Пра IT і не толькі.

Description
Yaromax у Telegram
Назіранні, вопыт працы сістэмнага адміністратара. Дапамагу наладзіць тое, што павінна працаваць, але не працуе.
Заўседы адкрыты да супрацоўніцтва.
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 4 months ago

Last updated 2 months, 3 weeks ago

2 months, 2 weeks ago
4 months ago

Сёння - хутчэый нататка для сябе, але можа і будзе каму карысна.

Знойдзены вельмі зручны сэрвіс - генерацыя файла адказаў для усталёўкі Windows - можна уключыць/адключць што заўгодна, адрэдагаваць раней зроблены файл, сцягнуць файл для мінімальнай усталёўкі Windows, калі думаеш, што заблытаўся і наклікаў непатрэбнага - скінуць да налад па змоўчанню.

Карацей - абавязкова ў закладкі і карыстацца, толькі памятаваць, што не ўсё, што можна адключыць - трэба адключаць.

Generate autounattend.xml files for Windows 10/11

4 months ago

Сёння зноў сутыкнуўся з тым, што электрык галаўнейшы за адміна.

Сітуацыя: даволі стары ноўтбук HP Pavilion на працэсары Intel i7 2xxx, SSD, дыскрэтная графіка.

Усталявана Windows 11, ноўтбук даволі жвавы, але пры запуску некалькіх праграм з'яўляецца памылка:

LoadLibrary failed with error 1114: Произошел сбой в программе инициализации библиотеки динамической компоновки (DLL).

Пры гэтым ніякіх падказак з якой .dll праблемы нідзе няма - проста памылка іўсё.

Праблема вырашылася даволі проста - на ўсялякі выпадак, усё ж такі ноўтбук стары - уключаны рэжым максімальнай прадукцыйнасці ў наладах сілкавання і ў наладах плана сілкавання - максімальная прадукцыйнасць для абедзвюх відэакартак. Для надзейнасці - перазагрузка, і памылка болей не з'яўляецца.

4 months, 3 weeks ago

Ніколі такога не было - і вось ізноў...

Канец года, у бухгалтараў гарачая пара, справаздачы, шмат дакументаў.

І здагадайцеся - дзе яны захоўваюць усё працоўныя дакументы? Правільна. На флэшцы. Прычым ТОЛЬКІ на флэшцы... 

Заканчваецца гэта ўсё амаль заўсёды вельмі сумна - флэшкі не з'яўляюцца надзейным месцам для захавання дакументаў, максімум - для пераносу.

Калі даныя не захоўваюцца ў некалькіх месцах - ніякай надзейнасці няма, і не варта разлічваць на знешнія USB прылады - навал знешнія дыскі не надзейныя, пажадана адну з копій захоўваць у воблачным сэрвісе, для надзейнасці - можна ў выглядзе зашыфраванага архіву.

Увогуле - забеспячэнне надзейнага захавання даных - вельмі глыбокая і складаная тэма, кожны выпадак патрабуе свайго рашэння. І гэта дакладна не флэшкі :).

4 months, 3 weeks ago

Вынік змагання з VPN на Mac OS - пытанне вырашана.

Не, наладзіць маршрутызацыю для IKEv2 не атрымалася - як ні шукаў, як ні спрабаваў - не атрымалася. Маршрут у спіску ёсць, але трасіроўка паказвае, што трафік ідзе праз VPN, калі гэта не патрэбна.

Што зроблена: на Keenetic KN-3710 наладжаны L2TP IPsec VPN сэрвер, і на кліентах пад Mac OS наладжана падключэнне, без накіравання ўсяго графіка ў VPN. На сэрверы для L2TP VPN адключаны NAT для кліентаў. Прыёмная дробязь - не трэба нанова ствараць карыстальнікаў - дастаткова даць ім доступ да VPN.

У выніку - усё працуе як мае быць, карыстальнікі задаволены, а я яшчэ раз упэўніўся, што Keenetic робіць добрыя інтэрнэт-цэнтры.

Для выпадкаў, дзе не падтрымліваецца L2TP, а гэта ўсе тэлефоны і планшэты - выкарыстоўваць IKEv2, але такі выпадкі здараюцца рэдка, на агульную карціну не ўплывае.

4 months, 3 weeks ago

Хто казаў, што Mac OS выдатная і самая лепшая ў свеце?

Сёння спатрэбілася на некалькіх iMac наладзіць VPN для падключэння да сэрвера кампаніі. Тып VPN - IKEv2 - сумесная распрацоўка Cisco і Microsoft, сучасны добры VPN, выдатна працуе. У якасці сэрвера - Keenetic KN-3710.

На Mac OS падключэнне наладжваецца імгненна - у наладах сеткі дадаем падключэнне, выцягваем цэтлік на панэль меню, падключаемся, усё працуе. Але вельмі хутка я зразумеў, што ў такім выпадку ўвесь трафік ідзе праз сэрвер VPN - той самы Keenetic, што зусім не добра.

У благой і крывой Windows гэта вырашаецца зняццем адной галкі "Выкарыстоўваць асноўны шлюз у аддаленай сетцы", а ў выдатнай Mac OS у мяне пакуль што не атрымалася. Усе варыянты што знайшоў працуюць з болей старымі варыянтамі VPN, што цікава - для VPN L2TP галка, аналагічная Windows ёсць, а для сучаснага IKEv2 - не. Пакуль што шукаю, як наладзіць марштуты.

Вось такая нечаканая акалічнасць з Mac OS.

9 months ago

Нечаканае ад Apple - баг ці фіча?

Сутыкнуўся з нечаканым ад Apple на iPhone - арганізацыя папак у галерэі.

Сітуацыя: трэба ў iPhone скапіраваць фота са свята, напрыклад 300-500 шт, каб можна было іх паказаць без інтэрнэту. Не самае тыповае дзеянне для карыстальніка iPhone, але такая сітуацыя вельмі рэальная. 

Тое, што стандартным спосабам гэта можна зрабіць толькі праз iCloud - таксама бязглуздзіца і глупства, але ж трэба Apple грошы зарабляць на сэрвісах. Так, я ведаю як гэта можна зрабіць праз розныя праграмы напрамую, але ж размова пра стандартныя спосабы.

Добра, стварылі альбом, праз iCloud закінулі фота - усё, здаецца, выдатна. Так, здаецца, пачынаецца самае цікавае.

Уявім, што перад капіраванне фота са свята карыстальнік зрабіў некалькі фота дакументаў ці іншыя патрэбныя фота, і яны былі апошнія ў галерэі. 

Калі трэба хутка знайсці гэтыя фота, карыстальнік ідзе ў галерэю, і чакае ўбачыць іх там апошнімі, ён жа пад фота са свята зрабіў асобны альбом - не, будзе зусім не так. Апошнімі будуць купа фота са свята, таму што асобнай папкі Камера у "ідэальным і выдатным" iPhone НЯМА!  У выніку карыстальнік нярвуецца - дзе ж мае важныя фота, спецыяльна ж здымаў, няўжо выдаліліся, чаму я іх не бачу?

Тут з цяплынёй успамінанш арганізацыю галерэі ў Android, дзе гэта папка ёсць, і апісаная сітуацыя немагчыма.

Пра тое, як арганізавана капіраванне файлаў на iPhone, і казаць не варта - гэта толькі лянівы не апісаў.

Хтосьці можа сказаць - можна зрабіць асобную папку для важных фота, ці памеціць іх як упадабаныя - але гэта дадатковыя дзеянні, большасць так рабіць не будзе.

Вось с такім нечаканым багам на iPhone сутыкнуўся, але прыхільнікі пакусанага яблыка будуць казаць што гэта фіча, так правільна.

#Apple #iphone #думкі

9 months, 1 week ago

Вельмі часта пры ўзнікненні хоць мінімальных праблем з кампьютарам у карыстальніка ўзнікае думка: "Трэба пераставіць сістэму - і ўсё зноў будзе добра і шпарка".

Хутчэй за ўсё - не, не будзе. Калі кампьютар пачаў тармазіць - трэба высветліць, што замінае яму добра працаваць. Звычайна дапамагае павелічэнне аб'ёму памяці і перанос сістэмы на SSD.

Яшчэ вельмі часта сістэму тармозіць слабы працэсар, вытворцы невядома навошта робяць ноўтбукі, якія не могуць добра працаваць, але пра гэта я напішу асобна.

Звычай перастаўляць сістэму пры наяўнасці праблем - гэта падыход "матуліных хакераў", але ж пытанне ў тым, што ў карыстальніка сістэма наладжана для працы - праграмы, даныя, ключы, сертыфікаты, VPN і іншыя налады. Вяртаць гэта ўсё - доўга, неэфектыўна і блага аплачваецца.

Правільны падыход - знайсці ў чым справа, калі трэба - мадэрнізаваць кампьютар, пры наяўнасці праграмных пытанняў - паставіць паверх тую ж самую версію, гэта найлепшы варыянт.

Карацей - калі сістэма запускаецца - пераўсталёўка не трэба. Кал перастала запускаецца - аднавіць загрузку, і толькі ў зусім цяжкіх выпадках - пераўсталёўка, не забываючы пра захаванне даных. Пры правільным падыходзе сістэма ставіцца адзін раз - на новы кампьютар, потым толькі падтрымка.

І канешне, не забываем пра рэзервовае капіраванне - ніколі не стамлюся пра гэта казаць.

#windows #думкі

11 months, 1 week ago
We recommend to visit

𝚃𝚠𝚒𝚝𝚌𝚑 ➤ twitch.tv/zloyn

Азартная 𝚝𝚐 ➤ t.me/ZLOYnRef

𝙸𝚗𝚜𝚝𝚊𝚐𝚛𝚊𝚖 ➤ instagram.com/zloylive/

Last updated 2 months, 1 week ago

Last updated 4 months ago

Last updated 2 months, 3 weeks ago