.
ПМС ці ПМДР?
На рэпрадуктыўным этапе свайго жыцця ад 20 да 50% жанчынаў сутыкаюцца з такім праклёнам, як ПМС – перадменструальны сіндром.
Пад гэтым абазначэннем хаваецца комплекс сімптомаў, звязаных з натуральным змяненнем гарманальнага фону ў арганізме жанчыны. Найбольш распаўсюджаннымі з гэтых сімптомаў (акрамя болю ў нізе жывата і сьпіны):
• Бессань;
• Складанасці з канцэнтрацыяй;
• Апатыя;
• Абыяквасць да жыцця;
• Узвышанная стамляемасць;
• Раздражнёнасць.
Іншыя – неспецыфічная, - сімптомы ПМС могуць уключаць у сябе: галаўны боль, галавакружэнне, страту прытомнасці, тахікардыю, млоснасць, ірвоту, змяненне ў харчовых паводзінах.
Нярэдка пры ПМС пагоршыцца цякучыя праблемы са здароўем, могуць абвастрацца хранічныя захворванні.
А што такое ПМДР? ПМДР, альбо перадменструальны дысфарычны разлад, есць частным выпадкам ПМС, які сустракаецца прыблізна ў 5% жанчын. Працякае ПМДР значна цяжей. У жынчын, якія пакутваюць на ПМДР, у другой фазе менструальнага цыклу рэзка зніжаецца настрой, а трывожнасць, раздражняльнасць і эмацыянальная лабільнасць, наадварот, рэзка узвышаюцца. Цікаўнасць да паўсядзённага жыцця знікае. Нярэдкімі спаларожнікамі ПМДР з’яўляюцца суіцыдальныя думкі.
У адрозненні ад ПМС, сімптомы ПМДР настолькі выразныя, што парушаюць рутынную паўсядзённую дзейнасць жанчыны, і могуць прывесці нават да часовай страты дзеяздольнасці.
Нажаль, у нашым соцыюме ні ПМС, ні нават ПМДР не прызнаюцца за хваробу, што толькі ўзмацняе стыгму гэтых праблемаў і замінае жанчынам, якія пакутваюць на гэтыя сіндромы, звярнуцца па дапамогу, бо “вось раней жылі і не скардзіліся, а вы занадта ўсе чуллівыя”. Так, жылі і пакутвалі моўчкі, і цкавалі тых, хто наважваўся паскардзіцца, бо “чым ты лепшая за нас”. І чым мацней пакутвалі, тым мацней цкавалі тых, хто не вытрымваў гэтых пакут.
Але часы змяніліся. Зараз, каб даказаць сваю жаноцкасць і сапраўднасць, не трэба трываць боль і штомесячна адчуваць пакуты фізічныя і духоўныя, пры гэтым застаючыся актыўнай, прадуктыўнай і заматываванай на поспех.
Таму, напярэдадні Дня барацьбы жанчын за роўныя правы, я хачу пажадаць вам, дарагія жанчыны, дзяўчыны і іншыя персоны з жаночай палавой сістэмай: калі ласка, паспрабуйце хаця б у дні другой паловы цыклу ставіцца да сябе з любоўю і спачуваннем - карміце сябе смачным, дазвольце сябе больш паляжаць у ложку з кніжкай ці серыялам, адмяніце трэніроўкі і сустрэчы, якія можна адмяніць, правядзіце колькі дзён, прысвяціўшы іх сябе і таму, што вас сапраўды напаўняе радасцю і пяшчотай.
А калі становіцца зусім вусцішна і біцца з цемрай ужо не стае сілаў – калі ласка, звярніцеся па дапамогу. Памятайце - вы не адны ?
Усе хваробы ад галавы, толькі хваробы галавы – ад цела
Мы прызвычаіліся думаць, што ўсе хваробы "ад галавы", але сакрэт у тым, што "хваробы галавы" - ментальныя складанасці, - пачынаюцца як раз з-за нашага пражывання ў няякасна абслугоўваемым целе.
Калі абыяквасць да жыцця і агульная млявасць накацілі знянацку, запытайцеся ў сябе:
✅Ці сплю я 7-8 гадзінаў кожную ноч?
✅Ці хаджу 8-10 тысяч крокаў штодзённа?
✅Ці ем кожны дзень сваю норму бялку?
Можна гадамі хадзіць да псіхолага, намагаючыся сілай розуму, асэнсаванняў і прапрацоўкай дзіцячых траўмаў выйсці з абрыдлага ніякаватага стану, пры гэтам зусім не звяртаючы ўвагу на мясную абалонку, у якой месціцца наша тонкая душэўная арганізацыя.
Але, так ужо павялося, што чалавек - істота, належная да жывёльнага свету. І як усім звярам, нам патрэбныя простыя цялесныя радасці: добры сон, якасная ежа і рух.
А вось калі гэтыя тры пункты закрытыя, а стан не паляпшаецца, тады ўжо можна падымацца вышэй і шукаць "праблему ў галаве".
YouTube
Сястрынства лазні па-чорнаму / Smoke Sauna Sisterhood
Рытуалы ў саўне, якія праводзяць жанчыны з народа выру, што пражывае на поўдні Эстоніі, настолькі ўнікальныя, што іх унеслі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Рэжысёрка Ганна Хінтс амаль у імерсіўнай манеры пераносіць нас у самае сэрца гэтага…
У якасці ілюстрацыі таго, чым ёсць жаночае кола, прымацоўваю трэйлер прыўкраснага фільму – Сястрынства лазьні па чорнаму (спадзяюся, фільм цалкам хутка можна будзе ўбачыць цалкам у кінатэатрах альбо анлайн).
Стадыі гаравання (па Кюблер-Рос)
Элізабэт Кюблер-Рос была амерыканскай псіхалагіняй швейцарскага паходжання, якая вывучала смерць і паміранне. Менавіта яна распрацавала стадыі гаравання яшчэ ў 1969 годзе, назіраючы за смяротна хворымі людзьмі. Зараз мы разумеем, што не толькі асабістае паміранне ці паміранне блізкага сваяка вымушаюць нас вандраваць па гэтых стадыях. Эміграцыя, страта здароўя, страта працы і іншыя нечаканыя і моцныя “удары лёсу” падводзяць нас да гэтай крутой лесвіцы, складаючайся з 5 прыступкаў:
Адмаўленне звычайна з’яўляецца часовым спосабам абароны і паступова яно замяняецца частковым асэнсаваннем. У рэдкіх выпадках яно можа працягвацца да самай смерці – тады мы можам казаць аб застраванні.
Нармальнай першай рэакцыяй на шакуючыя навіны натуральна ёсць шок. Часовы шок, ад якога чалавек паступова ачуньвае. Калі першае патрасенне пачынае сыходзіць, і да чалавека вяртаецца валоданне сабой, звычайна ён кажа: “Гэтага не можа быць, гэта адбываецца не са мной, адбылася жудасная памылка!” Наша падсвядомае лічыць, што мы – бессмяротныя, таму спроба прыняць тое, што і за намі прыйдзе смерць, знаходзіцца за рамкамі нашых магчымасцяў.
Калі рэчаіснасць усё ж такі прабівае абарону падсвядомага і ў адмаўленні больш няма сэнсу, надыходзіць час гневу: “Чаму ён, а не я?!”
Гэты гнеў можа быць накіраваны як на ўвесь сусвет і жыццё цалкам, так і на асобныя мішэні – установы ці людзей, якіх мы вінавацім у нашым няшчасці.
Праз некаторы час горыч і гнеў робяцца для нас і нашага асародзя занадта цяжкімі, і тады мы пачынаем шукаць кампраміс. “Я буду добра сябе паводзіць, і тады бабуля не памрэ”.
Калі ні гнеў, ні гандаль не даюць пазітыўных вынікаў, і мы не можам ніяк больш змяніць сітуацыю, мы пачуваемся разгубленымі і спустошанымі. Жыццё страчвае сэнс, апоры, што трымалі нас роўна, пачынаюць хістацца, і мы больш не ведаем, навошта прачынацца ранкам.
Гэтая фаза звычайна ёсць самай працяглай. Акрамя таго, яна можа ўзнікаць і раней – пасля кожнай з папярэдніх фазаў (адмаўленне – дэпрэсія – гнеў – дэпрэсія – гандаль – дэпрэсія).
Нарэшце, мы прымаем той факт, што тое, што з намі адбываецца ёсць неад’емнай часткай жыцця, і пачынаем абмяркоўваць магчымасць будавання новых апораў і планаў на будучыню.
На гэтым этапе, калі пашансіць, мы можам знайсці спакой і раўнаўвагу, бліжэй пазнаёміцца з сабой і сваімі сапраўднымі каштоўнасцямі.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago