Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago
Чарговая прэм’ера на “Васьміногу” на выходныя
? З’явілася кампазіцыя ў стылі рэп, прысвечаная каменнаму веку. Вершаваны відэаўрок створаны пры падтрымцы адукацыйнай платформы Васьміног. ?
Стваральнік відэаўрока, рэпер, выкладчык гісторыі Дзмітрый "Вожык" Зайко лічыць, што падобная форма — найлепшы спосаб зацікавіць моладзь беларускай гісторыяй:
- Слухаць музыку можна паўсюль. А ў падручніках, часам, пэўныя тэмы падаюцца суха і складана для ўспрымання. Я раблю ўхіл на шчыльнасць інфармацыі і перавагу адукацыйнага складніка над музычным. Другім важным момантам я бачу тое, што ў большасці школ гісторыя Беларусі выкладаецца на рускай мове, а ў межах дадзенага праекту матэрыял падаецца ў лёгкай забаўляльнай форме і па-беларуску.
Для таго каб зрабіць песню пра каменны век, Дзмітрыю “Вожыку” Зайко давялося асіліць 150 старонак матэрыялаў па каменным веку, сістэматызаваць сабраны матэрыял і зрабіць яго даступным для школьнікаў.
✅ Азнаёміцца з песняй можна па спасылцы
Васьміног
#васьміногпадтрымаў
? Спадзяёмся, вы ўжо бачылі першую праграму адукацыйнага курса ад платформы Васьміног «Пра гэта вам не раскажуць у школе».
? А ў нас чарговая серыя!
“Крутыя беларускі” — так называецца новая серыя “Пра гэта вам не раскажуць у школе”. У праграме — пра трох такіх беларусак, якія імкнуліся развівацца і рабіць жыццё лепшым, нягледзячы на ўсе перашкоды.
? Першая гераіня паставіла свой подпіс пад беларускім Актам аб незалежнасці ў 1918 (дарэчы, нідзе ў суседзяў такога не было!). А цяпер у Беларусі няма ёй ніводнага помніка! Другая гераіня — першая ў свеце жанчына прафесар матэматыкі, якой спатрэбілася дзеля гэтага ўцячы з дому, фіктыўна выйсці замуж, і напісаць аж тры працы, каб Гётынгенскі ўніверсітэт прызнаў ёй акадэмічны тытул. А трэцяя гераіня здолела аб'ездзіць палову Еўропы, без адпаведнай адукацыі стаць першай жанчынай доктаркай у Рэчы Паспалітай.
? Глядзіце новую праграму па спасылцы
Прэм’ера! ? Новая праграма “Пра гэта не раскажуць у школе” ад праекта “Васьміног”.
? Як і абяцалі, глядзіце поўны выпуск праграмы. https://www.youtube.com/watch?v=HV4g6089x1M
Першая праграма прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага. “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”: “Каб не тое паўстанне, магчыма, не было б на мапе такой краіны, як Беларусь”.
❗️Мы знайшлі для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь.
У межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” падрыхтаваная серыя адукацыйных відэа для падлеткаў, дзе факты па гісторыі і культуры Беларусі пададзеныя не так, як у школе. Але ролікі будуць цікавыя не толькі школьнікам.
? Над выпускам пра Кастуся Каліноўскага працавалі: Кацярына Барушка, Яўген Шапчыц, Юрый Куўшынаў, AI-director Ілля Бажко.
? Стаўце лайкі і падпісвайцеся на нашыя старонкі!
Васьміног
#прагэтанераскажуцьушколе #адукацыя
YouTube
“Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”. Паўстанне, без якога не было б Беларусі
Першая праграма адукацыйнага цыклу ад платформы Васьміног “Пра гэта вам не раскажуць у школе” прысвячаецца самаму буйному ўзброеннаму паўстанню на тэрыторыі Беларусі - паўстанню Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гг. За 10 хвілінаў сцісла распавядаем галоўныя…
Нашыя калегі арганізоўваюць курс для падлеткаў
Прэзентацыя бясплатнага анлайн-курса “Прафесійнае і асабістае самавызначэнне падлеткаў”
? Мерапрыемства адбудзецца 21 верасня ў 15.00.
✔️У праграме мерапрыемства:
▪️прадстаўленне аўтараў і размова пра мэты курса;
▪️агляд тэм і магчымасцяў курса;
▪️нефармальныя стасункі з бацькамі і падлеткамі.
⏰ Працягласць: 1 г. 30 хв.
Уваход вольны.
Арганізатары абяцаюць ежу, напоі і цёплыя сустрэчы.
❗️Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму
? Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Warszawa, ulica Twarda 14/16, 00-105 Śródmieście, Polska
Навукова-практычная канферэнцыя адбудзецца 25-26 верасня ў ЕГУ (Вільня)
? На канферэнцыі будзе прадстаўленае даследаванне, якое праводзілася ў межах праекта “Васьміног”
? Зарэгістравацца на канферэнцыю можна да 20 верасня.
▫️Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
▫️Канферэнцыя прысвечаная аналізу аўтарытарных патэрнаў у школьнай адукацыі і шляхам іх пераадолення. Пад аўтарытарнымі патэрнамі маюцца на ўвазе спецыфічныя патэрны гвалту (прымусу, ціску, падпарадкавання і інш.), якія фармуюцца ва ўмовах панавання аўтарытарнай ідэалогіі і ўзнаўляюцца праз адпаведныя сацыяльныя інстытуты і практыкі.
▫️Рабочыя мовы: беларуская, украінская, англійская.
▫️На канферэнцыі будзе забяспечаны пераклад з беларускай і ўкраінскай мовы на англійскую
?Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна зарэгістравацца тут
?З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail
Last updated 1 month ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 1 week, 3 days ago