Why Pay for Entertainment? Access Thousands of Free Downloads Now!

Пра IT і не толькі.

Description
Yaromax у Telegram
Назіранні, вопыт працы сістэмнага адміністратара. Дапамагу наладзіць тое, што павінна працаваць, але не працуе.
Заўседы адкрыты да супрацоўніцтва.
Advertising
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago

2 months, 2 weeks ago

Пра Firefox і памяць кампьютара

Невялікае назіранне - пра эфектыўнасць сучасных праграм на прыкладзе Firefox.

Кампьютар быў пакінуты ва ўключаным стане, прыкладна на дзень, увечары я зайшоў пад сваім ўліковым запісам і быў непрыемна здзіўлены маруднасцю працы. Тармазіў усю сістэму Firefox - пры гэтым там было усяго 6 укладак - адзін даволі цяжкі сайт, і астатнія невялікія. Памяці на ўсё гэта было патрэбна прыкладна 2 Гб, што зашмат, што цікава - было 46 (!) працэсаў Firefox - навошта?

Пасля закрыцця ўкладкі з цяжкім сайтам колькасць працэсаў панізілася да 45, а спажыванне памяці не змянілася.

Пасля закрыцця усіх працэсаў Firefox праз PowerShell, перазапуску браўзера (з абнаўленнем, як жа без яго :) ) і аднаўленнем сэссіі было ўсяго 12 працэсаў і прыкладна 800 Мб памяці. Кампьютар прадказальна ажыў, за ім стала магчыма працаваць.

Не толькі Chrome з’ядае ўсю памяць, Firefox таксама так можа :)

#firefox #soft #праграмы

2 months, 3 weeks ago

Пра антывірусы.

Сутыкнуўся на днях з выпадкам, які ўжо стаў амаль мемам - два антывірусы на кампьютары, то бок, калі кажуць, што “антывірус - гэта такі вірус, што не церпіць канкурэнцыі”, то тут такіх два.

Канешне, добра сістэма працаваць у такім стане не магла, хоць гэта і быў новы, даволі добры ноўтбук, і калі я наладзіў яго для працы - то быў задаволены яго хуткасцю, а тут скаргі на “тармазы”.

Успамінаецца стары анекдот:

“ - Доктар, што зрабіць, каб не заразіцца СНІДам?

- Вельмі проста. Апранаеца адзін начэпнік, мажаце ёдам, апранаеце другі, мажаце зялёнкай, зверху апранаеце трэці. І галоўнае - ніякіх палавых кантактаў.”

Не варта ставіць на кампьютар два антывірусы, нічым добрым гэта не скончыцца, атрымаецца вельмі марудна працуючая сістэма.

Увогуле, пачынаючы з Windows 8.1 не бачу сэнсу ва ўсталёўцы знешніх антывірусаў - убудаваная Бяспека Windows разам з сістэмным файрволам працуе проста выдатна, не варта дадаваць смецце ў сістэму.

Усе ж ведаюць, што галоўны вірус сядзіць перад маніторам і націскае на клавішы? 🙂

#windows #бяспека #антывірусы

2 months, 3 weeks ago

Як навучыцца набіраць не гледзячы на клавіятуру?

Як заўсёды - адказ у пытанні - не глядзець на яе. Проста не глядзець на яе, і ўсё. Не глядзець.

А як набіраць тэкст, ды яшчэ без памылак? Вельмі лёгка. Памылкі будуць толькі спачатку, потым пальцы вельмі хутка вывучаць клавіятуру, і набіраць не гледзячы будзе нават зручней.

Для пачатку, канешне, можна паглядзець, як павінны стаяць пальцы, якія дзе літары, але не варта зашмат пра гэта думаць, і асабліва не варта думаць, пад якім пальцам якая літара - хутка выпрацуецца аўтаматызм, пальцы самі пападуць на патрэбную літару.

Усе праграмы для навучання “сляпому набору” - непатрэбная рэч, ну каму цікава сядзець і набіраць нейкую лухту у гэткай праграме? Я спрабаваў некалькі праграм і сэрвісаў, але надоўга мяне не хапіла, лепей практыкавацца на патрэбных тэкстах, прагрэс нашмат лепш.

Яшчэ добрая звычка (трошкі садзызму, так) - набіраеш тэкст, і раптам паглядзеў на клавіятуру - стоп, выдаляем апошняе набранае слова, позірк на экран, і набіраем ізноў - вельмі добра дапамагае.

У выніку зараз мне усё роўна, што напісана на клавішах, можа і нічога не быць - напрыклад, калі карыстаешся ноўтбукам з нейкай нетыповай раскладкай - напрыклад, нарвежскай, шведскай, ці яшчэ якой экзатычнай.

Але як жа прыемна, калі пальцы пачынаюць хутка выкладаць думкі на экране… Гэта варта намаганняў, паўторнага набору слоў, гары памылак на першым этапе.

Паспяховага асваення сляпому набору, гэта вельмі зручна :)

#lдумкі

4 months ago

​​Настойлівая рэклама ў інстаграме навяла на сумныя думкі - прынцып "Без дурня і жыццё благое" працягвае жыць у думках розных махляроў.

Чыстка ноўтбука - патрэбна, дапаможа яму не перагравацца, але ж сучасныя працэсары далёка не такія гарачыя як раней, часта нават не маюць кулероў, дастаткова пасіўнага ахалоджвання.

Навошта пераўсталёвываць сістэму? Каб карыстальнік потым марнаваў час, вяртаючы сваё звыклае асяроддзе? Сучасныя сістэмы не патрабуюць пераўсталёўкі, дастаткова стандартнага абслугоўвання, гэта не Windows XP, якая валілася з любой нагоды.

Пра разлік на дурня кажа і фота MacBook, сістэма ў якім не патрабуе пераўсталёўкі.

Вось такія сумныя думкі пра "якасць" паслуг.

[​​](https://telegra.ph/file/38caa7aeca1b4741b16dc.jpg)Настойлівая рэклама ў інстаграме навяла на сумныя думкі - прынцып "Без дурня і жыццё благое" працягвае жыць у думках розных …
4 months, 1 week ago

​​Прыляцела абнаўленне на Samsung A52, з цікавага - версія інтэрфейса OneUI 6.
Па адчуваннях - інтэрфэйс стаў болей акуратны, болей прыгожыя шрыфты, плаўная праца тэлефона, нешта больш сур'ёзнае пакуль што не заўважыў.
Samsung добра падтрымлівае свае тэлефоны.

[​​](https://telegra.ph/file/54527ecd361b37b9f48f8.jpg)Прыляцела абнаўленне на Samsung A52, з цікавага - версія інтэрфейса OneUI 6.
4 months, 2 weeks ago

Пасля пераходу на новы тэлефон сутыкнуўся з немагчымасцю паставіць на яго даўно набыты мэнаджар паролей SafeInCloud - не ставіўся на новы тэлефон, не абнаўляўся на новю версію на старым.

У гэтым мэнаджары было прыкладна 190 картак, так што неабходнасць пераносіць іх рукамі ў іншы мэнаджар зусім не падабалася.

У выніку пошукаў быў знойдзены сэрвіс захавання пароляў Bitwarden - добры з усіх бакоў - OpenSource, моцнае шыфраванне, падтрымка ўсіх патрэбных сістэм - Windows, Linux, Android, iOS, калі патрэбна - то можна паставіць на свой сэрвер, напрыклад, на той жа RaspberryPie.Падтрымліваецца інтэграцыя з браўзерамі, біяметрыя на тэлефонах, аўтазапаўненне на сайтах.

Сэрвіс не патрабуе аплаты, але ёсць прэміўм-падпіска, $10 у год - 1 Гб месца для нататак, больш моцныя варыянты аўтэнтыфікацыі.

Перанос картак прайшоў зусім проста - Bitwaden падтрымлівае імпарт даных з SafeInCloud, і яшчэ вялікай колькасці праграм, падрабязней можна паглядзець на сайце.

Агульны вынік: Bitwarden - вельмі добры варыянт для захавання асабістых даных, варты ўвагі. Магчымы недахоп - вельмі просты дызайн на тэлефонах, але на працу праграмы гэта ніяк не ўплывае.

https://bitwarden.com/

6 months, 1 week ago

​​Сутыкнуўся з цікавым выпадкам у Excel - магчыма, камусьці будзе карысна.

Кліент просіць дадаць памяці на адзін з працоўных дэсктопаў, але я памятаю, што там не самая благая камбінацыя Intel i5 і 8 Гб памяці, спрабую разабрацца - што не так.

Як аказалася, пытанне было ў некалькіх файлах Excel, якія прыходзяць ад адной з крам, з якімі працуе кліент. Памер файла, які быў узяты для прыкладу - 11,7 Мб, а змест яго - зусім простая табліца, нават без складаных фарматаў, макрасаў і іншага няма, фармат файла - стары .xls.

Што цікава - калі перазахаваць файл у новым фармаце .xlsx - то яго памер атрымліваўся прыкладна 250 кб, але патрэбны быў менавіта стары фармат .xls.

У першую чаргу былі выдалены пустыя радкі і слупкі - часта дапамагае ў такіх сітуацыях, не дапамагло. Скіданне ўсяго фармаціравання файла таксама не дапамагло, спрабаваў розныя макрасы па выдаленню смецця з файла - таксама без выніку.

Пытанне было ў схаваных тэкст-боксах, якіх былі тысячы ў гэтым файле, і што цікава - яны былі раскіданы па файлу абы як, у любым нечаканым месце. Пасля іх выдалення памер файла зменьшыўся амаль у 256 разоў (!) - з 11.7 Мб да 50 кб, і файл перастаў тармазіць, з ім стала магчыма працаваць. А калі ўявіць, што такіх файлаў можа быць адкрыта некалькі - то тут стане зусім сумна, будзе не праца, а толькі чаканне.

Выдаліць гэтыя схаваныя аб’екты вельмі проста, калі цікава - магу расказаць у каментарыях. Адкуль узялася такая неверагодная колькасць гэтых схаваных тэкст-боксаў высветліць не атрымалася, гэта так і застанецца тайнай.

[​​](https://telegra.ph/file/c488a6fa16c205f31002a.jpg)Сутыкнуўся з цікавым выпадкам у Excel - магчыма, камусьці будзе карысна.
6 months, 2 weeks ago

​​Прыемнае ад Samsung - на мой далёка не новы A51 (выйшаў у снежні 2019г, набыты трошкі пазней) прыляцела абнаўленне, і не бяспекі, а поўнае. А кажуць, што толькі ў iPhone доўгі тэрмін падтрымкі - не, Samsung таксама стараецца.

Дарэчы, мяне час ад часу пытаюць, які тэлефон набыць - і я раю тое, чым карыстаюся сам - апошні смартфон А-серыі, ці перадапошні, калі трэба танней.

[​​](https://telegra.ph/file/71be823504207b58c6431.jpg)Прыемнае ад Samsung - на мой далёка не новы A51 (выйшаў у снежні 2019г, набыты трошкі пазней) прыляцела абнаўленне, і …
6 months, 3 weeks ago

​​Ці не зашмат гонару (то бок месца) для абгорткі браўзера для сацыяльнай сеткі? А потым здзіўляешся, чаму 128 Гб пад сістэму ўжо мала...

[​​](https://telegra.ph/file/1a756e40cb1cda17910f8.png)Ці не зашмат гонару (то бок месца) для абгорткі браўзера для сацыяльнай сеткі? А потым здзіўляешся, чаму 128 Гб пад …
9 months ago

​​Калі хоць трошкі пазнаёміўся з Linux, то разумееш, як там добра зроблена ўсталёўка і абнаўленне сістэмы і праграм - канцэпцыя рэпазіторыяў проста выдатная, вельмі зручна карыстацца. Працуючы ў Windows немагчыма зразумець, чаму там няма такога добрага інструменту (але ў Windows шмат чаго добрага няма - гэта ж Windows… :) ).

Але ж змены да лепшага здараюцца, і ў Windows 10 з’явіўся мэнаджар (ці дыспетчар) пакетаў Winget - не такі зручны як у Windows, але і гэта лепш, чым поўная адсутнасць. Звычайна Winget ужо ўсталяваны ў сістэме, калі не - зусім не цяжка яго паставіць з дапамогай Microsoft Store (там ён называецца App Installer), ці пры дапамозе каманднага радку, інструкцый хапае, няма сэнсу апісваць гэта яшчэ раз.

Магчымасці Winget даволі вялікія - усталёўка праграм, абнаўленне, адлюстраванне ўсталяваных праграм, пошук, выдаленне - падрабязней можна прачытаць у дапамозе, для гэтака дастаткова проста набраць winget у камандным радку. Асабліва цікава выкарыстоўваць Winget у скрыптах - можна дадаць розных праверак, аднаўлення даных карыстальніка для праграм, і іншых карыснасцей.

Але ёсць яшчэ болей цікавы варыянт выкарыстання - зайсці на проста цудоўны сайт https://winstall.app, пошукам знаходзіць патрэбныя праграмы, і зрабіць свой скрыпт усталёўкі гэтых праграм - проста і зручна. То бок налады Windows робяцца прасцей - на усталяваную сістэму ставім тыя праграмы, якіх няма ў Winget - напрыклад, Microsoft Office, і іншыя вялікія праграмы, потым запусціь скрыпт і трошкі пачакаць, пакуль усё усталюецца.

Акрамя Winget існуюць і іншыя падобныя мэнаджары, як найменш - той жа Chocolatey, але Winget ужо ўбудаваны ў Windows і падтрымліваецца Microsoft, што гарантуе больш стабільную працу.

У выніку - усталяваць патрэбны набор праграм стала яшчэ прасцей - прагрэс, аднак, і гэта добра.

[​​](https://telegra.ph/file/eed82b4a07636fb4756b1.png)Калі хоць трошкі пазнаёміўся з Linux, то разумееш, як там добра зроблена ўсталёўка і абнаўленне сістэмы і праграм - канцэпцыя …
We recommend to visit

Last updated 1 week, 3 days ago

Сайт: digital-universe.org
Адміністратор: @Universe_CRM

Last updated 11 months ago