Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
На "Белсаце" зьявіўся рэпартаж пра маю прэзэнтацыю "Дзікага паляваньня" ў Варшаве. Трохі здымкаў, трохі камэнтароў, трохі цытатаў, запрашаю зірнуць!
З Днём роднай мовы, дарагія сябры і сяброўкі!
З дапамогай калегаў з Уроцлаўскага дома літаратуры запісаў верш і колькі словаў пра беларускую мову і яе ролю сёньня.
Дзьмітрый Строцаў
але як правіла
ці можна сказаць
цудоўным чынам
сярод бязмоўных
знаходзіцца хоць адзін
які гаворыць
і гэтая мова
з тупату нямоты
зь бязмоўнай цясноты
з маўклівай цямноты
гэтая мова
ня мае цаны
як боль гаворыць
яна гаворыць
як вусьціш
яна гаворыць
як сорам гаворыць
гаворыць
навошта
яна гаворыць
бессаромная
безразважная
безнадзейная
хай бы ўжо
сыходзілі бязмоўныя
бяз формы
бязь зьместу
бязь сьледу
а яна гаворыць
гаворыць зь бязмоўнасьці
зь ніадкуль у нікуды
20.02.2025
(пераклад мой)
Сябры, 21-га буду ў Вільні на калядным фэсьце. Мой выступ з 18.30 да 20.00. Буду прэзэнтаваць кнігу вершаў да опэры "Дзікае паляваньне караля Стаха", але прывязу й іншыя кніжкі. Будуць вершы, пераклады і песьні. І шмат чаго іншага, бо разам сьвяткавацьмем беларускія Каляды! Уся праграма фэсту па спасылцы. Да сустрэчы!
Фантастычная кампазітарка Вольга Падгайская і неймаверная сьпявачка Ірына Жытынська зрабілі ўроцлаўскую прэзэнтацыю "Дзікага паляваньня" сапраўдным музычным цудам! Мне, грэшнаму, заставалася толькі кніжкі падпісваць. )) А кампазітарка і сьпявачка давялі аўтограф-сэсію да дасканаласьці. Можна было выбраць: Ірына, як выканаўца адразу дзьвюх партый у опэры, падпісвала на старонках з Кульшай або на старонках са Сьвеціловічам!
Вялікі дзякуй, Воля!
Дуже дякую, Іро!
Шчыры дзякуй, "Мова Нанова"!
У суботу ва Ўроцлаве прэзэнтуем вершы да опэры "Дзікае паляваньне" ў таварыстве аўтаркі музыкі Вольгі Падгайскай і ўкраінскай сьпявачкі Ірыны Жытынськай, якая выканала адразу дзьве партыі. Будзе гучаць музыка, будзе сьпеў, буду чытаць вершы, будзе кніга. Хто блізка, прыходзьце на "Мова Нанова", пабачымся!
Чаму мы так цешымся на варшаўскай "Прадмове" зь перакладчыкам Толкіна на беларускую мову Ігарам Куліковым і толкіназнаўцам Андрэем Строцавым? Таму, што выходзіць трэцяя кніга "Валадара пярсьцёнкаў" - і яе ўжо самы час замаўляць. )
У гэты дзень (знаўцы кажуць: а дзявятай гадзіне вечара) нарадзіўся Максім Багдановіч. Каму пашанцуе з надвор’ем, грэх ня выйсьці ўвечары з дома, каб зірнуць угару.
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркуліеса?
Да іх ляціць нашае сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
Алесь Разанаў
За крок да ўдачы
спынюся,
за хвіліну да перамогі
паглыблюся ў одум...
Сябры ўздыхнуць і адыдуць прэч,
жыцьцё ўсьміхнецца і спыніцца побач.
...
Над небакраем акрэсьліўся
жоўты ветах -
вушная ракавіна
нематы.
...
Дождж напаіў зямлю -
і вочы
расплюшчыліся ў зямлі
і ўбачылі неба.
...
Аднойчы,
калі закончу ўсе справы...
О колькі трэба зрабіць,
калі закончу ўсе справы!..
...
Такі рухавы малы:
амаль што высьлізгвае са сьвету,
такі нерухомы стары:
сьвет амаль што высьлізгвае ад яго.
...
На заінелым трамвайным акне
хтось напісаў:
"Я кахаю".
Усе пазіраюць на сьвет
праз гэтыя словы.
...
Дарога дадому...
Усе дарогі,
якімі хадзіў і езьдзіў,
убірае дарога дадому.
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago