Infinite Entertainment, Zero Cost: Get Your Free Books, Music, and Videos Today!

Нешта пра настолкі

Description
Advertising
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 1 month ago

1 month, 4 weeks ago
Нешта пра настолкі
1 month, 4 weeks ago
Яшчэ некаторым бэкерам не паспела з …

Яшчэ некаторым бэкерам не паспела з Кікстартара даехаць гульня Cyberpunk 2077: Gangs of Night City, якую выдала CMON, як на ~~гарызонце~~ Gamefound ужо з’явілася старонка з анонсам Cyberpunk 2077: The Board Game ад польскай Go On Board і Лукаша Возняка (так, таго самага, які зрабіў The Witcher: Old World і The Witcher: Path of Destiny). Хочацца выказаць сваё меркаванне мемам пра падабенства Кіры Найтлі і Наталі Портман, але дазволю вам уласна пераканацца наколькі ж лёгка можна заблытацца у сучасных настольных гульнях 😅

А тут спасылка на старонку з драфтам кампаніі: https://gamefound.com/en/projects/go-on-board/cyberpunk-2077-the-board-game

2 months, 1 week ago
Шчыра кажучы, думаў, што Fantasy Flight …

Шчыра кажучы, думаў, што Fantasy Flight Games ужо даўно зачынілі серыю Unfathomable амаль адразу пасля выхаду базавай каробкі - судзячы па шматлікіх водгуках, гульня атрымалася даволі пасрэднай і нават супярэчлівай, і так і не здолела замяніць легендарную Battlestar Galactica. Але вось вам сёняшняя навіна - анонс першага дадатка From the Abyss да Лавкрафтыкі, як яе часам іранічна клічуць.

Падрабязнасці па спасылцы: https://www.fantasyflightgames.com/en/news/2024/3/7/from-the-abyss/

2 months, 2 weeks ago
Уважлівыя карыстальнікі твітара разглядзелі ва ўчорашнім …

Уважлівыя карыстальнікі твітара разглядзелі ва ўчорашнім анонсе Puerto Rico 1897: Special Edition ад Awaken Realms прыкметы ўжывання штучнага інтэлекту для стварэння артаў - апроч іншых невялікіх дробязяў асноўнае пытанне выклікае кола, якое "вырасла" наўпрост з гандляра 🫣
Няўжо такое сур'ёзнае выдавецтва, як AR, пакрые сябе ганьбой за выкарыстанне ШІ-ілюстрацый ці гэта было зроблена проста для прататыпу?

2 months, 2 weeks ago
Ну і канешне не магу абыйсці …

Ну і канешне не магу абыйсці ўвагай яшчэ адзін праект - таксама сёння стартануў кікстартар на рэпрынт Thunder Road: Vendetta, прычым Maximum Chrome Edition, і цалкам новага дадатку да яе - Carnival of Chaos. Калі вы маеце лішнія 300 баксаў і не ведаеце, як іх вытраціць, то вельмі раю занесці іх да Restoration Games.

Бэкнуць праект можна вось тут: https://www.kickstarter.com/projects/restorationgames/thunder-road-vendetta-carnival-of-chaos

2 months, 2 weeks ago
Прыдумаў новую нясталую рубрыку «Што я …

Прыдумаў новую нясталую рубрыку «Што я бэкнуў на краўдфандзінге». Сёння гэта два рол-н-райты ў свеце Каскадыі - Cascadia: Rolling Hills і Cascadia: Rolling Rivers. Я вядома ж, як і ўсе, трошкі стаміўся ад жанру, але мне настолькі падабаецца старэйшая версія, што не змог прайсці міма.

Праект пачаўся літаральна сёння і калі вас таксама зацікавілі гэтыя варыяцыі на тэму базавай гульні, то вось вам лінк на кікстартар: https://www.kickstarter.com/projects/flatoutgames/cascadia-rolling

4 months ago
Яшчэ адзін цікаўны тызер ад AEG. …

Яшчэ адзін цікаўны тызер ад AEG. Нешта пад назвай The Worldbuilding of Mystic Vale. Шчыра кажучы, я думаў, што серыя Містычнай даліны скончылася з выхадам Dead Reckoning ад таго ж самага аўтара і з той жа самай галоўнай механікай (нагадаю, што ў абедзьвух гульнях трэба будаваць свае карты шляхам укладання празрыстых слаёў у пратэктар). Але, як мы можам бачыць, у выдавецтва яшчэ засталіся ідэі па развіццю гэтага сусвета. Ці будзе гэта чарговы дадатак альбо цалкам новы тайтл па матывах арыгіналу - пакуль не зразумела. Таму проста працытую апісанне з твітару:

«Серада сусветнага будаўніцтва! Ці вы гатовыя ступіць у свет, дзе пераплятаюцца магія і прырода? Містычная даліна стварае новае чароўнае царства! Зірніце на ягоныя зачаравальныя краявіды і містычныя гісторыі!»

Спасылка на першакрыніцу: https://twitter.com/alderac/status/1747665086150320372

4 months ago
У працяг учорашняга паста пра Ready …

У працяг учорашняга паста пра Ready Set Bet: High Roller Edition: https://t.me/nastolkibel/15

Адзін з супрацоўнікаў Alderac Entertainment Group распавёў, што больш падрабязнасцяў пра гэтую версію мы даведаемся ўжо ў першай палове лютага. Таксама ён падзяліўся ў каментарах здымкам даволі ранняга прататыпу, па якому можна пабачыць, што чакаць чагосьці прынцыпова новага нам не варта. Дарэчы ў тым жа самым трэдзе і самі AEG пацвердзілі, што гэта будзе вялікае дэлюкс выданне 🤷‍♂️

4 months ago
Літаральна некалькі гадзін таму буйное каліфарнійскае …

Літаральна некалькі гадзін таму буйное каліфарнійскае выдавецтва Alderac Entertainment Group, вядомае такімі хітамі як Cascadia, War Chest, Tiny Towns і Cubitos, падзялілася ў сваім акаўнце ў твітары планамі на 2024 год. І пры першым поглядзе там няма нічога незвычайнага - у асноўным гэта прыблізныя тэрміны дастаўкі бэкерам ужо скончыўшыхся пректаў з Кікстартару, напрыклад Let’s Go! To Japan і Undergrove, або даты старту ўжо анансаваных праектаў, як той жа дадатак да Dead Reckoning - Port of Call. Але мне кінуўся ў вочы яшчэ адзін пункт - запланаваны на сакавік старт кікстартару Ready Set Bet: High Roller Edition. Што гэта такое? Я пакуль не знайшоў ніякай інфармацыі. На мой запыт пра яе AEG адказалі нешта накшталт «Чакайце падрабязнасцяў. Хутка будуць анонсы». А пакуль мы можам толькі выказваць здагадкі наконт таго, што ж мы можам пабачыць. Магчыма нам варта чакаць новы дадатак да адной з найлепшых гульняў у рэальным часе за апошні час? Ці гэта будзе нейкае перавыданне? Як вы лічыце?

Спасылка на навіну ў твітары: https://twitter.com/alderac/status/1747295145694020089

4 months ago

Пазаўчора адгуляў некалькі партый у Sky Team. Таму спяшаюся падзяліцца думкамі ;)

https://telegra.ph/Sky-Team-01-11

Telegraph

Sky Team. Першае ўражанне

Дабраўся нарэшце да Sky Team. Нагадаю, што гэта вельмі хайповая навінка, якая нарабіла нямала шуму ў апошнія некалькі месяцаў, прычым што створана яна не ў самым распаўсюджаным жанры - гульня ўяўляе сабой дуэтны, то-бок не дуэльны, кааператыў, дзе адзін гулец…

Пазаўчора адгуляў некалькі партый у Sky Team. Таму спяшаюся падзяліцца думкамі ;)
We recommend to visit

Аўтарскі кантэнт ад каманды THISMINSK MEDIA пра падзеі ў Менску, Беларусі і свеце

Сайт: thisminsk.org
Пошта: thisminsk@protonmail.com

Прапановы, рэклама, PR: @thisminskbot

Last updated 1 week ago

Співпраця: @fatadministration

Last updated 1 month, 2 weeks ago

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус - яднанне Беларускіх дабраахвотнікаў для выканання баявых задач і фармавання ваярскага Братэрства.

Пытанні далучэння, СМІ, супрацы: @BDK_UA_bot
Чат-бот: @bdkfeedback_bot
Чат: https://t.me/+sE6ugBpMxqY5ZmEy

Last updated 1 month ago