Беларуская дыяспара Кракава

Description
Канал беларускай дыяспары Кракава. Важныя навіны і звароты ды афіша мерапрыемстваў.

Зваротная сувязь па любых пытаннях: @beldiaspora_krakow_bot

Наш чат: https://t.me/Belarus_Krakow_chat

*Канал уваходзіць у спіс «экстрэмісцкіх»
We recommend to visit

⚡️Наука и Факты - порно для мозга

Реклама: @Calve

• Ссылка для друзей: https://t.me/+Dv2bnQYMMxMzZjNi

Биржа: https://telega.in/c/FactTG

Менеджер: @Spiral_Miya

Last updated 1 month, 4 weeks ago

VISA PARTNER - Крупнейший визовый центр в средней Азии ⭐️

💯 13 лет опыта визовых услуг.

☎️ Офис в Ташкенте: +998974499056

Telegram: @Visa_Partner

Last updated 3 months ago

PR/Commercial [email protected] Сотрудничество: @mediapump_M
Твич https://twitch.tv/avilina_melnik
Лайк https://l.likee.video/p/1pJphE
Вк группа https://vk.com/avi.vuni

Заявление в РКН №4931209039

Last updated 6 days, 23 hours ago

6 days, 4 hours ago
*****🎙*** Камедыйнае шоў на ангельскай мове**

*🎙 Камедыйнае шоў на ангельскай мове*

Сябры і сяброўкі, хочам параіць вам шоў ад нашых добрых знаёмых — Omnibus Musical Improv Comedy.

🤲 Гэты інтэрактыўны выступ без аніякага плана — гумарысты будуць гуляць з аўдыторыяй і натхняцца яе ідэямі ды разганяць жарты. У тым ліку будуць граць на музычных інструментах і танчыць!

Калі і дзе: 20.02 (чацвер), старт у 20:00, Improwizacja Jazz Club (ul. Św. Tomasza 31)
Квіткі: 40 зл загадзя, 45 зл на месцы

*👉 Набыць квіток і прачытаць больш дэталяў*

1 week ago

🟤 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (17.02 – 23.02)

Пачынаем тыдзень з халадочкам на вуліцы. Таму ідзем сагравацца на цёплых і ўтульных мерапрыемствах у Прасторы (ul. Mikołajska 4/6)

🔸 Аўторак

09:00 – 10:15 | Ёга. Раз, два, тры, чатыры – і вось вы ўжо ў добрым настроі і з рухлівым целам пачынаеце тыдзень. Падрабязнасці і рэгістрацыя

18:00 – 20:00 | Aромаспатканне «Якія эфірныя алеі і дадаткі прыбіраюць прыкметы стомленасці і стрэсу з скуры». Будзем вучыцца падбіраць эфірныя алеі! Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔹 Серада

10:00 – 11:30 | Хобі-клуб. Збіраемся раніцай у прыемнай кампаніі і займаемся сваімі хобі ды знаёмімся. Падрабязнасці і рэгістрацыя

18:00 – 20:00 | Гурток «Кінамайстэрня». Зборка для аматараў і аматарак фатаграфіі, здымак, блогінга і апрацоўкі. Удзел вольны. Рэгістрацыя

🔸 Чацвер

17:45 – 19:45 | Кракаўскі бізнес-клуб. Нефармальны гурток для абмену досведам, ідэямі, натхнення і знаёмстваў. У мінулы раз абмяркоўвалі стварэнне беларускага бару ў Кракаве. Што будзе на гэты раз? Рэгістрацыя

19:30 – 20:30 | Футбол. Polesie United – Lekko Spoceni. Новы тыдзень, новы сапернік. Для лепшай гульні патрэбная вогненная падтрымка ад заўзятараў! Але калі няма магчымасці прыйсці, можаце паглядзець трансляцыю. Сацсеткі каманды вось тут. Лакацыя: Google Maps *🔹 Пятніца*

09:00 – 10:15 | Ёга. Лайфхак, як шакіраваць усіх сваёй бадзёрасцю з самай раніцы. Падрабязнасці і рэгістрацыя

18:30 – 20:30 | Палітычная гульня «Прыняцце рашэнняў у крызіснай сітуацыі». Удзельнічаем у сімуляцыі дзяржаўнага перавароту, будзе весела і крэатыўна! Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔸 Субота9:00 – 11:45 | Беларуская школа ў Кракаве працягвае навучаць нашых дзетак. Заняткі на беларускай мове для дзяцей малодшых (1-4) класаў. Запісацца можна тут. Зрабіць данат на развіццё школы. На ўсялякі выпадак: заняткі адбываюцца НЕ ў Прасторы

11:00 – 12:00 | Сямейны майстар-клас па роспісе бісквітных керамічных талерак. Будзем размалёўваць керамічную талерку ў марской тэматыцы. У выніку атрымаеце свой унікальны посуд! Удзел: 100 зл. Рэгістрацыя праз чацік

13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэка «Кніжны вырай». Можна прыйсці здаць кнігі і ўзяць новыя

16:00 – 18:00 | Лекцыя пра палітычныя ідэалогіі сучаснасці разам з Данілам Лаўрэцкім з «Моладзевага блока». Рэгістрацыя і падрабязнасці

18:30 – 21:00 | 🔴 Адзначаем Дзень роднай мовы. Вас чакае беларускамоўны квіз пра народы і культуры свету, а таксама інтэрактыўныя гульні, каб даведацца трошкі больш пра іншыя мовы. Уваход вольны. Рэгістрацыя

🔹 Нядзеля

14:30 – 16:00 | Сустрэча групы падтрымкі ВДА і ДФС. Ствараем бяспечную прастору для людзей, каму патрэбная дапамога ці хто гатовы гэту дапамогу даць іншым у падобнай сітуацыі. Удзел вольны. Для запісу напішыце Вікторыі

❤️‍🔥 Калі ёсць і іншыя беларускія падзеі, напішыце нам пра гэта сюды: @beldiaspora_krakow_bot

❗️ У Польшчы збіраюць падатковыя дэкларацыі. Калі ласка, падтрымайце кракаўскую дыяспару ахвяраваннем сваіх 1,5% падаткаў для нашага развіцця. Дэталі і інструкцыя тут

1 week ago
*****🤝******💶*** Бізнес-клуб у Кракаве**

*🤝*💶 Бізнес-клуб у Кракаве**

Бізнес-клуб — гэта месца для аб'яднання аднадумцаў, абмеркавання ідэй, пошуку партнёраў і магчымасцяў для супрацоўніцтва і развіцця.

Да нас можа далучыцца любы чалавек незалежна ад таго, ці вы валодаеце бізнесам.

Калі і дзе: 20.02 (чацвер), 17:45 – 19:45, Прастора (ul. Mikołajska 4/6, Kraków)
Уваход: сімвалічны данат у 10 зл

*👉 Рэгістрацыя на бізнес-клуб* (колькасць месцаў абмежаваная)

P.S. Таксама запрашаем у тэлеграм-канал клуба

2 months, 1 week ago
Беларуская дыяспара Кракава
2 months, 1 week ago
2 months, 1 week ago

? У вас засталося тры гадзіны, каб зарэгістравацца і прыйсці на цудоўны квіз, прысвечаны Дню правоў чалавека!Праверце сябе і свае веды! Гэта будзе файны і вясёлы вечар ☀️

Аўтар і вядоўца: Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё», уладальнік Крыштальнай савы.
Калі і дзе: СЁННЯ, 18:30 – 20:30,Muzeum Podgórza (ul. Limanowskiego 51)

*?*** Рэгістрацыя

2 months, 2 weeks ago
Беларуская дыяспара Кракава
2 months, 2 weeks ago
Беларуская дыяспара Кракава
2 months, 2 weeks ago
Беларуская дыяспара Кракава
2 months, 3 weeks ago
***?******☃️*** **15 СНЕЖНЯ РАЗАМ АДЗНАЧАЕМ KALADY**

?☃️ 15 СНЕЖНЯ РАЗАМ АДЗНАЧАЕМ KALADY

Сябры і сяброўкі, мы рады анансаваць галоўнае мерапрыемства снежня ад нашай дыяспары — Каляды, якія мы сустрэнем 15 снежня ў Muzeum Podgórza!

? Гэта будуць ужо чацвёртыя Каляды кракаўскай дыяспары, і па традыцыі мы будзем дзякаваць адно аднаму за цудоўны час разам і дарыць падарункі — у першую чаргу нашым маленькім беларусікам і беларусачкам!

Акрамя дзіцячага свята, мы плануем калядаваць, піць гарбатку, набываць падарункі блізкім на кірмашы, падпісваць паштоўкі палітзняволеным і шмат чаго яшчэ.

Поўную праграму мы апублікуем тут, а таксама ў Instagram-акаўнце таварыства «Крок», падпісвайцеся!

⭐️ Каб вашы дзеці атрымалі падарункі ад Святога Мікалая, абавязкова запоўніце анкету да 10 снежня (уключна)

❤️‍? Мы збіраем грошы на падарункі дзеткам ды арганізацыю Калядаў. Калі ласка, падтрымайце нас па гэтай спасылцы. Усе грошы ідуць выключна на мерапрыемства, і толькі дзякуючы вам мы штогод ладзім гэта свята!

We recommend to visit

⚡️Наука и Факты - порно для мозга

Реклама: @Calve

• Ссылка для друзей: https://t.me/+Dv2bnQYMMxMzZjNi

Биржа: https://telega.in/c/FactTG

Менеджер: @Spiral_Miya

Last updated 1 month, 4 weeks ago

VISA PARTNER - Крупнейший визовый центр в средней Азии ⭐️

💯 13 лет опыта визовых услуг.

☎️ Офис в Ташкенте: +998974499056

Telegram: @Visa_Partner

Last updated 3 months ago

PR/Commercial [email protected] Сотрудничество: @mediapump_M
Твич https://twitch.tv/avilina_melnik
Лайк https://l.likee.video/p/1pJphE
Вк группа https://vk.com/avi.vuni

Заявление в РКН №4931209039

Last updated 6 days, 23 hours ago