Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago
✨Паэтычна-музычны вечар
Паэт і празаік Георгій Барташ: вершы і 12 песень
01.02 (субота) | 18:00–20:00
Ёсць паэты, якіх трэба чытаць у цішыні – каб не спалохаць інтанацыю, не разагнаць паветраную тканіну слоў. А ёсць тыя, каго лепш слухаць. Бо ў іх вершы ўбудаваная музыка, бо голас у іх працуе як дадатковы сэнсар. Георгій – з тых, другіх.
Ён раскажа гісторыю выдання сваіх кніг па-руску («Ботиночки» (2015), «Сарабанда» (2017), «Анталогія сучаснага беларускага верлібра» (2019)) i заспявае 12 песень на вершы сучасных беларускіх паэтаў, – як адлюстраванне расколатага паветра, у якім мы жывем.
Прыходзьце - будзе ўтульна па - сяброўску✨
Гітара: Віталь Ляўданскі
Special guest: Антон Рудак
*👇🏻 *Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.
З Раством Хрыстовым!
Як напісаць папулярны дэтэктыў і адначасова стварыць нацыю: рэцэпт Уладзіміра Караткевіча ✍?**
03.12 (аўторак) | 19:00-21:00**
Лістапад застаўся ў мінулым, але ж вечар пачатку зiмы – выдатная нагода вярнуцца ў месяц Уладзіміра Караткевіча. Пару, калі заяц варыць піва перад халоднаю зімой і частуе ім сяброў.
З нагоды дня народзінаў любімага класіка – два зайцы ў адным: лекцыя + урок творчага пісьма ад Марыі Мартысевіч. На прыкладзе раману «Чорны замак Гальшанскі» (1978).
Падчас сустрэчы мы:
• Разгледзім феномен midlit сусветнай літаратуры, калі аўтар псаў на першы погляд лёгкі твор, у якім схаваныя глыбокія сэнсы. Творцам такой літаратуры і быў Уладзімір Караткевіч.
• Даведаемся рэцэпт крафтавага дэтэктыва (на аснове прыёмаў класічнага англійскага дэтэктыву і канкрэтных прыёмаў, ужытых у «Чорным замку Гальшанскім»).
• Пагутарым пра Караткевіча як стваральніка ўнікальнага паджанру «Беларускі гістарычны дэтэктыў» і яго інварыянты. Давядзем, чаму варта ствараць як мага больш такіх тэкстаў тут і цяпер.
• Што чытаць пасля Караткевіча? Занатуем для чытання класныя тэксты яго паслядоўнікаў: Людмілы Рублеўскай, Уладзіслава Ахроменкі, Ксеніі Шталянковай ды іншых.
• Вы (не) здзівіцеся, але адкажам на пытанне, пры чым тут увогуле Адам Міцкевіч?
Будзе вельмi цiкава! Да сустрэчы. Цісніце на кнопку, каб далучыцца ??****
Караткевіч: адзін чалавек, адна краіна, адзін лёс.
26 лістапада беларусы сьвяткуюць Ладыся – Дзень нараджэньня Уладзіміра Караткевіча, самага, бадай, дэміўргічнага беларускага персанажа канца 20-га ст.
Ягоныя тэксты перакулілі ў сьвядомасьці сучасьнікаў вобраз Беларусі: з ціхай савецкай рэспублікі-партызанкі прарвалася навонкі і запаланіла сэрцы і думкі краіна з тысячагадовай культурай, з яркай годнай і гераічнай гісторыяй, феерычнымі прыгожымі персанажамі, з невычэрпным народным гумарам і мудрасьцю, з шляхетнымі традыцыямі і гонарам, з пранізьлівай любоўю да жыцьця.
26 лістапада мы:
• пагаворым пра Караткевіча
• паглядзім на яго з дзвух розных ракурсаў
• ацэнім ягоную асобу і творчасьць праз два розныя падыходы
• паспытаем жыжаль Ладысь
Уплыў Караткевіча на фармаваньне новай беларускай ідэнтычнасьці цудоўна сфармуляваны ў вершы Антона Рудака: «Ён пайшоў – і адзін нарадзіў Беларусь, І для першага разу някепска ўдалося».
Перад сустрэчай прапануем прачытаць успаміны Янкі Брыля пра Караткевіча: тут
❗Уваход толькі па рэгістрацыі!
Помніце, адзін палітык сёлета пачаў размову пра сучасную палітыку з таго, што ён Рурыкавіч? Я зрабіла тое ж у эсэ пра беларускую літаратуру для небеларускага чытача. Чаму Вальжына Морт - спадчынніца Еўфрасінні і рэшта правакацый. Пакуль рыхтуецца пераклад, беларускую версію тэксту пад назвай "Шчасце жыць у Полацку: Беларусь як твор, прачытаны жанчынай" змяшчаю ў сябе на Патрэоне.
https://www.patreon.com/posts/shchastse-zhyts-114931154?utm_medium=clipboard_copy&utm_source=copyLink&utm_campaign=postshare_creator&utm_content=join_linkj
Кiм бы маглі стаць беларусы – калі б не пісьменнікі? Топ-5 нацыянальных праектаў па версii Марыі Мартысевіч ?**
15.10 (аўторак) | 19:00-20:30**
Разам з аўтаркай «Сарматыі», літаратаркай з падвойнай паляшуцка-беларускай ідэнтычнасцю, прачытаем асноўныя тэксты Беларусі ХІХ стагоддзя i правядзём сеанс альтэрнатыўнай гісторыі. Кім бы маглі быць беларусы, калі б не сталі беларусамі?
Што абмяркуем:
• Айсбергi ідэнтычнасці. Звернем увагу на ключавыя тэксты, якія фармавалі нацыянальную самасвядомасць.
• Топ-5 нацыянальных праектаў. Ці маглі б беларусы інакш асэнсаваць сябе на мапе Еўропы? Рэканструюем сцэнарыі, якія ніколі не адбыліся.
• Міцкевіч – наш або іх? У якасці пабочнага эфекту, праяснім самае спрэчнае пытанне белліту: хто мае права называць яго сваім?
• І што там з «Пінскай шляхтай»? Ці пісаў яе Дунін-Марцінкевіч?
Каб запiсацца, цісніце на кнопку ??****Запiс на сустрэчу
Сябры! Я атрымала прэстыжнае для паэта запрашэньне выдаць кнігу вершаў у выдавецтве "Хохрот Мінск", якое арганізаваў у Бэрліне Дзьмітры Строцаў. Сёньня я атрымала паведамленне, што рукапіс прыняты, і дазвол падзяліцца ім з чытачамі на Патрэоне. Праект зборніка "Хагі Вагі" - па спасылцы для платных падпісчыкаў: https://goo.su/iiBwo
Первый онлайн-переводчик междустрочного текста из ведущих и ведомых СМИ. ѣѣ
Похвалить, поругаться, предложить новость, разместить рекламу
???
@Otsuka_mail
Last updated 3 months, 1 week ago
⭐ АВАТАРКИ НА ВАШ ВКУС
▫️По вопросам: @Solnzelikii
▫️По рекламе: @Solnzelikii
❗Реклама нужна исключительно для продвижения канала❗
Пригласить друга — https://t.me/+uoFWvRi_7EJlYTdi
Last updated 2 months, 2 weeks ago
⚡️Локатор скидок до -99% на Wildberries
? Ссылка на канал: @WbLocator
? Реклама товаров: @RoseanneGayden
? Реклама каналов и брендов: @ArtKrit
Last updated 1 year, 4 months ago