Беларускія Нячысцікі

Description
Нататнік Яна Клікста Лашкевіча
Advertising
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 6 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 6 days ago

1 month ago
Беларускія Нячысцікі
1 month ago
21/10 Лазнік

21/10 Лазнік

Але лазня гэта месца, якое вабіць не толькі сядзібных нячысцікаў. На наша здзіўленне, у мястэчку недалёка ад Лепеля, у аднаго з мясцовых у лазні пасяліўся зусім не Лазнік. Гэта быў нейкі больш брыдкі і з выгляду агідны дух па прозвішчу Біндас...

#чарнільныкастрычнік #беларускіянячысцікі #inktober @belarusian_bogeyfolk

1 month, 1 week ago
Беларускія Нячысцікі
7 months ago

Праз сем дзён. Пір у шляхецкай карчме ў гонар вяртання Казіміра. За доўгім сталом поўным ежы шмат гасцей. Сярод іншых Томаш і Мікалай.
Казімір звярнуўся да чалавека, які сядзеў па правую руку ад яго:

- Нікадзім, дзе твая дуда? Сыграй нам што-небудзь! Няхай людзі ацэняць твой талент.

Нікадзім устаў з-за стала і ўзяў у рукі дуду. З інструмента палілася цудоўная чароўная музыка. Лютніст пачаў падыгрываць дудару.

У імгненне Томаш і Мікалай закружыліся ў танцы каля доўгага стала. Гэта адбылося неўсвядомлена. У страху яны глядзелі на прысутных. Акрамя іх ніхто не танчыў.

Іх рухі паскараліся. Людзі за сталом замерлі, ніхто не прамаўляў ні слова, усе позіркі падалі на двух братоў. На іх тварах быў жах, здавалася, што яны не кантралююць свае целы. Казімір з ухмылкай глядзеў на іх танец зусім не здзіўлены такім дзеяннем.

Томаш адчуваў, што вось-вось і ён страціць прытомнасць. У вачах цямнела. Ён зірнуў на Нікадзіма. З дудой у руках стаяў не чалавек. Гэта была нейкая істота пакрытая поўсцю з галавой аленя і чорнымі ззяючымі рагамі. Томаш страціў прытомнасць.

Карчма. Пустая зала. Слугі прыбіраюць са стала. Ніхто не звяртае ўвагі на два мёртвыя целы, якія ляжаць на падлозе.
Аленелак.

7 months ago

Дабучын. Шляхецкі двор. Тры месяцы, як шляхціц Казімір Брохвіч прапаў без вестак падчас палявання. Абавязкі па кіраванні родавай маёмасцю ўзяў на сябе яго брат Томаш.

У сваім кабінеце Томаш, седзячы за сталом, разбіраў паперы. Раптам у пакой уварваўся малодшы з братоў.

- Ён вярнуўся! Томаш, усё прапала! Ён жывы! - задыхаючыся выпаліў Мікалай.
- Хто вярнуўся? Ціха! Супакойся, прысядзь.
- Казімір! Ён жывы! І гэта праз тры месяцы! Цэленькі, а з ім нейкі чалавек. Кажуць ён яго і выратаваў у лесе... Нікадзім ці як там яго. Вельмі дзіўны, нібы музыка.
- Што кажуць?
- Што падасланы забойца напаў і смяротна параніў, але гэты Нікадзім знайшоў яго і выхадзіў.
- Дзе твой чалавек?
- Я адправіў яго з даручэннем, ён, напэўна, зараз у дарозе.
- Ён павінен знікнуць. Я маю на ўвазе назаўжды знікнуць. Ты мяне зразумеў? Зрабі гэта. Казімір не павінен даведацца, што за замахам на яго стаялі мы.

7 months, 2 weeks ago

Колькі Андрусь не насіў каштоўнасцяў і грошай на тое месца, дзе з'яўляўся нячысцік, яны заўсёды знікалі, а ў раскапаных тунэлях было пуста. Яно і зразумела, бо гэта быў дух Кладнік. Менавіта так ён заўсёды і робіць.

Я дастаў рог з кароны Вужынага Караля і кінуў на тое месца, дзе Андрусь бачыў нячысціка. У тое ж імгненне пясок пачаў сыходзіць пад зямлю, як бы прасейваючыся, а на верх пачаў праступаць скарб: куфры з манетамі, мяхі з каштоўнымі камянямі, сярэбраны і залаты посуд. Я сказаў забраць Андрусю толькі ягоную маёмасць і не чапаць чужую, бо яна праклятая, а потым загадаў вяртацца дадому. Сам я перахаваў скарб, пазбавіўшыся сувязі з нячысцікам.

Наступным разам мне давялося наведаць Барысаўскую аўстэрыю толькі праз год. Кава Марылі была ўсё такая ж цудоўная, але вось Андруся з ёй ужо не было. На жаль, тады ў лесе ён забраў з сабою крыху больш, чым павінен быў. Ужо праз месяц у яго адняліся рукі, праз яшчэ месяц ён аслеп, а да зімы памёр...”

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

P.S. Хутка выходзіць новы артбук з аповедамі ??

7 months, 2 weeks ago

Астылы адвар палыну прывёў Андруся ў прытомнасць. Я растлумачыў, што ведаю чаму ён тут і папрасіў апісаць нячысціка. Андрусь расказаў, што часам на яго знаходзіць раптоўны сон, у якім ён бачыць старога з чырвонымі агністымі вачыма і такой жа барадой. На галаве канічная шапка з літога золата, а ў руках кій з чыстага срэбра з залатой булдавешкай. У яго няма цела, бачна заўсёды толькі галава. Ён указвае на месца, дзе ляжыць багацце, а ўзамен просіць прынесці яшчэ крыху золата.

7 months, 2 weeks ago

Тэнар загінуў, а скарб яго аблюбаваў нячысцік. Чароўным святлом уначы, некалькі гадоў праз, ён прывабіў да сябе дзеда Андруся. Той стаў апантаны скарбам, паў лесу перакапаў, але так яго і не знайшоў. Дэман з’яўляўся ў сне і прасіў крыху золата ўзамен на вялікія багацці, дзед вынес амаль усё з хаты, але так і не разбагацеў. Наадварот, нячысцік загубіў яго. Пазней тое самае адбылося з яго сынам - бацькам Андруся, а зараз гэта адбываецца і з самім Андрусём. Сабраўшы апошнія каштоўнасці ў хаце, той сышоў у лес ужо як некалькі дзён. Марыля ледзьве зводзіць канцы з канцамі...

На наступны дзень я накіраваўся на пошукі Андруся, каб дапамагчы. Я ведаў з чым маю справу. У суседнім лесе, сярод старажытных і магутных дубоў, я знайшоў хлопца спячым на зямлі. Ён быў добра запэцканы брудам, а вакол было некалькі глыбока пракапаных ям.

9 months, 2 weeks ago

— У мышэй наймацнейшыя зубы. Таму менавіта іх і просім, каб яны гэтай моцай падзяліліся. Малочны зуб дзіцяці мае свае асабістыя магічныя ўласцівасці. Ад таго і ведзьмы за ім палююць, і іншыя нячысцікі. Лепей яго не пакідаць сабе, каб яны яго не забралі. Некаторыя гарэзныя пачваркі не супраць ім паласавацца. Мышкі ўдзячныя за такі падарунак. Некаторыя лічаць, што ў абліччы мышэй за зубам прыходзяць нашыя продкі.
— А куды мышкі выносяць зуб? Што з ім яны робяць?
— Думаю, свайму каралю Паднору нясуць. А той ужо сваім вядзьмарствам дзіцяці моцных зубоў даруе.
— А ты ніколі не спрабаваў прасачыць і даведацца?
— Не, перспектыва сустрэцца з Паднорам мяне не вельмі радуе. Ды і мышкі спецыяльна ж падаруначак пакідаюць, каб людзі іх не турбавалі.
— Падарунак? Хм... мне ніколі не пакідалі.
— Так? Ну, можа на гэты раз. Зачыняй вочы, Алесь...

Я скончыў свае запісы і пагасіў свечкі. Хлопчык ужо моцна спаў. Я ўстаў і падышоў да печы, дастаў манету і хацеў быў пакласці яе замест зуба, але выявіў, што зуба няма! А замест яго ляжала пяць залатых рублёў...Дзіўна…”

З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

P.S. А каму вы ў дзяцінстве пакідалі зубы?

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 6 days, 1 hour ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
👇👇👇
@Otsuka_mail

Last updated 1 month ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 1 week, 6 days ago