HOSCIECHKA

Description
Рr-менеджэр беларускай гісторыі?
Толькт тут крутыя анёлкі Беларусі?
We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 5 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago

4 months ago
Усё ў беларускай астралогіі залежыць ад …

Усё ў беларускай астралогіі залежыць ад рэальнага моманту?

1️⃣ Калі зорка, з якой асацыяваўся чалавек, побач з месяцам, то хутка смерць.

2️⃣ На Каляды дзяўчыны глядзелі з якога боку ляціць зорка. Значыцца, адтуль і будучы муж прыбяжыць.

Калі што, то на вёсках жылі "планетнікі". Лічылася, што яны могуць кіраваць надвор'ем? Вельмі моцна хацела бы з імі паразмаўляць... А пакуль у мяне мроя ўбачыць на ўласныя вочы беларускага далмана!

4 months ago
Дарэчы, я расла ў атмасферы беларускай …

Дарэчы, я расла ў атмасферы беларускай астралогіі? У мяне бабуля ў гэтым добра разбіралася.

Напрыклад, калі ў Глыбокім я з бацькамі пераязджала, бабуля сказала: патрэбна пераночыць ў новай кватэры на поўню? Гэта, каб жыццё там было паспяховым.

Ці мне забаранялася спаць пад святлом месяца, каб лунацікам не стаць?

У мяне шмат такіх прыкладаў. І калі пачала вывучаць бабулін рэгіён, то такое тлумачэнне - гэта асаблівасць тых зямель. Калі-небудзь рэальна кнігу напішу пра ўсё гэта?

4 months ago
Прывітанне з Гародні, анёлкі***?***

Прывітанне з Гародні, анёлкі?

Сёння прачнулася а 4-й раніцы. Пакуль піла каву на бальконе, глядзела на нябёсы І чамусьці ўзгадала беларускую астралогію?

Беларусы заўсёды сябе асацыявалі з зоркамі? Напрыклад, калі жанчына нарадзіла дзяцёнка, павітуха (чалавек, які прымаў роды) выбягала на вуліцу і глядзела на зоркі. І па іх прадказвала жыццё маленькага чалавека. Як? Выбірала вялікую зорачку і разважала наступным чынам:

1️⃣ Зорка далёка ад месяца - сям'і не зробіць.

2️⃣ У сузор'і - будзе шмат сяброў.

3️⃣ Як гарыць? Ярка - чалавечак будзе прыгожым.

Калі ў жанчыны пачыналіся роды, па зорным небе глядзелі як пройдуць? Напрыклад, зоркі ляцяць доўга - складана, хутка - лёгка.

4 months, 1 week ago
Раман Семашкевіч быў ужо прызнаным па …

Раман Семашкевіч быў ужо прызнаным па жыцці? Як ён развіваў і прасоўваў сябе???

1️⃣ Маляваў штодня і штохвілінна. Позна клаўся спаць і рана прачынаўся. Дарэчы, калі аналізую геніяў, то гэта рыса для іх усіх характэрна!

2️⃣ Калі не было грошай на матэрыялы, маляваў, напрыклад, на кардонах або на прасцінах. І нават навучыўся сам рабіць грунтоўку! Інакш кажучы, ведаў усе этапы стварэння карціны.

3️⃣ Свае карціны раздаваў сябрам. І нават грошы не браў . Так, яго палотны былі паўсюль. Праз гэта шмат хто мог іх бачыць... А гэта рэклама?

4️⃣ Канешне, падтрымка жонкі. Яна верыла ў мужа, таму цярпела ўсе праблемы. Напрыклад, грошай не хапала. І так не хапала, што Раман не мог сабе абутак набыць, таму хадзіў у ірваных ботах перамотаных дротам?

5️⃣ Раман мог за дзень зрабіць 3 карціны. І самі разумееце, што іх было шмат у яго. Праз гэта мастака лічылі скарбам для выстаў, бо мог прапанаваць усялякія фарматы!

4 months, 1 week ago
Раман і Надзея ўзялі шлюб у …

Раман і Надзея ўзялі шлюб у 1930 годзе? І яны разам пражылі толькі 7 год. Чаму?

Памятаеце гісторыю 1937 года? Ну дык вось. За Раманам ноччу прыехаў чорны варанок.На той час Надзея ўжо была цяжарная (якраз на апошніх месяцах). Пры ёй зрабілі вобшук камунальнага пакойчыка і вывезлі ўсе карціны.

Жанчына пасля гэтага на наступны дзень пачала шукаць мужа. І нідзе ёй ніхто нічога не казаў. Яна шукала яго да самай сваёй смерці?

І толькі праз 50 год ёй прыйшоў ліст, што Раман растраляны ў 1937 годзе. Прычына? Сям'я мастака жыла ў Заходняй Беларусі. Праз гэта яго палічылі нібы польскім шпіёнам. На допытах творца гэтага не прызнаваў, таму нейкія паказанні выбілі з яго сябра. Да ліста, які прыйшоў Надзее праз 50 год, яшчэ быў далучаны вось гэты фотаздымак☝? На ім Раман Семашкевіч за некалькі дзён да смерці...

Прыгожы быў мужчына?

4 months, 1 week ago
Заходняя Беларусь была ж пад Польшчай. …

Заходняя Беларусь была ж пад Польшчай. І там былі праблемы з беларускасцю, таму Семашкевіч перабег ва Усходнюю Беларусь?

І паступіў вучыцца на мастака ў Віцебск. І там яго беларускасць выйшла на новы ўзровень, бо якраз выкладалася гісторыя беларускага мастацтва. І веды падмацоўваліся студэнцкімі экскурсіямі па той частцы Беларусі? Як паспяховы студэнт Раман працягнуў сваю адукацыю ў Маскве...

У Маскве пазнаёміўся са сваёй жонкай Надзеяй. І гэта было спецыфічнае знаёмства? Сябар Рамана прапанаваў Надзее напісаць яе партрэт. Прывёў дзяўчыну да Семашкевіча і сказаў, што вось ён і будзе маляваць. Нашаму беларусу Надзея адразу зайшла, таму падчас стварэння партрэта прапанаваў ёй шлюб?

Яна падумала, што гэта жарт! І на наступны дзень з'ехала на экскурсію ў іншы горад. Калі Раман пра гэта даведаўся, паехаў за ёй. Ён не ведаў горада, але неяк знайшоў яе экскурсійную групу і хадзіў за дзяўчынай як хвосцік. І тут яна зразумела: РАМАН - ГЭТА ЯЕ ЛЁС❤️

4 months, 1 week ago
Прывітанне, анёлкі***?***

Прывітанне, анёлкі?

Хоць я раней хадзіла ў мастацкую школу, але маляваць так і не навучылася? Таму для мяне ўсе мастакі адразу заносяцца ў спіс геніяў. Так, да геніяў адношу і нашага беларускага мастака Рамана Семашкевіча??

Ён якраз з Вілейшчыны. Яго бацька там быў садаводам і вырошчваў архідэі? І, канешне, Раман дапамагаў блізкаму чалавеку. І як кажуць, вось гэта і паўплывала, каб у ім прачнуўся мастак?

Грошыкаў у сям'і не хапала, таму Раман яшчэ дзяцёнкам навучыўся з раслін выціскаць сок. І ім жа ствараў свае першыя малюнкі. Каб стаць ужо прафесіянальным мастаком, паехаў вучыцца ў Вільню. Там не толькі развіў свой талент, але і падсеў на беларускасць? І тут панеслася...

4 months, 1 week ago
Вы ж ведаеце, што мне падабаецца …

Вы ж ведаеце, што мне падабаецца жаночая гісторыя Беларусі❤️ Як менавіта жанчыны змагаліся за беларускасць??

Колькі мемуараў, успамінаў і артыкулаў я ўжо прачытала - цяжка пералічыць? Але нашых жанчын аб'ядноўвае моцны ўнутраны стрыжань. Яны нават абышлі мужчын па катэгарычнасці, актыўнасці і нават злосці. І я разумею чаму! Але гэта тэма для асобнага тэкста...

Зоська Верас дажывала ў глінянай хатцы пад Вільняй. І яе хатка была сэрцам беларускасці мінулага стагоддзя. Да яе прыязджалаі беларусы за парадамі або падтрымкай. Жанчына абуралася, калі гэтыя госцікі размаўлялі па-руску. Хоць друкваліся і размаўлялі на публіку па-беларуску. І калі яны пачыналі разважаць наконт таго, што нехта не любіць беларускасць... Зоська казала: "А паглядзіце на сябе?".

4 months, 1 week ago
Скажу шчыра! Чым старэйшай станаўлюся, тым …

Скажу шчыра! Чым старэйшай станаўлюся, тым больш падабаюцца рамантычныя гісторыі... А калі раман звязаны з гісторыяй Беларусі, то лавіце мяне?

Хоць Зоська Верас і Максім Багдановіч не казалі на публіку пра свой раман, але ён быў заўважны нават сляпому?

Яны заўсёды абаранялі адзін аднаго. Калі Зоська працавала ў тэатры, аднойчы прыйшоў крытык і пачаў наконт яе таленту выдаваць негатыў. Багдановіч быў адзіным, хто жанчыну абараняў!

Ці пасля смерці Багдановіча знайшлося шмат а-ля біёграфаў. Калі Зоська вычытвала іх тэксты, злавалася па-страшнаму. Чаму? Біёграфы паказвалі Максіма хворым і слабым. А яна, наадварот, казала, што ён быў супермоцным! Ці калі яна ўбачыла партрэт Багдановіча, то ледзь мастака не прыбіла? Усе ж заўсёды Максіма малююць з карымі вачыма, а ў яго былі блакітна-зялёныя.

Калі разглядаю гісторыю, мне падабаецца, што да рамантычных адносін ставіліся з пяшчотай. І гэтае каханне было толькі для дваіх. Яго хавалі ад публікі?*

4 months, 1 week ago
Прывітанне з Гародні***?***

Прывітанне з Гародні?

Сёння з раніцы ў галаве круцяцца думкі пра Зоську Верас? Давайце пра беларускую пісьменніцу паразмаўляем)

Зоська Верас - гэта ж псеўданім! Афіцыйнае імя - Людвіка Сівіцкая-Войцік. Чаму абрала такі псеўданім??

У жанчыны народзіны 30 верасня. І яна дату нараджэння зашыфравала ў псеўданіме. Лічба 30 падобна да літар "З" і "О". Назва ж месяца "ВЕРАСЕНЬ" пайшла ад вераса!

Я калі даведалася некаторы час таму, то была ў захапленні ад ідэі псеўданіма?*

We recommend to visit

Реклама:
@ovsyanka_sup

Last updated 2 months, 1 week ago

Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ

Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail

Last updated 2 weeks, 5 days ago

⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС

▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii

❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗

Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi

Last updated 2 months, 2 weeks ago