Alka pra biełaruskuju

Description
Канал пра беларускую мову і літаратуру ад студэнткі філалагічнага факультэта.

Аўтарка: Алька (яна/яе)
?Па пытаннях: alka_mokas (інст)
Advertising
We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 2 months ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 3 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 4 months ago

6 months, 2 weeks ago

Чаму ў Бабы Ягі хата не на курынай ножцы?[#алька_прафілалогію]Баба Яга ўваходзіць у групоўку фальклорных персанажаў, якія з’яўляюцца мярцвякамі (з гэтай жа групоўкі Вы можаце ведаць Кашчэя Бессмяротнага), аб чым Вы маглі здагадацца па яе знешнему выгляду: бледная, худая, трошкі хваробная і г.д. Але наконт Ягі ў фальклоры ёсць адна цікавая рэч, якая змянілася праз вуснае апавяданне і страціла першапачатковы сэнс, які таксама ўказваў на мярцвятасць Бабы: хата, якая ў “рэальнасці” не на курыных ножках, а на курынай ножцы.
Справа ў тым, што раней у беларусаў (і ўвогуле славян) людзей заўсёды хавалі згодна язычніцкім (а потым і хрысціянскім) правілам у зямлі, як і зараз у большасці. Але што рабіць, калі чалавек памёр зімою, калі зямля змерзлая і нельга выкапаць дол? Тады цела клалі ў драўляную труну, якую выносілі на вуліцу, а больш дакладна – ў бліжэйшы лес (з-за трупнага паху), і ставілі на спецыяльнай драўлянай канструкцыі з тоўстых палак, каб цела не з’елі драпежныя жывёлы. Менавіта гэта канструкцыя і выглядала здалёку як курыная ножка. Таму можна палічыць, што істотна Баба Яга гэта мярцвячка, якую забылі пахаваць і цяпер яна “жыве” ў лесе ў сваёй “хаце на курынай ножцы”

Трэба адзначыць, што таксама ёсць меркаванне аб тым, што множны лік у назве правільны, таму што таксама існавалі труны з мноствам такіх ножак для большай устойлівасці канструкцыі. Але існуе дастатковая колькасць фальклорных адзінак, якія на больш ранніх этапах распавядаюць менавіта аб “курынай ножцы”, а з цягам часу гэта пераўтвараецца ў “курыныя ножкі”. У любым выпадку меркаванні наконт агульнага паходжання такой назвы адзінае

8 months, 1 week ago

Чаму “Муштук і папка”?[#алька_пралітаратуру]Янка Брыль абраў такую назву для свайго твора не выпадкова, і гэта “невыпадковасць” мае за сабою вельмі сумную гісторыю.
У сакавіку 1989 года пісьменнік даведаўся, што яго старэйшы брат Валодзя быў забіты пад Кіевам падчас масавых растрэлаў. Апазналі яго па касцяным муштуку з надпісам “Брыль В.А”, які праляжаў у зямлі больш за палавіну стагоддзя. Тады ўсіх растрэляных скідвалі ў адну магілу, каб іх не апазналі, таму той факт, што Валодзя змог схаваць гэты муштук так уражае.
Ад брата Янке застаўся толькі гэты муштучок і папка з пратаколам допытаў №17643

8 months, 2 weeks ago

“Начная зязюля дзённую перакукуе”

[#алька_прамову]

Гэта цікавая прыказка існуе адразу ў трох суседніх мовах (беларускай, польскай і расейскай) і перакладаецца ва ўсіх мовах літэральна. Але адрозненне ёсць: усе тры народа разумеюць гэтую прыказку па-рознаму.
1) Беларусы трактуюць так: калі жонка не можа атрымаць нешта жаданае ад мужа, то яна можа пераспаць з ім, ад чаго той падабрэе і падаруе жонцы тое, што яна хоча.
2) Палякі трактуюць так: палюбоўніца рана ці позна “перакукуе” жонку, г.з. муж сыдзе ад сваёй жонкі да палюбоўніцы.
3) Рускія трактуюць так: як бы моцна свякруха не апекавала свайго сына, ён ў канечным выпадку абярэ ў прыярытэт сваю жонку.

8 months, 3 weeks ago

[#алька_пралітаратуру]

Максім Танк, які нарадзіўся 17 верасня на Заходняй Беларусі, вялікую частку жыцця марыў аб аб’яднанні Захаду і Усходу. Мы не ведаем, ці загадваў ён гэтае жаданне на дні нараджэння, але яно пачало адбывацца менавіта 17 верасня

8 months, 3 weeks ago

[#алька_пралітаратуру]

Цікавае супадзенне: Максім Танк, які пісаў верлібры (вершы без рыфмы), быў хворы на арытмію. Сам пісьменнік жартаваў пра гэта: “Арытмічныя вершы ад маяго арытмічнага сэрца”

9 months, 2 weeks ago

[#алька_пралітаратуру]Вядомы народны паэт Янка Купала мае вельмі цікавую гісторыю свайго псеўданіма.
Нагадваю: сапраўднае імя паэта – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
Папершае, трэба адзначыць, што Іван і Янка гэта насамрэч адно і тое ж імя толькі ў розных формах. Таксама Купала абрана не абы якава: паэт нарадзіўся на Купалле. (+ да імя: Купалле гэта свята на Івана Купалу).
Але трэба нагадаць, што спачатку псеўданімам творцы было Янук Купала. Янук – памяньшальна-ласкальная форма мужчынскага імя Ян, а Янка – жаночага імя Яна. Змена адбылася таму, што ў беларускай мове ўсе склады імкнуцца да адкрытасці (г.з. заканчваюцца на галосны), у выніку Янка Купала проста гучала лепш за Янук Купала для беларускага вуха.

9 months, 3 weeks ago

[#алька_працікавае]Беларускае слова “гарбата” ўвогуле не беларускае.
Яно ўтварылася ад дзвюх лацінскіх слоў: herba [ɦэрба] – трава, і thea [тэа] – чай. У дакладным перакладзе будзе травяны чай

10 months, 3 weeks ago
**“Сучасная беларуская мова”** (Т.Л.Чахоўская, Г.К.Чахоўскі)

“Сучасная беларуская мова” (Т.Л.Чахоўская, Г.К.Чахоўскі)

[#алька_прамову]

10 months, 3 weeks ago
Вось яшчэ пячатка Фёдара Еўлашоўскага і …

Вось яшчэ пячатка Фёдара Еўлашоўскага і старонка з "Успамін"

10 months, 3 weeks ago
Alka pra biełaruskuju
We recommend to visit

Шаблоны для ваших огненных REELS здесь ?

Сотрудничество Pr - https://t.me/smm_everyday_pr

Связь - @nastya_khramtcova / @dasha_mihlyaeva

❤️Бьюти канал - https://t.me/beauty_contenti

Last updated 2 months ago

ГЛАВНЫЙ КАНАЛ ??
https://t.me/zavidushkimoi

Last updated 3 months ago

القناة عبارة عن جولات انستغراميه مع بتس.
#بثوث الاعضاء مترجمة ♡.
#ثريد تجمع كل الاعضاء ♡.
#حلقات ران بتس مترجمة ♡.
#فيديوهات من الكونسرت مترجمة ♡.

Last updated 1 year, 4 months ago