Нешта пра настолкі

Description
Advertising
We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago

1 month, 1 week ago
Хэлоў! Нешта час настолькі хутка ляціць …

Хэлоў! Нешта час настолькі хутка ляціць наперад, што я нават не заўважыў, што даволі даўно, яшчэ з лета, не пісаў пра згуляныя настолкі. А між іншым за гэтыя месяцы тайтлаў набралося на тры паста. Патроху паспрабую выправіцца, таму сустракайце новы Дайджэст з чарговымі дваццаццю гульнямі 🫡
https://telegra.ph/Dajdzhehst-CHastka-3-11-12

3 months, 1 week ago
Недзе ў лютым я пісаў пра …

Недзе ў лютым я пісаў пра першага «навічка» 2024 года ў Топ-100 BGG - тады гульня Hegemony: Lead Your Class to Victory упершыню трапіла ў гэты спісак. Дарэчы яна дагэтуль паказвае вельмі неблагі вынік - на сённяшні дзень ужо да 66 месца паднялася. А хочаце ведаць, хто яшчэ здолеў апынуцца ў галоўным настольным рэйтынгу свету з таго моманту? Нават калі не хочаце, я ўсё роўна распавяду 😅

• Concordia Venus трапіла ў першую сотню ў сакавіку. Не магу сказаць, што яна ўпэўнена там замацавалася, бо ўсё яшчэ знаходзіцца на 97-м месцы, але з іншага боку, “усё яшчэ” цягнецца ўжо паўгода. У Venus я не гуляў, але вельмі люблю класічную Канкордыю, якую, здавалася б, павінна была замяніць апошняя версія. Але звычайная па-ранейшаму знаходзіцца вышэй і, як можна бачыць, нікуды не збіраецца адтуль сыходзіць.
• Dune: Imperium – Uprising у спісе з канца чэрвеня і ўжо паднялася да 43-га месца. Магчыма гэта найбуйнейшы рост у топе ў гэтым годзе. Зноў жа, я не гуляў менавіта ў гэтую версію, але гэтым разам з іншай прычыны, а менавіта таму, што я зусім не фанат першай каробкі. Так, я маю дэлюкс зычайнага Імперыўма, але дагэтуль так і не зразумеў шалёнай папулярнасці Дзюны. На мой погляд, гэта звычайны калодабуд з воркер-плэйсментам, які не прыўнёс у жанр нічога цікавага. Яшчэ і выглядае непрыгожа. Таму і новую версію няма асаблівага жадання спрабаваць.
• Sky Team апынуўся ў сотне праз пару дзён пасля Дзюны і таксама паказаў добры рэзультат за апошнія некалькі месяцаў - гульня дасягла 74-га месца да верасня. Тут мне асабліва дадаць няма чаго, бо ў пачатку года я ўжо рабіў невялічкі агляд, які можна знайсці ў канале трошкі вышэй. Па-ранейшаму лічу Sky Team добрым прыкладам новых ідэй у сучастных настольных гульнях і лічу, што ёй самае месца ў топ-100.
• Age of Innovation таксама заляцела ў топ у ліпені і патрошку карабкаецца ўверх - дапаўзла ўжо да 89-й пазіцыі. Магчыма вы ведаеце, што гэта чарговая рэінкарнацыя славутай Terra Mystica, толькі ў гэты раз аўтары вырашылі не мяняць сэтынг на касмічны, як было з Gaia Project, а проста пашырылі гульню, дадаўшы цікавую ідэю з модульнымі расамі і вялікі дадатковы планшэт з тымі самымі інавацыямі. І калі першы момант мне прышоўся да спадобы, то апошняе новаўвязденне падалося не такім цікаўным.
• Clank!: Catacombs знаходзіцца ў сотне літаральна адзін тыдзень, таму не можа выхваліцца нейкім буйным ростам - на сёняшні дзень 99-е месца. Што можна сказаць пра Кланк? І звычайная версія, і Легасі ўжо даўным-даўно трапілі ў гэты спіс і цяпер настаў час Катакомбаў. Я лічу цалкам заслужаным гэтае траплянне, бо Катакомбы - найлепшы Кланк, што я гуляў, то-бок сярод класічнага, вось гэтага новага і касмічнага. На жаль, толькі апошні не здолеў паканаць топ-100 і, я ўпэўнены, ужо ніколі не здолее, але гэта ўжо іншая гісторыя.
• Wingspan Asia - сёняшні навічок. Сорамна прызнацца, але я набыў сваю копію амаль два гады таму і да гэтага моманту не паспеў згуляць. Таму маю ўражанні выключна ад меркаванняў у кам’юніці. І як мне падалося, кам’юніці сустрэла гэтую версію гульні даволі цёпла. Магчыма гэтаму паспрыяў цікавы фармат каробкі: з аднаго боку - гэта дадатак да тых самых Крылаў, з іншага ж - самастойная версія на 1-2 гульцоў, яшчэ і з дадатковым рэжымам гульні. Нават захацелася самому паспрабаваць.

На гэтым амаль усё, але хочацца узгадаць яшчэ адну маленькую дэталь. Ці заўважылі вы, што акрамя Гегемоніі і Скай Цім, тут няма цалкам новых імёнаў? То-бок усе астатнія тайтлы - гэта рэмэйкі ўжо даволі вядомых фрашыз. Вынікаў не будзе, проста цікавае назіранне 😅
Ну і дзяліцеся сваім меркаваннем, ці вартыя вышэй узгаданыя гульні сваіх месцаў у рэйтынгу.

3 months, 3 weeks ago
Нешта пра настолкі
9 months, 4 weeks ago
Уважлівыя карыстальнікі твітара разглядзелі ва ўчорашнім …

Уважлівыя карыстальнікі твітара разглядзелі ва ўчорашнім анонсе Puerto Rico 1897: Special Edition ад Awaken Realms прыкметы ўжывання штучнага інтэлекту для стварэння артаў - апроч іншых невялікіх дробязяў асноўнае пытанне выклікае кола, якое "вырасла" наўпрост з гандляра ?
Няўжо такое сур'ёзнае выдавецтва, як AR, пакрые сябе ганьбой за выкарыстанне ШІ-ілюстрацый ці гэта было зроблена проста для прататыпу?

We recommend to visit

г!алат ца долуш цхьа а вац, вовше х!ума ала сих ма ло.

вп,реклама.
@khavaal7

Last updated 1 month, 1 week ago

Авторский контент команды THISMINSK MEDIA о событиях в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: [email protected]

Анонимный бот для обратной связи: @thisminskbot

Last updated 1 day, 21 hours ago

Навигация канала - https://t.me/doramaview

Last updated 6 months, 3 weeks ago